SlideShare a Scribd company logo
1 of 12
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 21 (489)

                                                         (9 чэрвеня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

Данута Бічэль запрашае на сустрэчу...........................................................................2
Лепшыя еўрапейскія дакументальныя стужкі ў Гродне...........................................3
Гарадзенскія арнітолагі акальцавалі сакалят ...........................................................3
Польска-беларуская гонка на роварах......................................................................4
уверх..........................................................................................................................5
Памяці паўстанцаў 1831-34 гадоў...............................................................................5
.......................................................................................................................................5
Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях ............................................5
уверх..........................................................................................................................6
Моладзевы абмен для маладых бацькоў..................................................................6
уверх..........................................................................................................................7
Навучальны візіт у Польшчу для студэнтаў................................................................7
Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве ............................................................7
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”.....................................8
Конкурс на экалагічную тэматыку..............................................................................8
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка...............................................................9
.....................................................................................................................................10
Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша.............................................10
Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»..........................................11
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ................................................11
Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ.........................................11
Міжнародны Форум Валанцёраў.............................................................................11




     Падзеі:
                                                                                                              уверх



        Данута Бічэль запрашае на сустрэчу
       Пра Беларусь, якой ужо няма, а таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль,
каханне і цуды святога Францыска пойдзе гаворка на сустрэчы Дануты Бічэль з гродзенцамі,
якую сама паэтка называе запозненай прэзентацыяй выдадзенай паўгады таму кнігі ўспамінаў
“Мост святога Францішка”.
       Сустрэча адбудзецца 12 чэрвеня ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы.
       Кніга ўбачыла свет цудам.
       -У мяне было безвыходнае становішча, і проста цуд, што я сустрэла Паўла Мажэйку, які
мне дапамог выдаць кнігу, - кажа Данута Бічэль.
       Я рада магчымасці прадставіць яе людзям. Сустрэчу ва ўніверсітэце я зрабіць не змагла
– мне адмовілі.
        Гэта кніга ўспамінаў пра Беларусь, якой ужо няма, у якой я жыла, і жылі мае продкі. Пра
людзей, сярод якіх я была шчаслівая, пра сяброў, якія практычна ўсе загінулі, але я люблю іх, як
жывых.
       Папярэдне меркавалася, што кніга будзе называцца “Мужчыны”.
       Яна складаецца з эсэяў, у кожным з якіх паўстае вобраз хлопчыка, мужчыны, Чалавека, -
сяброў і па духу блізкіх аўтарцы людзей, а праз іх – ментальнасць беларусаў.
       Данута Бічэль:
       -Мост святога Францішка – мая назва старога маста ў Гродне, па якім я хадзіла да
францішканскага касцёла.
       Гэта нешта філасофскае, што злучае людзей з Богам і аднаго з адным.
       Гэта мой мост, па якім я духоўна іду да Бога і дзе са мной мае сябры.
       На гэтым мосце я сустракалася з Васілём Быкавым, бо я жыла за Нёманам, а ён – на
гэтым баку, і ,калі мы выходзілі насустрач, сустракаліся акурат на мосце.
       Людзі, пра якіх я напісала, усе са мною, у маёй душы, у маёй малітве.
       На мосце Дануты Бічэль Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Чэслаў Нёман (паэтка называе яго
менавіта Нёман), Кастусь Тарасаў, Сяржук Сокалаў-Воюш (спадарыня Данута ўдакладняе: “Ён
жывы, але з’ехаў у Амерыку, таму для нашай духовай культуры ўжо не значыць столькі, колькі
значыў у 80-ых гадах”), род Ларысы Геніюш (гэта кніга яе памяці), Зоська Верас (вельмі шмат яе
родных жылі ў Гродне) і мноства мала вядомых нам людзей.
       Данута Бічэль:


                                                                                                                  2
-Я не магла не расказаць пра сваіх маму і тату, пра чыстую святую вёску, якую Саветы
разбурылі калгасным строем, пра сваіх сяброў-пастушкоў, адносіны паміж жанчынай і
мужчынам, пра каханне, пра Заходнюю Беларусь, якая тады яшчэ не паддалася…
       Я мусіла напісаць і пра сваю сям’ю, пра мужа.
       Я не расказваю ўсёй паднаготнай, а раскрываю людскую мараль.
        Прэзентацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль “Мост святога Францішка” пачнецца ў нядзелю
12 чэрвеня ў 11.15 у грэка-каталіцкай парафіі (драўляная капліца побач з касцёлам
радэмптарыстаў на Дзевятоўцы).
                                                                                        уверх


      Лепшыя еўрапейскія дакументальныя стужкі ў Гродне
        Удзельнікі кінапрагляду, запланаванага на 10 чэрвеня, убачаць фільм Таццяны Дубавец
"З жыцьця тутэйшых", а таксама стужку, прысвечаную вайне ў Косаве.
        Фільм Таццяны Дубавец у многім пераклікаецца з п'есай Янкі Купалы "Тутэйшыя" і яе
героем Зноскам.
         Гэты герой для большасці з'яўляецца адмоўным і трактуецца як прыстасаванец.
         Але гэта толькі адзін бок медаля. А за гэтым прыстасаваннем хаваецца глыбокая трагедыя
самаго чалавека і яго жыцця. Улады змяняюцца, людзі застаюцца.
         За словам "тутэйшы" хаваецца цэлая філасофія жыцця чалавека, яго светапогляд, жаданне
выжыць.
        Героямі фільму з'яўляюцца жыхары беларуска-літоўскага памежжа.
         Стужка "Даліна" (The Valley) зняты Дэнам Рыдам (Dan Reed) у 1999 г.
         Гэтая унікальная стужка знятая ў самым эпіцэнтры канфлікта, які толькі-толькі
зараджаецца ў гэтым куточку Балканаў.
         Гледачы ўбачаць розныя бакі канфлікта: жыхароў мусульманскай вёскі, спаленай сербамі,
акружаны ворагамі хрысціянскі храм, жаўнераў Вызваленчай арміі Косава, жыхароў сербскай
вёскі, якія вымушаныя ўзяць у рукі зброю, каб бараніць сябе.
         "Даліна" атрымала шырокае прызнанне як адзін з найлепшых фільмаў пра вайну на
Балканах.
         Арганізатарамі кінапрагляду ў Гродне з'яўляюцца Партал дакументальнага кіно
Frontlineclub.ru разам з Асацыяцыяй «BelFilm» і рэдакцыяй "Твайго стылю".
         Сеанс дакументальнага кіно пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100 (унутраны
дворык).
         Пасля прагляду фільмаў адбудзецца іх абмеркаванне.
         Уваход вольны.
                                                                                           уверх



      Гарадзенскія арнітолагі акальцавалі сакалят
      Цяпер тры з чатырох птушанят сокала-пустальгі , якія гняздуюцца на Бернардынскім
касцёле, маюць свае апазнавальныя знакі.
      З мінулага года назіраць за жыццём знакамітай гарадзенскай сакалінай пары - Стэфана і
Алены, можна ў рэжыме анлайн з дапамогай вэб-камеры.
       Птушынае гняздо знаходзіцца за статуяй Святой Алены на касцёле Ўзвышэння Святога
крыжа (былым Бернардынскім) у самым цэнтры горада.
      "Аперацыя" у Бернардынскім касцёле праходзіла ўранку 6 чэрвеня.

                                                                                               3
Вось як апісвае гэтую падзею кіраўнік абласнога аддзялення арганізацыі "Ахова птушак
Бацькаўшчыны" Дзмітрый Вінчэўскі:
        - Ужо каля самага гнязда чуем нягучныя пакрыкванні галодных птушанят.
        Здымаем раму акна з камерай, і з гнязда з крыкамі адлятае самка Алена.
        На гняздзе 4 невялікія сокалы. Не гледзячы на памеры, яны вельмі хуткія і мы, як ні
стараліся, так і не змаглі злапаць аднаго з птушанят - ён уцёк за статую і потым з бяспечнай
адлегласці пазіраў на нас.
        Тры астатнія птушкі былі злапаныя, і, не гледзячы на вельмі гучныя крыкі адной з іх,
былі акальцаваныя.
       Калі з імі нічога не здарыцца, прыкладна праз тыдзень яны змогуць пачаць свае першыя
палёты. А потым будзем чакаць іх у госці - з кольцамі на нагах мы іх пазнаем паўсюль.
       Як паведаміў "Твайму стылю" сп. Вінчэўскі, сёлета ў гняздзе Стэфана і Алены было шэсць
яек.
        Прычынай таго, што вылупіліся толькі чатыры птушаняты, маглі стаць будаўнічыя працы,
якія распачаліся ў касцёле і маглі парушыць спакой птушак.
        Апроч гнязда на касцёле, сёлета гарадзенскія арнітолагі назіраюць таксама за новымі
гнёздамі, якія з'явіліся на Дзевятоўцы і на вул. Славінскага.
        Адсачыць лёс акальцаваных птушак будзе складана.
        Вялікая колькасць маладых сокалаў гіне ў першыя месяцы жыцця. Тыя ж, што выжываюць,
у выпадку вяртання з выраю могуць сяліцца ў радыюсе 50 км. ад гнязда, дзе нарадзіліся.
       Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх


       Польска-беларуская гонка на роварах
      Маладзёны з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны прымуць удзел у шматдзённай
роварнай гонцы, якая ладзіцца на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Фінішуюць раварысты ў
Гродне 12 чэрвеня.
      Спаборніцтвы адбудуцца ў некалькі этапаў: пачатак і першыя тры этапы ладзяцца на
тэрыторыі Польшчы. Чацвёрты этап распачнецца ў польскай Сакулцы і скончыцца ў Гродне 11
чэрвеня ў 17.30-18.00 гадзін каля помніка Памежнікаў насупраць кінатэатра “Кастрычнік”.
Заключны пяты этап пройдзе па дарогах Гродна і Гродзенскага раёна ў нядзелю 12 чэрвеня.
      На наступны дзень у нядзелю адбудзецца заключны этап роварных гонак – па вуліцах
Гродна і Гродзенскага раёна. Старт і фініш на вуліцы запланаваныя на вуліцы Соламавай.
       Ці ўзнікалі праблемы з візай і як раварысты будуць пераадольваць польска-беларускую
мяжу, распавёў Іван Найдзёнаў, суддзя спаборніцтваў:
       - На сёння візы атрымалі ўсе ўдзельнікі роварных гонак без праблем. Пашпартны і
мытны кантроль для ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў на 4 этапе з Сакулкі ў Гродна будзе
ажыццяўляцца на стадыёне ў Сакулцы. Польскія і беларускія мытнікі і памежнікі збяруць усе
пашпарты, праштампуюць і ўся калона ровараў і машын з трэнерамі і суддзямі рушыць без да
мяжы. Пераязджайць мяжу будзем на Брузгах, не спыняючыся для праверкі.
       Роварныя гонкі ладзяцца ўжо ў 24 раз, у іх арганізацыі пакуль зацікаўленыя і польскія, і
беларускія мясцовыя ўлады, таму яшчэ ёсць зацікаўленасць захаваць гэтую традыцыю
перамяшчэння праз мяжу на роварах, дадаў Іван.
       Арганізатарамі з беларускага боку выступіў аддзел фізічнай культуры, спорта і турызму
гродзенскага гарвыканкама, з боку Польшчы – Падляскі саюз раварыстаў.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                                  4
 уверх

      Памяці паўстанцаў 1831-34 гадоў
       18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца адзначэнне 205 гадавіны з
дня нараджэння кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстання на Слонімшчыне Міхала
Валовіча (18.06.1806. — 02.08.1833.) і ўшанаванне памяці яго паплечнікаў.
       Пачатак мерапрыемства ў 11:30 каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам, які знаходзіцца
на парэцкіх могілках.
       Збор усіх жадаючых будзе адбывацца ў Слоніме ў 11:00 каля кінатэатра “Мір” па вул.
Пушкіна.
       Мерапрыемства ладзіць Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл.
       Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: Вэлком 8(044) 793-10-92,
8(029) 96-99-315.
                                                                                        уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                       уверх



      Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях
       Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць
стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх
арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.
       Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на
ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».
       Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.
       Мэты мерапрыемства:
       -     наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і
Польшчы;
       -     знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;
       -     абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі
арганізацыямі;
       -     пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;
       -     наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў
праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.
       Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».
       Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі
журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя
                                                                                            5
заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю;
узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары.
       Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.
       Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца
супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны
(Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).
       Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд,
харчаванне і пражыванне.
       Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас
kontakt@nowemedia.info
       Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх


      Моладзевы абмен для маладых бацькоў
       Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” шукае беларускіх удзельнікаў міжнароднага
моладзевага абмену для маладых бацькоў “Super-Parents in Action: We can change the
World”( "Супер-бацькі ў Дзеянні: Мы можам змяніць Свет" ).
       Абмен адбудзецца ў Эстоніі з 1 да 7 жніўня.
       Краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расія, Малдова, Латвія, Літва, Эстонія.
       Гэты абмен для маладых бацькоў НГА-шнікаў, у якіх з нараджэннем дзіцяці спынілася,
змянілася ці скарацілася праца ў НГА.
       Мамы і таты з розных еўрапейскіх арганізацый падзеляцца досведам, як сумяшчаць дзіця і
працу ў НГА, як планаваць свой час і г.д.
       Маладыя бацькі могуць узяць з сабой сваё дзіця. Для дзяцей будзе арганізаваны вольны
час: няня, цацкі, катанне на конях, выезд у Талін.
       Удзельнікі будуць жыць у нумарах на 2 чалавекі, куды пры неабходнасці паставяць ложкі
для дзяцей. У нумарах ёсць прыбіральня і душ. Неабходнае для дзяцей харчаванне забяспечыць
спецыяльны кухар.
       Крытэры адбору ўдзельнікаў:
       -узрост 18-25 гадоў,
       -гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах,
       -дзіця.
       Удзельнікі будуць забяспечаныя пражываннем і харчаваннем у мясцовым гатэлі, дарога
аплочваецца ў памеры 70% ад кошту, віза – 100%.
       Дзецям аплочваецца 100% кошту дарогі і візы.
       Удзельнікі мусяць набыць квіткі туды-назад, зрабіць візу і набыць страхоўку – выдаткі
вернуць пасля сканчэння праекта.
       Неабходна таксама аплаціць унёсак у памеры 35000 беларускіх рублёў.
       Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць сваю кантактную інфармацыю і некалькі радкоў
пра тое, чаму вы хацелі б удзельнічаць у дадзеным абмене на email: petrovich.ivanova@gmail.com
       Кантакты: Каардынатар абмену Ірына Іванова, тэлефон +375 25 983 29 59 life, +375 29 635
65 66 velcom, petrovich.ivanova@gmail.com




                                                                                                 6
 уверх

      Навучальны візіт у Польшчу для студэнтаў
       “Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя
Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з
Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць,
Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародская вобласць) на стажыроўку ў
Польшчу!
       У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі
арганізацыямі, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў,
мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца аб працы грамадскіх арганізацый, сустрэцца з
выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных
мерапрыемствах.
       Удзельнікам праграмы забяспечваецца аплата праезда, пражыванне і харчаванне на
тэрыторыі Польшчы.
       У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:
       -ва ўзросце ад 18 да 21 года (якім да 15.06.2011 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў
Беларусі, Малдове, Украіне і Расіі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская
вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых
краін;
       -з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
       Заявы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, разглядацца не будуць.
       Кандыдаты павінны даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па
адрасе: nabor2011@studytours.pl.
       Апошні тэрмін – да 15 чэрвеня.
       Падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі знаходзяцца на сайце па адрасе:
http://www.studytours.pl/mod/resource/view.php?id=188

                                                                                         уверх


       Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве
       Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе
сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.
       Арганізатар – Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.
       Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы
зручны для вас час.
       Аб’екты і віды працы падчас летніка (на выбар):
       1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).
       2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).
       3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай
       кампазіцыі).
       4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).
       5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).
       6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).
       7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы,
       дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне
       кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства
                                                                                               7
культуры).
       8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).
       9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на
       іх першасных кансервацыйных работ).
       Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых
насельнікаў.
       Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна ў любы час звярнуцца да арганізатараў праз сайт http://
kreuskizamak.by

                                                                                        уверх


       Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”
       Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва
ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае
возера-2011”.
       Летнік адбудзецца на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 16 па 26 ліпеня.
       Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі
будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
       Унікальнасць летніка ў тым, што людзі, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы і ў
звычайным жыцці не ўзаемадзейнічаюць, атрымаюць выдатную магчымасць даведацца шмат
цікавага адно пра аднаго, будуць разам удзельнічаць ва ўсіх адукацыйных і забаўляльных
мерапрыемствах у летніку.
       Удзельнікаў “Круглава Возера” адбяруць з ліку тых, хто дашле анкеты на ўдзел.
       Галоўным крытэрам адбору будзе не ўзровень фізічных магчымасцяў, а гатоўнасць быць
актыўным і крэатыўным.
       У праграме – вялікая колькасць развіваючых і навучальных мерапрыемстваў. Моладзь
навучыцца працаваць у камандзе, атрымае навыкі, якія спрыяюць эфектыўнай камунікацыі,
навучыцца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць уласную думку ў дыскусіі; даведаецца, як
паводзіць сябе ў сітуацыях, калі стэрэатыпы перашкаджаюць нармальным чалавечым стасункам.
       Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня.
       Анкета-заяўка і правілы ўдзелу – у далучаных файлах.
       Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на
паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4.
       Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час).
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                        уверх


       Конкурс на экалагічную тэматыку
      Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай
энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання
рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ)
абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі.
      Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”.
      Мэта конкурса: павышэнне эфектыўнасці асвятлення пытанняў энерга- і
рэсурсазберажэння, выхаванне ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да прыроды,
павышэнне інфармаванасці грамадскасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага

                                                                                             8
прыродакарыстання, заахвочванне высокага прафесіяналізму журналістаў і іншых удзельнікаў
конкурса ў гэтай галіне.
       Намінацыі:
       -Публікацыі ў друкаваных (перыядычных і неперыядычных) і электронных СМІ
       -Аўдыё, відэа работы
       -Фота
       Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў папяровым выглядзе (для работ першай
        і трэцяй намінацый) і ў электронным выглядзе (для ўсіх намінацый).
       Работы дасылайце на адрас: 220095 г. Мінск, вул. Гуляма Якубова, 76, РУП «Бел НІЦ
«Экалогія» (для Орхускага цэнтра), па эл.пошце aarhus.by@gmail.com, на CD-дысках, флэш-картах.
       Работы мусяць суправаджацца запоўненай формай заяўкі на ўдзел у конкурсе (у дадатку).
       Да ўдзелу прымаюцца работы, апублікаваныя з 1 чэрвеня 2010 да 30 чэрвеня 2011 года.
       Узрост удзельнікаў неабмежаваны, падзел на катэгорыі па прафесійных прыкметах не
прадугледжаны.
       Могуць прадстаўляцца заяўкі з некалькіх твораў аднаго аўтара па адной ці некалькіх
намінацыях.
       Журы ўлічвае:
       -      паўнату раскрыцця тэмы,
       -      выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць,
       -      арыгінальнасць падачы матэрыяла.
       Па кожным з гэтых паказчыкаў выстаўляецца адзнака, пераможцы вызначаюцца па
найбольшай суме балаў.
       Удзел у конкурсе бясплатны.
       Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
       За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл.
8(029)6630118.

                                                                                         уверх


       Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
        Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека
ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за
выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе.
        Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны
выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных
місіях.
        Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама
адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па
назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой удзельнікі атрымаюць
практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў.
Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па
назіранні.
        Курс пройдзе ў верасні ці кастрычніку. Паколькі місія адбудзецца адразу пасля курса,
дакладныя даты вы даведаецеся пасля таго, як будуць абраны даты выбараў у краіне, дзе будзе
праходзіць місія. Мы праінфармуем вас, як толькі гэта будзе магчыма.
        Патэнцыйныя кандыдаты павінны:
        -быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);

                                                                                              9
-запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
       -даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці
праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу:
рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info
асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
       -прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
       -быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай
ініцыятывы (абавязкова);
       -мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд
(абавязкова);
       -размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова).
       Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не
з’яўляецца абавязковым.
       Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 26 чэрвеня.
       Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць.
       Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.
       Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г.
       Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).
       Крытэры адбору:
       -Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
       -Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў
Беларусі;
       -Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх
актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.
      Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”

                                                                                     уверх




                                                              Не спазьніся!
                                                                                     уверх



      Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша
      Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны
да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
      Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі
электроннага ліста) – 20 чэрвеня.
      Даведкі праз тэлефон (017) 284-73-29.
      Паводле budzma.org
                                                                                          10
 уверх


       Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»
       Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае
досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях
па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня.
       Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на
эл.адрас info@ekoart.org.
       Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21,
+38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл.
+7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.:
0048-71-759-16-26.
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                     уверх


       Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
       Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае
ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.
       Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
       Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
       Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
      Паводле http://www.minsk.polemb.net
                                                                                     уверх


       Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ
       Фундацыя Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадскім
аб’яднанням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сферы
рэалізацыі праектаў, скіраваных на развіццё і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў, дасягненне
пазітыўных сацыяльных зменаў, павышэнне даступнасці незалежнай і аб’ектыўнай
інфармацыі, далейшае развіццё дэмакратыі ў краіне.
       Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце:
http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/
       Дэталёвае апісанне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы:
http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                     уверх


       Міжнародны Форум Валанцёраў
     19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта
“Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў.
     Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.
     Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by

                                                                                         11
Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”
                                                                                    уверх

      Конкурс для журналістаў ад ЕС
       Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што
асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю.
       Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка.
       Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation-
belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest".
      Паводле http://eeas.europa.eu/
                                                                                    уверх




                                                                                            12

More Related Content

What's hot

Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Nisapp
 

What's hot (13)

Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 

Viewers also liked

Viewers also liked (16)

Живая библиотека
Живая библиотекаЖивая библиотека
Живая библиотека
 
Как распознать прізнакі инсульт
Как распознать прізнакі инсультКак распознать прізнакі инсульт
Как распознать прізнакі инсульт
 
Старение и развитие
Старение и развитиеСтарение и развитие
Старение и развитие
 
Kronika 23.02.12
Kronika 23.02.12Kronika 23.02.12
Kronika 23.02.12
 
Использование интернета и IT-технологий в фандрайзинге
Использование интернета и IT-технологий в фандрайзингеИспользование интернета и IT-технологий в фандрайзинге
Использование интернета и IT-технологий в фандрайзинге
 
Старение населения в Беларуси: как превратить демографический вызов в эконом...
Старение населения в Беларуси: как превратить демографический вызов в эконом...Старение населения в Беларуси: как превратить демографический вызов в эконом...
Старение населения в Беларуси: как превратить демографический вызов в эконом...
 
як стварыць інтэрактыўную візітоўку з дапамогай Thing link
як стварыць інтэрактыўную візітоўку з дапамогай Thing linkяк стварыць інтэрактыўную візітоўку з дапамогай Thing link
як стварыць інтэрактыўную візітоўку з дапамогай Thing link
 
Паўлюк Быкоўскі: Прасоўванне кантэнту ў сацыяльных сетках: як гэта працуе за...
Паўлюк Быкоўскі: Прасоўванне кантэнту ў сацыяльных сетках:  як гэта працуе за...Паўлюк Быкоўскі: Прасоўванне кантэнту ў сацыяльных сетках:  як гэта працуе за...
Паўлюк Быкоўскі: Прасоўванне кантэнту ў сацыяльных сетках: як гэта працуе за...
 
Как распознать признаки инсульта
Как распознать признаки инсультаКак распознать признаки инсульта
Как распознать признаки инсульта
 
Разработка Национальной политики по вопросам старения в Республике Кыргызстан
Разработка Национальной политики по вопросам старения в Республике КыргызстанРазработка Национальной политики по вопросам старения в Республике Кыргызстан
Разработка Национальной политики по вопросам старения в Республике Кыргызстан
 
Программа “Университет Золотого Возраста” как инновационная модель активиза...
Программа “Университет Золотого Возраста” как инновационная модель активиза...Программа “Университет Золотого Возраста” как инновационная модель активиза...
Программа “Университет Золотого Возраста” как инновационная модель активиза...
 
Access to health care and health rights of older people: Serbian example
Access to health care and health rights of older people: Serbian exampleAccess to health care and health rights of older people: Serbian example
Access to health care and health rights of older people: Serbian example
 
Presentation obaut Belarus, Hrodna and NGO "The Third sector"
Presentation obaut Belarus, Hrodna and NGO "The Third sector"Presentation obaut Belarus, Hrodna and NGO "The Third sector"
Presentation obaut Belarus, Hrodna and NGO "The Third sector"
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Універсітэт Залатога Веку ў Гродне
Універсітэт Залатога Веку ў ГроднеУніверсітэт Залатога Веку ў Гродне
Універсітэт Залатога Веку ў Гродне
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11 (20)

Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыныкроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 21 (489) (9 чэрвеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Данута Бічэль запрашае на сустрэчу...........................................................................2 Лепшыя еўрапейскія дакументальныя стужкі ў Гродне...........................................3 Гарадзенскія арнітолагі акальцавалі сакалят ...........................................................3 Польска-беларуская гонка на роварах......................................................................4 уверх..........................................................................................................................5 Памяці паўстанцаў 1831-34 гадоў...............................................................................5 .......................................................................................................................................5 Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях ............................................5 уверх..........................................................................................................................6 Моладзевы абмен для маладых бацькоў..................................................................6 уверх..........................................................................................................................7 Навучальны візіт у Польшчу для студэнтаў................................................................7 Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве ............................................................7 Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”.....................................8 Конкурс на экалагічную тэматыку..............................................................................8 Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка...............................................................9 .....................................................................................................................................10 Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша.............................................10
  • 2. Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»..........................................11 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ................................................11 Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ.........................................11 Міжнародны Форум Валанцёраў.............................................................................11  Падзеі:  уверх Данута Бічэль запрашае на сустрэчу Пра Беларусь, якой ужо няма, а таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне і цуды святога Францыска пойдзе гаворка на сустрэчы Дануты Бічэль з гродзенцамі, якую сама паэтка называе запозненай прэзентацыяй выдадзенай паўгады таму кнігі ўспамінаў “Мост святога Францішка”. Сустрэча адбудзецца 12 чэрвеня ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы. Кніга ўбачыла свет цудам. -У мяне было безвыходнае становішча, і проста цуд, што я сустрэла Паўла Мажэйку, які мне дапамог выдаць кнігу, - кажа Данута Бічэль. Я рада магчымасці прадставіць яе людзям. Сустрэчу ва ўніверсітэце я зрабіць не змагла – мне адмовілі. Гэта кніга ўспамінаў пра Беларусь, якой ужо няма, у якой я жыла, і жылі мае продкі. Пра людзей, сярод якіх я была шчаслівая, пра сяброў, якія практычна ўсе загінулі, але я люблю іх, як жывых. Папярэдне меркавалася, што кніга будзе называцца “Мужчыны”. Яна складаецца з эсэяў, у кожным з якіх паўстае вобраз хлопчыка, мужчыны, Чалавека, - сяброў і па духу блізкіх аўтарцы людзей, а праз іх – ментальнасць беларусаў. Данута Бічэль: -Мост святога Францішка – мая назва старога маста ў Гродне, па якім я хадзіла да францішканскага касцёла. Гэта нешта філасофскае, што злучае людзей з Богам і аднаго з адным. Гэта мой мост, па якім я духоўна іду да Бога і дзе са мной мае сябры. На гэтым мосце я сустракалася з Васілём Быкавым, бо я жыла за Нёманам, а ён – на гэтым баку, і ,калі мы выходзілі насустрач, сустракаліся акурат на мосце. Людзі, пра якіх я напісала, усе са мною, у маёй душы, у маёй малітве. На мосце Дануты Бічэль Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Чэслаў Нёман (паэтка называе яго менавіта Нёман), Кастусь Тарасаў, Сяржук Сокалаў-Воюш (спадарыня Данута ўдакладняе: “Ён жывы, але з’ехаў у Амерыку, таму для нашай духовай культуры ўжо не значыць столькі, колькі значыў у 80-ых гадах”), род Ларысы Геніюш (гэта кніга яе памяці), Зоська Верас (вельмі шмат яе родных жылі ў Гродне) і мноства мала вядомых нам людзей. Данута Бічэль: 2
  • 3. -Я не магла не расказаць пра сваіх маму і тату, пра чыстую святую вёску, якую Саветы разбурылі калгасным строем, пра сваіх сяброў-пастушкоў, адносіны паміж жанчынай і мужчынам, пра каханне, пра Заходнюю Беларусь, якая тады яшчэ не паддалася… Я мусіла напісаць і пра сваю сям’ю, пра мужа. Я не расказваю ўсёй паднаготнай, а раскрываю людскую мараль. Прэзентацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль “Мост святога Францішка” пачнецца ў нядзелю 12 чэрвеня ў 11.15 у грэка-каталіцкай парафіі (драўляная капліца побач з касцёлам радэмптарыстаў на Дзевятоўцы).  уверх Лепшыя еўрапейскія дакументальныя стужкі ў Гродне Удзельнікі кінапрагляду, запланаванага на 10 чэрвеня, убачаць фільм Таццяны Дубавец "З жыцьця тутэйшых", а таксама стужку, прысвечаную вайне ў Косаве. Фільм Таццяны Дубавец у многім пераклікаецца з п'есай Янкі Купалы "Тутэйшыя" і яе героем Зноскам. Гэты герой для большасці з'яўляецца адмоўным і трактуецца як прыстасаванец. Але гэта толькі адзін бок медаля. А за гэтым прыстасаваннем хаваецца глыбокая трагедыя самаго чалавека і яго жыцця. Улады змяняюцца, людзі застаюцца. За словам "тутэйшы" хаваецца цэлая філасофія жыцця чалавека, яго светапогляд, жаданне выжыць. Героямі фільму з'яўляюцца жыхары беларуска-літоўскага памежжа. Стужка "Даліна" (The Valley) зняты Дэнам Рыдам (Dan Reed) у 1999 г. Гэтая унікальная стужка знятая ў самым эпіцэнтры канфлікта, які толькі-толькі зараджаецца ў гэтым куточку Балканаў. Гледачы ўбачаць розныя бакі канфлікта: жыхароў мусульманскай вёскі, спаленай сербамі, акружаны ворагамі хрысціянскі храм, жаўнераў Вызваленчай арміі Косава, жыхароў сербскай вёскі, якія вымушаныя ўзяць у рукі зброю, каб бараніць сябе. "Даліна" атрымала шырокае прызнанне як адзін з найлепшых фільмаў пра вайну на Балканах. Арганізатарамі кінапрагляду ў Гродне з'яўляюцца Партал дакументальнага кіно Frontlineclub.ru разам з Асацыяцыяй «BelFilm» і рэдакцыяй "Твайго стылю". Сеанс дакументальнага кіно пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100 (унутраны дворык). Пасля прагляду фільмаў адбудзецца іх абмеркаванне. Уваход вольны.  уверх Гарадзенскія арнітолагі акальцавалі сакалят Цяпер тры з чатырох птушанят сокала-пустальгі , якія гняздуюцца на Бернардынскім касцёле, маюць свае апазнавальныя знакі. З мінулага года назіраць за жыццём знакамітай гарадзенскай сакалінай пары - Стэфана і Алены, можна ў рэжыме анлайн з дапамогай вэб-камеры. Птушынае гняздо знаходзіцца за статуяй Святой Алены на касцёле Ўзвышэння Святога крыжа (былым Бернардынскім) у самым цэнтры горада. "Аперацыя" у Бернардынскім касцёле праходзіла ўранку 6 чэрвеня. 3
  • 4. Вось як апісвае гэтую падзею кіраўнік абласнога аддзялення арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзмітрый Вінчэўскі: - Ужо каля самага гнязда чуем нягучныя пакрыкванні галодных птушанят. Здымаем раму акна з камерай, і з гнязда з крыкамі адлятае самка Алена. На гняздзе 4 невялікія сокалы. Не гледзячы на памеры, яны вельмі хуткія і мы, як ні стараліся, так і не змаглі злапаць аднаго з птушанят - ён уцёк за статую і потым з бяспечнай адлегласці пазіраў на нас. Тры астатнія птушкі былі злапаныя, і, не гледзячы на вельмі гучныя крыкі адной з іх, былі акальцаваныя. Калі з імі нічога не здарыцца, прыкладна праз тыдзень яны змогуць пачаць свае першыя палёты. А потым будзем чакаць іх у госці - з кольцамі на нагах мы іх пазнаем паўсюль. Як паведаміў "Твайму стылю" сп. Вінчэўскі, сёлета ў гняздзе Стэфана і Алены было шэсць яек. Прычынай таго, што вылупіліся толькі чатыры птушаняты, маглі стаць будаўнічыя працы, якія распачаліся ў касцёле і маглі парушыць спакой птушак. Апроч гнязда на касцёле, сёлета гарадзенскія арнітолагі назіраюць таксама за новымі гнёздамі, якія з'явіліся на Дзевятоўцы і на вул. Славінскага. Адсачыць лёс акальцаваных птушак будзе складана. Вялікая колькасць маладых сокалаў гіне ў першыя месяцы жыцця. Тыя ж, што выжываюць, у выпадку вяртання з выраю могуць сяліцца ў радыюсе 50 км. ад гнязда, дзе нарадзіліся. Паводле http://t-styl.info  уверх Польска-беларуская гонка на роварах Маладзёны з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны прымуць удзел у шматдзённай роварнай гонцы, якая ладзіцца на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Фінішуюць раварысты ў Гродне 12 чэрвеня. Спаборніцтвы адбудуцца ў некалькі этапаў: пачатак і першыя тры этапы ладзяцца на тэрыторыі Польшчы. Чацвёрты этап распачнецца ў польскай Сакулцы і скончыцца ў Гродне 11 чэрвеня ў 17.30-18.00 гадзін каля помніка Памежнікаў насупраць кінатэатра “Кастрычнік”. Заключны пяты этап пройдзе па дарогах Гродна і Гродзенскага раёна ў нядзелю 12 чэрвеня. На наступны дзень у нядзелю адбудзецца заключны этап роварных гонак – па вуліцах Гродна і Гродзенскага раёна. Старт і фініш на вуліцы запланаваныя на вуліцы Соламавай. Ці ўзнікалі праблемы з візай і як раварысты будуць пераадольваць польска-беларускую мяжу, распавёў Іван Найдзёнаў, суддзя спаборніцтваў: - На сёння візы атрымалі ўсе ўдзельнікі роварных гонак без праблем. Пашпартны і мытны кантроль для ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў на 4 этапе з Сакулкі ў Гродна будзе ажыццяўляцца на стадыёне ў Сакулцы. Польскія і беларускія мытнікі і памежнікі збяруць усе пашпарты, праштампуюць і ўся калона ровараў і машын з трэнерамі і суддзямі рушыць без да мяжы. Пераязджайць мяжу будзем на Брузгах, не спыняючыся для праверкі. Роварныя гонкі ладзяцца ўжо ў 24 раз, у іх арганізацыі пакуль зацікаўленыя і польскія, і беларускія мясцовыя ўлады, таму яшчэ ёсць зацікаўленасць захаваць гэтую традыцыю перамяшчэння праз мяжу на роварах, дадаў Іван. Арганізатарамі з беларускага боку выступіў аддзел фізічнай культуры, спорта і турызму гродзенскага гарвыканкама, з боку Польшчы – Падляскі саюз раварыстаў. Паводле http://t-styl.info 4
  • 5.  уверх Памяці паўстанцаў 1831-34 гадоў 18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца адзначэнне 205 гадавіны з дня нараджэння кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстання на Слонімшчыне Міхала Валовіча (18.06.1806. — 02.08.1833.) і ўшанаванне памяці яго паплечнікаў. Пачатак мерапрыемства ў 11:30 каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам, які знаходзіцца на парэцкіх могілках. Збор усіх жадаючых будзе адбывацца ў Слоніме ў 11:00 каля кінатэатра “Мір” па вул. Пушкіна. Мерапрыемства ладзіць Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: Вэлком 8(044) 793-10-92, 8(029) 96-99-315.  уверх Абвесткі:  уверх Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах. Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях». Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г. Мэты мерапрыемства: - наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы; - знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы; - абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі; - пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі; - наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты. Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць». Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя 5
  • 6. заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары. Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская. Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь). Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне. Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня. Паводле http://t-styl.info  уверх Моладзевы абмен для маладых бацькоў Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” шукае беларускіх удзельнікаў міжнароднага моладзевага абмену для маладых бацькоў “Super-Parents in Action: We can change the World”( "Супер-бацькі ў Дзеянні: Мы можам змяніць Свет" ). Абмен адбудзецца ў Эстоніі з 1 да 7 жніўня. Краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расія, Малдова, Латвія, Літва, Эстонія. Гэты абмен для маладых бацькоў НГА-шнікаў, у якіх з нараджэннем дзіцяці спынілася, змянілася ці скарацілася праца ў НГА. Мамы і таты з розных еўрапейскіх арганізацый падзеляцца досведам, як сумяшчаць дзіця і працу ў НГА, як планаваць свой час і г.д. Маладыя бацькі могуць узяць з сабой сваё дзіця. Для дзяцей будзе арганізаваны вольны час: няня, цацкі, катанне на конях, выезд у Талін. Удзельнікі будуць жыць у нумарах на 2 чалавекі, куды пры неабходнасці паставяць ложкі для дзяцей. У нумарах ёсць прыбіральня і душ. Неабходнае для дзяцей харчаванне забяспечыць спецыяльны кухар. Крытэры адбору ўдзельнікаў: -узрост 18-25 гадоў, -гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, -дзіця. Удзельнікі будуць забяспечаныя пражываннем і харчаваннем у мясцовым гатэлі, дарога аплочваецца ў памеры 70% ад кошту, віза – 100%. Дзецям аплочваецца 100% кошту дарогі і візы. Удзельнікі мусяць набыць квіткі туды-назад, зрабіць візу і набыць страхоўку – выдаткі вернуць пасля сканчэння праекта. Неабходна таксама аплаціць унёсак у памеры 35000 беларускіх рублёў. Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць сваю кантактную інфармацыю і некалькі радкоў пра тое, чаму вы хацелі б удзельнічаць у дадзеным абмене на email: petrovich.ivanova@gmail.com Кантакты: Каардынатар абмену Ірына Іванова, тэлефон +375 25 983 29 59 life, +375 29 635 65 66 velcom, petrovich.ivanova@gmail.com 6
  • 7.  уверх Навучальны візіт у Польшчу для студэнтаў “Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародская вобласць) на стажыроўку ў Польшчу! У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца аб працы грамадскіх арганізацый, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах. Удзельнікам праграмы забяспечваецца аплата праезда, пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы. У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты: -ва ўзросце ад 18 да 21 года (якім да 15.06.2011 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расіі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін; -з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Заявы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, разглядацца не будуць. Кандыдаты павінны даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: nabor2011@studytours.pl. Апошні тэрмін – да 15 чэрвеня. Падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі знаходзяцца на сайце па адрасе: http://www.studytours.pl/mod/resource/view.php?id=188  уверх Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”. Арганізатар – Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час. Аб’екты і віды працы падчас летніка (на выбар): 1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку). 2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку). 3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі). 4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)). 5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку). 6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку). 7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства 7
  • 8. культуры). 8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.). 9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ). Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў. Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна ў любы час звярнуцца да арганізатараў праз сайт http:// kreuskizamak.by  уверх Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера” Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”. Летнік адбудзецца на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 16 па 26 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць. Унікальнасць летніка ў тым, што людзі, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы і ў звычайным жыцці не ўзаемадзейнічаюць, атрымаюць выдатную магчымасць даведацца шмат цікавага адно пра аднаго, будуць разам удзельнічаць ва ўсіх адукацыйных і забаўляльных мерапрыемствах у летніку. Удзельнікаў “Круглава Возера” адбяруць з ліку тых, хто дашле анкеты на ўдзел. Галоўным крытэрам адбору будзе не ўзровень фізічных магчымасцяў, а гатоўнасць быць актыўным і крэатыўным. У праграме – вялікая колькасць развіваючых і навучальных мерапрыемстваў. Моладзь навучыцца працаваць у камандзе, атрымае навыкі, якія спрыяюць эфектыўнай камунікацыі, навучыцца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць уласную думку ў дыскусіі; даведаецца, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі стэрэатыпы перашкаджаюць нармальным чалавечым стасункам. Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня. Анкета-заяўка і правілы ўдзелу – у далучаных файлах. Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4. Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час). Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс на экалагічную тэматыку Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ) абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі. Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”. Мэта конкурса: павышэнне эфектыўнасці асвятлення пытанняў энерга- і рэсурсазберажэння, выхаванне ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да прыроды, павышэнне інфармаванасці грамадскасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага 8
  • 9. прыродакарыстання, заахвочванне высокага прафесіяналізму журналістаў і іншых удзельнікаў конкурса ў гэтай галіне. Намінацыі: -Публікацыі ў друкаваных (перыядычных і неперыядычных) і электронных СМІ -Аўдыё, відэа работы -Фота Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў папяровым выглядзе (для работ першай і трэцяй намінацый) і ў электронным выглядзе (для ўсіх намінацый). Работы дасылайце на адрас: 220095 г. Мінск, вул. Гуляма Якубова, 76, РУП «Бел НІЦ «Экалогія» (для Орхускага цэнтра), па эл.пошце aarhus.by@gmail.com, на CD-дысках, флэш-картах. Работы мусяць суправаджацца запоўненай формай заяўкі на ўдзел у конкурсе (у дадатку). Да ўдзелу прымаюцца работы, апублікаваныя з 1 чэрвеня 2010 да 30 чэрвеня 2011 года. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, падзел на катэгорыі па прафесійных прыкметах не прадугледжаны. Могуць прадстаўляцца заяўкі з некалькіх твораў аднаго аўтара па адной ці некалькіх намінацыях. Журы ўлічвае: - паўнату раскрыцця тэмы, - выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць, - арыгінальнасць падачы матэрыяла. Па кожным з гэтых паказчыкаў выстаўляецца адзнака, пераможцы вызначаюцца па найбольшай суме балаў. Удзел у конкурсе бясплатны. Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі і каштоўнымі прызамі. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл. 8(029)6630118.  уверх Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе. Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні. Курс пройдзе ў верасні ці кастрычніку. Паколькі місія адбудзецца адразу пасля курса, дакладныя даты вы даведаецеся пасля таго, як будуць абраны даты выбараў у краіне, дзе будзе праходзіць місія. Мы праінфармуем вас, як толькі гэта будзе магчыма. Патэнцыйныя кандыдаты павінны: -быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова); 9
  • 10. -запоўніць он-лайн заяву (абавязкова); -даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова); -прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова); -быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова); -мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова); -размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова). Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 26 чэрвеня. Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application. Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype). Крытэры адбору: -Якасць матывацыі і вынікі сумоўя; -Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі; -Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі. Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”  уверх  Не спазьніся!  уверх Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 чэрвеня. Даведкі праз тэлефон (017) 284-73-29. Паводле budzma.org 10
  • 11.  уверх Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на эл.адрас info@ekoart.org. Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21, +38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл. +7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.: 0048-71-759-16-26. Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net  уверх Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ Фундацыя Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадскім аб’яднанням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сферы рэалізацыі праектаў, скіраваных на развіццё і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў, дасягненне пазітыўных сацыяльных зменаў, павышэнне даступнасці незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, далейшае развіццё дэмакратыі ў краіне. Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце: http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/ Дэталёвае апісанне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы: http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf Паводле рассылкі belngo.info  уверх Міжнародны Форум Валанцёраў 19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by 11
  • 12. Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”  уверх Конкурс для журналістаў ад ЕС Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка. Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation- belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest". Паводле http://eeas.europa.eu/  уверх 12