SlideShare a Scribd company logo
1 of 12
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 22 (490)

                                                        (16 чэрвеня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

У Гродне судзяць журналіста Пачобута......................................................................2
У Гродне створаць два беларускія класы..................................................................2
Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму.............................................................3
Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі.........................................................4
.......................................................................................................................................4
Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях ............................................4
уверх..........................................................................................................................5
Школа адукатараў-2011...............................................................................................6
уверх..........................................................................................................................6
Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў................................................................6
уверх..........................................................................................................................7
Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў.......................................................7
уверх..........................................................................................................................8
Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў...............................................................8
Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”...............................................................8
Канферэнцыя па сацыяльнай памяці.........................................................................9
Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве ..........................................................10
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка.............................................................10
Конкурс на экалагічную тэматыку............................................................................10
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ................................................11
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”...................................11
Моладзевы абмен для маладых бацькоў...............................................................11




     Падзеі:
                                                                                                                 уверх


        У Гродне судзяць журналіста Пачобута
        Суд пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна. У будынак не пусцілі нават жонку
журналіста Аксану.
       Выказаць сваю салідарнасць з карэспандэнтам "Газеты Выборчай" прыйшлі больш за 100
чалавек: журналісты з Гродна і Мінска, актывісты польскага руху і грамадскіх арганізацый краіны і
горада.
        Людзі каля прыступак суда гучна маліліся, спявалі рэлігійныя песні, скандавалі "Свабода!" і
"Дэмакратыя!".
       Гэта ўжо другі судовы працэс у Гродне супраць журналістаў, якіх вінавацяць у знявазе
прэзідэнта.
        У 2002 г. у гэтым жа судзе да пазбаўлення волі былі асуджаныя журналісты Павал
Мажэйка і Мікола Маркевіч.
       Судовае паседжанне доўжылася да 16.30.
        Суддзя задаволіў хадайніцва пракурора зрабіць перапынак ў сувязі з неабходнасцю
перакваліфікавання абвінавачвання.
        Суд працягнецца 17 чэрвеня а 10-й раніцы.
        Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
        За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы.
        З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.
        Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.
        Паводле http://t-styl.info

                                                                                                                 уверх


         У Гродне створаць два беларускія класы
        Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць беларускія класы на базе гродзенскай СШ
№32 у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.
       Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:
       - У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне,
але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей.
       Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой
школе, былі б жадаючыя.

                                                                                                                     2
Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе
скончыла першы іпойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў
выкладаецца на беларускай мове.
       Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае.
        Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі
жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці
недастаткова.
        Алесь Крой:
       - Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб
першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку на аўтобусе,
што будзе працаваць на "Бацькоўскім маршруце".
       Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад
бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам.
       Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы
не ствараюцца.
       Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе.
 Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай
навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне 943 58 09.
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                         уверх



      Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму
       Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе
Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
       Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у
Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з
ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
        - Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам
своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у
беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з
ліку нацыянальных герояў.
        У 2008 годзе ў “Беларускай думцы” з’явіўся артыкул Аляксандра Гронскага, прысвечаны
“міфалагізацыі вобраза Кастуся Каліноўскага”, дзе аўтар даказвае, што Каліноўскі быў ідэйным
палякам і таму не можа займаць месца ў беларускай нацыянальнай ідэі. Праз нейкі час доктар
гістарычных навук Алесь Смалянчук падаў ідэю правесці навуковую канферэнцыю, прысвечаную
асобе Кастуся Каліноўскага, якая і адбылася ў Мінску 25 верасня 2009 году.
       Галоўнай задачай, па словах Андрэя Вашкевіча, было акрэсліць новыя падыходы да
вывучэння біяграфіі Каліноўскага і паўстання 1863 года і, што самае важнае, – паказаць, наколькі
важную ролю адыграла асоба Кастуся Каліноўскага ў фармаванні беларускай нацыянальнай ідэі
ўжо ў ХХ стагоддзі.
       - Думаю, што матэрыялы, змешчаныя ў зборніку, пераканаўча даказваюць, што асоба
Кастуся Каліноўскага ўжо даўно займае першае месца ў “нашым нацыянальным эпасе” (С.
Дубавец), і ніхто не ў стане Каліноўскага з нашай нацыянальнай ідэі выкрасліць - лічыць Андрэй
Вашкевіч.
        Зборнік змяшчае шэраг матэрыялаў, прысвечаных як паўстанню, так і адлюстраванню
асобы Каліноўскага ў беларускай літаратуры, мастацтве, нават назвах вуліц беларускіх гарадоў.

                                                                                               3
У зборніку таксама надрукаваныя шэраг цікавых здымкаў, у тым ліку невядомы раней
здымак Кастуся Каліноўскага.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                      уверх



      Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі
      Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца
на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця
“Супрацоўніцтва без межаў”: www.collaboration.org.ua .
      Акрамя арганізацыйных навінаў на старонцы з’яўляюцца апошнія беларускія навіны пра
Украіну і ўкраінскія пра Беларусь, навіны беларускіх партнёраў арганізацыі і запісы ў блогах,
галоўным чынам, пра беларуска-украінскае супрацоўніцтва ў розных сферах.
      Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” быў створаны для аб’яднання як
мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.
      Акрамя таго, Цэнтр займаецца наладжваннем стасункаў з моладзевымі арганізацыямі
іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, ўпарадкаваннем месцаў
пахаванняў украінцаў у замежжы.
      Партнёрамі Цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі як рух “За Свабоду”
Аляксандра Мілінкевіча, “Малады Фронт”, Моладзь “Беларускага Народнага Фронту”, “Маладая
Беларусь”, “Правы Альянс” і шэраг іншых.
      Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”
                                                                                      уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                      уверх



      Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях
       Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць
стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх
арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.
       Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на
ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».
       Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.
       Мэты мерапрыемства:
       -     наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і
Польшчы;
                                                                                           4
-      знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;
       -      абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі
арганізацыямі;
       -      пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;
       -      наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-
праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.
       Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».
       Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі
журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя
заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю;
узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары.
       Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.
       Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца
супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны
(Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).
       Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд,
харчаванне і пражыванне.
       Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас
kontakt@nowemedia.info
       Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх




                                                                                                 5
Школа адукатараў-2011
       Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў
галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу
ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай
адукацыі 2011.
       Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15-17 ліпеня.
       Тэма – Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў.
       Мэтавая група: адукатары, якія маюць першасны вопыт адукацыйнай дзейнасці.
       У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі
адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах
агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі ( 24 верасня-4 кастрычніка).
       Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
       Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
       Апошні тэрмін - да 1 ліпеня.
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы
Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com
       Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку.

                                                                                       уверх

      Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў
      Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя
еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да
ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
      Даслаць заяўку патрэбна не пазней за 30 чэрвеня 2011 г.
      Галоўная мэта праграмы – знаёмства з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай
адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.)
      -з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм
      -з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання
      -з асновамі праектнага менеджменту.
      У межах праграмы запланавана тры сустрэчы
      1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011),
      2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011)
      3-я - круглы стол у Мінску (10-11.12.2011).
      Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія
      -Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй
      -Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў
      -Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»!
       -Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і
пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.
      Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную
пошту edwb@tut.by .
      Апошні тэрмін – 30 чэрвеня.
      Умовы ўдзелу:
      Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск).
      Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя
выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы.
                                                                                             6
Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна ўнесці складку ў
памеры 25 000 бел. рублеў.

      АНКЕТА – ЗАЯЎКА
      Паводле kariera.by

                                                                                          уверх


      Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў
       Летнік перакладчыкаў багаслоўскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову пройдзе
для прадстаўнікоў розных канфесій з 9 да 17 ліпеня ў парафіі Божага провіду ў Слабодцы
(Віцебская вобл., Браслаўскі р-н).
       У Беларусі ўжо адбылося некалькі кансультацый для людзей, прыналежных да розных
канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках,
а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў.
       Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі – вельмі актуальная, і часта спараджае
імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая
праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б
быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага
вывучэння.
       Цэнтр “Экумена” на ласкавае запрашэнне настаяцеля парафіі Божага провіду ў Слабодцы
кс. Сяргея Сурыновіча, праводзіць працоўна-духоўны летнік .
       Праграма ў летніку будзе падзеленая на некалькі аспектаў:
       -навучальныя сесіі – развіццё тых ці іншых здольнасцей і навыкаў, патрэбных для
ажыццяўлення перакладніцкай дзейнасці (у т.л. семінары па бібліістыцы, старажытна-
грэцкай мове, асобных багаслоўскіх праблемах),
       -працоўныя сесіі - выкананне той ці іншай працы ўдзельнікам семінара ў вызначаных
вышэй кірунках (адлічбоўка тэкстаў, вычытка, праца над слоўнікам, аналітычная праца з
тэкстамі і г.д., у залежнасці ад надзённай патрэбы і падрыхтоўкі ўдзельніка),
       -духоўныя сесіі – безумоўна, духоўнае жыццё пастаяннае і ні на якія сесіі не дзеліцца, але
ў летніку будзе прысвячацца асаблівы час для супольнага і індывідуальнага духоўнага жыцця:
малітвы, разборы Святога Пісання, удзел у Еўхарыстыі (для ўдзельнікаў-каталікоў), знаёмства
з духоўнымі скарбамі розных канфесій. Мяркуецца, што летнік будзе насіць не проста
міжканфесійны, але і экуменічны характар, каб прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцей
вучыліся жыць і разумець адзін аднога.
       -рэкрэацыйныя сесіі – адпачынак, культурная праграма, размовы. Парафія Божага
провіду знаходзіцца ў, як цяпер кажуць, экалагічна чыстай зоне, на землях беларускага
Паазер’я, на беразе цудоўнага возера, у зацішным куточку Браслаўшчыны.
       Умовы побыту:
       Удзельнікі размесцяцца ў парафіяльным доме, дзе ёсць прыбіральня і душ з гарачай
вадой. Пакоі – рознага ўзроўню камфорту, пераважна спаць давядзецца на карыматах або
цюфяках у спальных мяшках.
       Харчаванне арганізуецца намаганнямі парафіі, аднак заўжды будзе вітацца дапамога
ўдзельнікаў па прыгатаванні страваў, прыбіранні і мыцці посуду. Ёсць бесправадны інтэрнэт,
просьба прыязджаць з ноўтбукамі.
       У якасці аплаты будуць прымацца дабраахвотныя ахвяравання ўдзельнікаў у межах, якія ім
можа дазволіць іх асабісты бюджэт.
                                                                                                 7
Вялікую частку расходаў прымае на сябе парафія Божага провіду, а таксама арганізатары
летніка.
       Удзельнікі самастойна аплочваюць свой праезд да Слабодкі. Калі нехта з удзельнікаў будзе
дабірацца аўтамабілем, то можна будзе скаардынавацца, каб ехаць разам.
       Удзельнікі: 15-20 чалавек, да ўдзелу запрашаюцца асобы незалежна ад веравызнання.
       Да ўдзелу ў Летніку запрашаюцца таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі. Пытанні
транспартавання і побыту такіх асобаў у Летніку ўзгадняюцца з арганізатарымі асабіста.
       Працоўная мова: беларуская.
       Каардынатары:
       -пытанні датычна праграмы летніка: Наталля Васілевіч (тэл.: +375293461493)
       -пытанні датычна побыту ў летніку: кс. Сяргей Сурыновіч (тэл. ++375297153668)
       Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 чэрвеня.
       Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: ecumena@ecumena.by (Наталля Васілевіч).
       Колькасць месцаў абмежаваная.
       Пры немагчымасці ўдзелу ва ўсёй працягласці Летніка па дамоўленасці з арганізатарамі
дапушчальна ўзяць удзел у адным ці некалькіх працоўных днях праграмы. Пры запаўненні заяўкі,
калі ласка пазначце, цягам якога часу Вы зможаце браць удзел у праграме.
       Заяўка на ўдзел – па спасылцы http://ecumena.by/?p=88
      Паводле http://ecumena.by

                                                                                         уверх

      Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў
       Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае вас да ўдзелу ў майстар-класе “Асвятленне
праблем меншасцяў”.
       Майстар-клас адбудзецца ў межах кампаніі БАЖ “За якасную журналістыку”.
       У працы майстар-класу возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага
камітэту, Аляксандр Корык, прадстаўнік GayBelarus.
       Майстар-клас адбудзецца 24 чэрвеня ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, 7-32, офіс
БАЖ (уваход праз салон прыгажосці Body Jazz)
       Пачатак ў 10.00. Заканчэнне сустрэчы ў 14.00.
       Пасля сустрэчы будзе супольны абед.
       Для удзелу ў майстар-класе запрашаюць рэпарцёраў, журналістаў, якія пішуць на
сацыяльную тэматыку, фотажурналістаў.
       Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас aliaksandrau@gmail.com.
       Іншагароднім кампенсуецца праезд (абавязкова захоўвайце квіткі!)
       Кантактная асоба – Андрэй Аляксандраў +375 29 712 07 57
                                                                                       уверх



      Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”
       Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783)
арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне».
       Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага
жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Вашы фотаздымкі могуць стаць
адлюстраваннем розных лёсаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Стварыцеля, і напамінам пра
тое, што ў кожным чалавечым жыцці ёсць Бог.

                                                                                               8
Конкурс будзе праводзіцца на партале Catholic.by.
       Фармат файлаў — JPG альбо PNG.
       Памеры — любыя.
       Апрацоўка — мінімальная (без мантажу, мастацкай апрацоўкі і штучных эфектаў).
       Колькасць фотаздымкаў ад аднаго ўдзельніка — неабмежаваная (можна запоўніць форму
некалькі разоў).
       Арганізатары пакідаюць за сабой права папярэдняга адбору прац без тлумачэння
рашэнняў.
       Працы, якія прайшлі мадэрацыю, адразу публікуюцца на сайте Catholic.by у адпаведным
радзеле і становяцца даступнымі для прагляду, аднак галасаванне распачнецца ў адпаведнасці з
вызначаным тэрмінам.
       Галасаваць можа любы карыстальнік парталу, кожная праца можа быць ацэнена пэўнай
колькасцю балаў (па змоўчанні — 0); перамагаюць працы, якія набралі найбольшую суму балаў.
       Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня.
       Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30
ліпеня.
       Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац.
       Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61-
other/109099-fotokonkurs.html
                                                                                        уверх


      Канферэнцыя па сацыяльнай памяці
       Канферэнцыя “Сацыяльная памяць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы”
адбудзецца з 23 да 25 лістапада ў Варшаве.
       Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт і шэраг навуковых цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы.
       Мэта мерапрыемства – ацэнка стану даследванняў сацыяльнай памяці ў Цэнтральнай і
Ўсходняй Еўропе.
       Гэты рэгіён увайшоў у 21 стагоддзе з шэрагам незавершаных сацыяльных праблем,
выкліканых запозненай мадэрнізацыяй і глыбокімі этнічнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі. Ён
перажыў не толькі дзьве сусветныя вайны, але і досвед генацыду, змены межаў, перамяшчэння
насельніцтва, палітычныя і эканамічныя эксперыменты.
       На канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні:
       -Спецыфіка гістарычнага вопыту краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
       Тут будзе разглядацца супольны вопыт краін рэгіёна. Якія гістарычныя падзеі і традыцыі
могуць звязваць грамадства Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы? Уплыў розных этнічных груп на
фармаванне ўспамінаў і стэрэатыпаў у рэгіёне.
       -Метадалогія даследвання сацыяльнай памяці супольнасцяў.
       Мовы канферэнцыі: ангельская, польская альбо нямецкая.
       Удзел у канферэнцыі – бясплатны.
       Маладым навукоўцам і студэнтам прадстаўляюцца гранты на пакрыццё дарожных
выдаткаў і пражывання.
       Для ўдзелу неабходна прадставіць тэзісы (300 словаў) і кароткае рэзюмэ на эл. адрас
genealogies@enrs.eu .
       Апошні тэрмін падачы – да 1 ліпеня.
       Кантакты: Monika Żychlińska, Agnieszka Nosowska, Europejska Sieć Pamięć i Solidarność, ul.
Wierzbowa 9/11, PL-00-094 Warszawa, эл.пошта monika.zychlinska@enrs.eu,
agnieszka.nosowska@enrs.eu

                                                                                                    9
 уверх




                                                               Не спазьніся!
                                                                                        уверх


       Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве
       Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе
сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.
       Арганізатар – Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.
       Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы
зручны для вас час.
       Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна ў любы час звярнуцца да арганізатараў праз сайт http://
kreuskizamak.by
       Больш падрабязна – на сайце http://kreuskizamak.by.

                                                                                        уверх


       Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
      Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека
ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за
выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе.
      Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 26 чэрвеня.
      Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць.
      Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.
      Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”

                                                                                        уверх


       Конкурс на экалагічную тэматыку
       Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай
энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання
рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ)
абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі.
       Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”.
       За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл.
8(029)6630118.
                                                                                            10
 уверх


       Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
       Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае
ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.
       Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
       Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
       Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
      Паводле http://www.minsk.polemb.net
                                                                                        уверх


       Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”
      Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва
ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае
возера-2011”.
      Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі
будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
      Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня.
      Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на
паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4.
      Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час).
      Паводле рассылкі БАСР

                                                                                        уверх


       Моладзевы абмен для маладых бацькоў
       Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” шукае беларускіх удзельнікаў міжнароднага
моладзевага абмену для маладых бацькоў “Super-Parents in Action: We can change the
World”( "Супер-бацькі ў Дзеянні: Мы можам змяніць Свет" ).
       Абмен адбудзецца ў Эстоніі з 1 да 7 жніўня.
       Краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расія, Малдова, Латвія, Літва, Эстонія.
       Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць сваю кантактную інфармацыю і некалькі радкоў
пра тое, чаму вы хацелі б удзельнічаць у дадзеным абмене на email: petrovich.ivanova@gmail.com
       Кантакты: Каардынатар абмену Ірына Іванова, тэлефон +375 25 983 29 59 life, +375 29 635
65 66 velcom, petrovich.ivanova@gmail.com
                                                                                         уверх

       Конкурс для журналістаў ад ЕС
       Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што
асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю.
       Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка.
       Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation-
belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest".
      Паводле http://eeas.europa.eu/
                                                                                        уверх

                                                                                            11
12

More Related Content

What's hot

What's hot (11)

Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 

Viewers also liked

Neve na finlandia
Neve na finlandiaNeve na finlandia
Neve na finlandia
G. Gomes
 
La catedral de oviedo
La catedral de oviedoLa catedral de oviedo
La catedral de oviedo
celiavolley
 
EB1 do Montelhão - Happy Children's Day
EB1 do Montelhão - Happy Children's DayEB1 do Montelhão - Happy Children's Day
EB1 do Montelhão - Happy Children's Day
AEC-Inglês
 
Cambio climático
Cambio climáticoCambio climático
Cambio climático
Henrry Hm
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinho
icpm
 
Tema 4 historia economica
Tema 4 historia economicaTema 4 historia economica
Tema 4 historia economica
Lau Berm Zavala
 
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turistaPortfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
Beatriz Diniz
 

Viewers also liked (20)

Web20
Web20Web20
Web20
 
Neve na finlandia
Neve na finlandiaNeve na finlandia
Neve na finlandia
 
ІІІ. Ганна Гурына “Канцлагер для жывёлаў”
ІІІ. Ганна Гурына “Канцлагер для жывёлаў”ІІІ. Ганна Гурына “Канцлагер для жывёлаў”
ІІІ. Ганна Гурына “Канцлагер для жывёлаў”
 
Managing and Creating Social Content SMWCph 2013
Managing and Creating Social Content SMWCph 2013 Managing and Creating Social Content SMWCph 2013
Managing and Creating Social Content SMWCph 2013
 
El rio
El   rioEl   rio
El rio
 
La catedral de oviedo
La catedral de oviedoLa catedral de oviedo
La catedral de oviedo
 
EB1 do Montelhão - Happy Children's Day
EB1 do Montelhão - Happy Children's DayEB1 do Montelhão - Happy Children's Day
EB1 do Montelhão - Happy Children's Day
 
Udo Lambrecht - (Anàlisi de la contaminació de l'aire per NO2)
Udo Lambrecht - (Anàlisi de la contaminació de l'aire per NO2)Udo Lambrecht - (Anàlisi de la contaminació de l'aire per NO2)
Udo Lambrecht - (Anàlisi de la contaminació de l'aire per NO2)
 
A mamã pôs um ovo
A mamã pôs um ovoA mamã pôs um ovo
A mamã pôs um ovo
 
Tendències 9 - el butlletí sobre innovació i tendències en turisme
Tendències 9 - el butlletí sobre innovació i tendències en turismeTendències 9 - el butlletí sobre innovació i tendències en turisme
Tendències 9 - el butlletí sobre innovació i tendències en turisme
 
El aborto!
El aborto!El aborto!
El aborto!
 
16º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Qtalse
16º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 //  Qtalse16º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 //  Qtalse
16º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Qtalse
 
Sol De Medianoite
Sol De MedianoiteSol De Medianoite
Sol De Medianoite
 
Estômago
EstômagoEstômago
Estômago
 
Cambio climático
Cambio climáticoCambio climático
Cambio climático
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinho
 
Folksonomy
FolksonomyFolksonomy
Folksonomy
 
Tema 4 historia economica
Tema 4 historia economicaTema 4 historia economica
Tema 4 historia economica
 
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turistaPortfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
Portfólio Turismo FUNDTUR MS Infos ao turista
 
Ativ 3 7_josecarlos
Ativ 3 7_josecarlosAtiv 3 7_josecarlos
Ativ 3 7_josecarlos
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 22 (490) (16 чэрвеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: У Гродне судзяць журналіста Пачобута......................................................................2 У Гродне створаць два беларускія класы..................................................................2 Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму.............................................................3 Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі.........................................................4 .......................................................................................................................................4 Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях ............................................4 уверх..........................................................................................................................5 Школа адукатараў-2011...............................................................................................6 уверх..........................................................................................................................6 Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў................................................................6 уверх..........................................................................................................................7 Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў.......................................................7 уверх..........................................................................................................................8 Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў...............................................................8 Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”...............................................................8 Канферэнцыя па сацыяльнай памяці.........................................................................9 Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве ..........................................................10 Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка.............................................................10
  • 2. Конкурс на экалагічную тэматыку............................................................................10 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ................................................11 Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”...................................11 Моладзевы абмен для маладых бацькоў...............................................................11  Падзеі:  уверх У Гродне судзяць журналіста Пачобута Суд пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна. У будынак не пусцілі нават жонку журналіста Аксану. Выказаць сваю салідарнасць з карэспандэнтам "Газеты Выборчай" прыйшлі больш за 100 чалавек: журналісты з Гродна і Мінска, актывісты польскага руху і грамадскіх арганізацый краіны і горада. Людзі каля прыступак суда гучна маліліся, спявалі рэлігійныя песні, скандавалі "Свабода!" і "Дэмакратыя!". Гэта ўжо другі судовы працэс у Гродне супраць журналістаў, якіх вінавацяць у знявазе прэзідэнта. У 2002 г. у гэтым жа судзе да пазбаўлення волі былі асуджаныя журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч. Судовае паседжанне доўжылася да 16.30. Суддзя задаволіў хадайніцва пракурора зрабіць перапынак ў сувязі з неабходнасцю перакваліфікавання абвінавачвання. Суд працягнецца 17 чэрвеня а 10-й раніцы. Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне. Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко. Паводле http://t-styl.info  уверх У Гродне створаць два беларускія класы Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць беларускія класы на базе гродзенскай СШ №32 у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання. Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой: - У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей. Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя. 2
  • 3. Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы іпойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове. Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае. Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова. Алесь Крой: - Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку на аўтобусе, што будзе працаваць на "Бацькоўскім маршруце". Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам. Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца. Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе. Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне 943 58 09. Паводле http://t-styl.info  уверх Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе. Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: - Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з ліку нацыянальных герояў. У 2008 годзе ў “Беларускай думцы” з’явіўся артыкул Аляксандра Гронскага, прысвечаны “міфалагізацыі вобраза Кастуся Каліноўскага”, дзе аўтар даказвае, што Каліноўскі быў ідэйным палякам і таму не можа займаць месца ў беларускай нацыянальнай ідэі. Праз нейкі час доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук падаў ідэю правесці навуковую канферэнцыю, прысвечаную асобе Кастуся Каліноўскага, якая і адбылася ў Мінску 25 верасня 2009 году. Галоўнай задачай, па словах Андрэя Вашкевіча, было акрэсліць новыя падыходы да вывучэння біяграфіі Каліноўскага і паўстання 1863 года і, што самае важнае, – паказаць, наколькі важную ролю адыграла асоба Кастуся Каліноўскага ў фармаванні беларускай нацыянальнай ідэі ўжо ў ХХ стагоддзі. - Думаю, што матэрыялы, змешчаныя ў зборніку, пераканаўча даказваюць, што асоба Кастуся Каліноўскага ўжо даўно займае першае месца ў “нашым нацыянальным эпасе” (С. Дубавец), і ніхто не ў стане Каліноўскага з нашай нацыянальнай ідэі выкрасліць - лічыць Андрэй Вашкевіч. Зборнік змяшчае шэраг матэрыялаў, прысвечаных як паўстанню, так і адлюстраванню асобы Каліноўскага ў беларускай літаратуры, мастацтве, нават назвах вуліц беларускіх гарадоў. 3
  • 4. У зборніку таксама надрукаваныя шэраг цікавых здымкаў, у тым ліку невядомы раней здымак Кастуся Каліноўскага. Паводле http://t-styl.info  уверх Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”: www.collaboration.org.ua . Акрамя арганізацыйных навінаў на старонцы з’яўляюцца апошнія беларускія навіны пра Украіну і ўкраінскія пра Беларусь, навіны беларускіх партнёраў арганізацыі і запісы ў блогах, галоўным чынам, пра беларуска-украінскае супрацоўніцтва ў розных сферах. Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” быў створаны для аб’яднання як мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі. Акрамя таго, Цэнтр займаецца наладжваннем стасункаў з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, ўпарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў у замежжы. Партнёрамі Цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі як рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, “Малады Фронт”, Моладзь “Беларускага Народнага Фронту”, “Маладая Беларусь”, “Правы Альянс” і шэраг іншых. Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”  уверх Абвесткі:  уверх Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах. Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях». Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г. Мэты мерапрыемства: - наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы; 4
  • 5. - знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы; - абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі; - пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі; - наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя- праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты. Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць». Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары. Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская. Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь). Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне. Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня. Паводле http://t-styl.info  уверх 5
  • 6. Школа адукатараў-2011 Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011. Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15-17 ліпеня. Тэма – Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў. Мэтавая група: адукатары, якія маюць першасны вопыт адукацыйнай дзейнасці. У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі ( 24 верасня-4 кастрычніка). Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку. Апошні тэрмін - да 1 ліпеня. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку.  уверх Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”. Даслаць заяўку патрэбна не пазней за 30 чэрвеня 2011 г. Галоўная мэта праграмы – знаёмства з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.) -з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм -з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання -з асновамі праектнага менеджменту. У межах праграмы запланавана тры сустрэчы 1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011), 2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011) 3-я - круглы стол у Мінску (10-11.12.2011). Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія -Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй -Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў -Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»! -Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе. Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту edwb@tut.by . Апошні тэрмін – 30 чэрвеня. Умовы ўдзелу: Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск). Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы. 6
  • 7. Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна ўнесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў. АНКЕТА – ЗАЯЎКА Паводле kariera.by  уверх Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў Летнік перакладчыкаў багаслоўскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову пройдзе для прадстаўнікоў розных канфесій з 9 да 17 ліпеня ў парафіі Божага провіду ў Слабодцы (Віцебская вобл., Браслаўскі р-н). У Беларусі ўжо адбылося некалькі кансультацый для людзей, прыналежных да розных канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках, а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў. Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі – вельмі актуальная, і часта спараджае імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага вывучэння. Цэнтр “Экумена” на ласкавае запрашэнне настаяцеля парафіі Божага провіду ў Слабодцы кс. Сяргея Сурыновіча, праводзіць працоўна-духоўны летнік . Праграма ў летніку будзе падзеленая на некалькі аспектаў: -навучальныя сесіі – развіццё тых ці іншых здольнасцей і навыкаў, патрэбных для ажыццяўлення перакладніцкай дзейнасці (у т.л. семінары па бібліістыцы, старажытна- грэцкай мове, асобных багаслоўскіх праблемах), -працоўныя сесіі - выкананне той ці іншай працы ўдзельнікам семінара ў вызначаных вышэй кірунках (адлічбоўка тэкстаў, вычытка, праца над слоўнікам, аналітычная праца з тэкстамі і г.д., у залежнасці ад надзённай патрэбы і падрыхтоўкі ўдзельніка), -духоўныя сесіі – безумоўна, духоўнае жыццё пастаяннае і ні на якія сесіі не дзеліцца, але ў летніку будзе прысвячацца асаблівы час для супольнага і індывідуальнага духоўнага жыцця: малітвы, разборы Святога Пісання, удзел у Еўхарыстыі (для ўдзельнікаў-каталікоў), знаёмства з духоўнымі скарбамі розных канфесій. Мяркуецца, што летнік будзе насіць не проста міжканфесійны, але і экуменічны характар, каб прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцей вучыліся жыць і разумець адзін аднога. -рэкрэацыйныя сесіі – адпачынак, культурная праграма, размовы. Парафія Божага провіду знаходзіцца ў, як цяпер кажуць, экалагічна чыстай зоне, на землях беларускага Паазер’я, на беразе цудоўнага возера, у зацішным куточку Браслаўшчыны. Умовы побыту: Удзельнікі размесцяцца ў парафіяльным доме, дзе ёсць прыбіральня і душ з гарачай вадой. Пакоі – рознага ўзроўню камфорту, пераважна спаць давядзецца на карыматах або цюфяках у спальных мяшках. Харчаванне арганізуецца намаганнямі парафіі, аднак заўжды будзе вітацца дапамога ўдзельнікаў па прыгатаванні страваў, прыбіранні і мыцці посуду. Ёсць бесправадны інтэрнэт, просьба прыязджаць з ноўтбукамі. У якасці аплаты будуць прымацца дабраахвотныя ахвяравання ўдзельнікаў у межах, якія ім можа дазволіць іх асабісты бюджэт. 7
  • 8. Вялікую частку расходаў прымае на сябе парафія Божага провіду, а таксама арганізатары летніка. Удзельнікі самастойна аплочваюць свой праезд да Слабодкі. Калі нехта з удзельнікаў будзе дабірацца аўтамабілем, то можна будзе скаардынавацца, каб ехаць разам. Удзельнікі: 15-20 чалавек, да ўдзелу запрашаюцца асобы незалежна ад веравызнання. Да ўдзелу ў Летніку запрашаюцца таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі. Пытанні транспартавання і побыту такіх асобаў у Летніку ўзгадняюцца з арганізатарымі асабіста. Працоўная мова: беларуская. Каардынатары: -пытанні датычна праграмы летніка: Наталля Васілевіч (тэл.: +375293461493) -пытанні датычна побыту ў летніку: кс. Сяргей Сурыновіч (тэл. ++375297153668) Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 чэрвеня. Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: ecumena@ecumena.by (Наталля Васілевіч). Колькасць месцаў абмежаваная. Пры немагчымасці ўдзелу ва ўсёй працягласці Летніка па дамоўленасці з арганізатарамі дапушчальна ўзяць удзел у адным ці некалькіх працоўных днях праграмы. Пры запаўненні заяўкі, калі ласка пазначце, цягам якога часу Вы зможаце браць удзел у праграме. Заяўка на ўдзел – па спасылцы http://ecumena.by/?p=88 Паводле http://ecumena.by  уверх Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае вас да ўдзелу ў майстар-класе “Асвятленне праблем меншасцяў”. Майстар-клас адбудзецца ў межах кампаніі БАЖ “За якасную журналістыку”. У працы майстар-класу возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту, Аляксандр Корык, прадстаўнік GayBelarus. Майстар-клас адбудзецца 24 чэрвеня ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, 7-32, офіс БАЖ (уваход праз салон прыгажосці Body Jazz) Пачатак ў 10.00. Заканчэнне сустрэчы ў 14.00. Пасля сустрэчы будзе супольны абед. Для удзелу ў майстар-класе запрашаюць рэпарцёраў, журналістаў, якія пішуць на сацыяльную тэматыку, фотажурналістаў. Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас aliaksandrau@gmail.com. Іншагароднім кампенсуецца праезд (абавязкова захоўвайце квіткі!) Кантактная асоба – Андрэй Аляксандраў +375 29 712 07 57  уверх Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне” Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Вашы фотаздымкі могуць стаць адлюстраваннем розных лёсаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Стварыцеля, і напамінам пра тое, што ў кожным чалавечым жыцці ёсць Бог. 8
  • 9. Конкурс будзе праводзіцца на партале Catholic.by. Фармат файлаў — JPG альбо PNG. Памеры — любыя. Апрацоўка — мінімальная (без мантажу, мастацкай апрацоўкі і штучных эфектаў). Колькасць фотаздымкаў ад аднаго ўдзельніка — неабмежаваная (можна запоўніць форму некалькі разоў). Арганізатары пакідаюць за сабой права папярэдняга адбору прац без тлумачэння рашэнняў. Працы, якія прайшлі мадэрацыю, адразу публікуюцца на сайте Catholic.by у адпаведным радзеле і становяцца даступнымі для прагляду, аднак галасаванне распачнецца ў адпаведнасці з вызначаным тэрмінам. Галасаваць можа любы карыстальнік парталу, кожная праца можа быць ацэнена пэўнай колькасцю балаў (па змоўчанні — 0); перамагаюць працы, якія набралі найбольшую суму балаў. Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30 ліпеня. Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац. Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61- other/109099-fotokonkurs.html  уверх Канферэнцыя па сацыяльнай памяці Канферэнцыя “Сацыяльная памяць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы” адбудзецца з 23 да 25 лістапада ў Варшаве. Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт і шэраг навуковых цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы. Мэта мерапрыемства – ацэнка стану даследванняў сацыяльнай памяці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Гэты рэгіён увайшоў у 21 стагоддзе з шэрагам незавершаных сацыяльных праблем, выкліканых запозненай мадэрнізацыяй і глыбокімі этнічнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі. Ён перажыў не толькі дзьве сусветныя вайны, але і досвед генацыду, змены межаў, перамяшчэння насельніцтва, палітычныя і эканамічныя эксперыменты. На канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні: -Спецыфіка гістарычнага вопыту краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Тут будзе разглядацца супольны вопыт краін рэгіёна. Якія гістарычныя падзеі і традыцыі могуць звязваць грамадства Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы? Уплыў розных этнічных груп на фармаванне ўспамінаў і стэрэатыпаў у рэгіёне. -Метадалогія даследвання сацыяльнай памяці супольнасцяў. Мовы канферэнцыі: ангельская, польская альбо нямецкая. Удзел у канферэнцыі – бясплатны. Маладым навукоўцам і студэнтам прадстаўляюцца гранты на пакрыццё дарожных выдаткаў і пражывання. Для ўдзелу неабходна прадставіць тэзісы (300 словаў) і кароткае рэзюмэ на эл. адрас genealogies@enrs.eu . Апошні тэрмін падачы – да 1 ліпеня. Кантакты: Monika Żychlińska, Agnieszka Nosowska, Europejska Sieć Pamięć i Solidarność, ul. Wierzbowa 9/11, PL-00-094 Warszawa, эл.пошта monika.zychlinska@enrs.eu, agnieszka.nosowska@enrs.eu 9
  • 10.  уверх Не спазьніся!  уверх Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”. Арганізатар – Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час. Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна ў любы час звярнуцца да арганізатараў праз сайт http:// kreuskizamak.by Больш падрабязна – на сайце http://kreuskizamak.by.  уверх Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 26 чэрвеня. Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application. Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”  уверх Конкурс на экалагічную тэматыку Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ) абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі. Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл. 8(029)6630118. 10
  • 11.  уверх Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net  уверх Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера” Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць. Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня. Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4. Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час). Паводле рассылкі БАСР  уверх Моладзевы абмен для маладых бацькоў Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” шукае беларускіх удзельнікаў міжнароднага моладзевага абмену для маладых бацькоў “Super-Parents in Action: We can change the World”( "Супер-бацькі ў Дзеянні: Мы можам змяніць Свет" ). Абмен адбудзецца ў Эстоніі з 1 да 7 жніўня. Краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расія, Малдова, Латвія, Літва, Эстонія. Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць сваю кантактную інфармацыю і некалькі радкоў пра тое, чаму вы хацелі б удзельнічаць у дадзеным абмене на email: petrovich.ivanova@gmail.com Кантакты: Каардынатар абмену Ірына Іванова, тэлефон +375 25 983 29 59 life, +375 29 635 65 66 velcom, petrovich.ivanova@gmail.com  уверх Конкурс для журналістаў ад ЕС Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка. Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation- belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest". Паводле http://eeas.europa.eu/  уверх 11
  • 12. 12