SlideShare a Scribd company logo
1 of 116
Летапіс 
Капаткевіцкай сярэдняй 
агульнаадукацыйнай школы 
“Праз гады, 
выпрабаванні, 
лёсы…”
2 
Аддзел адукацыі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці 
Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
“Капаткевіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа” 
На рэспубліканскі конкурс у рамках акцыі 
“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” на лепшы летапіс школы: 
“Мая школа – часцінка майго жыцця” 
Аўтары – актыў сямейна-краязнаўчага 
клуба “Радавод” 
Кіраўнік – Сігай Надзея Адамаўна, 
кіраўнік клуба “Радавод”, 
ІІ кваліфікацыйная 
катэгорыя 
Капаткевічы, 2010
3 
У працы выкарыстаны фотаздымкі з фондаў школьнага гісторыка- 
краязнаўчага музея, з архіва пасялковых бібліятэк, з сямейных альбомаў 
настаўнікаў і выпускнікоў. 
Аўтары выказваюць удзячнасць супрацоўнікам гарпасялковай і дзіцячай 
бібліятэк: Ракіцкай В.В., Ганцэвіч В.М., Сігай Т.Ф. за аказаную дапамогу пры 
падрыхтоўцы летапісу. 
Даследаванне ў сціслай і даступнай форме, з выкарыстаннем багатага 
ілюстраванага матэрыялу распавядае пра гістарычны шлях устаноў адукацыі ў 
Капаткевічах, пачынаючы ад дарэвалюцыйных часоў да нашых дзён. 
Работа ўтрымлівае матэрыял аб творчай дзейнасці і працоўным шляху 
настаўнікаў і выпускнікоў Капаткевіцкай сярэдняй школы, апісвае традыцыі і 
дасягненні школы. Асобным раздзелам пададзены звесткі аб выпускніках і 
педагогах – удзельніках ВАВ. 
Адрасуецца вучням і настаўнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй 
адукацыі на Беларусі.
4 
Змест 
Прадмова 
6 
З кнігі водгукаў 
7 
Візітоўка 
8 
“Праз гады…” Храналогія развіцця адукацыі. 
Напрадвесні альбо першыя адукацыйныя ўстановы ў м. Капаткевічы 
9 
Пераломная палітыка царскага ўрада ў адносінах народнай адукацыі 
11 
Развіццё адукацыі ў мястэчку пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 
15 
Курс партыі на ліквідацыю непісьменнасці. Стварэнне сярэдніх школ 
17 
Адукацыя ў пасёлку пасля вызвалення Беларусі 
22 
Сучаснасць навучальнай установы 
36 
Гісторыя школьнай бібліятэкі 
42 
Гісторыя школьнага музея 
45 
Дасягненні школьнага краязнаўчага музея гісторыі Капаткевіч 
47 
Настаўнікі. Заслужаныя настаўнікі Беларусі Капаткевіцкай сярэдняй школы 
49 
Педагагічны калектыў 
51
5 
Традыцыі школы. Традыцыі адукацыйнага працэсу 
53 
Традыцыі выхаваўчага працэсу 
56 
“Выпрабаванні..” 
“Заўтра была вайна.” Выпуск 1941 года. З успамінаў… 
67 
Учителя Копаткевичской средней школы — ветераны Великой Отечественной 
войны 
72 
Сведения о педагогах Копаткевичской СОШ Петриковского района, 
участниках Великой Отечественной войны 
82 
“Лёсы…” 
Імі ганарыцца школа 
85 
Знакамітыя выпускнікі 
86 
Достижения школы 
99 
Заключэнне 
106 
Літаратура 
107 
Дадаткі 
108
6 
Прадмова 
Школа – гэта тая прыступка, з якой усё пачынаецца: веды, праца, 
сяброўства, перамогі і паражэнні. Тут пачатак чалавека, дарогі, прафесіі, 
жыцця. 
А з чаго пачынаецца сама школа? Дзе яе выток? Адкуль яна пачынае 
весці сваю гісторыю? Адкуль пачынае адлік свайго існавання? Хто стаяў ля яе 
вытокаў? Хто выйшаў з яе сцен? У чым сакрэт яе поспехаў і дасягненняў? 
Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба добра ведаць гісторыю 
адукацыйнай установы. Гэта вельмі актуальна ў час пераасэнсавання 
каштоўнасцей і пошуку новых шляхоў павышэння якасці адукацыі. Таму што 
новае – гэта часцей за ўсё добра забытае старое. 
Мы лічым, што поспех любой школы ў гістарычнай спадчыне – тым 
падмурку, на якім будуецца адукацыйны і выхаваўчы працэс. Таму мы ўзялі за 
аб’ект даследавання Капаткевіцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу, а 
за прадмет даследавання гісторыю яе станаўлення. 
Летапіс школы, створаны намі, ахапіў больш як паўтаравяковы перыяд 
развіцця адукацыі ў Капаткевічах і вылучыў характэрныя асаблівасці кожнага з 
этапаў станаўлення школы. 
Мэта: даследаваць гісторыю развіцця адукацыі ў пасёлку і стварыць 
летапіс Капаткевіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. 
Задачы: 
 вывучыць дакументы школьнага краязнаўчага музея, сямейных архіваў 
вучняў і настаўнікаў; 
 вывучыць навуковую, гістарычную, энцыклапедычную літаратуру і 
іншыя крыніцы па дадзенай тэме; 
 сустрэцца з выпускнікамі, настаўнікамі, занатаваць іх успаміны; 
 абагульніць і сістэматызаваць матэрыял па гісторыі развіцця адукацыі ў 
пасёлку.
7 
З кнігі водгукаў 
Госць школы, актрыса Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, 
народная артыстка Беларусі, Ніна Аляксееўна Карнеева: 
«Я не могу скрыть своего восторга от посещения вашей школы! Я 
часто бываю в школах г. Гомеля, но нигде не встречала такого 
«Ботанического сада»…» 
14 чэрвеня 2003 года 
«Группа туристов Гомельской областной станции туристов с 
восхищением познакомилась со школой – царством цветов, тепла и добра. Так 
держать! Пусть свет, исходящий из школьного очага, всегда освещает 
изумительные места над Птичью». 
14 жніўня 2004 года 
Каардынатар праектаў Праграмы Развіцця ААН Карын Брусэ: 
«Визит в школу очень для меня интересен. Особенно поразили богатство и 
красота ботанического сада…» 
14 мая 2004 года 
Кінарэжысёр Алег Дашкевіч: 
«Капаткевіцкая школа можа даць прыклад шмат якім сталічным. А абраны 
этна-экалагічны накірунак вельмі слушны.» 
11 верасня 2004 года 
Старшыня Беларускага саюза кінаматаграфістаў РБ Волчак І. У.: 
«Быть наставником – дар Божий! В вашей школе работают одаренные люди. 
Школа замечательная, и я бы с удовольствием поучился бы в этом учебном 
заведении. Успехов и здоровья!» 
11 верасня 2004 года
8 
Візітоўка 
Гімн Школьнай Рэспублікі 
Словы Н. Якімавай музыка В. Гадуна 
Блакітам неба зямлю агарнула, 
Нібы сваё маленькае дзіця. 
У першы раз прыводзіць нас матуля 
У першы клас вялікага жыцця. 
Прыветна школа дзверы адчыняе 
У школе 23 класы-камплекты І запрашае ў таямнічы свет, 
У іх навучаецца 451 вучань Дзе кожны з нас навукай спасцігае 
1-4 класаў-камплектаў – 8 Жыццё раслін, народаў і планет. 
У іх навучаецца 158 вучняў Прыпеў: 
5-11 класаў-камплектаў – 15 У сэрцы Маці, Школа і Радзіма 
У іх навучаецца 293 вучні Сузор’ем светлым узышлі навек. 
У гэтых словах чысціня і сіла, 
У школе працуе 19 гурткоў і Сталее з імі кожны чалавек. 
спартыўных секцый Сваё юнацтва тут мы сустракаем, 
Свае надзеі, мары і сяброў, 
На развітанне школа нам спявае: 
“Не забывайце свой вучнёўскі дом.” 
Блакітам неба зямлю ахінае 
За годам год бы роднае дзіця. 
І новых зорак школа запрашае 
У першы клас вялікага жыцця. 
Пашпарт школы 
Стары корпус быў пабудаваны 30.10.1964 года. Будынак мае 2 секцыі 
агульным аб’ёмам 14225 м3 і карыснай плошчай 3239 м3. 
Новы корпус пабудаваны ў 1995 годзе. Плошча пабудовы 2263 м2. Аб’ём 
будынка 15388 м3, агульны аб’ём 30000 м3, агульная плошча 4005 м2, у тым ліку 
падвала 741 м2. 
У школе налічваецца 9 вучэбна-метадычных цэнтраў, 36 вучэбных 
кабінетаў, 2 камп’ютэрныя класы, дзве спартыўныя залы, тры вучэбныя 
майстэрні, музей гісторыі Капаткевіч, бібліятэка, зімні сад. 
Агульная тэрыторыя школы 3264 м2. (па стану на студзень 1996 года). 
Год заснавання разарыя – 1984, дэндрарыя – 1987, аддзела хвойных дрэў 
– 1988, пітомніка пладова-ягадных раслін – 2001, ракарыя – 2002, экалагічна- 
этнаграфічнага кутка – 2004, турыстычнага кутка – 2004.
9 
“ Праз гады…” 
1. Храналогія развіцця адукацыі 
1.1. Напрадвесні альбо першыя адукацыйныя ўстановы ў м. Капаткевічы 
1693 год першае згадванне пра Капаткевіцкую Пакроўскую 
царкву (фота 1.). Пры царкве працавала царкоўна- 
прыходская школа, дакладны час адкрыцця школы 
невядомы. 
Царкоўна-прыходская школа – навучальная ўстанова, заснаваная пры 
царкве, у якой атрымлівалі пачатковую адукацыю дзеці, бацькі якіх спавядалі 
праваслаўную веру і адносіліся да аднаго прыходу (царквы). Падпарадкоўвалася 
духоўнай Кансісторыі. Заняткі вялі святары. 
1796 год пры актыўным удзеле памешчыка Яленскага 
пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл, які належаў да 
Мазырска-Рэчыцкага дэканата. Пры ім існавала 
польская школа, у якой вучыліся тыя, хто хацеў 
чытаць ксёнжку (кніжку). 
Польская школа – навучальная ўстанова, якая адкрывалася пры касцёле 
– польскім каталіцкім храме - і падпарадкоўвалася дэканату. Навучанне 
вялося на польскай мове. Вучні - дзеці, бацькі якіх спавядалі каталіцкую веру. 
Польская школа актыўна працавала ў мястэчку Капаткевічы ў канцы 19-га 
стагоддзя. 
У Капаткевічах яўрэйская малітоўная ўстанова існавала 
«с незапамятных времён» і не мела дакументаў свайго 
афіцыйнага зацвярджэння. На гэтай аснове яна трапляла 
пад Палажэнне 1835 года, якое прызнавала законнымі 
ўсе яўрэйскія малітоўныя ўстановы, не ўлічаныя ў 
папярэдні пярыяд, і таму была захавана. У Капаткевічах 
была самая вялікая яўрэйская абшчына ў Мазырска- 
Тураўскім равінаце. Яна налічвала 1980 чалавек.
10 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 1. 
Будынак Успенскай царквы ў в. Кашэвічы (17 ст.), які падобны на былы 
будынак Капаткевіцкай Пакроўскай царквы 
Фота 2. 
Будынак сучаснай Капаткевіцкай Пакроўскай царквы
11 
1848 год Пры сінагозе дзейнічала яўрэйская школа - хедар. 
Равінам у той час служыў Гірш Шапіра, а вучоным – 
Хамкель Кветный. Школа існавала на ахвяраванні 
вернікаў іўдзейскай канфесіі [ 1; 2 ]. 
Хедар – навучальная ўстанова, заснаваная іўдзейскай абшчынай пры 
сінагозе – яўрэйскім малітоўным доме. Заняткі вёў равін. Вучні – дзеці яўрэяў, 
якія жылі ў мястэчку. 
1.2 Пераломная палітыка царскага ўрада ў адносінах народнай адукацыі 
23 сакавіка 1863 года зацверджаны правілы для народных вучылішч у 
губерніі Мінскай. 
Народнае вучылішча – дзяржаўная навучальная ўстанова, створаная 
спецыяльна для ніжэйшых слаёў грамадства. Падпарадкоўвалася дырэкцыі 
народных вучылішч. Давала пачатковую адукацыю. Заняткі вялі настаўнікі. 
Вучні – дзеці сялян і мяшчан. 
30 лістапада 1863года заснавана Мінская дырэкцыя народных вучылішч і 18 
народных вучылішч, у тым ліку ў м. Капаткевічы. 
Месцы для іх былі выбраны па ўказанні Мінскага 
епархіяльнага кіраўніцтва. 
1 студзеня 1864 года пачало працаваць народнае вучылішча ў м. Капаткевічы, 
яно размяшчалася ў грамадскім доме. Настаўнікам быў 
свяшчэннік Іаан Ждановіч. Выкладалі закон Божы, мову 
рускую (чытанне і пісьмо), арыфметыку і царкоўныя 
спевы. “На ўтрыманне вучылішча адпускалася 175 руб. з 
дзяржаўнага казначэйства і 80 руб. ад сялянскай 
грамады” [3, с. 97].
12 
Гісторыя адукацыі. Архіўныя дакументы 
Труды Минского губернскаго статистическаго комитета. 
Историко-статистическое описаніе девяти уездовъ Минской губерніи. 
Выпускъ первый. Минскъ. Печ. въ Тип. Губернскаго Правленія. 1870 года.
13 
1878-1879 гг. у народным вучылішчы (мал.1) вучылася 34 хлопчыкі і 
3 дзяўчынкі. Настаўніцай працавала Марыя Шалковіч, 
якая скончыла Парычскае вучылішча дзявіц [ 3 ]. Святар 
Фёдар Белякоўскі, які скончыў курс Мінскай духоўнай 
семінарыіі і быў святаром з 1856 года, вучыў закону 
Божаму [ 6]. 
1891-1892 гг. у Капаткевіцкім народным вучылішчы займалася 70 
хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Настаўніца – Марыя 
Дзмітрыеўна Малковіч [ 3]. 
1895 год з гэтага года існуюць першыя пісьмовыя ўспаміны 
старажылаў пра адукацыйную ўстанову ў мястэчку. 
Народнае вучылішча было двухкамплектным і 
размяшчалася ў цэнтры Капаткевіч на вул. Садовай. 
1905 год вучылішча трохкамплектнае. Настаўнікамі працавалі 
Аляксандра Ануфрыеўна Савіч (загадчыца школы), 
Вольга Ануфрыеўна Савіч і Вера Канстанцінаўна 
Крывашыйка. 
1910 год вучылішча пераўтворана ў чатырохкласную 
прагімназію. У школу прыйшла працаваць Анастасія 
Мікалаеўна Шалковіч. Тут займалася 250 вучняў. 
“Прагімназія (ад лацінскага pro замест + гімназія) – няпоўная сярэдняя 
навучальная ўстанова ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі ў другой пал. 
19 – пач. 20 стагоддзя. Узнікненне прагімназій выклікана недахопам сродкаў на 
ўтварэнне неабходнай колькасці поўных гімназій. Ствараліся ў адпаведнасці са 
статутам гімназій і прагімназій (1864г.). У мясцовасці, дзе не было гімназій, 
адкрываліся прагімназіі з класічным або рэальным курсам. Мелі 4 класы. 
Навучальныя планы адпавядалі 4 малодшым класам гімназіі. Выпускнікоў 
прагімназіі прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. З 1866 г. 
рыхтавалі і настаўнікаў прыходскіх вучылішчаў”[ 4; 531 ].
14 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Малюнак 1. 
Грамадскі дом, у якім знаходзілася народнае вучылішча 
Фота 3. 
Месца, дзе стаяў будынак народнага вучылішча (60-тыя гг. 20 ст.)
15 
1.3 Развіццё адукацыі ў пасёлку пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 
1917-1919гг. настаўнікам працаваў Арыновіч Фёдар Рыгоравіч, 
ураджэнец в. Чалюшчавічы, які ў 1914 скончыў 
Петрыкаўскае пачатковае вучылішча, а ў 1917 годзе 
скончыў Дзвінскую гімназію. 
1920 год навучальная ўстанова не працавала ў сувязі з нямецка- 
польскай акупацыяй. 
20-ыя гады аднавілася школа. Была яна 4-гадовай. Спецыяльнага 
будынка не было і заняткі праводзіліся ў хатах Варвары 
Язэпавай, Таццяны Рагозік, Давыда Ваяводы. У хуткім 
часе камсамольцамі быў узведзены будынак школы ў 
раёне Вялікага Сяла (зараз вул. Кастрычніцкая). У гэтым 
будынку пачала працаваць Вялікасельская пачатковая 
школа. Дырэктарам быў Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч. 
1922 год адкрыта 7-гадовая школа, і для яе выдзелены 
нацыяналізаваны дом Перагуда. ( мал. 2) 
1924 год м. Капаткевічы становіцца раённым цэнтрам. Тут 
працавалі сямігадовая беларуская школа і яўрэйская 
пачатковая школа [ 3 ]. Дырэктарам беларускай школы 
быў Кузьміч, яўрэйскай - Фрадкіна. 
1927 год адбыўся першы выпуск сямігадовай беларускай школы. 
Дырэктарам школы быў Пігулеўскі Цімафей 
Сцяпанавіч, які скончыў Рагачоўскае народнае 
вучылішча ў 1906 годзе і ў 1916 - універсітэт. Валодаў 
беларускай, рускай, лацінскай, французскай, нямецкай, 
польскай, сербскай мовамі.
16 
Гісторыя адукацыі. Будынкі. Архіўныя матэрыялы 
Малюнак 2. 
Дом Перагуда, у якім знаходзілася школа з 1922 года да 1941 года, з часам да яе 
была зроблена прыбудова 
Гістарычная даведка. Адной з задач, якія стаялі перад валаснымі 
выканаўчымі камітэтамі, была ліквідацыя непісьменнасці сярод дарослых і 
арганізацыя навучання дзяцей. Навучанне дзяцей і ліквідацыя непісьменнасці 
пачыналася позняй восенню, калі завяршаліся сельскагаспадарчыя работы, і 
канчалася з зыходам снегу. Пад школы ў Капаткевіцкай воласці, як і ў іншых, 
выкарыстоўваліся падчас сялянскія хаты. 
У кастрычніку 1922 года ўстанаўліваецца цвёрдая школьная дзяржаўная 
сетка, прычым вясковыя суполкі павінны былі заключыць калектыўныя 
дагаворы з валаснымі аддзеламі народнай адукацыі. У выніку таго, што не ўсе 
вёскі заключылі такі дагавор, колькасць школ і класа-камплектаў у іх значна 
скарацілася. У Капаткевіцкай воласці функцыяніравала 15 школ. У асноўным 
гэта былі аднакамплектныя навучальныя ўстановы. У пачатку 1924 г. на 
кожную школу было выдзелена толькі па 100 сшыткаў, 19 алоўкаў, 5 пёраў, 4 
чарнільныя парашкі ды дзве ручкі [ 5 ].
17 
1.4 Курс партыі на ліквідацыю непісьменнасці. Стварэнне сярэдніх школ 
1930 год партыяй была пастаўлена задача ліквідаваць 
непісьменнасць насельніцтва. Яўрэйская школа была 
ператворана ў рускую школу. Для яе быў пабудаваны 
новы асобны будынак. 
1931 год ліквідаваны Капаткевіцкі раён. 
1934 год беларуская сямігадовая школа стала сярэдняй (фота 4.). 
Узначаліў школу Савіцкі Яўген Усцінавіч, які 
адначасова выкладаў фізіку. 
1935 год адноўлены Капаткевіцкі раён. 
30 - 40 гг. у Капаткевіцкіх школах працавалі гурткі мастацкай 
самадзейнасці, на высокім узроўні была спартыўная 
падрыхтоўка. Вучні беларускай школы з 
задавальненнем наведвалі школьны хор, якім кіраваў 
Склют Генадзій, настаўнік геаграфіі. Хор запрашалі 
выступаць нават у Мазыр і Мінск. Працаваў струнны 
гурток, кіраўніком якога быў Цылько Цімафей Іосіфавіч. 
Гурткоўцы часта выступалі па мясцовым радыё. Вучні 
любілі атлетыку, футбол, валейбол. Яны былі добрымі 
спартсменамі і гімнастамі, з задавальненнем хадзілі ў 
лыжныя паходы. Лыжныя пераходы адбываліся па 
маршрутах “Капаткевічы – Навасёлкі”, “Капаткевічы – 
Лучыцы”, “Капаткевічы – Галоўчыцы – Камаровічы”, 
“Капаткевічы – Мазыр”. 
1939 год дзейнічалі беларуская сярэдняя школа і руская 
няпоўная школа. Адбыўся другі выпуск сярэдняй 
беларускай школы. Сярод выпускнікоў – Язэпаў 
Георгій Фаміч, будучы настаўнік.
18 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 4. 
Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, канец 30-ых – пачатак 40-ых гадоў
19 
Гісторыя адукацыі. Архіўныя дакументы 
Гістарычная даведка. У 1936 – 1937 гадах каля трох тысяч чалавек у 
Капаткевіцкім раёне ліквідавалі непісьменнасць. За поспехі ў справе школьнага 
навучання і выхавання дзяцей у сельскіх школах медалём “За працоўную 
адзнаку” быў узнагароджаны П. М. Лабанаў з Капаткевіч. 
Гістарычная даведка. У школах Капаткевіцкага раёна на канец 1939- 
1940 навучальнага года налічваецца 53 школы, з іх 5 сярэдніх школ, 12 
пачатковых школ, у тым ліку 3 растучыя і 36 пачатковых школ. У іх 
навучаецца 6385 вучняў. У выніку правядзення веснавых і восеньскіх іспытаў 
пераведзены ў старэйшыя класы і выпушчаны са школ 5375 вучняў, пакінута на 
другі год 930 вучняў [ 5 ]. 
Гістарычная даведка. На пачатак 1940-1941 навучальнага года ў раёне 
налічваецца 51 школа, з іх 5 сярэдніх, 13 няпоўных сярэдніх і 33 пачатковых 
школ (1 пачатковая пераведзена ў растучую няпоўную сярэднюю школу ў в. 
Рог). Улічваючы выпуск 4-7-10-х класаў і набор у 1-5-8 класы пры ўмове, што 
вучні не выедуць у іншыя навучальныя ўстановы, у школах раёна павінна быць 
7250 вучняў… У школы павінны прыйсці 7069 вучняў, наведваюць школу на 7 
кастрычніка, па прадстаўленым справаздачам, 6968 вучняў. Неахопленымі па 
раёне з’яўляюцца 101 вучань. 
У школах раёна працуе 267 настаўнікаў. З іх з вышэйшай адукацыяй – 2, з 
няскончанай вышэйшай – 33, з сярэдняй – 101, з няскончаным сярэдняй – 107 
чалавек. На 10 кастрычніка недакамплект настаўнікаў складае для 5-10-х 
класаў 18 чалавек… 
Па Капаткевіцкім раёне налічваецца непісьменных, па недакладных 
дадзеных, 1314 чалавек, малапісьменных 1526, з іх на 10 кастрычніка 
навучаецца 475 чалавек, у тым ліку 121 вучань навучаецца ў школах 
павышанага тыпу. У шмат якіх населеных пунктах раёна працуюць лікпункты 
і вячэрнія школы, але з малой колькасцю наведвання вучнямі…[ 5 ].
20 
1938 год адбыўся першы выпуск сярэдняй беларускай 
школы. 
Фота 5. 
Першы выпуск беларускай сярэдняй школы. Сярод выпускнікоў Марчык 
Станіслава, Нікіфарава Надзея Мікалаеўна, Казырэўская Вольга Маркаўна, 
Язэпаў Мікалай, Шчурык Міхаіл Васільевіч. 
Па старонках раённых газет 
“Падарункі дзецям Заходняй Беларусі” 
Вучні Капаткевіцкай СШ і рускай НСШ, Мышанскай СШ і іншыя рашылі 
паслаць свае падарункі дзецям Заходняй Беларусі. Вучні гэтых школ сабралі 
падручнікаў і літаратуры на суму 1500 рублёў. Сабраны пісьмовыя прылады, 
партрэты правадыроў і г. д. Кожны дзень паступаюць усё новыя і новыя 
падарункі. 
Асабліва каштоўныя падарункі прынеслі вучні Капаткевіцкай рускай 
школы Бальшакоў, Донін і Фарбер. Яны набылі бюст М. І. Калініна, 
бібліятэчку з творамі савецкіх пісьменнікаў і паэтаў. Вучні гэтай школы 
Глускін і Райхчын вырашылі даслаць альбом аб жыцці і дзейнасці таварыша 
Сталіна [ 7 ].
21 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Малюнак 3. 
Так выглядаў будынак школы ў 1944-1945 гг. 
Фота 6. 
Адна з хат, у якіх у 1945 годзе працавала школа. Фота 50-тых гадоў
22 
1941 год апошні перадваенны выпуск. Вучні і настаўнікі ўзняліся 
на абарону Радзімы. 
1941- 1944гг. будынак школы быў зруйнаваны, заняткі не 
праводзіліся. 
1.5 Адукацыя ў пасёлку пасля вызвалення Беларусі 
1944 год у чэрвені Капаткевічы былі вызвалены ад нямецка- 
фашысцкіх захопнікаў. 
1 верасня 1944 года пачаліся заняткі ў сямігадовай школе. Дырэктарам была 
прызначана Макарэвіч Рыма Макараўна. Настаўніцай 
працавала Кузьміч Ніна Васільеўна. Яна вучыла 1-4 
класы. Школа знаходзілася ў зямлянцы (мал. 3). 
Па старонках раённых газет 
На ўрокі хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі прыходзіць у зямлянку. З жэрдак 
былі зроблены сталы і лаўкі. Знайшліся кнігі, чарніла рабілі з сажы, а паперай, 
на якой пісалі, былі кавалкі газет [ 8 ]. 
1945 год у Капаткевічах былі пабудаваны першыя драўляныя 
дамы. Іх пабудавалі Афанасій Жыгар і Мікалай 
Пігулеўскі (фота 6.). У гэтыя дамы і перайшла школа. 
Было цесна, дзеці сядзелі на лавах і ложках. Дырэктарам 
стаў Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч. Ён выкладаў 
матэматыку. Завучам была Макарэвіч Рыма Макараўна. 
1946 год былі пабудаваны драўляныя будынкі і адкрыты дзве 
школы: Капаткевіцкая руская сярэдняя школа і 
Капаткевіцкая беларуская сярэдняя школа. 
Беларускую школу ўзначаліў Чаўнавік Фёдар 
Нічыпаравіч, рускую – Басок Самуіл Генахавіч, завучам 
працаваў Мінчук Алег Аксенцьевіч.
23 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 7. 
Будынак беларускай сярэдняй школы, 1946-1961 гады. 
Знаходзіўся на вул. Кастрычніцкай на месцы сучаснага дзіцячага садка 
“Верасок” 
Фота 8. 
Вучні 4-га класа на фоне будынка рускай сярэдняй школы (1954 год), які 
знаходзіўся побач з сучаснай школай-інтэрнат
24 
1941 – 1950 гады, калі школа не мела выпускнікоў 
1948 г. Чаўнавіка Фёдара Нічыпаравіча на пасту дырэктара 
беларускай школы змяніў Арцюх Іван Іванавіч. 
1950 гг. у Капаткевічах працавалі дзве школы: беларуская 
сярэдняя і руская сярэдняя (фота 7, 8.). Дырэктарам 
рускай сярэдняй школы працаваў Басок Самуіл 
Генахавіч. 
1950-1953 гг. дырэктарам беларускай сярэдняй школы працаваў 
Талецкі Васіль Цітавіч. 
1953 год дырэктарам рускай сярэдняй школы прызначаны Цалка 
Адам Іосіфавіч, дырэктарам беларускай сярэдняй школы 
– Цылько Рыгор Васільевіч. 
Фота 9. Выпускнікі рускай школы. 
На пярэднім плане ў цэнтры 
(злева направа): 
Агародная Валянціна Савельеўна, 
Цалка Адам Іосіфавіч 
60-ыя гады у школе працавалі гурткі юных авіяканструктараў, 
радыётэхнікаў, фатографаў, вучні марылі паляцець у 
космас, адкрыць новыя планеты. Актыўна працаваў 
школьны радыёвузел, які перадаваў звесткі піянерскай і 
камсамольскай арганізацый школы. У кожным класе 
выдавалася класная насценгазета, дзе расказвалася пра 
поспехі і выкрываліся недахопы. Школьны сатырычны 
лісток злосна высмейваў гультаёў і парушальнікаў 
дысцыпліны. На высокім узроўні знаходзілася 
спартыўная падрыхтоўка. Вучні здавалі нормы ГПА, 
праходзілі курсы па грамадзянскай абароне, спартыўныя 
спаборніцтвы.
25 
Гісторыя адукацыі. Настаўнікі 
Фота 10. 
Калектыў настаўнікаў рускай сярэдняй школы. 1 рад знізу (злева направа): 
Пшэнко Клеапатра Філімонаўна (завуч, хімія), Жулего Соф’я Арцёмаўна, Басок 
Эсфір Барысаўна (ням. мова), Мінчук Вольга Дзянісаўна (бел. мова), Ліпская 
Алена Ігнацьеўна (пач.класы). 
2 рад (злева направа): Цылько Рыгор Васільевіч, Казырэўская Вольга Маркаўна, 
Валанаў Іван Іванавіч (фізкультура), Язэпаў Георгій Фаміч, Агародны Мікалай 
Лазаравіч, Пінчук Алена Іванаўна, Даўгулевіч, Каменская Марыя Ільінічна, 
Цалка Адам Іосіфавіч.
26 
Гісторыя адукацыі. Настаўнікі 
Фота 11. 
1956 год. Калектыў настаўнікаў беларускай сярэдняй школы. 1 рад знізу 
(злева направа): Савіцкая Ніна Андрэеўна, Макарэвіч Рыма Макараўна, Кузьміч 
Ніна Васільеўна, Шаплыка Васіль Сідаравіч (завуч, геаграфія), Басок Самуіл 
Генахавіч (дырэктар), Шчурык Міхаіл Васільевіч (матэматыка), Зарэцкі Іосіф 
Майсеевіч (нямецкая мова), Целяпун Захар Яўсеевіч (хімія), Талецкі Васіль 
Цітавіч (матэматыка). 2 рад (злева направа): Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч 
(матэматыка), Агародная Валянціна Савельеўна (пач. класы), Лысенка Ніна 
Уладзіміраўна (рус. мова і літаратура), Цылько Пракоп Іосіфавіч (фізіка), 
Іванішына Валянціна Фядосаўна, Нікіфарава Надзея Мікалаеўна (гісторыя), 
Целяпун Феня Іванаўна (пач. класы), Нікіфараў Фёдар Лявонцьевіч (рус. мова і 
літаратура), Тарасевіч Аляксандра Дзянісаўна (матэматыка), Максімчык 
Юлія Мікалаеўна (рус. мова і літаратура).
27 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 12. 
Будынак шматкамплектнай Капаткевіцкай сярэдняй школы, 1961-1964 гады 
Фота 13. 
Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, пабудаваны ў 1964 годзе. 
Фота 1967 года
28 
Фота 14. 
1961 год аб’яднанне школ у адну шматкамплектную. Дырэктарам 
прызначаны Басок Самуіл Генахавіч (выкладаў 
гісторыю). Школа размясцілася ў трохпавярховым 
будынку (сучасны будынак дапаможнай школы- 
інтэрната) (фота 12). 
25 снежня 1962 года скасаваны Капаткевіцкі раён. 
1964 год пабудаваны новы трохпавярховы будынак сучаснай 
Капаткевіцкай сярэдняй школы (фота 13). Узначаліў 
школу Мінчук Алег Аксенцьевіч (выкладаў 
матэматыку). 
Фота 15, 16
29 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 17. 
Капаткевіцкая сярэдняя школа, 1978 год 
Фота 18.
30 
70-ыя гг. школу наведвалі вучні з вакольных вёсак, дзе не было 
сваіх сярэдніх школ: Чалюшчавіч, Залесся, Другой 
Слабодкі, Перабітай Гары, Івашкавіч. Для іх працаваў 
школьны інтэрнат, які знаходзіўся ў былым будынку 
рускай школы. Кожную суботу ладзіліся школьныя 
вечары, віктарыны, гульні. У школе дзейнічаў свой 
вакальна-інструментальны ансамбль. Праходзілі 
спартыўныя спаборніцтвы і спартакіяды паміж класамі і 
школамі раёна. 
1982 год школу ўзначаліў Солахаў Аляксей Васільевіч. 
Фота 19. 
1985 год у школе адкрыты музей баявой славы, экспазіцыі якога 
расказвалі аб партызанскім руху на тэрыторыі былога 
Капаткевіцкага раёна. 
2.02.1988 г. адкрыты школьны гісторыка-краязнаўчы музей. 
1988 год школа адзначыла 50-ты «залаты» юбілей з дня першага 
выпуска.
31 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 20. 
Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, 90-ыя гады
32 
Фота 21, 22 
80-ыя гг. праводзіліся школьныя тэматычныя тыдні па розных 
прадметах, працавалі гурткі па інтарэсах. У школе 
выпускалася больш дзесяці насценных газет, большасць 
з іх - прадметныя. Матэрыялы газет расказвалі аб 
вучобе, грамадскіх справах піянераў і камсамольцаў, 
дасціпна даводзілі цікавую інфармацыю па прадмеце. У 
школе пастаянна праходзілі тэматычныя віктарыны, 
вечары, конкурсы, гадзіны займальнай граматыкі ці 
матэматыкі, вучнёўскія канферэнцыі, клубы вясёлых і 
дасціпных. Ладзіліся турыстычныя паходы па родным 
краі, зімовыя лыжныя паходы. Вучні дапамагалі саўгасу 
“Капаткевічы” ва ўборцы ўраджаю буракоў і бульбы. 
Лепшыя класныя калектывы па выніках уборкі ўраджаю 
ўзнагароджваліся паездкамі ў Ленінград, Львоў і іншыя 
гарады СССР.
33 
Гісторыя адукацыі. Будынкі 
Фота 23. 
Прыбудова да школы, наш час 
Фота 24.
34 
Фота 25. 
90-ыя гады у сувязі з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь незалежнай 
дзяржавай з пачатку 90-ых гадоў пачалося адраджэнне 
беларускай культуры і мовы. Настаўніцай першага 
беларускага класа стала Бобрык Ганна Лаўрэнцьеўна. Яе 
прыклад падтрымалі Харамецкая Тамара Андрэеўна, 
Сеніковіч Зінаіда Міхайлаўна, Занкевіч Тамара 
Адамаўна, Вінаградава Вольга Фёдараўна і іншыя 
настаўнікі пачатковай школы. З 14 пачатковых класаў у 
1994-95 навучальным годзе 13 былі беларускімі. У 
школе было шмат педагогаў, якія творча працавалі над 
ажыццяўленнем рэформы. У сярэдняй школе 
мэтанакіравана вучням прывівалася любоў да роднай 
мовы, да багацця нацыянальнай культуры. Вясёлыя 
“Провады зімы”, “Калядкі”, “Купалле” і многія іншыя 
беларускія святы і абрады прыжыліся ў школе, сталі 
часцінкай жыцця настаўнікаў і вучняў. 
1995 год да школы зроблена прыбудова (фота 23, 24).
35 
Фота 26.
36 
1.6 Сучаснасць навучальнай установы 
2001-2002 нав. год школу ўзначаліла былая выпускніца школы Ніна 
Васільеўна Пінчук. У школе займалася 693 вучні на 
пачатак года і 682 вучні на канец года, працавала 75 
настаўнікаў. 
2002-2003 нав. год колькасць вучняў склала 645 на пачатак і 643 на канец 
навучальнага года, педагагічных работнікаў – 76. 
Класаў-камплектаў – 35. 
Адбылося святкаванне 65-га юбілею з дня першага 
выпуску Капаткевіцкай сярэдняй школы і 140-годдзя 
з'яўлення першай адукацыйнай установы ў м. 
Капаткевічы. 
Фота 27. 
Юбілейны 65-ты выпуск Капаткевіцкай сярэдняй школы 
Фота 28. 
2003-2004 нав. год колькасць вучняў
37 
склала 613 чалавек, педагагічных работнікаў – 73. 
Класаў-камплектаў – 33. 
Створаны новыя экспазіцыі краязнаўчага музея, пад 
музей выдзелена асобнае памяшканне, экспазіцыйная 
плошча якога складае 88 м2. У школе адбыліся раённыя 
семінары намеснікаў дырэктараў школ 
“Арганізацыйнае змястоўнае напаўненне шостага дня 
вучэбнага тыдня” і “Выкананне прынцыпу пераемнасці 
пры правядзенні інавацыйнай работы на розных 
ступенях”. 
2004-2005 нав.год колькасць вучняў склала 590, педагагічных работнікаў – 
63. Класаў-камплектаў – 30. На базе школы прайшло 
жнівеньскае пленарнае пасяджэнне педагогаў 
Петрыкаўскага раёна “Стварэнне ўмоў для павышэння 
якасці адукацыі”. На працягу навучальнага года школа 
працавала над тэмай: “Актывізацыя пазнавальнай 
дзейнасці як сродак развіцця вучняў на ўроках і ў 
пазакласнай працы”. 
11 верасня 2004 г. школа прыняла ўдзел у ІІ Міжнародным этна- 
экалагічным фестывалі “Кліч Палесся”. 
2005-2006 нав. год колькасць вучняў на пачатак навучальнага года склала 
560 чалавек, педагагічных работнікаў – 64. Класаў- 
камплектаў – 30. Настаўнікі школы сталі ўдзельнікамі 
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 
“Экалагічная адукацыя як умова ўстойлівага развіцця.” 
2006-2007 нав. год колькасць вучняў склала 546, педагагічных работнікаў – 
65. Класаў-камплектаў – 29. Школа працавала над 
мадэллю школы адаптыўнага тыпу.
38 
2007-2008 нав. год колькасць вучняў склала 517, настаўнікаў – 64. Класаў- 
камплектаў – 28. Школа працавала над тэмай 
“Павышэнне якасці адукацыі вучняў”. Адбылося 
святкаванне 70-годдзя першага выпуску Капаткевіцкай 
сярэдняй школы і 145-годдзя з заснавання першай 
адукацыйнай установы ў населеным пункце (фота 29, 
30). 
Фота 29. 
Фота 30.
39 
1.6.1 Успехи юбилейного 2007-2008 учебного года 
В школе 
открыт второй компьютерный класс 
прошло три предметных семинара: по математике, химии-биологии, МХК 
проведено два заседания Школы передового опыта учителей начальных 
классов 
В районе 
1 место в районном этапе смотра-конкурса на лучшую организацию 
физкультурно-оздоровительной работы с учащимися, имеющими 
отклонения в состоянии здоровья «Старт» (рук. Пинчук И. А.) 
диплом победителя Дюнановских чтений в номинации «Особенности 
преподавания курса ИГП» (учитель истории В. Л. Сидорок) 
1 место в номинации «Лепка из глины, теста» конкурса детского 
творчества «Наши возможности безграничны» 
1 место в конкурсе парного танца «Школьный вальс» 
(рук. Аринович М. Н.) 
1 место в конкурсе «Проба пера» сборник «Развивашки» 2 «А» класс 
(рук. Дорошко Н. П.) 
1 место в районной акции пионерских дел «Волонтёр» (рук. Шевчук Н.Г.) 
1 место в конкурсе «Профсоюзный лидер года» (Вабищевич Г. Н.) 
1 место в конкурсе научно-методических материалов и педагогического 
опыта «Система просветительских мероприятий по повышению престижа 
семьи, формированию ответственного отношения к материнству и 
отцовству» (автор Демиденко С. Е.) 
2 место в синхронной игре пионерских дружин «Что? Где? Когда?» (рук. 
Шевчук Н. Г.) 
в районном смотре-конкурсе детского творчества «Спасатели глазами 
детей»: 
в номинации «Стихотворение» 4 призовых места
40 
в номинации «Рисунок» 2 вторых призовых места 
в номинации «Модель пожарной техники» 2 место 
2 место в турслёте трудящейся молодёжи (рук. Жуковец Н. Н.) 
2 место в районной сельскохозяйственной выставке в номинации «Дары 
Полесья» (рук. Гордель Е. В.) 
2 место в краеведческой олимпиаде (рук. Короткая Т. С.) 
2 место в конкурсе чтецов 
(Тарасевич Мария, 10 «А» класс, рук. Калитько Е. А.) 
конкурс «Квітней, мой лес!» 
2 место в номинации «Лучший рассказ или стихотворение о лесе» (Авдод 
Светлана, 4 «А» класс, рук. Занкевич Т. А.) 
2 место в номинации «Лучший рисунок, аппликация, поделка» (Перевозников 
Владимир, ученик 4 «А» класса, рук. Занкевич Т. А) 
2 место в конкурсе «День здоровья» (рук. Демиденко Г. Н., Демиденко С. Е.) 
3 место в спартакиаде работников образования (рук. Вабищевич Г. Н.) 
3 место в туристическом слёте трудящейся молодёжи района, 
посвящённый «Году здоровья» 
3 место по валовому сбору макулатуры (отв. Шевчук. Н. Г.) 
3 место в смотре-конкурсе «Санитарное звено» программы слёта юных 
спасателей-пожарных 
22 дипломанта второго тура районных предметных олимпиад 
В области 
диплом 1 степени конкурса информационных стендов «Жыву ў Беларусі і 
тым ганаруся» 
диплом 1 степени третьего тура предметных олимпиад по немецкому 
языку (Лазарчук Елена, ученица 11 «Б» класса, рук. Харлан Е. М.) 
3 место в конкурсе «Квітней, мой лес» в номинации «Лесной театр» (рук. 
Дорошко Н. П.) 
3 место в областном конкурсе экологических бригад «Нам этот мир 
завещано беречь» (Демиденко С. Е.)
41 
2008-2009 нав.год колькасць вучняў саставіла 477, настаўнікаў – 61. 
Класаў-камплектаў – 24. Школа зацверджана ў якасці 
інавацыйнай пляцоўкі па ўкараненні інавацыйнага 
праекта Міністэрства адукацыі. 
2009-2010 нав. год колькасць вучняў саставіла 451, настаўнікаў – 63. 
Класаў-камплектаў – 23. Пачаў працаваць інавацыйны 
праект Міністэрства адукацыі “Укараненне 
кампетэнтнасна арыентаванай мадэлі кіравання якасцю 
прафарыентацыйнай работы з вучнямі”. 
12 сакавіка 2010 года ад Гомельскай вобласці на І Рэспубліканскім злёце 
педагагічных дынастый дырэктар школы Пінчук Н. В. 
прадставіла педагагічную дынастыю Талецкіх-Пінчук- 
Бараноўскіх. 
Фота 30. 
Ніна Васільеўна Пінчук (злева) з настаўнікам-дэфектолагам 
Якуцёнак В. А.
42 
2. Гісторыя школьнай бібліятэкі 
У 1946 годзе ў Капаткевічах былі пабудаваны два драўляныя будынкі 
школ і адчынены дзве школы: Капаткевіцкая руская і Капаткевіцкая беларуская 
сярэднія школы. 
У Капаткевіцкай беларускай школе на пасадзе бібліятэкара працавалі такія 
настаўнікі, як Целяпун Феня Іванаўна (1954 – 1957 г.), Нікіфарава Надзея 
Мікалаеўна (1957 г.), Омутных Вольга Іванаўна (1958 г.), Цылько Ефрасіння 
Іванаўна (1959 – 1960 гг.). 
У Капаткевіцкай сярэдняй школе з рускаю моваю навучання ў розныя 
гады ў бібліятэцы працавалі: Агародная Валянціна Савельеўна ( 1.09.49 – 
1.09.51г.), Чаўнавік Людміла Фёдараўна (1.09.51 – 4.10.51г.), Каленік Марыя 
Логвінаўна (4.10.51 – 1.09.54г.), Язэпава Ева Цярэнцьеўна (1.09.54 – 15.02.58г.), 
Гурновіч А. М. (15.02.58 – 2.01.59г.), Сцяпук Марыя Мікітаўна (10.01.59 – 
16.10.59г.), Антанішына Аляксандра Максімаўна (1.09.59 –25.10.60г.). 
З 25 кастрычніка 1960 г. загадчыцай школьнай бібліятэкі была 
прызначана Азарова З. І. – інтэлігентная і энергічная жанчына. Яна змагла 
арганізаваць працу так, што для многіх бібліятэка стала другім домам. 
Хлопчыкі і дзяўчынкі ішлі сюды са сваімі радасцямі і нягодамі. У 1961 
годзе Капаткевіцкія школы з рускай і беларускай мовамі навучання 
аб'ядналіся ў адну шматкамплектную школу. Яна размясцілася ў вялікім 
трохпавярховым будынку. Пад бібліятэку быў адведзены вялікі светлы пакой. 
Закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці 
сістэмы народнай адукацыі ў СССР» (1958 г.) стаў штуршком к дзеянню на 
аснове агульнага плана вучэбна-выхаваўчай работы школы. Школьная 
бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў рабоце школы, з'яўляецца цэнтрам кіраўніцтва 
пазакласным чытаннем вучняў і настаўнікаў. 
Разам з рабятамі 1 верасня 1962 года прыйшла ў школьную бібліятэку 
Ніна Ануфрыеўна Фаміч. З нецярпеннем чакала яна маленькіх чытачоў. А каб 
іх зацікавіць, прывіць любоў да кнігі, арганізоўвала мерапрыемствы для дзяцей.
43 
Павялічваецца кніжны фонд. У бібліятэку выпісваюцца перыядычныя 
выданні: «Пионерская правда», «Зорька», «Піянер Беларусі», часопісы 
«Веселые картинки», «Мурзилка», «Пионер», «Юный техник» і іншыя. Шмат 
паступала ў школьную бібліятэку падпісных выданняў, мастацкай літаратуры. 
Ніна Ануфрыеўна працавала ў бібліятэцы да 1969 года. 
З 1969 па 1970 г. у школьнай бібліятэцы працавала Ганна Аляксееўна 
Рудчанка, на змену ёй прыйшла Ткачэнка А. А. У бібліятэцы ладзіліся выставы, 
стваралася картатэка, якая дапамагала хутчэй знайсці патрэбную кнігу. 
У тым, што ў бібліятэкі склаўся свой стыль працы, аўтарытэт сярод 
вучняў і настаўнікаў, 
немалая заслуга Надзеі 
Мікалаеўны Нікіфаравай, 
чалавека мэтанакіраванага, 
стараннага. Яна працавала 
ў школьнай бібліятэцы з 
1972 па 1976 год. Замяніў яе 
муж Фёдар Лявонцьевіч. 
Працаваў у бібліятэцы 2 гады. 
У 1978 годзе ў школьнай бібліятэцы працавала Бандарэнка Тамара 
Пятроўна. Тыя, хто прыходзіў у бібліятэку ў 80-я гады, добра памятаюць 
добразычлівую, ветлівую жанчыну. Сваіх чытачоў Тамара Пятроўна заўсёды 
сустракала з усмешкай. Энергічная, вясёлая, яна ніколі не сумавала. Сем год, з 
1978 па 1985, яна была гаспадыняй кніжнага царства. З 1.09.85 па 24.09.86 гады 
загадчыцай бібліятэкі была Валянціна Уладзіміраўна Козінец. Душэўная 
шчодрасць, востры розум, імкненне к новаму дапамаглі ёй знайсці шлях да 
сэрцаў дзяцей. Валянціна Уладзіміраўна – чалавек, які зараджае ўсіх радасцю. 
На працягу 20 гадоў у школьнай бібліятэцы працавала Таццяна 
Міхайлаўна Грыцанок. Кніга і бібліятэка для яе – сэнс жыцця. Гэта прафесіянал 
высокага ўзроўню. Побач з ёю вучыліся любіць кнігу, працу бібліятэкара яе 
дачка Алена Станіславаўна і Алена Мікалаеўна Адаміч.
44 
Алена Грыцанок з пачатковых класаў была побач з маці, дапамагала ёй у 
бібліятэцы, добра ведала гэту прафесію. Гэтыя веды дапамаглі ёй, калі яна 
пачала працаваць у бібліятэцы (1995-1996 гг.). 
Алена Мікалаеўна Адаміч прыйшла працаваць у бібліятэку пасля 
заканчэння школы. Адпрацаваўшы год, зразумела, што спецыяльнасць ёй 
падабаецца, і паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Алена была 
ініцыятарам і арганізатарам дзіцячых мерапрыемстваў, што праводзіліся з 1997 
па 2000 гады. 
З 2000 года ў школьнай бібіліятэцы працуе Алена Пятроўна Стралкова. 
Тут праводзяцца масавыя мерапрыемствы, ладзяцца кніжныя выставы, 
вядзецца алфавітны каталаг, картатэка газетна-часопісных матэрыялаў, 
картатэкі для школьнікаў «Што нам чытаць», «Што ў імені тваім», «Галасы 
Палесся», «У лёсах людскіх наша гісторыя». 
Бібліятэка атрымлівае шматлікія перыядычныя выданні: «Начальная 
школа», «Петрыкаўскія навіны», «Раніца», «Зорька», «Комсомольская правда», 
«Гомельская праўда» і іншыя. 
Алена Пятроўна Стралкова – чалавек актыўны. Яна жыве не толькі 
бібліятэкай. Гэта пастаянны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, вядучая 
школьных канцэртаў, кіраўнік гуртка «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». 
Гэта творца, вырабы якой не раз займалі прызавыя месцы на конкурсах.
45 
3. Гісторыя школьнага музея 
Для таго, каб зведаць і 
захаваць гісторыю сваёй малой 
радзімы, у 1982 годзе пачаў 
сваю працу краязнаўчы клуб 
“Пошук”. 
Экспанаты, сабраныя 
пошукаўцамі, леглі ў аснову экспазіцый музея баявой славы, які быў адкрыты ў 
1985 годзе. Яны расказвалі аб партызанскім руху на Петрыкаўшчыне. 
Гісторыка-краязнаўчы музей у Капаткевіцкай СШ быў адкрыты 2 лютага 
1988 года. На шматлікіх стэндах гісторыка-краязнаўчага музея знайшлі 
адлюстраванне далёкае мінулае краю, гады сацыялістычных ператварэнняў, 
Петрыкаўшчына партызанская, працоўныя дасягненні. У сувязі з 
распачатым будаўніцтвам прыбудовы да школы абодва музеі былі часова 
зачынены. 
Новыя экспазіцыі краязнаўчага музея былі створаны толькі да 2003 года, 
калі школа адзначала 140-годдзе першай адукацыйнай установы ў 
Капаткевічах. Пад музей быдо выдзелена асобнае памяшканне, экспазіцыйная 
плошча якога складае 88 м2. 
У даследчай дзейнасці школьнага краязнаўчага музея прымаюць удзел як 
настаўнікі школы так і вучні. Асаблівасць даследаванняў – іх рэгіянальны 
характар. 
Адным са шляхоў далучэння вучняў і настаўнікаў да даследчай работы 
з’яўляюцца школьныя краязнаўчыя чытанні. Яны ў Капаткевіцкай САШ сталі 
традыцыйнымі і праводзяцца штогод у канцы навучальнага года. 
Мэта чытанняў: 
 далучэнне да даследчай краязнаўчай дзейнасці вучняў і настаўнікаў 
школы;
46 
 вызначэнне рэгіянальных гісторыка-культурных і прыродных 
каштоўнасцей, усебаковае даследаванне тэрыторыі, якую даследчыкі 
лічаць родным краем; 
 заахвочванне актыўных удзельнікаў чытанняў і вызначэнне лепшых 
краязнаўцаў. 
Ідэя правядзення краязнаўчых чытанняў выцякала з той шматпланавай 
пошукавай і даследчай работы, якая ўзнікла ў сувязі з функцыянаваннем музея. 
Распрацаваны перспектыўны план краязнаўчых чытанняў на 7 гадоў: 
2002 – 2003 – чытанні, прысвечаныя 140-годдзю першай адукацыйнай 
установы ў Капаткевічах; 
2003 – 2004 – чытанні, прысвечаныя 60-годдзю вызвалення Беларусі 
ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў; 
2004 – 2005 – чытанні, прысвечаныя 60-годдзю Вялікай Перамогі; 
2005 – 2006 – чытанні, прысвечаныя 20-годдзю аварыі на Чарнобыльскай 
АЭС; 
2006 – 2007 – чытанні, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння Іона 
Савіча Кузьміча; 
2007—2008 – чытанні, прысвечаныя 20-годдзю школьнага краязнаўчага 
музея і 440- годдзю пісьмовага ўпамінання пра Капаткевічы; 
2008-2009 – чытанні, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі ад 
фашысцка-нямецкіх захопнікаў; 
2009-2010 – чытанні, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі.
47 
Асаблівасць краязнаўчай работы 
ў школе – яе рэгіянальная 
накіраванасць. Адсюль і асаблівасць 
даследаванняў. 
На працягу года вучні працуюць 
над тэмамі пад кіраўніцтвам сваіх 
настаўнікаў. У ходзе чытанняў журы 
вызначае лепшыя работы і 
ўзнагароджвае даследчыкаў дыпломамі па розных намінацыях (самаму юнаму 
даследчыку, за арыгінальны падыход у асвятленні тэмы даследавання і г.д.) ці 
лістамі падзякі. 
У краязнаўчых чытаннях могуць прымаць удзел і настаўнікі школы, 
паказваючы станоўчы прыклад у правядзенні даследаванняў. 
3.1 Дасягненні краязнаўчага музея гісторыі Капаткевіч за 2005-2008 гады 
Дата Назва конкурса Аўтары 
дасягнення 
Узнагарода 
Чэрвень 
2005 года 
рэспубліканскі этап 
конкурсу на лепшы 
краязнаўчы маршрут 
“Мой край” намінацыя 
“Рэгіянальны 
некропаль і культавыя 
святыні” 
супрацоўнікі 
музея 
Цылько Віктар 
Мікалаевіч і 
Каліцька Наталля 
Яўгенаўна 
Дыплом 3-яй 
ступені 
Май 2006 абласны этап конкурсу 
на лепшы сямейны 
летапіс “Мая сям’я ў 
асобах і падзеях” 
Сігай Надзея 
Адамоўна, 
кіраўнік гуртка 
Дыплом 2-ой 
ступені 
Чэрвень 
2006 
рэспубліканскі этап 
конкурсу на лепшы 
сямейны летапіс “Мая 
сям’я ў асобах і 
падзеях” 
Сігай Надзея 
Адамоўна, 
кіраўнік гуртка 
Дымлом 2-ой 
ступені 
Чэрвень 
2006 
Рэспубліканскі этап 
конкурсу: 
“ Даследчая дзейнасць і 
Якаўлева Н.М., 
дырэктар музея 
Дыплом
48 
навуковыя дасягненні 
сучаснага музея 
ўстаноў адукацыі” 
2008 абласны этап конкурсу 
стэндаў з абазначэннем 
гістарычных, 
культурных, 
прыродных 
дастапомнасцяў малой 
радзімы 
Каліцька Н. Я., 
Каліцька А. А. 
Дыплом 1-ай 
ступені 
Люты 2008 
года 
рэспубліканскі этап 
конкурсу “Легенда для 
помніка” 
“Абарончыя пабудовы 
1939-1940-х гадоў” 
Казелька Сцяпан і 
Шараеўскі Раман, 
кіраўнік Каліцька 
Н. Я. 
3 дыпломы 
ўдзельнікаў 
2008 5-ты Рэспубліканскі 
конкурс па айчыннай 
гісторыі, прысвечанага 
65-годдзю Перамогі 
Савецкай арміі ў 
Сталінградскай і 
Курскай бітвах 
Казелька Сцяпан, 
10 кл, Сцяпук 
Анастасія, 9 кл. 
кір. Якаўлева Н. 
М. і Кароткая Т. 
С. 
2 Дыпломы 
аб’яднання 
“Таварыства 
памяці воінаў і 
ахвяр Вялікай 
Айчыннай вайны” 
2009 Раённы і абласны этап 
конкурсу радаводаў 
“Мой род, мая сем’я” 
Авдод Святлана і 
Авдод Сняжана, 
кір. Сігай Н. А. 
Дыплом 1-й і 2-й 
ступені 
2009 Конкурс “Педагогі – 
ураджэнцы Беларусі – 
Героі Савецкага 
Саюза” , раённы этап 
Каліцька Н. Я., 
Якаўлева Н. М. 
Дыплом 1-й 
ступені 
2009 Конкурс эколага- 
краязнаўчай 
экспедыцыі “Сведкі 
мінулага” ў намінацыі 
“Да родных крыніц”, 
раённы этап 
Каліцька Н. Я. Дыплом 1-й 
ступені 
2009 Фестываль газет і 
часопісаў устаноў 
адукацыі, раённы і 
абласны этапы 
сямейна- 
краязнаўчы клуб 
“Радавод” 
кір. Сігай Н. А. 
Дыплом 1-й і 2-й 
ступені 
5 верасня 
2010 
Удзел у святкаванні 
Дня беларускага 
пісьменства ў г. 
Хойнікі 
Сігай Н. А. Дыплом 2-й 
ступені
49 
4. Настаўнікі 
4.1 Заслужаныя настаўнікі Беларусі Капаткевіцкай школы 
Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч 
(н. 12.9.1886 г. у м. Капаткевічы) – удзельнік першай 
сусветнай вайны, чатыры гады быў у нямецкім палоне. 
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Віленскай губерніі. 
У савецкі час працаваў дырэктарам Велікасельскай пачатковай 
школы, затым настаўнікам матэматыкі, дырэктарам 
Капаткевіцкай сярэдняй школы. 29 верасня 1954 года прысвоена званне 
“Заслужаны настаўнік школы БССР”. Памёр 31.06.1973 г. 
Цалка Адам Іосіфавіч 
Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Сякерычы. У перадваенныя 
гады працаваў дырэктарам Івашкавіцкай школы. Пасля 
акупацыі раёна – у партызанскім атрадзе, намеснік 
камандзіра ўзвода, палітрук роты. 3 мая 1943 г. камісар 45-га 
атрада. Удзельнічаў ва ўсіх асноўных аперацыях атрада, у 
тым ліку ў разгроме Сякерыцкага гарнізона, узрыве маста праз раку Пціч. Быў 
двойчы паранены. 
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонага Сцяга, медалямі. 
Пасля вайны працаваў сакратаром Капаткевіцкага райкома КПБ, дырэктарам 
школы, загадчыкам райана. “Заслужаны настаўнік школы БССР”. 
Мінчук Алег Аксенцьевіч 
Васемнаццаць гадоў працаваў дырэктарам Капаткевіцкай 
сярэдняй школы, выкладаў матэматыку. 
У гады ВАВ усе дзевяцьсот блакадных дзён змагаўся пад 
Ленінградам. Затым былі гарады Выбарг, Тарту, Кёнігсберг, 
пераправа цераз Одэр. 
Савецкі ўрад высока ацаніў заслугі Алега Аксенцьевіча.
50 
Ён – кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Славы 3-яй ступені, узнагароджаны 
шматлікімі медалямі і Ганаровымі граматамі. 18 снежня 1968 года прысвоена 
званне “Заслужаны настаўнік школы БССР”. 
Макарэвіч Рыма Макараўна 
Нарадзілася 21 лістапада 1922 года ў м. Капаткевічы 
Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. 
У 1940 годзе закончыла Капаткевіцкую сярэднюю 
школу. У гэтым жа годзе паступіла ў Мінскі БДУ, але вайна 
з фашысцкай Германіяй перарвала вучобу ва універсітэце. У 
гады ВАВ жыла ў Капаткевічах, займалася сельскай 
гаспадаркай, падтрымлівала сувязь з партызанамі. У 1944 
годзе была прызначана дырэктарам Капаткевіцкай школы. 
Пасля заканчэння ВАВ завочна скончыла Мазырскі педагагічны інстытут 
і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Капаткевіцкай сярэдняй 
школе. 
Рымма Макараўна гаварыла, што на ўсё жыццё запомніла ўрокі 
дырэктара школы Жыткова. Гэта быў сціплы, адукаваны, добры настаўнік 
матэматыкі. Яго прыгожымі, сваеасаблівымі выразамі і трапнымі словамі яна 
карысталася ўсё жыццё пры рабоце з вучнямі. 
Узнагароджана медалём “За доблесны труд” (1967г.), Ленінскім 
юбілейным медалём (1970 г.), “Ветеран працы” ( 1978 г.) 
У 1970 годзе прысвоена званне “Заслужаны настаўнік школы БССР”. 
Рымма Макараўна Макарэвіч сцвярджала, што праца ў школе была 
сэнсам яе жыцця. Яна аддавала сябе ўсю школе і атрымлівала поўную аддачу, 
любіла і паважала сваіх вучняў і адчувала ўзаемнае пачуццё павагі. 
Са снежня 1977 года знаходзіцца на пенсіі.
51 
4.2 Педагагічны калектыў 
Галоўны сакрэт поспеху адукацыйнай установы – злажаны і высокаадукаваны 
педагагічны калектыў 
50-тыя гады 
60-тыя гады 
70-тыя гады 
Наш час
52 
Колькасны і якасны склад кадраў 
педагагічных работнікаў – 63 
настаўнікаў 1 – 4 класаў – 14 
настаўнікаў 5-11 класаў – 41 
псіхолаг – 1 
дэфектолаг – 1 
сацыяльны педагог – 1 
педагог-арганізатар – 1 
выхавацелі ГПД – 2 
бібліятэкар – 1 
Адукацыя: 
вышэйшая – 58 
сярэдняя – 4 
працягваюць адукацыю – 1 
Катэгорыя: 
вышэйшая – 18 (28,5%) 
першая – 24 (38,0%) 
другая – 14 (22,2%) 
агульная – 7 (11,3%) 
Лаурэаты раённага конкурса “Настаўнік года” 
Драгун С. В., настаўнік нямецкай мовы — 1991 г.; 
Харамецкая Т. А., настаўнік пачатковых класаў — 1992 г.; 
Каліцька Н. Я., настаўнік беларускага языка і літаратуры —1997 г.; 
Яцук Н. І., настаўнік пачатковых класаў — 1999 г.; 
Пінчук І. А., настаўнік рытмікі і харэаграфіі – 2005 г.; 
Каліцька А. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры – 2006г. 
Прызёры раённых конкурсаў “Настаўнік года” 
Бобрык Г. Л., настаўнік пачатковых класаў — 1993 г.; 
Солахава Я. Г., настаўнік хіміі — 1994 г.; 
Дарошка Н. П., настаўнік пачатковых класаў — 1995 г.; 
Гардэль А. В., настаўнік біялогіі— 1995 г.; 
Камнацкая Н. Ю., настаўнік пачатковых класаў — 2001 г.; 
Якаўлева Н. М., настаўнік рускай мовы і літаратуры– 2004 г. 
Пінчук І.А.
53 
5. Традыцыі школы 
5.1 Традыцыі адукацыйнага працэсу 
Лёс агульнаадукацыйнай установы залежыць у першую чаргу як ад 
работы ўсяго педагагічнага калектыва так і асобных настаўнікаў. Калектыў 
Капаткевіцкай сярэдняй школы пастаянна працуе над павышэннем 
педагагічнага майстэрства сваіх настаўнікаў. 
Якім будзе школьны шлях у першую чаргу 
залежыць ад настаўніка. Ісці да дзяцей з любоўю, несці 
ім свет сваіх ведаў, весці іх у краіну ведаў, вучыць іх дабрыні, чуласці, спагадзе 
– такое наканаванне ў педагогаў пачатковага звяна. І настаўнікі нашай школы з 
поспехам спраўляюцца з гэтым прызначэннем. Яны шчыра дзеляцца сваімі 
педагагічнымі набыткамі з настаўнікамі школ раёна. 
На базе нашай навучальнай установы ўжо каля двух дзесяткаў гадоў 
працуе “Школа перадавога вопыту” для настаўнікаў пачатковых класаў школ 
раёна.
54 
Педагогі школы – гэта 
людзі, якія не 
засяроджваюцца на гатовых 
рэкамендацыях. Яны 
знаходзяцца ў актыўным 
пошуку новых форм і 
метадаў работы з дзецьмі. 
Метадычная адукаванасць, 
удумлівы, творчы падыход да навучання, арганізаванасць, здзіўляючая 
працавітасць, зацікаўленасць у выніках і якасці сваёй дзейнасці, пастаяннае 
імкненне да ведаў – вось рысы, якія вылучаюць настаўнікаў нашай школы. 
Як выхаваць культурнага, высокаадукаванага чалавека, працаўніка, 
грамадзяніна сваёй краіны? 
Залог поспеху ў вырашэнні гэтай праблемы педагагічны калектыў 
Капаткевіцкай сярэдняй школы бачыць у прывіцці вучням станоўчых адносін 
да вучэбнай працы, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці, прыцягненні вучняў 
у працэс самастойнага пошуку, развіцці інтарэсу да прадметаў, якія яны 
вывучаюць. 
Для рэалізацыі задачы ў школе 
дзейнічае метадычная сетка, 
распрацавана сістэма адкрытых урокаў, 
сістэма паглыбленай дыферэнцыяцыі 
навучальнага працэсу, сістэма гурткоў і 
секцый, Мэтава-комплексная праграма, 
праграммы развіцця асобы дзіцяці 
“Адораныя дзеці”, “Сям’я”, “Вольны час”, “Здароўе”, “Экалогія”, сацыяльна- 
псіхалагічная служба.
55 
У педкалектыве не забываюць настаўнікаў-пенсіянераў, запрашаюць іх у 
школу на святы і на сустрэчы з вучнямі. Не абыходзяць увагай і педагогаў, якія 
працавалі ў свой час у зачыненых Івашкавіцкай і Першаслабадской школах. 
Настаўнікі-пенсіянеры 1981 год 
Да Дня настаўніка ўсе яны атрымліваюць матэрыяльную дапамогу. Увага 
да людзей сталага ўзроста нясе вялікі выхаваўчы патэнцыял. Раўняюцца на іх 
выпускнікі, бяруць прыклад і паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці. 
Сустрэча з настаўнікамі-пенсіянерамі падчас 65-га юбілея з дня першага 
выпуска, 2003 год
56 
5.2 Традыцыі выхаваўчага працэсу 
Традыцыйныя калектыўныя творчыя справы 
Свята першага званка. Дзень ведаў. 
Піянерскі касцёр. 
Дзень настаўніка. Конкурс восеньскіх кампазіцый. 
Дзень маці. 
Восеньская ярмарка “Пакроўскі кірмаш”. 
Дзень турыста. 
Фестываль “Тата, мама, я – творчая сям’я”. 
Фестываль мастацтваў “Калядная зорка”. 
Калядны дырэктарскі прыём выдатнікаў і пераможцаў конкурсаў і 
алімпіяд. 
Малая зімовая спартакіяда. 
Дзень абаронцы Айчыны. 
Дзень сустрэчы з выпускнікамі. 
Тыдзень дзіцячай кнігі. 
Горад майстроў. 
Свята птушак. 
Юмарына. КВЗ. 
Дзень Перамогі. Шанаванне ветэранаў ВАВ. 
Конкурс букетаў, прысвечаны дню Перамогі. 
Вахта памяці. 
Аперацыя “Дапамога”. 
Аперацыя “Школа – наш дом”. 
Свята апошняга званка. 
Дзень здароўя. 
Дзень абароны дзяцей.
57 
5.2.1 Піянерскія традыцыі 
Наша школа адна з нямногіх, у якой не пераставала існаваць піянерская 
арганізацыя. Не адно дзесяцігоддзе яна носіць імя Марата Казея. Нашы піянеры 
- актыўныя ўдзельнікі школьнага жыцця. Асабліва цікава ў школе праходзіць 
дзень 13 верасня – дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. 
Гукі горна і барабана завуць піянераў на свята. Затым іх чакае 
падарожжа па станцыях, сустрэчы з піянерамі розных гадоў. 
Каб быць дастойным патрыётам сваёй Айчыны, трэба мець перад сабой 
яскравы прыклад чалавека альбо людзей, на якіх хочаш быць падобны. Пра 
такіх людзей распавядаюць экспазіцыі школьнага музея гісторыі Капаткевіч. А 
экскурсаводы цікава і займальна агучаць кожны стэнд, раскажуць пра вялікія 
справы звычайных людзей – нашых землякоў.
58 
Менавіта таму яшчэ з 80-тых гадоў ХХ стагоддзя захавалася традыцыя 
прымаць вучняў у піянеры і камсамол, а ў наш час у рады БРПА і БРСМ у 
сценах школьнага краязнаўчага музея. 
А пасля гэтага – сустрэча ля кастра на рацэ Пціч, успаміны “ветэранаў” 
піянерскай арганізацыі, спевы піянерскіх песен. Потым абавязковая гульнёвая 
праграма. 
“Не забудзем, калі да нас у госці завіталі настаўнікі. Кожны з іх у розныя 
часы насіў піянерскі гальштук. Цікава ўспаміналі свае школьныя гады… 
Сапраўды, у кожнага пакалення яны багатыя на добрыя справы і 
запамінальныя. 
…Не заўважылі, як пачало цямнець. А нас чакала яшчэ печаная бульба. 
Якая ж яна смачная, калі ясі яе разам з дырэктарам і настаўнікамі. Доўга гучалі 
ля вогнішча песні пад гітару.” (“Пад гукі горна і барабана” А. Антанішына, 
старшыня дружыны Капаткевіцкай СШ, газета “Петрыкаўскія навіны” ад 16 
верасня 2000 года.)
59 
5.2.2 Шанаванне ўдзельнікаў ВАВ і памяці загінуўшых 
Сустрэчы з ветэранамі 
Ветэраны Вялікай Айчыннай 
вайны – жаданыя госці ў сценах нашай 
школы. Яны прыходзяць, каб 
падзяліцца з вучнямі сваімі ўспамінамі, 
расказаць аб цяжкіх выпрабаваннях, 
выпаўшых на іх долю, аб гераічных 
учынках сваіх баявых таварышаў. 
Вахты памяці 
У нашай школе сталі традыцыйнымі вахты памяці, што праходзяць каля 
сямі помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Капаткевіцкага пасялковага 
савета. Гэтыя вахты аб’ядноўваюць вучняў школы, ветэранаў ВАВ, артыстаў 
самадзейнасці, жыхароў Капаткевіцкага пассавета. 
Спачатку праходзіць мітынг і святочны канцэрт, прысвечаны Дню 
Перамогі на плошчы пасёлка, ля абеліска землякам, загінуўшым у часы ВАВ. 
Да абеліска ўскладаюцца вянкі, кветкі і гірлянда з ядлоўцу і кветак. Гэтыя 
гірлянды традыцыйна сваімі рукамі робяць вучні школы.
60 
Далей удзельнікі мітынгу разам з ветэранамі на аўтобусах накіроўваюцца 
да помнікаў мірных жыхароў – ахвяр фашыстаў. Такіх помнікаў два: помнік 
ахвярам за перавулкам Калгасным і помнік ахвярам вайны на вул. 
Інтэрнацыянальнай. 
Далей картэж Перамогі накіроўваецца да помніка Журботнай маці, што 
знаходзіцца на месце былога ваеннага гарадка. 
Пасля ўскладання кветак і выказвання слоў падзякі абаронцам Айчыны, 
шлях ляжыць далей да п. Трэмля, дзе знаходзяцца два помнікі: абеліск на
61 
магіле воінаў і партызан і абеліск на брацкай магіле чырвонаармейцаў, 
загінуўшых у час вызвалення нашага раёна. 
Апошні прыпынак традыцыйна ля мемарыяльнага комплекса на брацкай 
магіле ў в. Гарадзішча. Памятаеце ў А. Куляшова: 
Мы сяброў засыпаем зямлёй 
Украінцы, татары, узбекі, 
Мы клянёмся варожай крывёй 
Напаіць беларускія рэкі… 
Вось тут тая зямля, што прыняла 1113 воінаў розных нацыянальнасцей, 
тут працякае невялікая рэчка, чыя вада чырванела ад крыві абаронцаў і ворагаў. 
Тут спыняецца картэж Перамогі. Ля мемарыяльнага комплекса ладзіцца 
мітынг і святочны канцэрт, працуюць перасоўныя крамы. Звініць маладымі 
галасамі маленькая вёсачка. Ля мемарыяла вучні школы ўскладаюць гірлянду, 
вянкі і кветкі, як даніну памяці аб подзвігу савецкага салдата.
62 
5.2.3 Спартыўныя і турыстычныя традыцыі 
Традыцыя спартыўных і турыстычных 
спаборніцтваў бярэ свой пачатак з 30-тых гадоў 
ХХ стагоддзя. Каля яе вытокаў стаяў настаўнік 
фізкультуры Мікалай Гардзіенка. Гэта ён 
прывіў вучням любоў да атлетыкі, футбола, валейбола, зрабіў іх добрымі 
спартсменамі і гімнастамі, вадзіў у лыжныя паходы. Праводзіліся яны па 
маршрутах “Капаткевічы – Навасёлкі”, “Капаткевічы – Лучыцы”, “Капаткевічы 
– Галоўчыцы – Камаровічы”, “Капаткевічы – Мазыр”. Добрым плёнам было 
супрацоўніцтва з салдатамі і афіцэрамі ваеннага гарадка, якое спрыяла 
развіццю любві ў вучняў да спорту і турызму. 
У наш час працуюць у школе спартыўныя гурткі і 
секцыі па лёгкай атлетыцы, атлетычнай гімнастыцы, 
валейболе, баскетболе, тэнісе, аэробіцы. Спартсмены 
школы заўсёды паказваюць добрыя вынікі на раённых і 
абласных спаборніцтвах. 
Доўгія гады шмат часу аддаваў турыстычнай рабоце настаўнік 
інфарматыкі Вабішчэвіч Уладзімір Мікалаевіч. Пад яго началам вучні нашай 
школы асвоілі пешы, веласіпедны, водны і горны турызм. 
Дзе ж у нас горы! - не пагодзяцца 
некаторыя. Але інтузіястам сваёй справы па 
плячы ўсё. Уладзімір Мікалаевіч са сваімі вучнямі 
падчас існавання Савецкага Саюза пакарыў 
нямала гор Крыма і Каўказа. 
Затым былі водныя паходы па рэкам Карэліі 
і Беларусі. 
З сцен нашай школы выйшаў і Сяргей Дашкевіч, якога называюць 
“снежны барс”. Беларус, які пакарыў Эверэст.
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)
School2014 (3)

More Related Content

Viewers also liked

Science and technology
Science and technologyScience and technology
Science and technologyWioletta Krupa
 
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)Brendan O'Connor
 
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015Amy Jo Kim
 
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...Ajuntament de Barcelona
 
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...Jessica Tams
 
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아윤아 이
 
Moralidad administrativa en la contratación
Moralidad administrativa en la contrataciónMoralidad administrativa en la contratación
Moralidad administrativa en la contrataciónManuel Bedoya D
 
800 n orange flyer 3 14-17
800 n orange flyer   3 14-17800 n orange flyer   3 14-17
800 n orange flyer 3 14-17Brendan O'Connor
 
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...Christina Utz
 
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter Robinson
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter RobinsonAnticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter Robinson
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter RobinsonJessica Tams
 
Herramientas web 2.0
Herramientas web 2.0Herramientas web 2.0
Herramientas web 2.0cleidi muelas
 
Labrador retriever
Labrador retrieverLabrador retriever
Labrador retrieverjuan ramirez
 
Designing SimCity BuildIt │Petri Ikonen
Designing SimCity BuildIt │Petri IkonenDesigning SimCity BuildIt │Petri Ikonen
Designing SimCity BuildIt │Petri IkonenJessica Tams
 

Viewers also liked (17)

Science and technology
Science and technologyScience and technology
Science and technology
 
Practica blog
Practica blogPractica blog
Practica blog
 
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)
20038 constituent parking_200sc_(4)_(1)
 
Ppt historia cepre semana 12
Ppt historia cepre semana 12Ppt historia cepre semana 12
Ppt historia cepre semana 12
 
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015
Turbo-charge your product with Game Thinking - Lean Startup Conference 2015
 
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...
BCN DIGITAL/ Internet Evolution into a Collaborative Economy and Social Justi...
 
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...
Ready for Takeoff: Why HTML5 Instant Games will Disrupt the App Stores in 201...
 
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아
인터렉티브미디어디자인 시각영상디자인 이윤아
 
Moralidad administrativa en la contratación
Moralidad administrativa en la contrataciónMoralidad administrativa en la contratación
Moralidad administrativa en la contratación
 
800 n orange flyer 3 14-17
800 n orange flyer   3 14-17800 n orange flyer   3 14-17
800 n orange flyer 3 14-17
 
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...
YouTube on TV or TV on YouTube? The Blurred Lines of Online Video Consumption...
 
вс рф
вс рфвс рф
вс рф
 
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter Robinson
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter RobinsonAnticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter Robinson
Anticipating 2017 Trends and What to Do About Them | Peter Robinson
 
Herramientas web 2.0
Herramientas web 2.0Herramientas web 2.0
Herramientas web 2.0
 
Labrador retriever
Labrador retrieverLabrador retriever
Labrador retriever
 
Inglés 5
Inglés 5Inglés 5
Inglés 5
 
Designing SimCity BuildIt │Petri Ikonen
Designing SimCity BuildIt │Petri IkonenDesigning SimCity BuildIt │Petri Ikonen
Designing SimCity BuildIt │Petri Ikonen
 

Similar to School2014 (3)

ресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейallex335
 
Народный историко-краеведческий музей
  Народный историко-краеведческий музей  Народный историко-краеведческий музей
Народный историко-краеведческий музейЕлена Киевич
 
Василькова И.П. Презентация 2011
Василькова И.П. Презентация 2011Василькова И.П. Презентация 2011
Василькова И.П. Презентация 2011gorad.by
 
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краюпостаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краюolia-1989128
 
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018cgf gfgfg
 
жыву ў беларусі і тым ганаруся
жыву ў беларусі і тым ганарусяжыву ў беларусі і тым ганаруся
жыву ў беларусі і тым ганарусяihar_nestser
 
фарміраванне светапогляду ў радаводзе
фарміраванне светапогляду  ў радаводзефарміраванне светапогляду  ў радаводзе
фарміраванне светапогляду ў радаводзеVladimir Vabischchevich
 
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтумінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтуPaulina Babina
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2NoName520
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культурыAnastasiyaF
 
1f asf asf
1f asf asf1f asf asf
1f asf asfbukish
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНBereza District Library System
 
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціF-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціSergey Skorokhod
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культурыAnastasiyaF
 

Similar to School2014 (3) (20)

ресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музей
 
музей
музеймузей
музей
 
Народный историко-краеведческий музей
  Народный историко-краеведческий музей  Народный историко-краеведческий музей
Народный историко-краеведческий музей
 
Василькова И.П. Презентация 2011
Василькова И.П. Презентация 2011Василькова И.П. Презентация 2011
Василькова И.П. Презентация 2011
 
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краюпостаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
 
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018
Viyaulenchae mastactva 4kl_shkuratava_bel_2018
 
жыву ў беларусі і тым ганаруся
жыву ў беларусі і тым ганарусяжыву ў беларусі і тым ганаруся
жыву ў беларусі і тым ганаруся
 
фарміраванне светапогляду ў радаводзе
фарміраванне светапогляду  ў радаводзефарміраванне светапогляду  ў радаводзе
фарміраванне светапогляду ў радаводзе
 
Svet
SvetSvet
Svet
 
Карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
Карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэкаКарэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
Карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
 
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтумінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
 
карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэкакарэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
 
1f asf asf
1f asf asf1f asf asf
1f asf asf
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціF-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
 

More from vo_va1956

брошюра по первой помощи
брошюра по первой помощиброшюра по первой помощи
брошюра по первой помощиvo_va1956
 
K plan2014 2015
K plan2014 2015K plan2014 2015
K plan2014 2015vo_va1956
 
Raspisanie1 2014
Raspisanie1 2014Raspisanie1 2014
Raspisanie1 2014vo_va1956
 
Plan2014lager
Plan2014lagerPlan2014lager
Plan2014lagervo_va1956
 
наши победы
наши победынаши победы
наши победыvo_va1956
 
учителя начальных классов
учителя начальных классовучителя начальных классов
учителя начальных классовvo_va1956
 
Vizitka2014 2015
Vizitka2014 2015Vizitka2014 2015
Vizitka2014 2015vo_va1956
 
6 школьный день
6 школьный день6 школьный день
6 школьный деньvo_va1956
 
визитка школы
визитка школывизитка школы
визитка школыvo_va1956
 
10 "А" класс
10 "А" класс10 "А" класс
10 "А" классvo_va1956
 
природоохранная акция «день земли 2014»
природоохранная акция «день земли 2014»природоохранная акция «день земли 2014»
природоохранная акция «день земли 2014»vo_va1956
 
мультимедийные технологии педсовет
мультимедийные технологии педсоветмультимедийные технологии педсовет
мультимедийные технологии педсоветvo_va1956
 
примеси в воде и потери энергии
примеси в воде и потери энергиипримеси в воде и потери энергии
примеси в воде и потери энергииvo_va1956
 

More from vo_va1956 (20)

Obr
ObrObr
Obr
 
брошюра по первой помощи
брошюра по первой помощиброшюра по первой помощи
брошюра по первой помощи
 
Rudn
RudnRudn
Rudn
 
K plan2014 2015
K plan2014 2015K plan2014 2015
K plan2014 2015
 
Pr2
Pr2Pr2
Pr2
 
Pr1
Pr1Pr1
Pr1
 
Raspisanie1 2014
Raspisanie1 2014Raspisanie1 2014
Raspisanie1 2014
 
Pl2014
Pl2014Pl2014
Pl2014
 
Plan2014lager
Plan2014lagerPlan2014lager
Plan2014lager
 
наши победы
наши победынаши победы
наши победы
 
учителя начальных классов
учителя начальных классовучителя начальных классов
учителя начальных классов
 
7a
7a7a
7a
 
Vizitka2014 2015
Vizitka2014 2015Vizitka2014 2015
Vizitka2014 2015
 
6 школьный день
6 школьный день6 школьный день
6 школьный день
 
визитка школы
визитка школывизитка школы
визитка школы
 
10 "А" класс
10 "А" класс10 "А" класс
10 "А" класс
 
природоохранная акция «день земли 2014»
природоохранная акция «день земли 2014»природоохранная акция «день земли 2014»
природоохранная акция «день земли 2014»
 
мультимедийные технологии педсовет
мультимедийные технологии педсоветмультимедийные технологии педсовет
мультимедийные технологии педсовет
 
примеси в воде и потери энергии
примеси в воде и потери энергиипримеси в воде и потери энергии
примеси в воде и потери энергии
 
Spid
SpidSpid
Spid
 

School2014 (3)

  • 1. Летапіс Капаткевіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы “Праз гады, выпрабаванні, лёсы…”
  • 2. 2 Аддзел адукацыі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Капаткевіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа” На рэспубліканскі конкурс у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” на лепшы летапіс школы: “Мая школа – часцінка майго жыцця” Аўтары – актыў сямейна-краязнаўчага клуба “Радавод” Кіраўнік – Сігай Надзея Адамаўна, кіраўнік клуба “Радавод”, ІІ кваліфікацыйная катэгорыя Капаткевічы, 2010
  • 3. 3 У працы выкарыстаны фотаздымкі з фондаў школьнага гісторыка- краязнаўчага музея, з архіва пасялковых бібліятэк, з сямейных альбомаў настаўнікаў і выпускнікоў. Аўтары выказваюць удзячнасць супрацоўнікам гарпасялковай і дзіцячай бібліятэк: Ракіцкай В.В., Ганцэвіч В.М., Сігай Т.Ф. за аказаную дапамогу пры падрыхтоўцы летапісу. Даследаванне ў сціслай і даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстраванага матэрыялу распавядае пра гістарычны шлях устаноў адукацыі ў Капаткевічах, пачынаючы ад дарэвалюцыйных часоў да нашых дзён. Работа ўтрымлівае матэрыял аб творчай дзейнасці і працоўным шляху настаўнікаў і выпускнікоў Капаткевіцкай сярэдняй школы, апісвае традыцыі і дасягненні школы. Асобным раздзелам пададзены звесткі аб выпускніках і педагогах – удзельніках ВАВ. Адрасуецца вучням і настаўнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй адукацыі на Беларусі.
  • 4. 4 Змест Прадмова 6 З кнігі водгукаў 7 Візітоўка 8 “Праз гады…” Храналогія развіцця адукацыі. Напрадвесні альбо першыя адукацыйныя ўстановы ў м. Капаткевічы 9 Пераломная палітыка царскага ўрада ў адносінах народнай адукацыі 11 Развіццё адукацыі ў мястэчку пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 15 Курс партыі на ліквідацыю непісьменнасці. Стварэнне сярэдніх школ 17 Адукацыя ў пасёлку пасля вызвалення Беларусі 22 Сучаснасць навучальнай установы 36 Гісторыя школьнай бібліятэкі 42 Гісторыя школьнага музея 45 Дасягненні школьнага краязнаўчага музея гісторыі Капаткевіч 47 Настаўнікі. Заслужаныя настаўнікі Беларусі Капаткевіцкай сярэдняй школы 49 Педагагічны калектыў 51
  • 5. 5 Традыцыі школы. Традыцыі адукацыйнага працэсу 53 Традыцыі выхаваўчага працэсу 56 “Выпрабаванні..” “Заўтра была вайна.” Выпуск 1941 года. З успамінаў… 67 Учителя Копаткевичской средней школы — ветераны Великой Отечественной войны 72 Сведения о педагогах Копаткевичской СОШ Петриковского района, участниках Великой Отечественной войны 82 “Лёсы…” Імі ганарыцца школа 85 Знакамітыя выпускнікі 86 Достижения школы 99 Заключэнне 106 Літаратура 107 Дадаткі 108
  • 6. 6 Прадмова Школа – гэта тая прыступка, з якой усё пачынаецца: веды, праца, сяброўства, перамогі і паражэнні. Тут пачатак чалавека, дарогі, прафесіі, жыцця. А з чаго пачынаецца сама школа? Дзе яе выток? Адкуль яна пачынае весці сваю гісторыю? Адкуль пачынае адлік свайго існавання? Хто стаяў ля яе вытокаў? Хто выйшаў з яе сцен? У чым сакрэт яе поспехаў і дасягненняў? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба добра ведаць гісторыю адукацыйнай установы. Гэта вельмі актуальна ў час пераасэнсавання каштоўнасцей і пошуку новых шляхоў павышэння якасці адукацыі. Таму што новае – гэта часцей за ўсё добра забытае старое. Мы лічым, што поспех любой школы ў гістарычнай спадчыне – тым падмурку, на якім будуецца адукацыйны і выхаваўчы працэс. Таму мы ўзялі за аб’ект даследавання Капаткевіцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу, а за прадмет даследавання гісторыю яе станаўлення. Летапіс школы, створаны намі, ахапіў больш як паўтаравяковы перыяд развіцця адукацыі ў Капаткевічах і вылучыў характэрныя асаблівасці кожнага з этапаў станаўлення школы. Мэта: даследаваць гісторыю развіцця адукацыі ў пасёлку і стварыць летапіс Капаткевіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Задачы:  вывучыць дакументы школьнага краязнаўчага музея, сямейных архіваў вучняў і настаўнікаў;  вывучыць навуковую, гістарычную, энцыклапедычную літаратуру і іншыя крыніцы па дадзенай тэме;  сустрэцца з выпускнікамі, настаўнікамі, занатаваць іх успаміны;  абагульніць і сістэматызаваць матэрыял па гісторыі развіцця адукацыі ў пасёлку.
  • 7. 7 З кнігі водгукаў Госць школы, актрыса Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, народная артыстка Беларусі, Ніна Аляксееўна Карнеева: «Я не могу скрыть своего восторга от посещения вашей школы! Я часто бываю в школах г. Гомеля, но нигде не встречала такого «Ботанического сада»…» 14 чэрвеня 2003 года «Группа туристов Гомельской областной станции туристов с восхищением познакомилась со школой – царством цветов, тепла и добра. Так держать! Пусть свет, исходящий из школьного очага, всегда освещает изумительные места над Птичью». 14 жніўня 2004 года Каардынатар праектаў Праграмы Развіцця ААН Карын Брусэ: «Визит в школу очень для меня интересен. Особенно поразили богатство и красота ботанического сада…» 14 мая 2004 года Кінарэжысёр Алег Дашкевіч: «Капаткевіцкая школа можа даць прыклад шмат якім сталічным. А абраны этна-экалагічны накірунак вельмі слушны.» 11 верасня 2004 года Старшыня Беларускага саюза кінаматаграфістаў РБ Волчак І. У.: «Быть наставником – дар Божий! В вашей школе работают одаренные люди. Школа замечательная, и я бы с удовольствием поучился бы в этом учебном заведении. Успехов и здоровья!» 11 верасня 2004 года
  • 8. 8 Візітоўка Гімн Школьнай Рэспублікі Словы Н. Якімавай музыка В. Гадуна Блакітам неба зямлю агарнула, Нібы сваё маленькае дзіця. У першы раз прыводзіць нас матуля У першы клас вялікага жыцця. Прыветна школа дзверы адчыняе У школе 23 класы-камплекты І запрашае ў таямнічы свет, У іх навучаецца 451 вучань Дзе кожны з нас навукай спасцігае 1-4 класаў-камплектаў – 8 Жыццё раслін, народаў і планет. У іх навучаецца 158 вучняў Прыпеў: 5-11 класаў-камплектаў – 15 У сэрцы Маці, Школа і Радзіма У іх навучаецца 293 вучні Сузор’ем светлым узышлі навек. У гэтых словах чысціня і сіла, У школе працуе 19 гурткоў і Сталее з імі кожны чалавек. спартыўных секцый Сваё юнацтва тут мы сустракаем, Свае надзеі, мары і сяброў, На развітанне школа нам спявае: “Не забывайце свой вучнёўскі дом.” Блакітам неба зямлю ахінае За годам год бы роднае дзіця. І новых зорак школа запрашае У першы клас вялікага жыцця. Пашпарт школы Стары корпус быў пабудаваны 30.10.1964 года. Будынак мае 2 секцыі агульным аб’ёмам 14225 м3 і карыснай плошчай 3239 м3. Новы корпус пабудаваны ў 1995 годзе. Плошча пабудовы 2263 м2. Аб’ём будынка 15388 м3, агульны аб’ём 30000 м3, агульная плошча 4005 м2, у тым ліку падвала 741 м2. У школе налічваецца 9 вучэбна-метадычных цэнтраў, 36 вучэбных кабінетаў, 2 камп’ютэрныя класы, дзве спартыўныя залы, тры вучэбныя майстэрні, музей гісторыі Капаткевіч, бібліятэка, зімні сад. Агульная тэрыторыя школы 3264 м2. (па стану на студзень 1996 года). Год заснавання разарыя – 1984, дэндрарыя – 1987, аддзела хвойных дрэў – 1988, пітомніка пладова-ягадных раслін – 2001, ракарыя – 2002, экалагічна- этнаграфічнага кутка – 2004, турыстычнага кутка – 2004.
  • 9. 9 “ Праз гады…” 1. Храналогія развіцця адукацыі 1.1. Напрадвесні альбо першыя адукацыйныя ўстановы ў м. Капаткевічы 1693 год першае згадванне пра Капаткевіцкую Пакроўскую царкву (фота 1.). Пры царкве працавала царкоўна- прыходская школа, дакладны час адкрыцця школы невядомы. Царкоўна-прыходская школа – навучальная ўстанова, заснаваная пры царкве, у якой атрымлівалі пачатковую адукацыю дзеці, бацькі якіх спавядалі праваслаўную веру і адносіліся да аднаго прыходу (царквы). Падпарадкоўвалася духоўнай Кансісторыі. Заняткі вялі святары. 1796 год пры актыўным удзеле памешчыка Яленскага пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл, які належаў да Мазырска-Рэчыцкага дэканата. Пры ім існавала польская школа, у якой вучыліся тыя, хто хацеў чытаць ксёнжку (кніжку). Польская школа – навучальная ўстанова, якая адкрывалася пры касцёле – польскім каталіцкім храме - і падпарадкоўвалася дэканату. Навучанне вялося на польскай мове. Вучні - дзеці, бацькі якіх спавядалі каталіцкую веру. Польская школа актыўна працавала ў мястэчку Капаткевічы ў канцы 19-га стагоддзя. У Капаткевічах яўрэйская малітоўная ўстанова існавала «с незапамятных времён» і не мела дакументаў свайго афіцыйнага зацвярджэння. На гэтай аснове яна трапляла пад Палажэнне 1835 года, якое прызнавала законнымі ўсе яўрэйскія малітоўныя ўстановы, не ўлічаныя ў папярэдні пярыяд, і таму была захавана. У Капаткевічах была самая вялікая яўрэйская абшчына ў Мазырска- Тураўскім равінаце. Яна налічвала 1980 чалавек.
  • 10. 10 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 1. Будынак Успенскай царквы ў в. Кашэвічы (17 ст.), які падобны на былы будынак Капаткевіцкай Пакроўскай царквы Фота 2. Будынак сучаснай Капаткевіцкай Пакроўскай царквы
  • 11. 11 1848 год Пры сінагозе дзейнічала яўрэйская школа - хедар. Равінам у той час служыў Гірш Шапіра, а вучоным – Хамкель Кветный. Школа існавала на ахвяраванні вернікаў іўдзейскай канфесіі [ 1; 2 ]. Хедар – навучальная ўстанова, заснаваная іўдзейскай абшчынай пры сінагозе – яўрэйскім малітоўным доме. Заняткі вёў равін. Вучні – дзеці яўрэяў, якія жылі ў мястэчку. 1.2 Пераломная палітыка царскага ўрада ў адносінах народнай адукацыі 23 сакавіка 1863 года зацверджаны правілы для народных вучылішч у губерніі Мінскай. Народнае вучылішча – дзяржаўная навучальная ўстанова, створаная спецыяльна для ніжэйшых слаёў грамадства. Падпарадкоўвалася дырэкцыі народных вучылішч. Давала пачатковую адукацыю. Заняткі вялі настаўнікі. Вучні – дзеці сялян і мяшчан. 30 лістапада 1863года заснавана Мінская дырэкцыя народных вучылішч і 18 народных вучылішч, у тым ліку ў м. Капаткевічы. Месцы для іх былі выбраны па ўказанні Мінскага епархіяльнага кіраўніцтва. 1 студзеня 1864 года пачало працаваць народнае вучылішча ў м. Капаткевічы, яно размяшчалася ў грамадскім доме. Настаўнікам быў свяшчэннік Іаан Ждановіч. Выкладалі закон Божы, мову рускую (чытанне і пісьмо), арыфметыку і царкоўныя спевы. “На ўтрыманне вучылішча адпускалася 175 руб. з дзяржаўнага казначэйства і 80 руб. ад сялянскай грамады” [3, с. 97].
  • 12. 12 Гісторыя адукацыі. Архіўныя дакументы Труды Минского губернскаго статистическаго комитета. Историко-статистическое описаніе девяти уездовъ Минской губерніи. Выпускъ первый. Минскъ. Печ. въ Тип. Губернскаго Правленія. 1870 года.
  • 13. 13 1878-1879 гг. у народным вучылішчы (мал.1) вучылася 34 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Настаўніцай працавала Марыя Шалковіч, якая скончыла Парычскае вучылішча дзявіц [ 3 ]. Святар Фёдар Белякоўскі, які скончыў курс Мінскай духоўнай семінарыіі і быў святаром з 1856 года, вучыў закону Божаму [ 6]. 1891-1892 гг. у Капаткевіцкім народным вучылішчы займалася 70 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Настаўніца – Марыя Дзмітрыеўна Малковіч [ 3]. 1895 год з гэтага года існуюць першыя пісьмовыя ўспаміны старажылаў пра адукацыйную ўстанову ў мястэчку. Народнае вучылішча было двухкамплектным і размяшчалася ў цэнтры Капаткевіч на вул. Садовай. 1905 год вучылішча трохкамплектнае. Настаўнікамі працавалі Аляксандра Ануфрыеўна Савіч (загадчыца школы), Вольга Ануфрыеўна Савіч і Вера Канстанцінаўна Крывашыйка. 1910 год вучылішча пераўтворана ў чатырохкласную прагімназію. У школу прыйшла працаваць Анастасія Мікалаеўна Шалковіч. Тут займалася 250 вучняў. “Прагімназія (ад лацінскага pro замест + гімназія) – няпоўная сярэдняя навучальная ўстанова ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі ў другой пал. 19 – пач. 20 стагоддзя. Узнікненне прагімназій выклікана недахопам сродкаў на ўтварэнне неабходнай колькасці поўных гімназій. Ствараліся ў адпаведнасці са статутам гімназій і прагімназій (1864г.). У мясцовасці, дзе не было гімназій, адкрываліся прагімназіі з класічным або рэальным курсам. Мелі 4 класы. Навучальныя планы адпавядалі 4 малодшым класам гімназіі. Выпускнікоў прагімназіі прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. З 1866 г. рыхтавалі і настаўнікаў прыходскіх вучылішчаў”[ 4; 531 ].
  • 14. 14 Гісторыя адукацыі. Будынкі Малюнак 1. Грамадскі дом, у якім знаходзілася народнае вучылішча Фота 3. Месца, дзе стаяў будынак народнага вучылішча (60-тыя гг. 20 ст.)
  • 15. 15 1.3 Развіццё адукацыі ў пасёлку пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917-1919гг. настаўнікам працаваў Арыновіч Фёдар Рыгоравіч, ураджэнец в. Чалюшчавічы, які ў 1914 скончыў Петрыкаўскае пачатковае вучылішча, а ў 1917 годзе скончыў Дзвінскую гімназію. 1920 год навучальная ўстанова не працавала ў сувязі з нямецка- польскай акупацыяй. 20-ыя гады аднавілася школа. Была яна 4-гадовай. Спецыяльнага будынка не было і заняткі праводзіліся ў хатах Варвары Язэпавай, Таццяны Рагозік, Давыда Ваяводы. У хуткім часе камсамольцамі быў узведзены будынак школы ў раёне Вялікага Сяла (зараз вул. Кастрычніцкая). У гэтым будынку пачала працаваць Вялікасельская пачатковая школа. Дырэктарам быў Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч. 1922 год адкрыта 7-гадовая школа, і для яе выдзелены нацыяналізаваны дом Перагуда. ( мал. 2) 1924 год м. Капаткевічы становіцца раённым цэнтрам. Тут працавалі сямігадовая беларуская школа і яўрэйская пачатковая школа [ 3 ]. Дырэктарам беларускай школы быў Кузьміч, яўрэйскай - Фрадкіна. 1927 год адбыўся першы выпуск сямігадовай беларускай школы. Дырэктарам школы быў Пігулеўскі Цімафей Сцяпанавіч, які скончыў Рагачоўскае народнае вучылішча ў 1906 годзе і ў 1916 - універсітэт. Валодаў беларускай, рускай, лацінскай, французскай, нямецкай, польскай, сербскай мовамі.
  • 16. 16 Гісторыя адукацыі. Будынкі. Архіўныя матэрыялы Малюнак 2. Дом Перагуда, у якім знаходзілася школа з 1922 года да 1941 года, з часам да яе была зроблена прыбудова Гістарычная даведка. Адной з задач, якія стаялі перад валаснымі выканаўчымі камітэтамі, была ліквідацыя непісьменнасці сярод дарослых і арганізацыя навучання дзяцей. Навучанне дзяцей і ліквідацыя непісьменнасці пачыналася позняй восенню, калі завяршаліся сельскагаспадарчыя работы, і канчалася з зыходам снегу. Пад школы ў Капаткевіцкай воласці, як і ў іншых, выкарыстоўваліся падчас сялянскія хаты. У кастрычніку 1922 года ўстанаўліваецца цвёрдая школьная дзяржаўная сетка, прычым вясковыя суполкі павінны былі заключыць калектыўныя дагаворы з валаснымі аддзеламі народнай адукацыі. У выніку таго, што не ўсе вёскі заключылі такі дагавор, колькасць школ і класа-камплектаў у іх значна скарацілася. У Капаткевіцкай воласці функцыяніравала 15 школ. У асноўным гэта былі аднакамплектныя навучальныя ўстановы. У пачатку 1924 г. на кожную школу было выдзелена толькі па 100 сшыткаў, 19 алоўкаў, 5 пёраў, 4 чарнільныя парашкі ды дзве ручкі [ 5 ].
  • 17. 17 1.4 Курс партыі на ліквідацыю непісьменнасці. Стварэнне сярэдніх школ 1930 год партыяй была пастаўлена задача ліквідаваць непісьменнасць насельніцтва. Яўрэйская школа была ператворана ў рускую школу. Для яе быў пабудаваны новы асобны будынак. 1931 год ліквідаваны Капаткевіцкі раён. 1934 год беларуская сямігадовая школа стала сярэдняй (фота 4.). Узначаліў школу Савіцкі Яўген Усцінавіч, які адначасова выкладаў фізіку. 1935 год адноўлены Капаткевіцкі раён. 30 - 40 гг. у Капаткевіцкіх школах працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці, на высокім узроўні была спартыўная падрыхтоўка. Вучні беларускай школы з задавальненнем наведвалі школьны хор, якім кіраваў Склют Генадзій, настаўнік геаграфіі. Хор запрашалі выступаць нават у Мазыр і Мінск. Працаваў струнны гурток, кіраўніком якога быў Цылько Цімафей Іосіфавіч. Гурткоўцы часта выступалі па мясцовым радыё. Вучні любілі атлетыку, футбол, валейбол. Яны былі добрымі спартсменамі і гімнастамі, з задавальненнем хадзілі ў лыжныя паходы. Лыжныя пераходы адбываліся па маршрутах “Капаткевічы – Навасёлкі”, “Капаткевічы – Лучыцы”, “Капаткевічы – Галоўчыцы – Камаровічы”, “Капаткевічы – Мазыр”. 1939 год дзейнічалі беларуская сярэдняя школа і руская няпоўная школа. Адбыўся другі выпуск сярэдняй беларускай школы. Сярод выпускнікоў – Язэпаў Георгій Фаміч, будучы настаўнік.
  • 18. 18 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 4. Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, канец 30-ых – пачатак 40-ых гадоў
  • 19. 19 Гісторыя адукацыі. Архіўныя дакументы Гістарычная даведка. У 1936 – 1937 гадах каля трох тысяч чалавек у Капаткевіцкім раёне ліквідавалі непісьменнасць. За поспехі ў справе школьнага навучання і выхавання дзяцей у сельскіх школах медалём “За працоўную адзнаку” быў узнагароджаны П. М. Лабанаў з Капаткевіч. Гістарычная даведка. У школах Капаткевіцкага раёна на канец 1939- 1940 навучальнага года налічваецца 53 школы, з іх 5 сярэдніх школ, 12 пачатковых школ, у тым ліку 3 растучыя і 36 пачатковых школ. У іх навучаецца 6385 вучняў. У выніку правядзення веснавых і восеньскіх іспытаў пераведзены ў старэйшыя класы і выпушчаны са школ 5375 вучняў, пакінута на другі год 930 вучняў [ 5 ]. Гістарычная даведка. На пачатак 1940-1941 навучальнага года ў раёне налічваецца 51 школа, з іх 5 сярэдніх, 13 няпоўных сярэдніх і 33 пачатковых школ (1 пачатковая пераведзена ў растучую няпоўную сярэднюю школу ў в. Рог). Улічваючы выпуск 4-7-10-х класаў і набор у 1-5-8 класы пры ўмове, што вучні не выедуць у іншыя навучальныя ўстановы, у школах раёна павінна быць 7250 вучняў… У школы павінны прыйсці 7069 вучняў, наведваюць школу на 7 кастрычніка, па прадстаўленым справаздачам, 6968 вучняў. Неахопленымі па раёне з’яўляюцца 101 вучань. У школах раёна працуе 267 настаўнікаў. З іх з вышэйшай адукацыяй – 2, з няскончанай вышэйшай – 33, з сярэдняй – 101, з няскончаным сярэдняй – 107 чалавек. На 10 кастрычніка недакамплект настаўнікаў складае для 5-10-х класаў 18 чалавек… Па Капаткевіцкім раёне налічваецца непісьменных, па недакладных дадзеных, 1314 чалавек, малапісьменных 1526, з іх на 10 кастрычніка навучаецца 475 чалавек, у тым ліку 121 вучань навучаецца ў школах павышанага тыпу. У шмат якіх населеных пунктах раёна працуюць лікпункты і вячэрнія школы, але з малой колькасцю наведвання вучнямі…[ 5 ].
  • 20. 20 1938 год адбыўся першы выпуск сярэдняй беларускай школы. Фота 5. Першы выпуск беларускай сярэдняй школы. Сярод выпускнікоў Марчык Станіслава, Нікіфарава Надзея Мікалаеўна, Казырэўская Вольга Маркаўна, Язэпаў Мікалай, Шчурык Міхаіл Васільевіч. Па старонках раённых газет “Падарункі дзецям Заходняй Беларусі” Вучні Капаткевіцкай СШ і рускай НСШ, Мышанскай СШ і іншыя рашылі паслаць свае падарункі дзецям Заходняй Беларусі. Вучні гэтых школ сабралі падручнікаў і літаратуры на суму 1500 рублёў. Сабраны пісьмовыя прылады, партрэты правадыроў і г. д. Кожны дзень паступаюць усё новыя і новыя падарункі. Асабліва каштоўныя падарункі прынеслі вучні Капаткевіцкай рускай школы Бальшакоў, Донін і Фарбер. Яны набылі бюст М. І. Калініна, бібліятэчку з творамі савецкіх пісьменнікаў і паэтаў. Вучні гэтай школы Глускін і Райхчын вырашылі даслаць альбом аб жыцці і дзейнасці таварыша Сталіна [ 7 ].
  • 21. 21 Гісторыя адукацыі. Будынкі Малюнак 3. Так выглядаў будынак школы ў 1944-1945 гг. Фота 6. Адна з хат, у якіх у 1945 годзе працавала школа. Фота 50-тых гадоў
  • 22. 22 1941 год апошні перадваенны выпуск. Вучні і настаўнікі ўзняліся на абарону Радзімы. 1941- 1944гг. будынак школы быў зруйнаваны, заняткі не праводзіліся. 1.5 Адукацыя ў пасёлку пасля вызвалення Беларусі 1944 год у чэрвені Капаткевічы былі вызвалены ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. 1 верасня 1944 года пачаліся заняткі ў сямігадовай школе. Дырэктарам была прызначана Макарэвіч Рыма Макараўна. Настаўніцай працавала Кузьміч Ніна Васільеўна. Яна вучыла 1-4 класы. Школа знаходзілася ў зямлянцы (мал. 3). Па старонках раённых газет На ўрокі хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі прыходзіць у зямлянку. З жэрдак былі зроблены сталы і лаўкі. Знайшліся кнігі, чарніла рабілі з сажы, а паперай, на якой пісалі, былі кавалкі газет [ 8 ]. 1945 год у Капаткевічах былі пабудаваны першыя драўляныя дамы. Іх пабудавалі Афанасій Жыгар і Мікалай Пігулеўскі (фота 6.). У гэтыя дамы і перайшла школа. Было цесна, дзеці сядзелі на лавах і ложках. Дырэктарам стаў Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч. Ён выкладаў матэматыку. Завучам была Макарэвіч Рыма Макараўна. 1946 год былі пабудаваны драўляныя будынкі і адкрыты дзве школы: Капаткевіцкая руская сярэдняя школа і Капаткевіцкая беларуская сярэдняя школа. Беларускую школу ўзначаліў Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч, рускую – Басок Самуіл Генахавіч, завучам працаваў Мінчук Алег Аксенцьевіч.
  • 23. 23 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 7. Будынак беларускай сярэдняй школы, 1946-1961 гады. Знаходзіўся на вул. Кастрычніцкай на месцы сучаснага дзіцячага садка “Верасок” Фота 8. Вучні 4-га класа на фоне будынка рускай сярэдняй школы (1954 год), які знаходзіўся побач з сучаснай школай-інтэрнат
  • 24. 24 1941 – 1950 гады, калі школа не мела выпускнікоў 1948 г. Чаўнавіка Фёдара Нічыпаравіча на пасту дырэктара беларускай школы змяніў Арцюх Іван Іванавіч. 1950 гг. у Капаткевічах працавалі дзве школы: беларуская сярэдняя і руская сярэдняя (фота 7, 8.). Дырэктарам рускай сярэдняй школы працаваў Басок Самуіл Генахавіч. 1950-1953 гг. дырэктарам беларускай сярэдняй школы працаваў Талецкі Васіль Цітавіч. 1953 год дырэктарам рускай сярэдняй школы прызначаны Цалка Адам Іосіфавіч, дырэктарам беларускай сярэдняй школы – Цылько Рыгор Васільевіч. Фота 9. Выпускнікі рускай школы. На пярэднім плане ў цэнтры (злева направа): Агародная Валянціна Савельеўна, Цалка Адам Іосіфавіч 60-ыя гады у школе працавалі гурткі юных авіяканструктараў, радыётэхнікаў, фатографаў, вучні марылі паляцець у космас, адкрыць новыя планеты. Актыўна працаваў школьны радыёвузел, які перадаваў звесткі піянерскай і камсамольскай арганізацый школы. У кожным класе выдавалася класная насценгазета, дзе расказвалася пра поспехі і выкрываліся недахопы. Школьны сатырычны лісток злосна высмейваў гультаёў і парушальнікаў дысцыпліны. На высокім узроўні знаходзілася спартыўная падрыхтоўка. Вучні здавалі нормы ГПА, праходзілі курсы па грамадзянскай абароне, спартыўныя спаборніцтвы.
  • 25. 25 Гісторыя адукацыі. Настаўнікі Фота 10. Калектыў настаўнікаў рускай сярэдняй школы. 1 рад знізу (злева направа): Пшэнко Клеапатра Філімонаўна (завуч, хімія), Жулего Соф’я Арцёмаўна, Басок Эсфір Барысаўна (ням. мова), Мінчук Вольга Дзянісаўна (бел. мова), Ліпская Алена Ігнацьеўна (пач.класы). 2 рад (злева направа): Цылько Рыгор Васільевіч, Казырэўская Вольга Маркаўна, Валанаў Іван Іванавіч (фізкультура), Язэпаў Георгій Фаміч, Агародны Мікалай Лазаравіч, Пінчук Алена Іванаўна, Даўгулевіч, Каменская Марыя Ільінічна, Цалка Адам Іосіфавіч.
  • 26. 26 Гісторыя адукацыі. Настаўнікі Фота 11. 1956 год. Калектыў настаўнікаў беларускай сярэдняй школы. 1 рад знізу (злева направа): Савіцкая Ніна Андрэеўна, Макарэвіч Рыма Макараўна, Кузьміч Ніна Васільеўна, Шаплыка Васіль Сідаравіч (завуч, геаграфія), Басок Самуіл Генахавіч (дырэктар), Шчурык Міхаіл Васільевіч (матэматыка), Зарэцкі Іосіф Майсеевіч (нямецкая мова), Целяпун Захар Яўсеевіч (хімія), Талецкі Васіль Цітавіч (матэматыка). 2 рад (злева направа): Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч (матэматыка), Агародная Валянціна Савельеўна (пач. класы), Лысенка Ніна Уладзіміраўна (рус. мова і літаратура), Цылько Пракоп Іосіфавіч (фізіка), Іванішына Валянціна Фядосаўна, Нікіфарава Надзея Мікалаеўна (гісторыя), Целяпун Феня Іванаўна (пач. класы), Нікіфараў Фёдар Лявонцьевіч (рус. мова і літаратура), Тарасевіч Аляксандра Дзянісаўна (матэматыка), Максімчык Юлія Мікалаеўна (рус. мова і літаратура).
  • 27. 27 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 12. Будынак шматкамплектнай Капаткевіцкай сярэдняй школы, 1961-1964 гады Фота 13. Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, пабудаваны ў 1964 годзе. Фота 1967 года
  • 28. 28 Фота 14. 1961 год аб’яднанне школ у адну шматкамплектную. Дырэктарам прызначаны Басок Самуіл Генахавіч (выкладаў гісторыю). Школа размясцілася ў трохпавярховым будынку (сучасны будынак дапаможнай школы- інтэрната) (фота 12). 25 снежня 1962 года скасаваны Капаткевіцкі раён. 1964 год пабудаваны новы трохпавярховы будынак сучаснай Капаткевіцкай сярэдняй школы (фота 13). Узначаліў школу Мінчук Алег Аксенцьевіч (выкладаў матэматыку). Фота 15, 16
  • 29. 29 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 17. Капаткевіцкая сярэдняя школа, 1978 год Фота 18.
  • 30. 30 70-ыя гг. школу наведвалі вучні з вакольных вёсак, дзе не было сваіх сярэдніх школ: Чалюшчавіч, Залесся, Другой Слабодкі, Перабітай Гары, Івашкавіч. Для іх працаваў школьны інтэрнат, які знаходзіўся ў былым будынку рускай школы. Кожную суботу ладзіліся школьныя вечары, віктарыны, гульні. У школе дзейнічаў свой вакальна-інструментальны ансамбль. Праходзілі спартыўныя спаборніцтвы і спартакіяды паміж класамі і школамі раёна. 1982 год школу ўзначаліў Солахаў Аляксей Васільевіч. Фота 19. 1985 год у школе адкрыты музей баявой славы, экспазіцыі якога расказвалі аб партызанскім руху на тэрыторыі былога Капаткевіцкага раёна. 2.02.1988 г. адкрыты школьны гісторыка-краязнаўчы музей. 1988 год школа адзначыла 50-ты «залаты» юбілей з дня першага выпуска.
  • 31. 31 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 20. Будынак Капаткевіцкай сярэдняй школы, 90-ыя гады
  • 32. 32 Фота 21, 22 80-ыя гг. праводзіліся школьныя тэматычныя тыдні па розных прадметах, працавалі гурткі па інтарэсах. У школе выпускалася больш дзесяці насценных газет, большасць з іх - прадметныя. Матэрыялы газет расказвалі аб вучобе, грамадскіх справах піянераў і камсамольцаў, дасціпна даводзілі цікавую інфармацыю па прадмеце. У школе пастаянна праходзілі тэматычныя віктарыны, вечары, конкурсы, гадзіны займальнай граматыкі ці матэматыкі, вучнёўскія канферэнцыі, клубы вясёлых і дасціпных. Ладзіліся турыстычныя паходы па родным краі, зімовыя лыжныя паходы. Вучні дапамагалі саўгасу “Капаткевічы” ва ўборцы ўраджаю буракоў і бульбы. Лепшыя класныя калектывы па выніках уборкі ўраджаю ўзнагароджваліся паездкамі ў Ленінград, Львоў і іншыя гарады СССР.
  • 33. 33 Гісторыя адукацыі. Будынкі Фота 23. Прыбудова да школы, наш час Фота 24.
  • 34. 34 Фота 25. 90-ыя гады у сувязі з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь незалежнай дзяржавай з пачатку 90-ых гадоў пачалося адраджэнне беларускай культуры і мовы. Настаўніцай першага беларускага класа стала Бобрык Ганна Лаўрэнцьеўна. Яе прыклад падтрымалі Харамецкая Тамара Андрэеўна, Сеніковіч Зінаіда Міхайлаўна, Занкевіч Тамара Адамаўна, Вінаградава Вольга Фёдараўна і іншыя настаўнікі пачатковай школы. З 14 пачатковых класаў у 1994-95 навучальным годзе 13 былі беларускімі. У школе было шмат педагогаў, якія творча працавалі над ажыццяўленнем рэформы. У сярэдняй школе мэтанакіравана вучням прывівалася любоў да роднай мовы, да багацця нацыянальнай культуры. Вясёлыя “Провады зімы”, “Калядкі”, “Купалле” і многія іншыя беларускія святы і абрады прыжыліся ў школе, сталі часцінкай жыцця настаўнікаў і вучняў. 1995 год да школы зроблена прыбудова (фота 23, 24).
  • 36. 36 1.6 Сучаснасць навучальнай установы 2001-2002 нав. год школу ўзначаліла былая выпускніца школы Ніна Васільеўна Пінчук. У школе займалася 693 вучні на пачатак года і 682 вучні на канец года, працавала 75 настаўнікаў. 2002-2003 нав. год колькасць вучняў склала 645 на пачатак і 643 на канец навучальнага года, педагагічных работнікаў – 76. Класаў-камплектаў – 35. Адбылося святкаванне 65-га юбілею з дня першага выпуску Капаткевіцкай сярэдняй школы і 140-годдзя з'яўлення першай адукацыйнай установы ў м. Капаткевічы. Фота 27. Юбілейны 65-ты выпуск Капаткевіцкай сярэдняй школы Фота 28. 2003-2004 нав. год колькасць вучняў
  • 37. 37 склала 613 чалавек, педагагічных работнікаў – 73. Класаў-камплектаў – 33. Створаны новыя экспазіцыі краязнаўчага музея, пад музей выдзелена асобнае памяшканне, экспазіцыйная плошча якога складае 88 м2. У школе адбыліся раённыя семінары намеснікаў дырэктараў школ “Арганізацыйнае змястоўнае напаўненне шостага дня вучэбнага тыдня” і “Выкананне прынцыпу пераемнасці пры правядзенні інавацыйнай работы на розных ступенях”. 2004-2005 нав.год колькасць вучняў склала 590, педагагічных работнікаў – 63. Класаў-камплектаў – 30. На базе школы прайшло жнівеньскае пленарнае пасяджэнне педагогаў Петрыкаўскага раёна “Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі”. На працягу навучальнага года школа працавала над тэмай: “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці як сродак развіцця вучняў на ўроках і ў пазакласнай працы”. 11 верасня 2004 г. школа прыняла ўдзел у ІІ Міжнародным этна- экалагічным фестывалі “Кліч Палесся”. 2005-2006 нав. год колькасць вучняў на пачатак навучальнага года склала 560 чалавек, педагагічных работнікаў – 64. Класаў- камплектаў – 30. Настаўнікі школы сталі ўдзельнікамі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Экалагічная адукацыя як умова ўстойлівага развіцця.” 2006-2007 нав. год колькасць вучняў склала 546, педагагічных работнікаў – 65. Класаў-камплектаў – 29. Школа працавала над мадэллю школы адаптыўнага тыпу.
  • 38. 38 2007-2008 нав. год колькасць вучняў склала 517, настаўнікаў – 64. Класаў- камплектаў – 28. Школа працавала над тэмай “Павышэнне якасці адукацыі вучняў”. Адбылося святкаванне 70-годдзя першага выпуску Капаткевіцкай сярэдняй школы і 145-годдзя з заснавання першай адукацыйнай установы ў населеным пункце (фота 29, 30). Фота 29. Фота 30.
  • 39. 39 1.6.1 Успехи юбилейного 2007-2008 учебного года В школе открыт второй компьютерный класс прошло три предметных семинара: по математике, химии-биологии, МХК проведено два заседания Школы передового опыта учителей начальных классов В районе 1 место в районном этапе смотра-конкурса на лучшую организацию физкультурно-оздоровительной работы с учащимися, имеющими отклонения в состоянии здоровья «Старт» (рук. Пинчук И. А.) диплом победителя Дюнановских чтений в номинации «Особенности преподавания курса ИГП» (учитель истории В. Л. Сидорок) 1 место в номинации «Лепка из глины, теста» конкурса детского творчества «Наши возможности безграничны» 1 место в конкурсе парного танца «Школьный вальс» (рук. Аринович М. Н.) 1 место в конкурсе «Проба пера» сборник «Развивашки» 2 «А» класс (рук. Дорошко Н. П.) 1 место в районной акции пионерских дел «Волонтёр» (рук. Шевчук Н.Г.) 1 место в конкурсе «Профсоюзный лидер года» (Вабищевич Г. Н.) 1 место в конкурсе научно-методических материалов и педагогического опыта «Система просветительских мероприятий по повышению престижа семьи, формированию ответственного отношения к материнству и отцовству» (автор Демиденко С. Е.) 2 место в синхронной игре пионерских дружин «Что? Где? Когда?» (рук. Шевчук Н. Г.) в районном смотре-конкурсе детского творчества «Спасатели глазами детей»: в номинации «Стихотворение» 4 призовых места
  • 40. 40 в номинации «Рисунок» 2 вторых призовых места в номинации «Модель пожарной техники» 2 место 2 место в турслёте трудящейся молодёжи (рук. Жуковец Н. Н.) 2 место в районной сельскохозяйственной выставке в номинации «Дары Полесья» (рук. Гордель Е. В.) 2 место в краеведческой олимпиаде (рук. Короткая Т. С.) 2 место в конкурсе чтецов (Тарасевич Мария, 10 «А» класс, рук. Калитько Е. А.) конкурс «Квітней, мой лес!» 2 место в номинации «Лучший рассказ или стихотворение о лесе» (Авдод Светлана, 4 «А» класс, рук. Занкевич Т. А.) 2 место в номинации «Лучший рисунок, аппликация, поделка» (Перевозников Владимир, ученик 4 «А» класса, рук. Занкевич Т. А) 2 место в конкурсе «День здоровья» (рук. Демиденко Г. Н., Демиденко С. Е.) 3 место в спартакиаде работников образования (рук. Вабищевич Г. Н.) 3 место в туристическом слёте трудящейся молодёжи района, посвящённый «Году здоровья» 3 место по валовому сбору макулатуры (отв. Шевчук. Н. Г.) 3 место в смотре-конкурсе «Санитарное звено» программы слёта юных спасателей-пожарных 22 дипломанта второго тура районных предметных олимпиад В области диплом 1 степени конкурса информационных стендов «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» диплом 1 степени третьего тура предметных олимпиад по немецкому языку (Лазарчук Елена, ученица 11 «Б» класса, рук. Харлан Е. М.) 3 место в конкурсе «Квітней, мой лес» в номинации «Лесной театр» (рук. Дорошко Н. П.) 3 место в областном конкурсе экологических бригад «Нам этот мир завещано беречь» (Демиденко С. Е.)
  • 41. 41 2008-2009 нав.год колькасць вучняў саставіла 477, настаўнікаў – 61. Класаў-камплектаў – 24. Школа зацверджана ў якасці інавацыйнай пляцоўкі па ўкараненні інавацыйнага праекта Міністэрства адукацыі. 2009-2010 нав. год колькасць вучняў саставіла 451, настаўнікаў – 63. Класаў-камплектаў – 23. Пачаў працаваць інавацыйны праект Міністэрства адукацыі “Укараненне кампетэнтнасна арыентаванай мадэлі кіравання якасцю прафарыентацыйнай работы з вучнямі”. 12 сакавіка 2010 года ад Гомельскай вобласці на І Рэспубліканскім злёце педагагічных дынастый дырэктар школы Пінчук Н. В. прадставіла педагагічную дынастыю Талецкіх-Пінчук- Бараноўскіх. Фота 30. Ніна Васільеўна Пінчук (злева) з настаўнікам-дэфектолагам Якуцёнак В. А.
  • 42. 42 2. Гісторыя школьнай бібліятэкі У 1946 годзе ў Капаткевічах былі пабудаваны два драўляныя будынкі школ і адчынены дзве школы: Капаткевіцкая руская і Капаткевіцкая беларуская сярэднія школы. У Капаткевіцкай беларускай школе на пасадзе бібліятэкара працавалі такія настаўнікі, як Целяпун Феня Іванаўна (1954 – 1957 г.), Нікіфарава Надзея Мікалаеўна (1957 г.), Омутных Вольга Іванаўна (1958 г.), Цылько Ефрасіння Іванаўна (1959 – 1960 гг.). У Капаткевіцкай сярэдняй школе з рускаю моваю навучання ў розныя гады ў бібліятэцы працавалі: Агародная Валянціна Савельеўна ( 1.09.49 – 1.09.51г.), Чаўнавік Людміла Фёдараўна (1.09.51 – 4.10.51г.), Каленік Марыя Логвінаўна (4.10.51 – 1.09.54г.), Язэпава Ева Цярэнцьеўна (1.09.54 – 15.02.58г.), Гурновіч А. М. (15.02.58 – 2.01.59г.), Сцяпук Марыя Мікітаўна (10.01.59 – 16.10.59г.), Антанішына Аляксандра Максімаўна (1.09.59 –25.10.60г.). З 25 кастрычніка 1960 г. загадчыцай школьнай бібліятэкі была прызначана Азарова З. І. – інтэлігентная і энергічная жанчына. Яна змагла арганізаваць працу так, што для многіх бібліятэка стала другім домам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ішлі сюды са сваімі радасцямі і нягодамі. У 1961 годзе Капаткевіцкія школы з рускай і беларускай мовамі навучання аб'ядналіся ў адну шматкамплектную школу. Яна размясцілася ў вялікім трохпавярховым будынку. Пад бібліятэку быў адведзены вялікі светлы пакой. Закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР» (1958 г.) стаў штуршком к дзеянню на аснове агульнага плана вучэбна-выхаваўчай работы школы. Школьная бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў рабоце школы, з'яўляецца цэнтрам кіраўніцтва пазакласным чытаннем вучняў і настаўнікаў. Разам з рабятамі 1 верасня 1962 года прыйшла ў школьную бібліятэку Ніна Ануфрыеўна Фаміч. З нецярпеннем чакала яна маленькіх чытачоў. А каб іх зацікавіць, прывіць любоў да кнігі, арганізоўвала мерапрыемствы для дзяцей.
  • 43. 43 Павялічваецца кніжны фонд. У бібліятэку выпісваюцца перыядычныя выданні: «Пионерская правда», «Зорька», «Піянер Беларусі», часопісы «Веселые картинки», «Мурзилка», «Пионер», «Юный техник» і іншыя. Шмат паступала ў школьную бібліятэку падпісных выданняў, мастацкай літаратуры. Ніна Ануфрыеўна працавала ў бібліятэцы да 1969 года. З 1969 па 1970 г. у школьнай бібліятэцы працавала Ганна Аляксееўна Рудчанка, на змену ёй прыйшла Ткачэнка А. А. У бібліятэцы ладзіліся выставы, стваралася картатэка, якая дапамагала хутчэй знайсці патрэбную кнігу. У тым, што ў бібліятэкі склаўся свой стыль працы, аўтарытэт сярод вучняў і настаўнікаў, немалая заслуга Надзеі Мікалаеўны Нікіфаравай, чалавека мэтанакіраванага, стараннага. Яна працавала ў школьнай бібліятэцы з 1972 па 1976 год. Замяніў яе муж Фёдар Лявонцьевіч. Працаваў у бібліятэцы 2 гады. У 1978 годзе ў школьнай бібліятэцы працавала Бандарэнка Тамара Пятроўна. Тыя, хто прыходзіў у бібліятэку ў 80-я гады, добра памятаюць добразычлівую, ветлівую жанчыну. Сваіх чытачоў Тамара Пятроўна заўсёды сустракала з усмешкай. Энергічная, вясёлая, яна ніколі не сумавала. Сем год, з 1978 па 1985, яна была гаспадыняй кніжнага царства. З 1.09.85 па 24.09.86 гады загадчыцай бібліятэкі была Валянціна Уладзіміраўна Козінец. Душэўная шчодрасць, востры розум, імкненне к новаму дапамаглі ёй знайсці шлях да сэрцаў дзяцей. Валянціна Уладзіміраўна – чалавек, які зараджае ўсіх радасцю. На працягу 20 гадоў у школьнай бібліятэцы працавала Таццяна Міхайлаўна Грыцанок. Кніга і бібліятэка для яе – сэнс жыцця. Гэта прафесіянал высокага ўзроўню. Побач з ёю вучыліся любіць кнігу, працу бібліятэкара яе дачка Алена Станіславаўна і Алена Мікалаеўна Адаміч.
  • 44. 44 Алена Грыцанок з пачатковых класаў была побач з маці, дапамагала ёй у бібліятэцы, добра ведала гэту прафесію. Гэтыя веды дапамаглі ёй, калі яна пачала працаваць у бібліятэцы (1995-1996 гг.). Алена Мікалаеўна Адаміч прыйшла працаваць у бібліятэку пасля заканчэння школы. Адпрацаваўшы год, зразумела, што спецыяльнасць ёй падабаецца, і паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Алена была ініцыятарам і арганізатарам дзіцячых мерапрыемстваў, што праводзіліся з 1997 па 2000 гады. З 2000 года ў школьнай бібіліятэцы працуе Алена Пятроўна Стралкова. Тут праводзяцца масавыя мерапрыемствы, ладзяцца кніжныя выставы, вядзецца алфавітны каталаг, картатэка газетна-часопісных матэрыялаў, картатэкі для школьнікаў «Што нам чытаць», «Што ў імені тваім», «Галасы Палесся», «У лёсах людскіх наша гісторыя». Бібліятэка атрымлівае шматлікія перыядычныя выданні: «Начальная школа», «Петрыкаўскія навіны», «Раніца», «Зорька», «Комсомольская правда», «Гомельская праўда» і іншыя. Алена Пятроўна Стралкова – чалавек актыўны. Яна жыве не толькі бібліятэкай. Гэта пастаянны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, вядучая школьных канцэртаў, кіраўнік гуртка «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Гэта творца, вырабы якой не раз займалі прызавыя месцы на конкурсах.
  • 45. 45 3. Гісторыя школьнага музея Для таго, каб зведаць і захаваць гісторыю сваёй малой радзімы, у 1982 годзе пачаў сваю працу краязнаўчы клуб “Пошук”. Экспанаты, сабраныя пошукаўцамі, леглі ў аснову экспазіцый музея баявой славы, які быў адкрыты ў 1985 годзе. Яны расказвалі аб партызанскім руху на Петрыкаўшчыне. Гісторыка-краязнаўчы музей у Капаткевіцкай СШ быў адкрыты 2 лютага 1988 года. На шматлікіх стэндах гісторыка-краязнаўчага музея знайшлі адлюстраванне далёкае мінулае краю, гады сацыялістычных ператварэнняў, Петрыкаўшчына партызанская, працоўныя дасягненні. У сувязі з распачатым будаўніцтвам прыбудовы да школы абодва музеі былі часова зачынены. Новыя экспазіцыі краязнаўчага музея былі створаны толькі да 2003 года, калі школа адзначала 140-годдзе першай адукацыйнай установы ў Капаткевічах. Пад музей быдо выдзелена асобнае памяшканне, экспазіцыйная плошча якога складае 88 м2. У даследчай дзейнасці школьнага краязнаўчага музея прымаюць удзел як настаўнікі школы так і вучні. Асаблівасць даследаванняў – іх рэгіянальны характар. Адным са шляхоў далучэння вучняў і настаўнікаў да даследчай работы з’яўляюцца школьныя краязнаўчыя чытанні. Яны ў Капаткевіцкай САШ сталі традыцыйнымі і праводзяцца штогод у канцы навучальнага года. Мэта чытанняў:  далучэнне да даследчай краязнаўчай дзейнасці вучняў і настаўнікаў школы;
  • 46. 46  вызначэнне рэгіянальных гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей, усебаковае даследаванне тэрыторыі, якую даследчыкі лічаць родным краем;  заахвочванне актыўных удзельнікаў чытанняў і вызначэнне лепшых краязнаўцаў. Ідэя правядзення краязнаўчых чытанняў выцякала з той шматпланавай пошукавай і даследчай работы, якая ўзнікла ў сувязі з функцыянаваннем музея. Распрацаваны перспектыўны план краязнаўчых чытанняў на 7 гадоў: 2002 – 2003 – чытанні, прысвечаныя 140-годдзю першай адукацыйнай установы ў Капаткевічах; 2003 – 2004 – чытанні, прысвечаныя 60-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў; 2004 – 2005 – чытанні, прысвечаныя 60-годдзю Вялікай Перамогі; 2005 – 2006 – чытанні, прысвечаныя 20-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС; 2006 – 2007 – чытанні, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння Іона Савіча Кузьміча; 2007—2008 – чытанні, прысвечаныя 20-годдзю школьнага краязнаўчага музея і 440- годдзю пісьмовага ўпамінання пра Капаткевічы; 2008-2009 – чытанні, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў; 2009-2010 – чытанні, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі.
  • 47. 47 Асаблівасць краязнаўчай работы ў школе – яе рэгіянальная накіраванасць. Адсюль і асаблівасць даследаванняў. На працягу года вучні працуюць над тэмамі пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў. У ходзе чытанняў журы вызначае лепшыя работы і ўзнагароджвае даследчыкаў дыпломамі па розных намінацыях (самаму юнаму даследчыку, за арыгінальны падыход у асвятленні тэмы даследавання і г.д.) ці лістамі падзякі. У краязнаўчых чытаннях могуць прымаць удзел і настаўнікі школы, паказваючы станоўчы прыклад у правядзенні даследаванняў. 3.1 Дасягненні краязнаўчага музея гісторыі Капаткевіч за 2005-2008 гады Дата Назва конкурса Аўтары дасягнення Узнагарода Чэрвень 2005 года рэспубліканскі этап конкурсу на лепшы краязнаўчы маршрут “Мой край” намінацыя “Рэгіянальны некропаль і культавыя святыні” супрацоўнікі музея Цылько Віктар Мікалаевіч і Каліцька Наталля Яўгенаўна Дыплом 3-яй ступені Май 2006 абласны этап конкурсу на лепшы сямейны летапіс “Мая сям’я ў асобах і падзеях” Сігай Надзея Адамоўна, кіраўнік гуртка Дыплом 2-ой ступені Чэрвень 2006 рэспубліканскі этап конкурсу на лепшы сямейны летапіс “Мая сям’я ў асобах і падзеях” Сігай Надзея Адамоўна, кіраўнік гуртка Дымлом 2-ой ступені Чэрвень 2006 Рэспубліканскі этап конкурсу: “ Даследчая дзейнасць і Якаўлева Н.М., дырэктар музея Дыплом
  • 48. 48 навуковыя дасягненні сучаснага музея ўстаноў адукацыі” 2008 абласны этап конкурсу стэндаў з абазначэннем гістарычных, культурных, прыродных дастапомнасцяў малой радзімы Каліцька Н. Я., Каліцька А. А. Дыплом 1-ай ступені Люты 2008 года рэспубліканскі этап конкурсу “Легенда для помніка” “Абарончыя пабудовы 1939-1940-х гадоў” Казелька Сцяпан і Шараеўскі Раман, кіраўнік Каліцька Н. Я. 3 дыпломы ўдзельнікаў 2008 5-ты Рэспубліканскі конкурс па айчыннай гісторыі, прысвечанага 65-годдзю Перамогі Савецкай арміі ў Сталінградскай і Курскай бітвах Казелька Сцяпан, 10 кл, Сцяпук Анастасія, 9 кл. кір. Якаўлева Н. М. і Кароткая Т. С. 2 Дыпломы аб’яднання “Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны” 2009 Раённы і абласны этап конкурсу радаводаў “Мой род, мая сем’я” Авдод Святлана і Авдод Сняжана, кір. Сігай Н. А. Дыплом 1-й і 2-й ступені 2009 Конкурс “Педагогі – ураджэнцы Беларусі – Героі Савецкага Саюза” , раённы этап Каліцька Н. Я., Якаўлева Н. М. Дыплом 1-й ступені 2009 Конкурс эколага- краязнаўчай экспедыцыі “Сведкі мінулага” ў намінацыі “Да родных крыніц”, раённы этап Каліцька Н. Я. Дыплом 1-й ступені 2009 Фестываль газет і часопісаў устаноў адукацыі, раённы і абласны этапы сямейна- краязнаўчы клуб “Радавод” кір. Сігай Н. А. Дыплом 1-й і 2-й ступені 5 верасня 2010 Удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Сігай Н. А. Дыплом 2-й ступені
  • 49. 49 4. Настаўнікі 4.1 Заслужаныя настаўнікі Беларусі Капаткевіцкай школы Чаўнавік Фёдар Нічыпаравіч (н. 12.9.1886 г. у м. Капаткевічы) – удзельнік першай сусветнай вайны, чатыры гады быў у нямецкім палоне. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Віленскай губерніі. У савецкі час працаваў дырэктарам Велікасельскай пачатковай школы, затым настаўнікам матэматыкі, дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы. 29 верасня 1954 года прысвоена званне “Заслужаны настаўнік школы БССР”. Памёр 31.06.1973 г. Цалка Адам Іосіфавіч Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Сякерычы. У перадваенныя гады працаваў дырэктарам Івашкавіцкай школы. Пасля акупацыі раёна – у партызанскім атрадзе, намеснік камандзіра ўзвода, палітрук роты. 3 мая 1943 г. камісар 45-га атрада. Удзельнічаў ва ўсіх асноўных аперацыях атрада, у тым ліку ў разгроме Сякерыцкага гарнізона, узрыве маста праз раку Пціч. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонага Сцяга, медалямі. Пасля вайны працаваў сакратаром Капаткевіцкага райкома КПБ, дырэктарам школы, загадчыкам райана. “Заслужаны настаўнік школы БССР”. Мінчук Алег Аксенцьевіч Васемнаццаць гадоў працаваў дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы, выкладаў матэматыку. У гады ВАВ усе дзевяцьсот блакадных дзён змагаўся пад Ленінградам. Затым былі гарады Выбарг, Тарту, Кёнігсберг, пераправа цераз Одэр. Савецкі ўрад высока ацаніў заслугі Алега Аксенцьевіча.
  • 50. 50 Ён – кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Славы 3-яй ступені, узнагароджаны шматлікімі медалямі і Ганаровымі граматамі. 18 снежня 1968 года прысвоена званне “Заслужаны настаўнік школы БССР”. Макарэвіч Рыма Макараўна Нарадзілася 21 лістапада 1922 года ў м. Капаткевічы Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1940 годзе закончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіла ў Мінскі БДУ, але вайна з фашысцкай Германіяй перарвала вучобу ва універсітэце. У гады ВАВ жыла ў Капаткевічах, займалася сельскай гаспадаркай, падтрымлівала сувязь з партызанамі. У 1944 годзе была прызначана дырэктарам Капаткевіцкай школы. Пасля заканчэння ВАВ завочна скончыла Мазырскі педагагічны інстытут і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Капаткевіцкай сярэдняй школе. Рымма Макараўна гаварыла, што на ўсё жыццё запомніла ўрокі дырэктара школы Жыткова. Гэта быў сціплы, адукаваны, добры настаўнік матэматыкі. Яго прыгожымі, сваеасаблівымі выразамі і трапнымі словамі яна карысталася ўсё жыццё пры рабоце з вучнямі. Узнагароджана медалём “За доблесны труд” (1967г.), Ленінскім юбілейным медалём (1970 г.), “Ветеран працы” ( 1978 г.) У 1970 годзе прысвоена званне “Заслужаны настаўнік школы БССР”. Рымма Макараўна Макарэвіч сцвярджала, што праца ў школе была сэнсам яе жыцця. Яна аддавала сябе ўсю школе і атрымлівала поўную аддачу, любіла і паважала сваіх вучняў і адчувала ўзаемнае пачуццё павагі. Са снежня 1977 года знаходзіцца на пенсіі.
  • 51. 51 4.2 Педагагічны калектыў Галоўны сакрэт поспеху адукацыйнай установы – злажаны і высокаадукаваны педагагічны калектыў 50-тыя гады 60-тыя гады 70-тыя гады Наш час
  • 52. 52 Колькасны і якасны склад кадраў педагагічных работнікаў – 63 настаўнікаў 1 – 4 класаў – 14 настаўнікаў 5-11 класаў – 41 псіхолаг – 1 дэфектолаг – 1 сацыяльны педагог – 1 педагог-арганізатар – 1 выхавацелі ГПД – 2 бібліятэкар – 1 Адукацыя: вышэйшая – 58 сярэдняя – 4 працягваюць адукацыю – 1 Катэгорыя: вышэйшая – 18 (28,5%) першая – 24 (38,0%) другая – 14 (22,2%) агульная – 7 (11,3%) Лаурэаты раённага конкурса “Настаўнік года” Драгун С. В., настаўнік нямецкай мовы — 1991 г.; Харамецкая Т. А., настаўнік пачатковых класаў — 1992 г.; Каліцька Н. Я., настаўнік беларускага языка і літаратуры —1997 г.; Яцук Н. І., настаўнік пачатковых класаў — 1999 г.; Пінчук І. А., настаўнік рытмікі і харэаграфіі – 2005 г.; Каліцька А. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры – 2006г. Прызёры раённых конкурсаў “Настаўнік года” Бобрык Г. Л., настаўнік пачатковых класаў — 1993 г.; Солахава Я. Г., настаўнік хіміі — 1994 г.; Дарошка Н. П., настаўнік пачатковых класаў — 1995 г.; Гардэль А. В., настаўнік біялогіі— 1995 г.; Камнацкая Н. Ю., настаўнік пачатковых класаў — 2001 г.; Якаўлева Н. М., настаўнік рускай мовы і літаратуры– 2004 г. Пінчук І.А.
  • 53. 53 5. Традыцыі школы 5.1 Традыцыі адукацыйнага працэсу Лёс агульнаадукацыйнай установы залежыць у першую чаргу як ад работы ўсяго педагагічнага калектыва так і асобных настаўнікаў. Калектыў Капаткевіцкай сярэдняй школы пастаянна працуе над павышэннем педагагічнага майстэрства сваіх настаўнікаў. Якім будзе школьны шлях у першую чаргу залежыць ад настаўніка. Ісці да дзяцей з любоўю, несці ім свет сваіх ведаў, весці іх у краіну ведаў, вучыць іх дабрыні, чуласці, спагадзе – такое наканаванне ў педагогаў пачатковага звяна. І настаўнікі нашай школы з поспехам спраўляюцца з гэтым прызначэннем. Яны шчыра дзеляцца сваімі педагагічнымі набыткамі з настаўнікамі школ раёна. На базе нашай навучальнай установы ўжо каля двух дзесяткаў гадоў працуе “Школа перадавога вопыту” для настаўнікаў пачатковых класаў школ раёна.
  • 54. 54 Педагогі школы – гэта людзі, якія не засяроджваюцца на гатовых рэкамендацыях. Яны знаходзяцца ў актыўным пошуку новых форм і метадаў работы з дзецьмі. Метадычная адукаванасць, удумлівы, творчы падыход да навучання, арганізаванасць, здзіўляючая працавітасць, зацікаўленасць у выніках і якасці сваёй дзейнасці, пастаяннае імкненне да ведаў – вось рысы, якія вылучаюць настаўнікаў нашай школы. Як выхаваць культурнага, высокаадукаванага чалавека, працаўніка, грамадзяніна сваёй краіны? Залог поспеху ў вырашэнні гэтай праблемы педагагічны калектыў Капаткевіцкай сярэдняй школы бачыць у прывіцці вучням станоўчых адносін да вучэбнай працы, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці, прыцягненні вучняў у працэс самастойнага пошуку, развіцці інтарэсу да прадметаў, якія яны вывучаюць. Для рэалізацыі задачы ў школе дзейнічае метадычная сетка, распрацавана сістэма адкрытых урокаў, сістэма паглыбленай дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу, сістэма гурткоў і секцый, Мэтава-комплексная праграма, праграммы развіцця асобы дзіцяці “Адораныя дзеці”, “Сям’я”, “Вольны час”, “Здароўе”, “Экалогія”, сацыяльна- псіхалагічная служба.
  • 55. 55 У педкалектыве не забываюць настаўнікаў-пенсіянераў, запрашаюць іх у школу на святы і на сустрэчы з вучнямі. Не абыходзяць увагай і педагогаў, якія працавалі ў свой час у зачыненых Івашкавіцкай і Першаслабадской школах. Настаўнікі-пенсіянеры 1981 год Да Дня настаўніка ўсе яны атрымліваюць матэрыяльную дапамогу. Увага да людзей сталага ўзроста нясе вялікі выхаваўчы патэнцыял. Раўняюцца на іх выпускнікі, бяруць прыклад і паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці. Сустрэча з настаўнікамі-пенсіянерамі падчас 65-га юбілея з дня першага выпуска, 2003 год
  • 56. 56 5.2 Традыцыі выхаваўчага працэсу Традыцыйныя калектыўныя творчыя справы Свята першага званка. Дзень ведаў. Піянерскі касцёр. Дзень настаўніка. Конкурс восеньскіх кампазіцый. Дзень маці. Восеньская ярмарка “Пакроўскі кірмаш”. Дзень турыста. Фестываль “Тата, мама, я – творчая сям’я”. Фестываль мастацтваў “Калядная зорка”. Калядны дырэктарскі прыём выдатнікаў і пераможцаў конкурсаў і алімпіяд. Малая зімовая спартакіяда. Дзень абаронцы Айчыны. Дзень сустрэчы з выпускнікамі. Тыдзень дзіцячай кнігі. Горад майстроў. Свята птушак. Юмарына. КВЗ. Дзень Перамогі. Шанаванне ветэранаў ВАВ. Конкурс букетаў, прысвечаны дню Перамогі. Вахта памяці. Аперацыя “Дапамога”. Аперацыя “Школа – наш дом”. Свята апошняга званка. Дзень здароўя. Дзень абароны дзяцей.
  • 57. 57 5.2.1 Піянерскія традыцыі Наша школа адна з нямногіх, у якой не пераставала існаваць піянерская арганізацыя. Не адно дзесяцігоддзе яна носіць імя Марата Казея. Нашы піянеры - актыўныя ўдзельнікі школьнага жыцця. Асабліва цікава ў школе праходзіць дзень 13 верасня – дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. Гукі горна і барабана завуць піянераў на свята. Затым іх чакае падарожжа па станцыях, сустрэчы з піянерамі розных гадоў. Каб быць дастойным патрыётам сваёй Айчыны, трэба мець перад сабой яскравы прыклад чалавека альбо людзей, на якіх хочаш быць падобны. Пра такіх людзей распавядаюць экспазіцыі школьнага музея гісторыі Капаткевіч. А экскурсаводы цікава і займальна агучаць кожны стэнд, раскажуць пра вялікія справы звычайных людзей – нашых землякоў.
  • 58. 58 Менавіта таму яшчэ з 80-тых гадоў ХХ стагоддзя захавалася традыцыя прымаць вучняў у піянеры і камсамол, а ў наш час у рады БРПА і БРСМ у сценах школьнага краязнаўчага музея. А пасля гэтага – сустрэча ля кастра на рацэ Пціч, успаміны “ветэранаў” піянерскай арганізацыі, спевы піянерскіх песен. Потым абавязковая гульнёвая праграма. “Не забудзем, калі да нас у госці завіталі настаўнікі. Кожны з іх у розныя часы насіў піянерскі гальштук. Цікава ўспаміналі свае школьныя гады… Сапраўды, у кожнага пакалення яны багатыя на добрыя справы і запамінальныя. …Не заўважылі, як пачало цямнець. А нас чакала яшчэ печаная бульба. Якая ж яна смачная, калі ясі яе разам з дырэктарам і настаўнікамі. Доўга гучалі ля вогнішча песні пад гітару.” (“Пад гукі горна і барабана” А. Антанішына, старшыня дружыны Капаткевіцкай СШ, газета “Петрыкаўскія навіны” ад 16 верасня 2000 года.)
  • 59. 59 5.2.2 Шанаванне ўдзельнікаў ВАВ і памяці загінуўшых Сустрэчы з ветэранамі Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – жаданыя госці ў сценах нашай школы. Яны прыходзяць, каб падзяліцца з вучнямі сваімі ўспамінамі, расказаць аб цяжкіх выпрабаваннях, выпаўшых на іх долю, аб гераічных учынках сваіх баявых таварышаў. Вахты памяці У нашай школе сталі традыцыйнымі вахты памяці, што праходзяць каля сямі помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Капаткевіцкага пасялковага савета. Гэтыя вахты аб’ядноўваюць вучняў школы, ветэранаў ВАВ, артыстаў самадзейнасці, жыхароў Капаткевіцкага пассавета. Спачатку праходзіць мітынг і святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі на плошчы пасёлка, ля абеліска землякам, загінуўшым у часы ВАВ. Да абеліска ўскладаюцца вянкі, кветкі і гірлянда з ядлоўцу і кветак. Гэтыя гірлянды традыцыйна сваімі рукамі робяць вучні школы.
  • 60. 60 Далей удзельнікі мітынгу разам з ветэранамі на аўтобусах накіроўваюцца да помнікаў мірных жыхароў – ахвяр фашыстаў. Такіх помнікаў два: помнік ахвярам за перавулкам Калгасным і помнік ахвярам вайны на вул. Інтэрнацыянальнай. Далей картэж Перамогі накіроўваецца да помніка Журботнай маці, што знаходзіцца на месце былога ваеннага гарадка. Пасля ўскладання кветак і выказвання слоў падзякі абаронцам Айчыны, шлях ляжыць далей да п. Трэмля, дзе знаходзяцца два помнікі: абеліск на
  • 61. 61 магіле воінаў і партызан і абеліск на брацкай магіле чырвонаармейцаў, загінуўшых у час вызвалення нашага раёна. Апошні прыпынак традыцыйна ля мемарыяльнага комплекса на брацкай магіле ў в. Гарадзішча. Памятаеце ў А. Куляшова: Мы сяброў засыпаем зямлёй Украінцы, татары, узбекі, Мы клянёмся варожай крывёй Напаіць беларускія рэкі… Вось тут тая зямля, што прыняла 1113 воінаў розных нацыянальнасцей, тут працякае невялікая рэчка, чыя вада чырванела ад крыві абаронцаў і ворагаў. Тут спыняецца картэж Перамогі. Ля мемарыяльнага комплекса ладзіцца мітынг і святочны канцэрт, працуюць перасоўныя крамы. Звініць маладымі галасамі маленькая вёсачка. Ля мемарыяла вучні школы ўскладаюць гірлянду, вянкі і кветкі, як даніну памяці аб подзвігу савецкага салдата.
  • 62. 62 5.2.3 Спартыўныя і турыстычныя традыцыі Традыцыя спартыўных і турыстычных спаборніцтваў бярэ свой пачатак з 30-тых гадоў ХХ стагоддзя. Каля яе вытокаў стаяў настаўнік фізкультуры Мікалай Гардзіенка. Гэта ён прывіў вучням любоў да атлетыкі, футбола, валейбола, зрабіў іх добрымі спартсменамі і гімнастамі, вадзіў у лыжныя паходы. Праводзіліся яны па маршрутах “Капаткевічы – Навасёлкі”, “Капаткевічы – Лучыцы”, “Капаткевічы – Галоўчыцы – Камаровічы”, “Капаткевічы – Мазыр”. Добрым плёнам было супрацоўніцтва з салдатамі і афіцэрамі ваеннага гарадка, якое спрыяла развіццю любві ў вучняў да спорту і турызму. У наш час працуюць у школе спартыўныя гурткі і секцыі па лёгкай атлетыцы, атлетычнай гімнастыцы, валейболе, баскетболе, тэнісе, аэробіцы. Спартсмены школы заўсёды паказваюць добрыя вынікі на раённых і абласных спаборніцтвах. Доўгія гады шмат часу аддаваў турыстычнай рабоце настаўнік інфарматыкі Вабішчэвіч Уладзімір Мікалаевіч. Пад яго началам вучні нашай школы асвоілі пешы, веласіпедны, водны і горны турызм. Дзе ж у нас горы! - не пагодзяцца некаторыя. Але інтузіястам сваёй справы па плячы ўсё. Уладзімір Мікалаевіч са сваімі вучнямі падчас існавання Савецкага Саюза пакарыў нямала гор Крыма і Каўказа. Затым былі водныя паходы па рэкам Карэліі і Беларусі. З сцен нашай школы выйшаў і Сяргей Дашкевіч, якога называюць “снежны барс”. Беларус, які пакарыў Эверэст.