SlideShare a Scribd company logo
1 of 4
Агеньчыкі харэаграфічнага таленту
Среда, 11.11.2020, 11:20. Рубрика: Из нашей почты
Сярод мноства формаў
эстэтычнага выхавання
школьнікаў харэаграфія займае
асобае месца. Заняткі танцамі не
толькі вучаць бачыць і разумець
прыгожае, але і развіваюць
крэатыўнае мысленне, фантазію,
забяспечваюць гарманічнае
духоўнае і фізічнае развіццё
навучэнцаў. Нездарма гістарычна
ў кадэцкіхкарпусах і жаночых гімназіяххарэаграфіябыла абавязковым
прадметам і ацэньвалася гэтак жа строга, як і іншыя
агульнаадукацыйныядысцыпліны. Задача ўсебаковагаразвіццяасобы ў
сучаснай школе ўключае ў сябе патрабаванне павышэння эстэтычнай
культуры падрастаючага пакалення і выхаванне мастацкага густу.
Эстэтычнае выхаванне школьнікаў будзе няпоўным, калі яны не
атрымаюць пэўныя навыкі ў вобласці мастацтва танца.
Ансамбль танца “Вясёлая карусель” быў створаны ў 2003 годзе на базе
харэаграфічных класаў, якія ўжо функцыянавалі ў Дзяржаўнай установе
адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Ліды”. Дзякуючы сваёй маладосці,
незвычайнай любові да танца, цікавым харэаграфічным пастаноўкам, энергіі і
насычанаму сцэнічнаму жыццю, ансамбль “Вясёлая карусель” у 2008 годзе
атрымаў ганаровае званне “Узорны”. А ў 2013 і ў 2017 гадах з годнасцю
пацвердзіў гэта высокае званне.
Узорны ансамбль “Вясёлая карусель” – творчы калектыў, які, маючы свой
непаўторны стыль і манеру выканання танцаў, з’яўляецца адным з лепшых
калектываў нашага горада і раёна і, безумоўна, візітнай карткай школы.
Заснавальнікам калектыва стала група педагогаў-харэографаў на чале з
Марынай Аляксееўнай Лесагор. У наш час
ва ўзорным ансамблі танца “Вясёлая
карусель” працуюць тры педагогі-
харэографы: Кандраценка Раіса Мікалаеўна,
Багатка Вольга Мікалаеўна, Карчэўская
Ірына Паўлаўна і канцэртмайстар
Роуба Таццяна Леанідаўна.
Узаемаўплыў мастацтва і педагогікі
дазваляе харэографам ансамбля граматна
кіраваць развіццём калектыва і выстройваць
узаемаадносіны з выхаванцамі. Адным
словам, педагогі нашага ансамбля – людзі
творчыя, актыўныя, здольныя захапіць і павесці за сабой юныя сэрцы,
адкрытыя чароўнаму свету танца. Працуючы з дзецьмі, яны добра
разумеюць, што найбольш магутнай працоўнай прыладай з’яўляецца асоба
самога педагога. Уласным прыкладам педагогі-харэографы натхняюць
дзяцей на новыя поспехі і дасягненні ў танцавальным мастацтве.
Сёння ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель”– гэта больш за сто
пяцьдзясят дзяцей, улюбёных у танец, згуртаваных атмасферай сяброўства,
радасці і ўзаемаразумення паміж педагогамі, танцорамі, адміністрацыяй
школы і бацькамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў
займаюцца ў чатырох рознаўзроставых групах: падрыхтоўчая, малодшая,
сярэдняя і старэйшая. На занятках удзельнікі ансамбля спасцігаюць асновы
харэаграфіі, музычнасці і артыстызму. Рухі танцораў на сцэне заўсёды
выглядаюць лёгка і прыгожа, а за гэтай прыгажосцю заўсёды стаяць
сістэматычныя заняткі ў харэаграфічнай зале: рытміка, партэрная гімнастыка,
асновы класічнага, народнага і эстраднага танца.
За час свайго існавання “Вясёлая карусель” стала не проста калектывам, а
адной згуртаванай сям’ёй са сваімі традыцыямі і пэўнай сістэмай выхавання.
Дзяцей малодшага школьнага ўзросту далучаюць да танца праз гульню: на
занятках яны пераўвасабляюцца ў жывёл, пераймаючы іх звычкі і
імправізуючы пад музыку. У рэпертуарны спіс дадзенай узроставай групы
ўваходзяць гульнявыя, сюжэтныя,
жартоўныя танцы. Дзецям старэйшага
ўзросту паступова ўводзяцца больш
тэхнічна складаныя рухі, што
садзейнічае развіццю фізічнай сілы і
цягавітасці.
Хацелася б сказаць і пра традыцыі,
якія бяруць свой пачатак з часоў
стварэння калектыва. Кожны год
педагогі і ўвесь склад ансамбля
прымаюць у сваю сям’ю тых, хто
толькі пачынае здзяйсняць сваепершыя нясмелыя па ў танцавальным класе –
першакласнікаў. Для іх праходзіць урачыстае свята “Пасвячэнне ў танцоры”,
дзе Фея танца ўводзіць дзетак у свет харэаграфічнага мастацтва, у свет
шчырыхэмоцый і пачуццяў, веры і даверу. Пачынаючыя артысты ўпершыню
дакранаюцца да крыштальнага туфліка Феі танца, з заміраннем у сэрцы
сочаць за казачным прадстаўленнем і з захапленнем сустракаюць
харэаграфічныя нумары
ўдзельнікаў ансамбля “Вясёлая
карусель”.
Калектыў заўсёды з
задавальненнем (актыўна)
удзельнічае ў школьных
мерапрыемствах, канцэртах,
акцыях, у гарадскіх і раённых
святах (вечар сустрэчы выпускнікоў, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень
абароны дзяцей, спартыўныя мерапрыемствы) . Узорны ансамбль танца ”
Вясёлая карусель” вядзе шматгадовае супрацоўніцтва з 116-гвардзейскай
Радомскай штурмавой авіяцыйнай базай і ААТ “Лідскі малочна-кансервавы
камбінат”. За сваю творчую дзейнасць і ўдзел у грамадскім жыцці гарадскіх
прадпрыемстваў і арганізацый калектыў ансамбля “Вясёлая карусель”
неаднаразова быў узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і падзячнымі
лістамі.
Калі ў ансамблі існуюць традыцыі, то можна з упэўненасцю гаварыць пра
спрыяльны псіхалагічны клімат унутры калектыва. Заняткі танцамі вучаць
дзіця быць мэтанакіраваным, рабіць правільны выбар, фарміруюць здаровы
погляд на жыццё, прывучаюць да жыцця ў соцыуме. У ансамблі розная
ўзроставая катэгорыя дзяцей, а таму ўдзельнікі старэйшай групы
дапамагаюць малодшым, наглядаюць за імі,а тыя, у сваю чаргу, вучацца мець
зносіны са старэйшымі.
Аснову рэпертуара ўзорнага ансамбля “Вясёлая карусель” складаюць
народныя танцы. Харэаграфічныя кампазіцыі ” Калінка “, “Боб малацiць”, ”
Закаблука”, “Танцы на лаўцы”, “Пераскокi”, “Лявонiха”, “Купалiнка” і іншыя
ўвайшлі ў залаты фонд ансамбля і заслужылі велізарную лбюоў і сімпатыю
гледачоў . Удзельнікі ансамбля з задавальненнем выконваюць дзіцячыя,
сюжэтныя, эстрадныя танцы. Але чаму ж менавіта народнаму танцу ў
калектыве аддаецца перавага?
Вывучаючы танцы розных народаў, удзельнікі калектыву знаёмяцца з
нацыянальнай культурай і традыцыямі розных краін. Народны танец – гэта
яшчэ і пашырэнне далягляду, гэта духоўная спадчына, да якой трэба
ставіцца паважліва і талерантна. Поспех прыходзіць не толькі да дзяцей,
адораных ад нараджэння, а часцей за ўсё да працавітых, якія, не шкадуючы
сябе, прыкладваюць для гэтага не толькі фізічныя намаганні, але яшчэ і
ўкладваюць душу ў тое, што яны робяць. Акрамя таго, заняткі ў
танцавальным калектыве дысцыплінуюць, таму што абавязваюць удзельнікаў
паспяваць усюды: у школе, у хаце, у грамадскім жыцці, у іншых справах.
Удзельнікі калектыва добра разумеюць важнасць і неабходнасць выканання
правіл паводзін на ўроках, нормаў зносін з аднагодкамі і педагогамі.
І яшчэ адна не меней важная заўвага. Заняткі ў калектыве – гэта магчымасць
заявіць пра сябе. Канцэрты, конкурсы, фестывалі, буйныя раённыя, гарадскія
і абласныя святы, здымкі для тэлебачання – усё гэта стымулюе дзяцей да
працы. Абсалютна ўсе ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Вясёлая
карусель” змагаюцца са страхам сцэны і публічных выступленняў, што,
несумненна, дапамагае ім у дарослым жыцці быць больш упэўненымі,
адказнымі і адважнымі, чым іх аднагодкі.
У ”Вясёлай каруселі” яркі спіс перамог і ўзнагарод за ўдзел у розных
конкурсах, фестывалях. Выніковасць выступленняў гаворыць пра
прафесіяналізм педагогаў-харэографаў і пра згуртаваную працу ўсяго
калектыва ўцэлым.
У 2015 годзе калектыў стаў уладальнікам дыплома I ступені ў раённым
аглядзе-конкурсе “Арт-горад”; дыплома II ступені абласнога этапу агляду
мастацкай самадзейнасці “Добры дзень, свет”; дыплома I ступені і дыплома
II ступені, а таксама ўладальнікамі спецыяльнага прыза ў ХVII рэгіянальным
фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці
“Крыштальны чаравічак”.
У 2016 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” стаў лаўрэатам ІІІ
ступені ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу ” Таленты Прынямоння ” і
дыпламантам Міжнароднага свята харэаграфічнага мастацтва ў рамках XI
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гародні.
У 2017 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў
рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай
творчасці “Крыштальны чаравічак”.
У 2018 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” адзначыць сваё 15-
годдзе. У 2019 годзе лаўрэаты I ступеніт раённага этапу V рэспубліканскага
агляду-конкурсудзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, лаўрэат III ступені
абласнога этапу V Рэспубліканскага смотра-конкурса “Дзень добры, свет!”,
лаўрэат II ступені ХIХ адкрытага рэгіянальнага фестываля-конкурсу дзіцячай
харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”, лаўрэат III ступені
раённага конкурсутанцавальных калектываў “Молодёж Денс/БРСМ” лаўрэат
II ступені раённага конкурсу танцавальных калектываў “Піянерскі челендж”.
Удзельнікі калектыву і педагогі-харэографы ўжо працуюць над стварэннем
новых харэаграфічных пастановак, каб даставіць ні з чым не параўнальнае
задавальненне сваім гледачам. Будзе кіпець праца, будуць праходзіць
рэпетыцыі, будзе адточвацца кожны рух – адным словам, будзе праводзіцца
вялікая работа, прымеркаваная да вялікай падзеі. А потым дзеці надзенуць
новыя гарнітуры, загарацца шчасцем іх твары, запоўніцца гледачамі зала,
прагучыць уступ і… і зноў закруціцца, закруціцца, засвеціцца
рознакаляровымі агнямі танца “Вясёлая карусель”.
Здановіч Таццяна Валянцінаўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры,
Дзяржаўнайустановы адукацыі
“Сярэдняяшкола №9 г.Ліды”.

More Related Content

More from bukish

Parance2 sfadf
Parance2 sfadf Parance2 sfadf
Parance2 sfadf bukish
 
Parance1 sdaf
Parance1 sdaf Parance1 sdaf
Parance1 sdaf bukish
 
Parance3 das
Parance3 dasParance3 das
Parance3 dasbukish
 
Teacher1 sad
Teacher1 sadTeacher1 sad
Teacher1 sadbukish
 
Eho december
Eho decemberEho december
Eho decemberbukish
 
124125fas dfas
124125fas dfas 124125fas dfas
124125fas dfas bukish
 
124125f asdf
124125f asdf 124125f asdf
124125f asdf bukish
 
3fdas fasd
3fdas fasd3fdas fasd
3fdas fasdbukish
 
2fasd f asdfs
2fasd f asdfs2fasd f asdfs
2fasd f asdfsbukish
 
1sd asd asdf as
1sd asd asdf as1sd asd asdf as
1sd asd asdf asbukish
 
6fdas fsdaf asd
6fdas fsdaf asd6fdas fsdaf asd
6fdas fsdaf asdbukish
 
5asdf asdf asdf a
5asdf asdf asdf a5asdf asdf asdf a
5asdf asdf asdf abukish
 
4f asdf a
4f asdf a4f asdf a
4f asdf abukish
 
421415 dgs gsd
421415 dgs gsd421415 dgs gsd
421415 dgs gsdbukish
 
2 saf a
2 saf a2 saf a
2 saf abukish
 
4f asf asf
4f asf asf4f asf asf
4f asf asfbukish
 
3 fsaf asf
3 fsaf asf3 fsaf asf
3 fsaf asfbukish
 
11116436 436346
11116436 43634611116436 436346
11116436 436346bukish
 
2131241254125 dsf fsa
2131241254125 dsf fsa2131241254125 dsf fsa
2131241254125 dsf fsabukish
 
2 (1) gew gewg
2 (1) gew gewg 2 (1) gew gewg
2 (1) gew gewg bukish
 

More from bukish (20)

Parance2 sfadf
Parance2 sfadf Parance2 sfadf
Parance2 sfadf
 
Parance1 sdaf
Parance1 sdaf Parance1 sdaf
Parance1 sdaf
 
Parance3 das
Parance3 dasParance3 das
Parance3 das
 
Teacher1 sad
Teacher1 sadTeacher1 sad
Teacher1 sad
 
Eho december
Eho decemberEho december
Eho december
 
124125fas dfas
124125fas dfas 124125fas dfas
124125fas dfas
 
124125f asdf
124125f asdf 124125f asdf
124125f asdf
 
3fdas fasd
3fdas fasd3fdas fasd
3fdas fasd
 
2fasd f asdfs
2fasd f asdfs2fasd f asdfs
2fasd f asdfs
 
1sd asd asdf as
1sd asd asdf as1sd asd asdf as
1sd asd asdf as
 
6fdas fsdaf asd
6fdas fsdaf asd6fdas fsdaf asd
6fdas fsdaf asd
 
5asdf asdf asdf a
5asdf asdf asdf a5asdf asdf asdf a
5asdf asdf asdf a
 
4f asdf a
4f asdf a4f asdf a
4f asdf a
 
421415 dgs gsd
421415 dgs gsd421415 dgs gsd
421415 dgs gsd
 
2 saf a
2 saf a2 saf a
2 saf a
 
4f asf asf
4f asf asf4f asf asf
4f asf asf
 
3 fsaf asf
3 fsaf asf3 fsaf asf
3 fsaf asf
 
11116436 436346
11116436 43634611116436 436346
11116436 436346
 
2131241254125 dsf fsa
2131241254125 dsf fsa2131241254125 dsf fsa
2131241254125 dsf fsa
 
2 (1) gew gewg
2 (1) gew gewg 2 (1) gew gewg
2 (1) gew gewg
 

1f asf asf

  • 1. Агеньчыкі харэаграфічнага таленту Среда, 11.11.2020, 11:20. Рубрика: Из нашей почты Сярод мноства формаў эстэтычнага выхавання школьнікаў харэаграфія займае асобае месца. Заняткі танцамі не толькі вучаць бачыць і разумець прыгожае, але і развіваюць крэатыўнае мысленне, фантазію, забяспечваюць гарманічнае духоўнае і фізічнае развіццё навучэнцаў. Нездарма гістарычна ў кадэцкіхкарпусах і жаночых гімназіяххарэаграфіябыла абавязковым прадметам і ацэньвалася гэтак жа строга, як і іншыя агульнаадукацыйныядысцыпліны. Задача ўсебаковагаразвіццяасобы ў сучаснай школе ўключае ў сябе патрабаванне павышэння эстэтычнай культуры падрастаючага пакалення і выхаванне мастацкага густу. Эстэтычнае выхаванне школьнікаў будзе няпоўным, калі яны не атрымаюць пэўныя навыкі ў вобласці мастацтва танца. Ансамбль танца “Вясёлая карусель” быў створаны ў 2003 годзе на базе харэаграфічных класаў, якія ўжо функцыянавалі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Ліды”. Дзякуючы сваёй маладосці, незвычайнай любові да танца, цікавым харэаграфічным пастаноўкам, энергіі і насычанаму сцэнічнаму жыццю, ансамбль “Вясёлая карусель” у 2008 годзе атрымаў ганаровае званне “Узорны”. А ў 2013 і ў 2017 гадах з годнасцю пацвердзіў гэта высокае званне. Узорны ансамбль “Вясёлая карусель” – творчы калектыў, які, маючы свой непаўторны стыль і манеру выканання танцаў, з’яўляецца адным з лепшых калектываў нашага горада і раёна і, безумоўна, візітнай карткай школы. Заснавальнікам калектыва стала група педагогаў-харэографаў на чале з Марынай Аляксееўнай Лесагор. У наш час ва ўзорным ансамблі танца “Вясёлая карусель” працуюць тры педагогі- харэографы: Кандраценка Раіса Мікалаеўна, Багатка Вольга Мікалаеўна, Карчэўская Ірына Паўлаўна і канцэртмайстар Роуба Таццяна Леанідаўна. Узаемаўплыў мастацтва і педагогікі дазваляе харэографам ансамбля граматна кіраваць развіццём калектыва і выстройваць узаемаадносіны з выхаванцамі. Адным словам, педагогі нашага ансамбля – людзі
  • 2. творчыя, актыўныя, здольныя захапіць і павесці за сабой юныя сэрцы, адкрытыя чароўнаму свету танца. Працуючы з дзецьмі, яны добра разумеюць, што найбольш магутнай працоўнай прыладай з’яўляецца асоба самога педагога. Уласным прыкладам педагогі-харэографы натхняюць дзяцей на новыя поспехі і дасягненні ў танцавальным мастацтве. Сёння ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель”– гэта больш за сто пяцьдзясят дзяцей, улюбёных у танец, згуртаваных атмасферай сяброўства, радасці і ўзаемаразумення паміж педагогамі, танцорамі, адміністрацыяй школы і бацькамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў займаюцца ў чатырох рознаўзроставых групах: падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя і старэйшая. На занятках удзельнікі ансамбля спасцігаюць асновы харэаграфіі, музычнасці і артыстызму. Рухі танцораў на сцэне заўсёды выглядаюць лёгка і прыгожа, а за гэтай прыгажосцю заўсёды стаяць сістэматычныя заняткі ў харэаграфічнай зале: рытміка, партэрная гімнастыка, асновы класічнага, народнага і эстраднага танца. За час свайго існавання “Вясёлая карусель” стала не проста калектывам, а адной згуртаванай сям’ёй са сваімі традыцыямі і пэўнай сістэмай выхавання. Дзяцей малодшага школьнага ўзросту далучаюць да танца праз гульню: на занятках яны пераўвасабляюцца ў жывёл, пераймаючы іх звычкі і імправізуючы пад музыку. У рэпертуарны спіс дадзенай узроставай групы ўваходзяць гульнявыя, сюжэтныя, жартоўныя танцы. Дзецям старэйшага ўзросту паступова ўводзяцца больш тэхнічна складаныя рухі, што садзейнічае развіццю фізічнай сілы і цягавітасці. Хацелася б сказаць і пра традыцыі, якія бяруць свой пачатак з часоў стварэння калектыва. Кожны год педагогі і ўвесь склад ансамбля прымаюць у сваю сям’ю тых, хто толькі пачынае здзяйсняць сваепершыя нясмелыя па ў танцавальным класе – першакласнікаў. Для іх праходзіць урачыстае свята “Пасвячэнне ў танцоры”, дзе Фея танца ўводзіць дзетак у свет харэаграфічнага мастацтва, у свет шчырыхэмоцый і пачуццяў, веры і даверу. Пачынаючыя артысты ўпершыню дакранаюцца да крыштальнага туфліка Феі танца, з заміраннем у сэрцы сочаць за казачным прадстаўленнем і з захапленнем сустракаюць харэаграфічныя нумары ўдзельнікаў ансамбля “Вясёлая карусель”. Калектыў заўсёды з задавальненнем (актыўна) удзельнічае ў школьных мерапрыемствах, канцэртах, акцыях, у гарадскіх і раённых
  • 3. святах (вечар сустрэчы выпускнікоў, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень абароны дзяцей, спартыўныя мерапрыемствы) . Узорны ансамбль танца ” Вясёлая карусель” вядзе шматгадовае супрацоўніцтва з 116-гвардзейскай Радомскай штурмавой авіяцыйнай базай і ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. За сваю творчую дзейнасць і ўдзел у грамадскім жыцці гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый калектыў ансамбля “Вясёлая карусель” неаднаразова быў узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і падзячнымі лістамі. Калі ў ансамблі існуюць традыцыі, то можна з упэўненасцю гаварыць пра спрыяльны псіхалагічны клімат унутры калектыва. Заняткі танцамі вучаць дзіця быць мэтанакіраваным, рабіць правільны выбар, фарміруюць здаровы погляд на жыццё, прывучаюць да жыцця ў соцыуме. У ансамблі розная ўзроставая катэгорыя дзяцей, а таму ўдзельнікі старэйшай групы дапамагаюць малодшым, наглядаюць за імі,а тыя, у сваю чаргу, вучацца мець зносіны са старэйшымі. Аснову рэпертуара ўзорнага ансамбля “Вясёлая карусель” складаюць народныя танцы. Харэаграфічныя кампазіцыі ” Калінка “, “Боб малацiць”, ” Закаблука”, “Танцы на лаўцы”, “Пераскокi”, “Лявонiха”, “Купалiнка” і іншыя ўвайшлі ў залаты фонд ансамбля і заслужылі велізарную лбюоў і сімпатыю гледачоў . Удзельнікі ансамбля з задавальненнем выконваюць дзіцячыя, сюжэтныя, эстрадныя танцы. Але чаму ж менавіта народнаму танцу ў калектыве аддаецца перавага? Вывучаючы танцы розных народаў, удзельнікі калектыву знаёмяцца з нацыянальнай культурай і традыцыямі розных краін. Народны танец – гэта яшчэ і пашырэнне далягляду, гэта духоўная спадчына, да якой трэба ставіцца паважліва і талерантна. Поспех прыходзіць не толькі да дзяцей, адораных ад нараджэння, а часцей за ўсё да працавітых, якія, не шкадуючы сябе, прыкладваюць для гэтага не толькі фізічныя намаганні, але яшчэ і ўкладваюць душу ў тое, што яны робяць. Акрамя таго, заняткі ў танцавальным калектыве дысцыплінуюць, таму што абавязваюць удзельнікаў паспяваць усюды: у школе, у хаце, у грамадскім жыцці, у іншых справах. Удзельнікі калектыва добра разумеюць важнасць і неабходнасць выканання правіл паводзін на ўроках, нормаў зносін з аднагодкамі і педагогамі. І яшчэ адна не меней важная заўвага. Заняткі ў калектыве – гэта магчымасць заявіць пра сябе. Канцэрты, конкурсы, фестывалі, буйныя раённыя, гарадскія і абласныя святы, здымкі для тэлебачання – усё гэта стымулюе дзяцей да працы. Абсалютна ўсе ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Вясёлая карусель” змагаюцца са страхам сцэны і публічных выступленняў, што, несумненна, дапамагае ім у дарослым жыцці быць больш упэўненымі, адказнымі і адважнымі, чым іх аднагодкі. У ”Вясёлай каруселі” яркі спіс перамог і ўзнагарод за ўдзел у розных конкурсах, фестывалях. Выніковасць выступленняў гаворыць пра прафесіяналізм педагогаў-харэографаў і пра згуртаваную працу ўсяго калектыва ўцэлым.
  • 4. У 2015 годзе калектыў стаў уладальнікам дыплома I ступені ў раённым аглядзе-конкурсе “Арт-горад”; дыплома II ступені абласнога этапу агляду мастацкай самадзейнасці “Добры дзень, свет”; дыплома I ступені і дыплома II ступені, а таксама ўладальнікамі спецыяльнага прыза ў ХVII рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”. У 2016 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” стаў лаўрэатам ІІІ ступені ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу ” Таленты Прынямоння ” і дыпламантам Міжнароднага свята харэаграфічнага мастацтва ў рамках XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гародні. У 2017 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”. У 2018 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” адзначыць сваё 15- годдзе. У 2019 годзе лаўрэаты I ступеніт раённага этапу V рэспубліканскага агляду-конкурсудзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, лаўрэат III ступені абласнога этапу V Рэспубліканскага смотра-конкурса “Дзень добры, свет!”, лаўрэат II ступені ХIХ адкрытага рэгіянальнага фестываля-конкурсу дзіцячай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”, лаўрэат III ступені раённага конкурсутанцавальных калектываў “Молодёж Денс/БРСМ” лаўрэат II ступені раённага конкурсу танцавальных калектываў “Піянерскі челендж”. Удзельнікі калектыву і педагогі-харэографы ўжо працуюць над стварэннем новых харэаграфічных пастановак, каб даставіць ні з чым не параўнальнае задавальненне сваім гледачам. Будзе кіпець праца, будуць праходзіць рэпетыцыі, будзе адточвацца кожны рух – адным словам, будзе праводзіцца вялікая работа, прымеркаваная да вялікай падзеі. А потым дзеці надзенуць новыя гарнітуры, загарацца шчасцем іх твары, запоўніцца гледачамі зала, прагучыць уступ і… і зноў закруціцца, закруціцца, засвеціцца рознакаляровымі агнямі танца “Вясёлая карусель”. Здановіч Таццяна Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Дзяржаўнайустановы адукацыі “Сярэдняяшкола №9 г.Ліды”.