SlideShare a Scribd company logo
1 of 10
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 31 (499)

                                                         (8 верасня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным конкурсе.....................2
Каманда з Гродна - другая на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі!..................2
Выстава з гісторыі знішчанай гродзенскай архітэктуры...........................................3
Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................4
Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе ..................................................................5
Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы........................................6
Вэбінар для некамерцыйных арганізацый................................................................6
Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае..................................................................7
Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ.........................................7
Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................8
.......................................................................................................................................8
Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў........................................9
.......................................................................................................................................9
Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве».....................................................................9
ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!..........................................................9
  «Амерыканская культура: якая яна?».....................................................................9
Конкурс для журналістаў .........................................................................................10
 ....................................................................................................................................10
 Падзеі:
                                                                                        уверх



    Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным
конкурсе
       Вучань пачатковай СШ №1 Ягор Кандрашук (8 гадоў) і навучэнка СШ№16 Ганна Календа
(12 гадоў) сталі прызёрамі міжнароднага адукацыйнага мастацкага экалагічнага конкурса
“Пусці карані ў сваім горадзе”, заняўшы 1 і 2 месцы ў дзіцячай катэгорыі.
       Учора гродзенскія дзеці ў суправаджэнні педагогаў атрымалі ўзнагароды на ўрачыстай
цырымоніі ў польскім горадзе Катавіцы.
       Ягор разам з 14-гадовай Мілдай Радзіванайтэ (Каўнас), пераможцай у старэйшай катэгорыі
экалагічнага конкурса, пасадзілі ў лясным парку мясцовага лясніцтва “адукацыйнае” дрэва.
       Конкурсныя працы Ягора і Ганны ад учора дэманструюцца ў Катавіцкім лясніцтве.
       У міжнародным экалагічным конкурсе ўдзельнічалі 135 прац. Сярод пераможцаў –
польскія, беларускія і літоўскія школьнікі.
       Уганараванне прызёраў конкурса, ініцыяванага мэрыяй Катавіц, Катавіцкім лясніцтвам і
Міжнародным аб’яднаннем адукацыйных гарадоў, адбылося ў межах міжнароднай канферэнцыі
“Чалавек-Адукацыя-Мастацтва-Кантакт. Практыка і перспектывы на будучыню”.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                        уверх



     Каманда з Гродна - другая на чэмпіянаце па спартыўнай
арніталогіі!
         Зафіксаваўшы падчас 12-гадзінных назіранняў 114 відаў птушак, яна саступіла камандзе-
пераможцы "Lintu " (115 відаў) толькі 1 ачко.
        3 верасня прайшоў VIII чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які ладзіць найбуйнейшая ў
Беларусі прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
         Мэта спаборніцтваў - улічыць найбольш відаў птушак. Улік вёўся як па знешнім выглядзе,
так і па голасе.
         У ваколіцах Гродна назіранні вялі тры каманды: "Качкі", "Dreamteam" і "Ластаўкі ".
        У лік прызёраў з іх увайшла беларуска-шведская "Dreamteam", якая зафіксавала 114 відаў
птушак і заняла 2 месца. "Качкі " (80 відаў) на 9 месцы, "Ластаўкі " ( 58 відаў) - 12 месца.
        Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, і ўдзельнік
"Dreamteam", лічыць гэтыя вынікі добрымі:
        -Вынікі добрыя, хаця хацелася б яшчэ большага.

                                                                                             2
Напярэдадні спаборніцтваў мы наведалі тыя мясціны, дзе збіраліся весці назіранні і
ўбачылі 15 відаў птушак, якіх не ўбачылі ўжо падчас спаборніцтваў, затое заўважылі 20 іншых,
якіх напярэдадні не было.
         Таму можна казаць, што зараз у Гродзенскай вобласці можна назіраць прыкладна 130
відаў птушак.
         Усё хутка змяняецца, бо зараз міграцыя: некаторыя прылятаюць, некаторыя
адлятаюць.
         Поспех сваёй каманды Дзмітрый Вінчэўскі звязвае з вялікім досведам яе ўдзельнікаў.
         Па-першае, вельмі дасведчанымі назіральнікамі былі шведы, астатнія - таксама арнітолагі
са стажам. Таму шмат відаў пазнавалі па пазыўках (галасах).
         Меньш дасведчаныя гульцы вымушаныя былі фіксаваць у большасці тых птушак, якіх
убачаць, а гэта значна цяжэй (від залічваўся толькі тады, калі птушку пачулі ці ўбачылі ўсе
ўдзельнікі каманды).
         А калі ўлічыць, што ўдзельнікі менш паспяховых гродзенскіх каманд у асноўным студэнты,
то ў іх усё наперадзе, галоўнае ўдзельнічаць і набірацца дасведу.
         Усе тры гродзенскія каманды стартавалі (пачалі назіранні) у 6 гадзін раніцы 3 верасня на
ачышчальных сажалках “Азота” (в.Беражаны).
         Далейшы маршрут каманды Дзмітрыя Вінчэўскага выглядаў такім чынам: тэрыторыя
палаца ў Свяцку, рыбгас “Каробчыцы”, ачышчальныя сажалкі ў Скідзелі на Азёрску, ачышчальныя
сажалкі Абухова, пойма рэчкі Стрыеўка каля вёскі Перасельцы, вёска Галаўнічы…
         На гэтым скончыліся 12 гадзін, адведзеныя для назірання.
         Дзмітрый Вінчэўскі:
         -Адчуванні выдатныя! Надвор’е добрае! Заўважылі некалькі цікавых відаў:
         Нам сустрэўся даволі рэдкі кругланосы плывунчык (сустракаецца толькі падчас
міграцыі), а каля вёскі Галаўнічы (за Верцялішкамі) – сокал шулёнак. Гэта самы маленькі на
Беларусі сокал, мы бачылі тры птушкі, напэўна і сёння іх можна паназіраць у тым месцы.
         Агульная тэндэнцыя, якую мы заўважылі, вельмі мала становіцца кулікоў.
         У VIII чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі ўдзельнічалі 12 каманд па 4 чалавекі ў кожнай.
         Свае прызы каманды-пераможцы атрымаюць на з’ездзе грамадскага аб’яднання “Ахова
птушак Бацькаўшчыны”.
         Сёлета быў павялічаны час назіранняў: спаборніцтвы працягнуліся не 9 гадзін, як
звычайна, а 12 – з 6.00 да 18.00.
         У леташнім чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі ўзялі ўдзел 11 каманд.
Перамагла тады таксама фінска-беларуская каманда"Lintu", якая стартавала з Мінску і налічыла
114 відаў птушак., а адзіная гродзенская каманда “Кронан”заняла трэцяе месца, зафіксаваўшы 97
відаў птушак за 9 гадзін назірання.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                            уверх


      Выстава з гісторыі знішчанай гродзенскай архітэктуры
        Рэдкія здымкі страчанай гродзенскай архітэктуры прадстаўлены на выставе ў
гродзенскай галерэі “У Майстра”.
        Выстава “Архітэктура Гродна. Незаменныя страты 19-20 стагоддзяў”, якая адкрылася 2
верасня, змяшчае фотаздымкі знішчанай архітэктурнай спадчыны Гродна пачынаючы ад царскіх
часоў і сканчаючы перыядам савецкай улады.


                                                                                                  3
Аўтары экспазіцыі - гісторык архітэктуры Ігар Трусаў і выдавец Аляксандр Рыжы - аб'ядналі
здымкі ў тэматычныя стэнды, пад фота ёсць суправаджальныя надпісы і тлумачэнні. Напрыклад,
адзін са стэндаў падае гісторыю старога будынка чыгуначнага вакзала, які знеслі ў 1986 годзе.
       На выставе ёсць таксама серыя здымкаў, прысвечаная Фары Вітаўта, дзе падаюцца рэдкія
фота таго, што засталося пасля ўзрыву храма ленінградскай групай падрыўнікоў.
        Як мяркуе Ігар Трусаў, найбольшых стратаў гродзенскай архітэктуры было ў выніку
пажараў і ваенных дзеянняў. Другая прычына стратаў – рашэнні ўладаў пра знос ці перабудову
будынкаў. У розныя часы гэтыя рашэнні абумоўліваліся рознымі абставінамі:
        - Царскія ўлады ў 19 ст былі даволі абмежаваныя ў такіх рашэннях, бо прыватная
ўласнасць на зямлю ў тыя часы было рэччу непарушнай. Таму пэўныя крокі рабіліся толькі там,
дзе была казённая зямля і казённыя будынкі. Напрыклад, пасля паўстання 1831-га году
паступова перадаваліся каталіцкія манастыры. Тое самае тычыцца, напрыклад, кайзераўскага
перыяду – штосьці пацярпела ад бамбардыроўкі ў першую сусветную. Але ў асноўным
акупанты нямоцна ўмешваліся ў гарадское жыццё, бо не хацелі ламаць уклад, у тым ліку і
юрыдычны. Тое самае тычыцца і 1920-1939 гадоў: зусім няшмат было рашэнняў чыста
палітычных, якія прыводзілі да зносу ці моцнага скажэння нейкага помніка архітэктуры або
цікавай гістарычнай забудовы.
       Зямля ў 1939 годзе пачала належыць дзяржаве, таму пытанне пра аднаўленне чагосьці
страчанага падчас вайны ў Гродне хутчэй за ўсё не стаяла, мяркуе Ігар Трусаў:
        - Наколькі я ведаю, увогуле рэстаўрацыяй і аднаўленнем пасля вайны займаліся толькі ў
Кіеве ці Пецярбургу. У Гродне ж палітыка ўладаў была некалькі інакшай.
       Галерэя “У майстра”, запускаючы праект, не абмежавалася выставай. Аўтары вернісажу
плануюць зрабіць тэматычныя экскурсіі па выставе для навучэнцаў гродзенскіх школ і
ўніверсітэтаў.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                         уверх



      Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!
      Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей?
      Да журналістыкі адзін крок!
      Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці Сектар” (Гродна) абвяшчае пятнаццаты набор
удзельнікаў праекта «Школу маладога журналіста»!
      «Школа маладога журналіста-15» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй
справы – практыкуючых журналістаў з Гродна, Мінска, Варшавы.
                                                                                               4
За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, прымеш удзел у працы
рэдакцыі мультымедыйнага інтэрнэт-выдання «Твой стыль» (www.t-styl.info).
        З намі разам на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май) ты навучышся арыентавацца ў розных
тэмах, асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада краіны, жыццё маладзёвых тусовак.
        У ШМЖ-15 ты таксама навучышся рыхтаваць радыёперадачы, паспрабуеш сабе ў ролі
відэааператара.
        Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і
дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў.
        Запоўніць анкету-заяўку на ўдзел можна да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе:
г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
        Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе
ўзгоднены з кожным індывідуальна.
        Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на блогу ШМЖ –
shmzh.blogspot.com і па тэлефонах: (0152) 75-71-72; (029) 783-08-45.
                                                                                          уверх


      Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе
       Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 24-25 верасня ладзіць семінар “Пра
Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”.
       Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (гісторыі,
паліталогіі, філасофіі, міжнародных дачыненняў, культуралогіі і г.д.), звязаных з ЕС, а таксама
супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.
       Удзел у семінары дазволіць:
       -пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС,
       -прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць
уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ,
       -авалодаць канкрэтнымі метадамі выкладання дадзенай тэмы: праца ў групах, гульні,
дыскусіі, метады працы з тэкстам і інш.
       -абмяняцца досведам выкладання тэм, звязаных з ЕС, у ВНУ,
       -спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманых ведаў у сваёй выкладніцкай дзейнасці.
       У межах семінара адбудзецца сустрэча з экспертам па абмеркаванні актуальных пытанняў,
звязаных з функцыянаваннем ЕС.
       Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплекты інфармацыйна-метадычных
матэрыялаў па тэме семінара, якія можна будзе выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці.
       Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі будуць забяспечаны пражываннем і
харчаваннем.
       Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку арганізатарам (у дадатку).
       Апошні тэрмін – да 19 верасня.
       Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
       Кантакты: 220053, Мінск, Ул.Новавіленская, 38, тэл.: + 375 29 678 15 04, е-mail:
nastaunik@gmail.com
       Кантактная асоба Ала Валянцінаўна Дзяргай.

                                                                                        уверх




                                                                                              5
Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы
        Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра
Японіі, Кейзо Абучы.
        Штогод прапануецца каля 20 стыпендый.
        Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца спецыялісты з ступенню магістра альбо яе эквівалентам
для ўдзелу ў даследніцкіх праектах па наступных накірунках:
        -Навакольнае асяроддзе (асабліва даследванне водных рэсурсаў)
        -Міжкультурныя камунікацыі
        -Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі
        -Мірнае вырашэнне канфліктаў.
        Патрабаванні да ўдзельнікаў:
        Дыпламаваны спецыяліст (аспірант), які вядзе даследніцкую дзейнасць, мае ступень
магістра альбо эквівалент у гуманітарных альбо прыродазнаўчых навуках і збіраецца ўдзельнічаць
у даследніцкім праекце за мяжой (пажадана ў тым рэгіёне, дзе жыве) ў мэтах паглыблення ведаў
у адной з чатырох галін, вызначаных праграмай.
        Кандыдат павінны мець высокі інтэлект і быць перспектыўным спецыялістам, які зробіць
вялікі ўнёсак у развіццё сваёй краіны па вяртанні ў яе.
        Кандыдат павінны быць не старэйшы за 40 гадоў.
        Праца стыпендыята павінна выконвацца пры садзеянні кіраўніка той установы, дзе будуць
праводзіцца даследаванні. Падцверджанне прыняцця такога кіраўніка абавязковае.
        Кандыдат павінны мець добрае здароўе.
        Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.
        Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .
       Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

                                                                                             уверх


       Вэбінар для некамерцыйных арганізацый
         Хізэр Мэнсфілд ладзіць бясплатны семінар па эфэктыўным выкарыстанні сацыяльных
медыяў ды мабільных тэхналогій, а таксама па фандрэйзінгу для некамерцыйных арганізацый.
Семінар адбудзецца 26 верасня з 15 да 16.30 па беларускім часе.
         Працоўная мова – ангельская.
         Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце:
https://www2.gotomeeting.com/register/548997618
         Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму зарэгістравацца на ўдзел пажадана як мага
раней.
         Апошні тэрмін рэгістрацыі - 19 верасня.
         Болей інфармацыі – па спасылцы: http://nonprofitorgs.wordpress.com/2011/08/14/for-
nonprofits-in-europe-africa-the-middle-east-and-india-social-media-for-social-good-a-how-to-webinar-
for-nonprofits/
        Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                             уверх




                                                                                                   6
Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае
        5 — 9 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў
пройдзе Міжнародная журналісцкая майстэрня-2011, ініцыятарам якой з’яўляецца арганізацыя
n-ost — саюз журналістаў, якія пішуць на тэмы Усходняй Еўропы.
        Майстэрня складаецца з дзьвюх частак. Можна ўзяць удзел як ва ўсёй праграме
«майстэрні», так і толькі ў яе другой частцы. Удзел выключна ў майстар-класах першых трох дзён
не прадугледжаны.
        Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ўдзел ва ўсіх пунктах праграмы абранага
«модулю» майстар-класаў першых трох дзён (для ўдзельнікаў усёй праграмы майстэрні)
неабходны для захавання канцэпцыі мерапрыемства. Пунктуальнасць — абавязковая!
        Трэнінгі будуць праходзіць на нямецкай мове з перакладам на рускую альбо на англійскую.
(Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце ў праграме.)
        Да ўдзелу ў Міжнароднай журналісцкай майстэрні запрашаюць журналістаў друкаваных
СМІ, радыёжурналістаў і фотажурналістаў.
        Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна
запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі да 18
верасня (нядзеля):
        - па E-Mail: presse@ibb.by
- па Fax: (017) 270-39-95
- па пошце: Школа журналістыкі, Праспект Газеты Праўда, 11, 20116, Мінск.
        Унёсак для беларускіх удзельнікаў не прадугледжаны.
        ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ
        ПРАГРАМА
      Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
                                                                                        уверх


       Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ
       Міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене досведам у
галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі пройдзе ў Мінску
29-30 верасня.
       Мэта канферэнцыі – пашырэнне разнастайных форм працы ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі
сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі праз прадстаўленне і абмеркаванне сучасных
прафілактычных падыходаў і метадаў, якія прымяняюцца ў моладзевых арганізацыях краін СНД.
       Для рэалізацыі дадзенай мэты будуць арганізаваныя пленарныя паседжанні,
прэзентацыйныя пляцоўкі і выезды на аб’екты прафілактычнай работы з навучэнцамі і студэнцкай
моладдзю Мінска.
       Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны і распаўсюджаны Зборнік лепшых практык
прафілактычнай працы па праблеме ВІЧ/СНІД сярод навучэнцаў і студэнтаў.
        Мэтавая група канферэнцыі:
       -моладзевыя лідэры, якія непасрэдна займаюцца прафілактычнай працай па праблеме
ВІЧ/СНІД у моладзевых арганізацыях,
       -спецыялісты, якія працуюць з навучэнцамі і студэнтамі ў накірунку прафілактыкі ВІЧ-
інфекцыі.
       Арганізатар канферэнцыі: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя
клубаў ЮНЭСКА”. Партнёры – Саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі
камітэт моладзевых арганізацый”, Нацыянальная Камісія РБ па справах ЮНЭСКА, Міністэрства
адукацыі РБ і Аб’яднаная Праграма ААН па ВІЧ/СНІДу.
                                                                                             7
Канферэнцыя будзе праходзіць на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя
Ё.Раў.
        Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Харчаванне ўдзельнікаў аплочваюць арганізатары.
        Для ўдзелу неабходна запоўніць он-лайн заяўку.
        Апошні тэрмін – 14 верасня.
        Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць персанальныя запрашэнні да 17 верасня.
        Да 20 верасня запрошаным удзельнікам неабходна будзе падцвердзіць удзел у
канферэнцыі.
        Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
hl=ru&formkey=dG1WZ0l1VktRT0w0cUprSVdDN2lWY2c6MQ#gid=0
        Адрас для прадстаўлення матэрыялаў ў Зборнік лепшых практык:
https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
hl=ru&formkey=dDZ1MEJoSS1VWHRlMnRxcUlXd1paTHc6MQ#gid=0
        З пытаннямі звяртайцеся па буднях з 10 да 18 гадзін да Дзмітрыя Субцэльнага, Віталя
Нікановіча, Наталлі Лісіцкай па тэлефоне+375 17 237 87 91, эл.пошце vnikanovich@belau.info .
        Кантактны адрас скайпа: v_n_n_v
         Аргкамітэт канферэнцыі
                                                                                         уверх




                                                                Не спазьніся!
                                                                                         уверх


         Набор удзельнікаў у гендэрны праект
        Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё
гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі».
        Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме
https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform?
formkey=dHRhZnc4eUpDc2JtcHRyNE9feHM1cWc6MQ .
        Апошні тэрмін – да 10 верасня.
        З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com
         Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"




                                                                                         уверх



                                                                                               8
Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў
       Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых
праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія ініцыятывы з
усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінску.
       Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку (назва праекту, назва ініцыятывы,
арганізацыі, кантактная асоба, працягласьць праекту, кароткае апісаньне праекта: інфармацыя
пра арганізацыю, мэта праекта й мэтавая група, апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў,
чаканы вынік, бюджэт праекту) на электронны адрас: yic.minsk@gmail.com
       Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня.
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                        уверх




       Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве»
       Таварыства «Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы» прапануе ўсім аматарам
Падляшша і фатаграфіі паўдзельнічаць у конкурсе.
       Апошні тэрмін – да 15 верасня.
       Больш падрабязная інфармацыя- па спасылцы
http://muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php?
option=com_content&view=article&id=140:przeduony-ogolnopolski-konkurs-fotograficzny-podlasie-w-
obiektywie-7-edycja-&catid=41:aktualnoci




                                                                                        уверх


       ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!
       Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 5 лістапада запрашае вучняў старэйшых класаў
у Вільнюс і на Дзень адчыненых дзвярэй.
       Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільнюс для старшакласнікаў (10–11 класы) можна
пісаць на электронны адрас student.service@ehu.lt .
       Заяўкі прымаюцца да 17 верасня.
      Паводле http://nastaunik.info



                                                                                        уверх


         «Амерыканская культура: якая яна?»
      Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь
сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі
Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.
       Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:
 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».
                                                                                              9
Апошні тэрмін - да 31 снежня.
      Для даведак:
      е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495
      Паводле http://afisza.org


                                                                                     уверх


       Конкурс для журналістаў
      ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для
журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.
      Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
      1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме.
      2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства.
      3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі.
      Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два
электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо
на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.
      Паводле рассылкі belngo.info




                                                                                          10

More Related Content

What's hot (6)

Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Ringing camp in Turov
Ringing camp in TurovRinging camp in Turov
Ringing camp in Turov
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 

Viewers also liked

Viewers also liked (8)

Geralnews05jan
Geralnews05janGeralnews05jan
Geralnews05jan
 
Intercambio 03 2014
Intercambio 03 2014Intercambio 03 2014
Intercambio 03 2014
 
Geralnews08abr
Geralnews08abrGeralnews08abr
Geralnews08abr
 
1 puntaje adicional_aprovechamiento_escolar_1_a_vertiente_201
1 puntaje adicional_aprovechamiento_escolar_1_a_vertiente_2011 puntaje adicional_aprovechamiento_escolar_1_a_vertiente_201
1 puntaje adicional_aprovechamiento_escolar_1_a_vertiente_201
 
Queroseusorrisocd
QueroseusorrisocdQueroseusorrisocd
Queroseusorrisocd
 
Turmas do EJA Campestre
Turmas do EJA CampestreTurmas do EJA Campestre
Turmas do EJA Campestre
 
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramonTrabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
 
Cartilagem
CartilagemCartilagem
Cartilagem
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 31 (499) (8 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным конкурсе.....................2 Каманда з Гродна - другая на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі!..................2 Выстава з гісторыі знішчанай гродзенскай архітэктуры...........................................3 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................4 Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе ..................................................................5 Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы........................................6 Вэбінар для некамерцыйных арганізацый................................................................6 Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае..................................................................7 Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ.........................................7 Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................8 .......................................................................................................................................8 Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў........................................9 .......................................................................................................................................9 Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве».....................................................................9 ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!..........................................................9 «Амерыканская культура: якая яна?».....................................................................9 Конкурс для журналістаў .........................................................................................10 ....................................................................................................................................10
  • 2.  Падзеі:  уверх Гродзенскія дзеці перамаглі ў міжнародным экалагічным конкурсе Вучань пачатковай СШ №1 Ягор Кандрашук (8 гадоў) і навучэнка СШ№16 Ганна Календа (12 гадоў) сталі прызёрамі міжнароднага адукацыйнага мастацкага экалагічнага конкурса “Пусці карані ў сваім горадзе”, заняўшы 1 і 2 месцы ў дзіцячай катэгорыі. Учора гродзенскія дзеці ў суправаджэнні педагогаў атрымалі ўзнагароды на ўрачыстай цырымоніі ў польскім горадзе Катавіцы. Ягор разам з 14-гадовай Мілдай Радзіванайтэ (Каўнас), пераможцай у старэйшай катэгорыі экалагічнага конкурса, пасадзілі ў лясным парку мясцовага лясніцтва “адукацыйнае” дрэва. Конкурсныя працы Ягора і Ганны ад учора дэманструюцца ў Катавіцкім лясніцтве. У міжнародным экалагічным конкурсе ўдзельнічалі 135 прац. Сярод пераможцаў – польскія, беларускія і літоўскія школьнікі. Уганараванне прызёраў конкурса, ініцыяванага мэрыяй Катавіц, Катавіцкім лясніцтвам і Міжнародным аб’яднаннем адукацыйных гарадоў, адбылося ў межах міжнароднай канферэнцыі “Чалавек-Адукацыя-Мастацтва-Кантакт. Практыка і перспектывы на будучыню”. Паводле http://t-styl.info  уверх Каманда з Гродна - другая на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі! Зафіксаваўшы падчас 12-гадзінных назіранняў 114 відаў птушак, яна саступіла камандзе- пераможцы "Lintu " (115 відаў) толькі 1 ачко. 3 верасня прайшоў VIII чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які ладзіць найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мэта спаборніцтваў - улічыць найбольш відаў птушак. Улік вёўся як па знешнім выглядзе, так і па голасе. У ваколіцах Гродна назіранні вялі тры каманды: "Качкі", "Dreamteam" і "Ластаўкі ". У лік прызёраў з іх увайшла беларуска-шведская "Dreamteam", якая зафіксавала 114 відаў птушак і заняла 2 месца. "Качкі " (80 відаў) на 9 месцы, "Ластаўкі " ( 58 відаў) - 12 месца. Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, і ўдзельнік "Dreamteam", лічыць гэтыя вынікі добрымі: -Вынікі добрыя, хаця хацелася б яшчэ большага. 2
  • 3. Напярэдадні спаборніцтваў мы наведалі тыя мясціны, дзе збіраліся весці назіранні і ўбачылі 15 відаў птушак, якіх не ўбачылі ўжо падчас спаборніцтваў, затое заўважылі 20 іншых, якіх напярэдадні не было. Таму можна казаць, што зараз у Гродзенскай вобласці можна назіраць прыкладна 130 відаў птушак. Усё хутка змяняецца, бо зараз міграцыя: некаторыя прылятаюць, некаторыя адлятаюць. Поспех сваёй каманды Дзмітрый Вінчэўскі звязвае з вялікім досведам яе ўдзельнікаў. Па-першае, вельмі дасведчанымі назіральнікамі былі шведы, астатнія - таксама арнітолагі са стажам. Таму шмат відаў пазнавалі па пазыўках (галасах). Меньш дасведчаныя гульцы вымушаныя былі фіксаваць у большасці тых птушак, якіх убачаць, а гэта значна цяжэй (від залічваўся толькі тады, калі птушку пачулі ці ўбачылі ўсе ўдзельнікі каманды). А калі ўлічыць, што ўдзельнікі менш паспяховых гродзенскіх каманд у асноўным студэнты, то ў іх усё наперадзе, галоўнае ўдзельнічаць і набірацца дасведу. Усе тры гродзенскія каманды стартавалі (пачалі назіранні) у 6 гадзін раніцы 3 верасня на ачышчальных сажалках “Азота” (в.Беражаны). Далейшы маршрут каманды Дзмітрыя Вінчэўскага выглядаў такім чынам: тэрыторыя палаца ў Свяцку, рыбгас “Каробчыцы”, ачышчальныя сажалкі ў Скідзелі на Азёрску, ачышчальныя сажалкі Абухова, пойма рэчкі Стрыеўка каля вёскі Перасельцы, вёска Галаўнічы… На гэтым скончыліся 12 гадзін, адведзеныя для назірання. Дзмітрый Вінчэўскі: -Адчуванні выдатныя! Надвор’е добрае! Заўважылі некалькі цікавых відаў: Нам сустрэўся даволі рэдкі кругланосы плывунчык (сустракаецца толькі падчас міграцыі), а каля вёскі Галаўнічы (за Верцялішкамі) – сокал шулёнак. Гэта самы маленькі на Беларусі сокал, мы бачылі тры птушкі, напэўна і сёння іх можна паназіраць у тым месцы. Агульная тэндэнцыя, якую мы заўважылі, вельмі мала становіцца кулікоў. У VIII чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі ўдзельнічалі 12 каманд па 4 чалавекі ў кожнай. Свае прызы каманды-пераможцы атрымаюць на з’ездзе грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Сёлета быў павялічаны час назіранняў: спаборніцтвы працягнуліся не 9 гадзін, як звычайна, а 12 – з 6.00 да 18.00. У леташнім чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі ўзялі ўдзел 11 каманд. Перамагла тады таксама фінска-беларуская каманда"Lintu", якая стартавала з Мінску і налічыла 114 відаў птушак., а адзіная гродзенская каманда “Кронан”заняла трэцяе месца, зафіксаваўшы 97 відаў птушак за 9 гадзін назірання. Паводле http://t-styl.info  уверх Выстава з гісторыі знішчанай гродзенскай архітэктуры Рэдкія здымкі страчанай гродзенскай архітэктуры прадстаўлены на выставе ў гродзенскай галерэі “У Майстра”. Выстава “Архітэктура Гродна. Незаменныя страты 19-20 стагоддзяў”, якая адкрылася 2 верасня, змяшчае фотаздымкі знішчанай архітэктурнай спадчыны Гродна пачынаючы ад царскіх часоў і сканчаючы перыядам савецкай улады. 3
  • 4. Аўтары экспазіцыі - гісторык архітэктуры Ігар Трусаў і выдавец Аляксандр Рыжы - аб'ядналі здымкі ў тэматычныя стэнды, пад фота ёсць суправаджальныя надпісы і тлумачэнні. Напрыклад, адзін са стэндаў падае гісторыю старога будынка чыгуначнага вакзала, які знеслі ў 1986 годзе. На выставе ёсць таксама серыя здымкаў, прысвечаная Фары Вітаўта, дзе падаюцца рэдкія фота таго, што засталося пасля ўзрыву храма ленінградскай групай падрыўнікоў. Як мяркуе Ігар Трусаў, найбольшых стратаў гродзенскай архітэктуры было ў выніку пажараў і ваенных дзеянняў. Другая прычына стратаў – рашэнні ўладаў пра знос ці перабудову будынкаў. У розныя часы гэтыя рашэнні абумоўліваліся рознымі абставінамі: - Царскія ўлады ў 19 ст былі даволі абмежаваныя ў такіх рашэннях, бо прыватная ўласнасць на зямлю ў тыя часы было рэччу непарушнай. Таму пэўныя крокі рабіліся толькі там, дзе была казённая зямля і казённыя будынкі. Напрыклад, пасля паўстання 1831-га году паступова перадаваліся каталіцкія манастыры. Тое самае тычыцца, напрыклад, кайзераўскага перыяду – штосьці пацярпела ад бамбардыроўкі ў першую сусветную. Але ў асноўным акупанты нямоцна ўмешваліся ў гарадское жыццё, бо не хацелі ламаць уклад, у тым ліку і юрыдычны. Тое самае тычыцца і 1920-1939 гадоў: зусім няшмат было рашэнняў чыста палітычных, якія прыводзілі да зносу ці моцнага скажэння нейкага помніка архітэктуры або цікавай гістарычнай забудовы. Зямля ў 1939 годзе пачала належыць дзяржаве, таму пытанне пра аднаўленне чагосьці страчанага падчас вайны ў Гродне хутчэй за ўсё не стаяла, мяркуе Ігар Трусаў: - Наколькі я ведаю, увогуле рэстаўрацыяй і аднаўленнем пасля вайны займаліся толькі ў Кіеве ці Пецярбургу. У Гродне ж палітыка ўладаў была некалькі інакшай. Галерэя “У майстра”, запускаючы праект, не абмежавалася выставай. Аўтары вернісажу плануюць зрабіць тэматычныя экскурсіі па выставе для навучэнцаў гродзенскіх школ і ўніверсітэтаў. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок! Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці Сектар” (Гродна) абвяшчае пятнаццаты набор удзельнікаў праекта «Школу маладога журналіста»! «Школа маладога журналіста-15» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Гродна, Мінска, Варшавы. 4
  • 5. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, прымеш удзел у працы рэдакцыі мультымедыйнага інтэрнэт-выдання «Твой стыль» (www.t-styl.info). З намі разам на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май) ты навучышся арыентавацца ў розных тэмах, асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада краіны, жыццё маладзёвых тусовак. У ШМЖ-15 ты таксама навучышся рыхтаваць радыёперадачы, паспрабуеш сабе ў ролі відэааператара. Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў. Запоўніць анкету-заяўку на ўдзел можна да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна. Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на блогу ШМЖ – shmzh.blogspot.com і па тэлефонах: (0152) 75-71-72; (029) 783-08-45.  уверх Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 24-25 верасня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (гісторыі, паліталогіі, філасофіі, міжнародных дачыненняў, культуралогіі і г.д.), звязаных з ЕС, а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ. Удзел у семінары дазволіць: -пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС, -прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ, -авалодаць канкрэтнымі метадамі выкладання дадзенай тэмы: праца ў групах, гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам і інш. -абмяняцца досведам выкладання тэм, звязаных з ЕС, у ВНУ, -спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманых ведаў у сваёй выкладніцкай дзейнасці. У межах семінара адбудзецца сустрэча з экспертам па абмеркаванні актуальных пытанняў, звязаных з функцыянаваннем ЕС. Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па тэме семінара, якія можна будзе выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці. Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі будуць забяспечаны пражываннем і харчаваннем. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку арганізатарам (у дадатку). Апошні тэрмін – да 19 верасня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Кантакты: 220053, Мінск, Ул.Новавіленская, 38, тэл.: + 375 29 678 15 04, е-mail: nastaunik@gmail.com Кантактная асоба Ала Валянцінаўна Дзяргай.  уверх 5
  • 6. Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра Японіі, Кейзо Абучы. Штогод прапануецца каля 20 стыпендый. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца спецыялісты з ступенню магістра альбо яе эквівалентам для ўдзелу ў даследніцкіх праектах па наступных накірунках: -Навакольнае асяроддзе (асабліва даследванне водных рэсурсаў) -Міжкультурныя камунікацыі -Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі -Мірнае вырашэнне канфліктаў. Патрабаванні да ўдзельнікаў: Дыпламаваны спецыяліст (аспірант), які вядзе даследніцкую дзейнасць, мае ступень магістра альбо эквівалент у гуманітарных альбо прыродазнаўчых навуках і збіраецца ўдзельнічаць у даследніцкім праекце за мяжой (пажадана ў тым рэгіёне, дзе жыве) ў мэтах паглыблення ведаў у адной з чатырох галін, вызначаных праграмай. Кандыдат павінны мець высокі інтэлект і быць перспектыўным спецыялістам, які зробіць вялікі ўнёсак у развіццё сваёй краіны па вяртанні ў яе. Кандыдат павінны быць не старэйшы за 40 гадоў. Праца стыпендыята павінна выконвацца пры садзеянні кіраўніка той установы, дзе будуць праводзіцца даследаванні. Падцверджанне прыняцця такога кіраўніка абавязковае. Кандыдат павінны мець добрае здароўе. Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня. Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO . Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў  уверх Вэбінар для некамерцыйных арганізацый Хізэр Мэнсфілд ладзіць бясплатны семінар па эфэктыўным выкарыстанні сацыяльных медыяў ды мабільных тэхналогій, а таксама па фандрэйзінгу для некамерцыйных арганізацый. Семінар адбудзецца 26 верасня з 15 да 16.30 па беларускім часе. Працоўная мова – ангельская. Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце: https://www2.gotomeeting.com/register/548997618 Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму зарэгістравацца на ўдзел пажадана як мага раней. Апошні тэрмін рэгістрацыі - 19 верасня. Болей інфармацыі – па спасылцы: http://nonprofitorgs.wordpress.com/2011/08/14/for- nonprofits-in-europe-africa-the-middle-east-and-india-social-media-for-social-good-a-how-to-webinar- for-nonprofits/ Паводле рассылкі belngo.info  уверх 6
  • 7. Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае 5 — 9 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе Міжнародная журналісцкая майстэрня-2011, ініцыятарам якой з’яўляецца арганізацыя n-ost — саюз журналістаў, якія пішуць на тэмы Усходняй Еўропы. Майстэрня складаецца з дзьвюх частак. Можна ўзяць удзел як ва ўсёй праграме «майстэрні», так і толькі ў яе другой частцы. Удзел выключна ў майстар-класах першых трох дзён не прадугледжаны. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ўдзел ва ўсіх пунктах праграмы абранага «модулю» майстар-класаў першых трох дзён (для ўдзельнікаў усёй праграмы майстэрні) неабходны для захавання канцэпцыі мерапрыемства. Пунктуальнасць — абавязковая! Трэнінгі будуць праходзіць на нямецкай мове з перакладам на рускую альбо на англійскую. (Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце ў праграме.) Да ўдзелу ў Міжнароднай журналісцкай майстэрні запрашаюць журналістаў друкаваных СМІ, радыёжурналістаў і фотажурналістаў. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі да 18 верасня (нядзеля): - па E-Mail: presse@ibb.by - па Fax: (017) 270-39-95 - па пошце: Школа журналістыкі, Праспект Газеты Праўда, 11, 20116, Мінск. Унёсак для беларускіх удзельнікаў не прадугледжаны. ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ ПРАГРАМА Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ Міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене досведам у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі пройдзе ў Мінску 29-30 верасня. Мэта канферэнцыі – пашырэнне разнастайных форм працы ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі праз прадстаўленне і абмеркаванне сучасных прафілактычных падыходаў і метадаў, якія прымяняюцца ў моладзевых арганізацыях краін СНД. Для рэалізацыі дадзенай мэты будуць арганізаваныя пленарныя паседжанні, прэзентацыйныя пляцоўкі і выезды на аб’екты прафілактычнай работы з навучэнцамі і студэнцкай моладдзю Мінска. Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны і распаўсюджаны Зборнік лепшых практык прафілактычнай працы па праблеме ВІЧ/СНІД сярод навучэнцаў і студэнтаў. Мэтавая група канферэнцыі: -моладзевыя лідэры, якія непасрэдна займаюцца прафілактычнай працай па праблеме ВІЧ/СНІД у моладзевых арганізацыях, -спецыялісты, якія працуюць з навучэнцамі і студэнтамі ў накірунку прафілактыкі ВІЧ- інфекцыі. Арганізатар канферэнцыі: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”. Партнёры – Саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі камітэт моладзевых арганізацый”, Нацыянальная Камісія РБ па справах ЮНЭСКА, Міністэрства адукацыі РБ і Аб’яднаная Праграма ААН па ВІЧ/СНІДу. 7
  • 8. Канферэнцыя будзе праходзіць на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё.Раў. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Харчаванне ўдзельнікаў аплочваюць арганізатары. Для ўдзелу неабходна запоўніць он-лайн заяўку. Апошні тэрмін – 14 верасня. Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць персанальныя запрашэнні да 17 верасня. Да 20 верасня запрошаным удзельнікам неабходна будзе падцвердзіць удзел у канферэнцыі. Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform? hl=ru&formkey=dG1WZ0l1VktRT0w0cUprSVdDN2lWY2c6MQ#gid=0 Адрас для прадстаўлення матэрыялаў ў Зборнік лепшых практык: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform? hl=ru&formkey=dDZ1MEJoSS1VWHRlMnRxcUlXd1paTHc6MQ#gid=0 З пытаннямі звяртайцеся па буднях з 10 да 18 гадзін да Дзмітрыя Субцэльнага, Віталя Нікановіча, Наталлі Лісіцкай па тэлефоне+375 17 237 87 91, эл.пошце vnikanovich@belau.info . Кантактны адрас скайпа: v_n_n_v Аргкамітэт канферэнцыі  уверх Не спазьніся!  уверх Набор удзельнікаў у гендэрны праект Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі». Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform? formkey=dHRhZnc4eUpDc2JtcHRyNE9feHM1cWc6MQ . Апошні тэрмін – да 10 верасня. З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх 8
  • 9. Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінску. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку (назва праекту, назва ініцыятывы, арганізацыі, кантактная асоба, працягласьць праекту, кароткае апісаньне праекта: інфармацыя пра арганізацыю, мэта праекта й мэтавая група, апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў, чаканы вынік, бюджэт праекту) на электронны адрас: yic.minsk@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве» Таварыства «Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы» прапануе ўсім аматарам Падляшша і фатаграфіі паўдзельнічаць у конкурсе. Апошні тэрмін – да 15 верасня. Больш падрабязная інфармацыя- па спасылцы http://muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php? option=com_content&view=article&id=140:przeduony-ogolnopolski-konkurs-fotograficzny-podlasie-w- obiektywie-7-edycja-&catid=41:aktualnoci  уверх ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 5 лістапада запрашае вучняў старэйшых класаў у Вільнюс і на Дзень адчыненых дзвярэй. Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільнюс для старшакласнікаў (10–11 класы) можна пісаць на электронны адрас student.service@ehu.lt . Заяўкі прымаюцца да 17 верасня. Паводле http://nastaunik.info  уверх «Амерыканская культура: якая яна?» Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс. Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс». 9
  • 10. Апошні тэрмін - да 31 снежня. Для даведак: е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495 Паводле http://afisza.org  уверх Конкурс для журналістаў ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме. 2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства. 3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі. Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка. Паводле рассылкі belngo.info 10