AD.NAK!
Тысячы беларусаў угэтыя месяцы сочаць за навінамі
з Украіны і адчуваюць салідарнасць з грамадзянамі
суседняй краіны. Аднак, на жаль, гэтыя пачуцці не
выходзяць за асабістыя межы сацыяльных сетак праз
няпростую сітуацыю з вулічнай актыўнасцю ў самой
Беларусі.
У той жа час шматлікія медыі Ўкраіны фактычна не
мелі ніякіх прыкметаў, паводле якіх маглі б напісаць
аб меркаваннях беларусаў пра гістарычныя
перамены ў суседняй краіне.
4.
AD.NAK!
«Жоўта-блакітныя аватары» –арт-праект, які стварае яркі
візуальны вобраз для абазначэння сваёй грамадзянскай
пазіцыі беларусамі, а таксама паведамляе Ўкраіне пра
салідарнасць беларусаў.
У сакавіку 2014 году на цэнтральных вуліцах Менску
з’явіліся папяровыя героі у традыцыях вядомага
арт-праекту Freedom on Paper.
Праект заснаваны на традыцыйных падыходах, якія
разам складаюць інавацыю і адпавядаюць сучасным
тэндэнцыям у галіне рэкламы і мастацтва: спалучае
стрыт-арт з сучаснымі тэхналогіямі – фота і медыі.
AD.NAK!
Беларусы і ўкраінцывыкарыстоўваюць
здымкі як аватары і аздабленне сваіх
старонак у сацыяльных сетках.
Старонка з публікацыямі здымкаў з арт-праекту
атрымала болей 1000 рэкамендацыяў
ад карыстальнікаў сацыяльных сетак.
Матэрыял пра праект і інтэрв’ю з аўтарамі на
“Украінскай праўдзе” атрымаў амаль
4000 рэкамендацыяў.
9.
AD.NAK!
Сімвалічная арт-акцыя беларусаўстала
топ-навіной на дзясятках украінскіх
сайтаў і ўвайшла ў выпускі навінаў
некалькіх тэлеканалаў.
Ужытыя візуальныя сродкі сталі
міжнароднай мовай камунікацыяў.