1. Назва: Вечарыны Дударскага Клубу
Намінацыя:
G. Грамадсказначныя праекты
ў галіне мастацтва і культуры.
Час рэалізацыі: 2010–2012
2. ПРАДГІСТОРЫЯ: «КОРЧ»
У 2003 з ініцыятывы дудовага майстра Юрася Панкевіча ў адным з паркаў Менску для вытоптвання
газонаў пачала збірацца суполка музыкаў і танцораў. Музыкі гралі народныя і сярэднявечныя танцы.
На дудах. Танцоры тыя танцы таньчылі. На нагах. Ад самага пачатку сустрэчы мелі на мэце папулярыза-
цыю перадусім беларускіх народных дудаў і танцаў. Змяніўшы некалькі пляцовак (Купалаўскі сквер,
Няміга), тусоўка ў 2006 годзе асела ля сухога карча ў яблыневым садзе непадалёк ад метро Ўсход.
З таго часу ў цёплы сезон танцы адбываліся штосераду, з вясны па раннюю восень. За некалькі год вы-
тапталі пляцоўку ды разнесьлі на трэскі сухі корч, ад якога засталася толькі назва месца — "Коряга",
"Корч".
Хутка месца стала папулярным і словы «Корч», «Коряга» стала ўвайшлі ў слэнг менскай нефармальнай
моладзі. Паглядзець, паслухаць, паскакаць ці проста папіць піва пад дуды прыходзілі ня толькі аматары
народных танцаў, але і металісты, панкі, ралевікі, байкеры, готы і іншыя эма… Людзі прыводзілі
на Корч сваіх сяброў і замежных знаёмцаў, паказвалі ўнікальную зьяву — нязмушаныя народныя танцы
на палянцы. Пра корч здымалі сюжэты для тэлеканалаў, пісалі сацыялагічныя даследванні...
3. ПРАДГІСТОРЫЯ: КЛУБ
У 2007 з патрэбы працягваць сустрэчы ня толькі ўлетку быў утвораны Дударскі Клуб —
нефармальнае аб’яднанне дудовых майстроў, музыкаў і аматараў дудаў. І з тых часоў
рэгулярныя танцавальныя вечарыны пад дуды сталі адбывацца і ў халодны сэзон:
• 2007-2008 — кавярня „Катакомбы“
• 2008-2009, 2009-2010 — кавярня „Бастыён“
З’ява, феномэн! Асфальтавая гарадская моладзь сама, без прымусу і пафасу збіраецца таньчыць
народныя танцы пад народныя дуды! Такога няма нідзе, нават у краінах, дзе дударская
традыцыя неперарваная! Але пытанне візуальнага стылю заставалася адкрытым…
4. КАМУНІКАЦЫЯ
Клубны фармат вечарын вымушаў разлічвацца за памяшканне, што ў сваю чаргу прывяло
да патрэбы ў рэкламе мерапрыемстваў, выпрацоўцы адпаведнага візуальнага стылю і
ўвогуле да фармулявання агульнай канцэпцыі мерапрыемстваў.
ЗАДАЧЫ КАМУНІКАЦЫІ
•Папулярызаваць сярод сучаснай моладзі народныя інструменты і танцы пад іх як
актуальны і па сёння спосаб баўлення часу
•Сфарміраваць прывабны сучасны вобраз вечарын народных танцаў, парушыць
стэрэатыпы адсталага і «калхознага» ў дачыненні да традыцыйнай беларускай культуры
•Праз апалітычнае і негвалтоўнае далучэнне да народнай танцавальнай і музычнай
культур паказаць багацце традыцыйнай беларускай культуры, сфарміраваць пачуццё
нацыянальнай самасвядомасці, адметнасці і гонару
5. ПАДЫХОДЫ
Для рэалізацыі задач камунікацыі былі прынятыя насутпныя падыходы:
•У візуальным аздабленні адмовіцца ад сантыментаў у бок народных строяў, арнаментаў і іншых
«замыленых» элементаў, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў кантэксце народнай культуры
•Дзеля еўрапейскага кантэксту паказваць дудовыя і танцавальныя традыцыі іншых еўрапейскіх
народаў, але галоўны акцэнт рабіць усё ж на беларускіх дудах і танцах
•Каб падкрэсліць актуальнасць, акцэнтаваць увагу на клубным фармаце вечарынаў, якія па сутнасці не
адрозніваюцца ня толькі ад распаўсюджаных раней вячорак у корчмах, але і ад сучаснасных дыскатэк
з сафітамі і барам
•Па магчымасці і набліжэнні пэўных датаў, як гэта звычайна робіцца ў сучасных клубах, рабіць
вечарыны тэатычнымі, але з яркім беларускім акцэнтам (напрыклад, святкаваць Каляды замест
Новага Году, а Гуканне вясны замест 8 сакавіка)
•Максімальна захаваць фармат сяброўскіх нефармальных вечарын, арыентацыю на моладзевую
аўдыторыю і даступнасць вечарын для студэнтаў.
•Заахвочваць дудароў да публічных выступаў, прадстаўляць пляцоўку для маладых праектаў і
выступоўцаў
7. Сезон 2010-2011
У сезоне 2010-2011 вечарыны
адбываліся ў клубе «Сфера» .
Адбылося восем вечарын, з іх
некалькі тэматычных. На некаторых
вечарынах гралі адмыслова
запршаныя гурты:
•15.12.2010 Адкрыцьцё клубнага сезону.
«Cornucopia»
•05.01.2011 Каляды. «Irdorath»
•26.01.2011 «Капэля з карчмы
Жарптушанскай»
•09.02.2011 «Testamentum Terrae»
•23.02.2011 Дударскі клуб: БІТВА на
ДУДАХ!
•16.03.2011 ВЯСНА на Дударскім клубе!
Выступы ДУДАРАК!
•30.03.2011 «Ветах»
•20.04.2011 Закрыццё клубнага сезону.
«Бона Сфорца»
8. Сезон 2010-2011
Тыповая афіша сезону для Бітва на дудах – бадай, самая ўда- На веснавой вечарыне не было
вечарыны з запрошаным гуртом. лая вечарынаў сезону. Адбылося ані слова пра міжнародны жано-
Такія афішы адрозніваліся колера- «спаборніцтва» дудароў, што гра- чы дзень, за тое разам з запро-
вай гамай у залежнасці ад параві- юць сярэднявечныя танцы, су- шанымі спеўнымі дзявочымі
ны году. Шэсьць вечарын з васьмі праць дудароў з этнаграфічнай гуртамі гукалі вясну, сьпявалі
адбыліся пры ўдзеле гуртоў, якія
«фракцыі». Гледачы-танцоры самі вяснянкі і канечне слухалі выс-
паказвалі сваю праграму, і толькі
вызначалі пераможцаў, тупы гламуных дзяўчын-дударак.
потым пачынаўся традыцыйныя
дударскія джэмы галасуючы… выпітым півам!
10. Сезон 2011-2012
З маленькага бара за пяць год
вечарыны дараслі да фармата
вялікага клуба, і ў сезоне 2011-2012,
традыцыйна праз сераду, сустрчы
адбываліся ўжо ў клубе RE:PUBLIC —
з вялікім танцполам і двума барамі!
Былі створаныя спрыяльныя умовы
для маладых музыкаў, каб
заахвоціць іх да выступаў і развіцця
— некалькі чалавек выйшлі на
вялікую сцэну ўпершыню.
Упершыню актыўна дапамагалі
інфармацыйныя партнеры, сярод
якіх моладзевыя музычныя і
інфармацыйныя парталы, а таксама
буйныя парталы афіш.
Як і ў папярэднім сезоне, адбылося
восем вечарын, у тым ліку і
тэматычных.
11. Сезон 2011-2012
У гэтым сезоне для візуальнага аздаблення было абрана два акцэнты:
•клубны фармат вечарынаў (праз сафіты, мікрафоны)
•важнасць асобаў музыкаў (праз рукі дудароў, без твару)
Для кожнай вечарыны рабіліся варыянты афіш, адаптаваныя пад сацыяльныя сеткі:
12. Сезон 2011-2012
Частка вечарынаў была прысвечана каляндарнаму цыклу.
Як і ў папярэднім сезоне, на Каляды вадзілі казу і спявалі
традыцыйныя калядкі.
13. Адметнасцю сезона былі прэзэнтацыі. Так, адна з сустрэчаў была прысвечана перасоўнай
выставе «Беларуская дуда» , а на другой быў прадстаўлены публіцы першы выпуск альманаху
DUDAR. У выніку інтэрактыўных конкурсаў многія госьці атрымалі альманах у падарунак.
14. Таксама ў рамказ сустрэч Дударскага клубу адбыліся канцэрты гуртоў Testamentum Terrae,
Irdorath, Яварына і прэзэнтацыя новай праграмы электроннага праекта PAWA.
17. ВЫНІКІ
Некаторыя вынікі развіцця праекту:
•Апошнія два сезоны кожную вечарыну дударскага клуба наведвае ад 150–300 чалавек,
пры чым каля сотні — стала. А дзякуючы сацыяльным сеткам яшчэ каля 500 чалавек
актыўна цікавяцца кожнай вечарынай і не выключаюць магчымасці патрапіць туды.
Дзякуючы актыўнай працы з сацыяльнымі сеткамі і інфармацыйнымі партнерамі, кожная
вечарына мела шырокі грамадскі рэзананс і абмеркаванне. Сведчаннем папулярнасці і
патэнцыялу з’яўляецца рост памяшкання для вечарынаў ад маленькай кавярні да аднаго з
самых буйных клубаў Менску.
•Пачаў і працягвае фарміравацца станоўчы і прывабны імідж народных дудаў і танцаў і —
шырэй — традыцыйнай культуры сярод моладзі і студэнтаў. Элементы традыцыйнай
беларускай культуры стала ідэнтыфікуюцца як свае, выклікаюць павагу і гонар.
•Колькасць сяброў суполкі Дударскага Клуба за некалькі год вырасла з некалькіх
дзясяткаў чалавек да тысячы. На сёньня колькасць сяброў суполкі падыходзіць да 1200
чалавек і дынаміка застаецца станоўчай: http://vk.com/dudarski_klub
18. ПАДЗЯКІ
•Музыкам — за самаадданасць. А маладым — яшчэ і за смеласць. У вечарынах
Дударскага клубу маладыя музыкі атрымалі пляцоўку для выступаў, больш дасведчаныя
— для эксперыментаў. Уваход на імпрэзы для музыкаў быў і будзе заставацца вольным. А
піва — бясплатным :)
•Танцорам — за цярпенне. Арганізатары і далей плануюць рабіць усё, каб вам было
прасторна і блізка да мэтро, а ўваход на імпрэзы быў максіамльна даступны нават для
студэнтаў.
•Журналістам і фатографам — за супрацу.
•Адміністрацыі і персаналу клубаў — за паразуменне і адэкватнае стаўленне да нашае
апантанасці.
19. Падрыхтавана для трэцяга конкурса
беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі
AD.NAK!
Дызайнер і куратар праекту:
Яўген Барышнікаў
11 чэрвеня 2012
* У аздабленні прэзэнтацыі выкарыстаныя фотаздымкі
розных аўтараў з вечарынаў Дударскага клубу за 2006-2012
гг., апублікаваныя на парталах budzma.org, tut.by,
navokal.com, belmetal.org, metallscript.net, mens.by і іншых, а
таксама з прыватных фотаблогаў.
Арганізатары вечарынаў вельмі ўдзячныя ўсім нашым
фатографам і не прэтэндуюць на якія кольвек правы на
гэтыя фота :)