SlideShare a Scribd company logo
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны
ў сістэме гістарычных навук
Электронная прэзентацыя
Аўтар: А.У. Каляга
старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі,
археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
ГрДУ імя Янкі Купалы
План
• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў
гістарычнай навуцы
• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства
• Прадмет даследавання дапаможных гістарычных
дысцыплін. Іх сувязь паміж сабой і іншымі навукамі
• Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх
месца ў гістарычнай навуцы
• Паняцце «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны»
з’яўляецца інтэрнацыянальным. Зыходным выступае
нямецкі тэрмін «die historischen Hilfswissenschaften».
Аналагічныя вызначэнні існуюць у французскай,
англійскай, польскай і іншых мовах («les sciences auxiliaires
de l'histoire», «the auxiliary historical disciplines», «nauki
pomocnicze historii» і да т.п.).
• Да класічных «дапаможных гістарычных дысцыплін»
адносяцца палеаграфія, дыпламатыка, храналогія,
метралогія, сфрагістыка, геральдыка, нумізматика,
генеалогія.
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны
і крыніцазнаўства
• Гістарычная навука будуе свае высновы на матэрыяле
гістарычных крыніц.
• Пад гістарычнай крыніцай разумеюць усе рэшткі мінулага,
якія звязаны з дзейнасцю людзей і адлюстроўваюць
гісторыю чалавечага грамадства (гл. далей).
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны
і крыніцазнаўства
• Прадукты і сляды дзейнасці людзей дайшлі да нас у
выглядзе крыніц рэчавых (рэшткаў прылад працы і зброі,
прадметаў побыту, архітэктурных збудаванняў),
лінгвістычных (мовы), этнаграфічных (нораваў, звычаяў),
вусных (фальклору) і г.д. Са з’яўленнем і развіццём
пісьменства паўсталі пісьмовыя крыніцы, а ў найноўшы
час, дзякуючы развіццю тэхнікі, - гукавыя запісы, фота- і
кінадакументы.
• Прыёмамі выяўлення, класіфікацыяй, распрацоўкай
комплекснай методыкі апрацоўкі, вывучэння і
выкарыстання крыніц займаецца крыніцазнаўства.
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны
і крыніцазнаўства
• Першы этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы
звязаны з атрыманнем інфармацыі аб іх паходжанні.
• Для пісьмовай крыніцы гэта азначае ўстанаўленне часу і
месца яе стварэння, аўтарства, умоў напісання і
сапраўднасці, аднаўленне згубленых месцаў і
першапачатковага тэксту, устанаўленне рэдакцый, копій,
спісаў (гл. далей).
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны
і крыніцазнаўства
• Першы этап крытыкі патрабуе ад даследчыка глыбокага
аналізу тэксту, дадзеных мовы, імёнаў уласных,
геаграфічных і тапаграфічных звестак, назірання за
фармулярам, почыркам, знакамі пісьма і матэрыялам для
пісьма, выкарыстання метралагічных, храналагічных,
сфрагістычных і нумізматычных звестак. Умоўна гэты этап
аналізу гістарычнай крыніцы называецца этапам знешняй
крытыкі.
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і
крыніцазнаўства
• Другі этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы
заснаваны на вывучэнні зместу крыніцы і мае на мэце
ўстанаўленне яе дакладнасці, г.зн. высвятленне ступені
адпаведнасці жыццёвых з’яў іх адлюстраванню ў крыніцы.
• На гэтым этапе ўстанаўліваецца паўната інфармацыі і
навуковая каштоўнасць крыніцы (гл. далей).
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і
крыніцазнаўства
• Задачы ўнутранай крытыкі пісьмовых крыніц патрабуюць
перш за ўсё ўліку сацыяльнай пазіцыі, нацыянальнай і
культурнай прыналежнасці іх аўтараў. Пэўны ўплыў на
аўтара аказвае і гістарычная абстаноўка, у якой ён жыве і
працуе.
• Умоўна гэты этап аналізу гістарычнай крыніцы называецца
этапам унутранай крытыкі.
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і
крыніцазнаўства
• Як суадносяцца крыніцазнаўства і дапаможныя
гістарычныя дысцыпліны?
• Задачы і даследчыя прыёмы крыніцазнаўства і
дапаможных гістарычных дысцыплін пераплецены і
ўзаемазвязаны. Але крыніцазнаўства, якое займаецца
класіфікацыяй крыніц, распрацоўвае комплексную
методыку ўсебаковай знешняй і ўнутранай крытыкі крыніц
і аналізуе ўсю іх сукупнасць, шырэй любой з дапаможных
гістарычных дысцыплін, паколькі кожная з іх абмежавана
«сваім» аб’ектам даследавання і «працуе» сваімі
метадамі.
Прадмет даследавання дапаможных
гістарычных дысцыплін
• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (іншая назва -
спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны) - асаблівыя,
адносна самастойныя галіны гістарычнай навукі, якія
сваімі спецыфічнымі метадамі вывучаюць пэўныя віды або
асобныя бакі формы і зместу гістарычных крыніц
(Wikipedia).
• Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (спецыяльныя
гістарычныя дысцыпліны) - сістэма навуковых дысцыплін,
якія распрацоўваюць праблемы методыкі і тэхнікі
гістарычных даследаванняў (Энцыклапедычны слоўнік).
Прадмет даследавання дапаможных
гістарычных дысцыплін
• Прадмет даследавання дапаможных гістарычных
дысцыплін можа вызначацца ў залежнасці ад:
1. характару матэрыялу крыніцы, які змяшчае пісьмовую
інфармацыю (папірус, бяроста, папера, камень, метал і
інш.);
2. тыпу крыніцы (пісьмовая крыніца, пячатка, манета, герб і
інш.);
3. віду крыніцы (акт, летапіс, мемуары і інш).
Сувязь дапаможных гістарычных дысцыплін
паміж сабой і іншымі навукамі
• Любая з дапаможных гістарычных дысцыплін супастаўляе
свае назіранні з назіраннямі іншых сумежных дысцыплін і
развіваецца ва ўзаемадзеянні з імі.
• Так, палеаграфія цесна звязана з храналогіяй. Веданне
палеаграфіі дапамагае прачытаць літарныя выявы лічбаў, а
палеаграфічныя назіранні над матэрыялам для пісьма,
знакамі графікі, упрыгажэннямі могуць служыць ускосным
доказам дакладнасці датавання.
Класіфікацыя дапаможных гістарычных
дысцыплін
• Тры тыпы дапаможных гістарычных дысцыплін:
1. дысцыпліны, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок, адну
частку ці ўласцівасць (характарыстыку) інфармацыі розных
тыпаў і відаў гістарычных крыніц;
2. дысцыпліны, якія ўсебакова і цалкам вывучаюць
інфармацыю якога-небудзь аднаго комплексу (тыпу або
віду) гістарычных крыніц;
3. дысцыпліны, якія вывучаюць толькі адзін тып гістарычных
крыніц, але рознымі метадамі і з рознымі мэтамі.
Класіфікацыя дапаможных гістарычных
дысцыплін
Першы тып Другі тып Трэці тып
аб’ект прадмет аб’ект прадмет аб’ект прадмет
розны розны розны адзіны адзіны розны
Генеалогія Баністыка Археаграфія
Метралогія Геральдыка Архівазнаўства
Палеаграфія Дыпламатыка Кадыкалогія
Храналогія Нумізматыка Кнігазнаўства
Эпіграфіка Сфрагістыка Тэксталогія
Генеалогія
• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца
вывучэннем роднасных узаемасувязей паміж людзьмі,
гісторыяй родаў, паходжаннем асоб, складаннем
генеалагічных дрэваў.
Метралогія
• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца
вывучэннем мер - даўжыні, плошчы, аб’ёму, вагі - у іх
гістарычным развіцці.
Палеаграфія
• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца
вывучэннем знешніх прыкмет рукапісных крыніц у іх
гістарычным развіцці.
Храналогія
• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца
вывучэннем сістэмы летазлічэння і календароў розных
народаў і дзяржаў, дапамагае ўстанаўліваць даты
гістарычных падзей і час стварэння гістарычных крыніц.
Эпіграфіка
• Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца
вывучэннем зместу і формы надпісаў на цвёрдых
матэрыялах (камені, кераміцы, метале і інш.) і класіфікуе іх
у адпаведнасці з іх часавым і культурным кантэкстам.

More Related Content

Featured

AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfAI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
marketingartwork
 
Skeleton Culture Code
Skeleton Culture CodeSkeleton Culture Code
Skeleton Culture Code
Skeleton Technologies
 
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
Neil Kimberley
 
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
contently
 
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
Albert Qian
 
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsSocial Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Kurio // The Social Media Age(ncy)
 
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Search Engine Journal
 
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
SpeakerHub
 
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
Clark Boyd
 
Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next
Tessa Mero
 
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentGoogle's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Lily Ray
 
How to have difficult conversations
How to have difficult conversations How to have difficult conversations
How to have difficult conversations
Rajiv Jayarajah, MAppComm, ACC
 
Introduction to Data Science
Introduction to Data ScienceIntroduction to Data Science
Introduction to Data Science
Christy Abraham Joy
 
Time Management & Productivity - Best Practices
Time Management & Productivity -  Best PracticesTime Management & Productivity -  Best Practices
Time Management & Productivity - Best Practices
Vit Horky
 
The six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementThe six step guide to practical project management
The six step guide to practical project management
MindGenius
 
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
RachelPearson36
 
Unlocking the Power of ChatGPT and AI in Testing - A Real-World Look, present...
Unlocking the Power of ChatGPT and AI in Testing - A Real-World Look, present...Unlocking the Power of ChatGPT and AI in Testing - A Real-World Look, present...
Unlocking the Power of ChatGPT and AI in Testing - A Real-World Look, present...
Applitools
 
12 Ways to Increase Your Influence at Work
12 Ways to Increase Your Influence at Work12 Ways to Increase Your Influence at Work
12 Ways to Increase Your Influence at Work
GetSmarter
 
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike RoutesMore than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
Project for Public Spaces & National Center for Biking and Walking
 
Featured (20)

ChatGPT webinar slides
ChatGPT webinar slidesChatGPT webinar slides
ChatGPT webinar slides
 
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike RoutesMore than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
More than Just Lines on a Map: Best Practices for U.S Bike Routes
 
Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук

  • 1. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны ў сістэме гістарычных навук Электронная прэзентацыя Аўтар: А.У. Каляга старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы
  • 2. План • Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў гістарычнай навуцы • Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін. Іх сувязь паміж сабой і іншымі навукамі • Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін
  • 3. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў гістарычнай навуцы • Паняцце «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны» з’яўляецца інтэрнацыянальным. Зыходным выступае нямецкі тэрмін «die historischen Hilfswissenschaften». Аналагічныя вызначэнні існуюць у французскай, англійскай, польскай і іншых мовах («les sciences auxiliaires de l'histoire», «the auxiliary historical disciplines», «nauki pomocnicze historii» і да т.п.). • Да класічных «дапаможных гістарычных дысцыплін» адносяцца палеаграфія, дыпламатыка, храналогія, метралогія, сфрагістыка, геральдыка, нумізматика, генеалогія.
  • 4. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Гістарычная навука будуе свае высновы на матэрыяле гістарычных крыніц. • Пад гістарычнай крыніцай разумеюць усе рэшткі мінулага, якія звязаны з дзейнасцю людзей і адлюстроўваюць гісторыю чалавечага грамадства (гл. далей).
  • 5. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Прадукты і сляды дзейнасці людзей дайшлі да нас у выглядзе крыніц рэчавых (рэшткаў прылад працы і зброі, прадметаў побыту, архітэктурных збудаванняў), лінгвістычных (мовы), этнаграфічных (нораваў, звычаяў), вусных (фальклору) і г.д. Са з’яўленнем і развіццём пісьменства паўсталі пісьмовыя крыніцы, а ў найноўшы час, дзякуючы развіццю тэхнікі, - гукавыя запісы, фота- і кінадакументы. • Прыёмамі выяўлення, класіфікацыяй, распрацоўкай комплекснай методыкі апрацоўкі, вывучэння і выкарыстання крыніц займаецца крыніцазнаўства.
  • 6. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Першы этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы звязаны з атрыманнем інфармацыі аб іх паходжанні. • Для пісьмовай крыніцы гэта азначае ўстанаўленне часу і месца яе стварэння, аўтарства, умоў напісання і сапраўднасці, аднаўленне згубленых месцаў і першапачатковага тэксту, устанаўленне рэдакцый, копій, спісаў (гл. далей).
  • 7. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Першы этап крытыкі патрабуе ад даследчыка глыбокага аналізу тэксту, дадзеных мовы, імёнаў уласных, геаграфічных і тапаграфічных звестак, назірання за фармулярам, почыркам, знакамі пісьма і матэрыялам для пісьма, выкарыстання метралагічных, храналагічных, сфрагістычных і нумізматычных звестак. Умоўна гэты этап аналізу гістарычнай крыніцы называецца этапам знешняй крытыкі.
  • 8. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Другі этап навуковай крытыкі гістарычнай крыніцы заснаваны на вывучэнні зместу крыніцы і мае на мэце ўстанаўленне яе дакладнасці, г.зн. высвятленне ступені адпаведнасці жыццёвых з’яў іх адлюстраванню ў крыніцы. • На гэтым этапе ўстанаўліваецца паўната інфармацыі і навуковая каштоўнасць крыніцы (гл. далей).
  • 9. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Задачы ўнутранай крытыкі пісьмовых крыніц патрабуюць перш за ўсё ўліку сацыяльнай пазіцыі, нацыянальнай і культурнай прыналежнасці іх аўтараў. Пэўны ўплыў на аўтара аказвае і гістарычная абстаноўка, у якой ён жыве і працуе. • Умоўна гэты этап аналізу гістарычнай крыніцы называецца этапам унутранай крытыкі.
  • 10. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства • Як суадносяцца крыніцазнаўства і дапаможныя гістарычныя дысцыпліны? • Задачы і даследчыя прыёмы крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплін пераплецены і ўзаемазвязаны. Але крыніцазнаўства, якое займаецца класіфікацыяй крыніц, распрацоўвае комплексную методыку ўсебаковай знешняй і ўнутранай крытыкі крыніц і аналізуе ўсю іх сукупнасць, шырэй любой з дапаможных гістарычных дысцыплін, паколькі кожная з іх абмежавана «сваім» аб’ектам даследавання і «працуе» сваімі метадамі.
  • 11. Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін • Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (іншая назва - спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны) - асаблівыя, адносна самастойныя галіны гістарычнай навукі, якія сваімі спецыфічнымі метадамі вывучаюць пэўныя віды або асобныя бакі формы і зместу гістарычных крыніц (Wikipedia). • Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны (спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны) - сістэма навуковых дысцыплін, якія распрацоўваюць праблемы методыкі і тэхнікі гістарычных даследаванняў (Энцыклапедычны слоўнік).
  • 12. Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін • Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін можа вызначацца ў залежнасці ад: 1. характару матэрыялу крыніцы, які змяшчае пісьмовую інфармацыю (папірус, бяроста, папера, камень, метал і інш.); 2. тыпу крыніцы (пісьмовая крыніца, пячатка, манета, герб і інш.); 3. віду крыніцы (акт, летапіс, мемуары і інш).
  • 13. Сувязь дапаможных гістарычных дысцыплін паміж сабой і іншымі навукамі • Любая з дапаможных гістарычных дысцыплін супастаўляе свае назіранні з назіраннямі іншых сумежных дысцыплін і развіваецца ва ўзаемадзеянні з імі. • Так, палеаграфія цесна звязана з храналогіяй. Веданне палеаграфіі дапамагае прачытаць літарныя выявы лічбаў, а палеаграфічныя назіранні над матэрыялам для пісьма, знакамі графікі, упрыгажэннямі могуць служыць ускосным доказам дакладнасці датавання.
  • 14. Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін • Тры тыпы дапаможных гістарычных дысцыплін: 1. дысцыпліны, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок, адну частку ці ўласцівасць (характарыстыку) інфармацыі розных тыпаў і відаў гістарычных крыніц; 2. дысцыпліны, якія ўсебакова і цалкам вывучаюць інфармацыю якога-небудзь аднаго комплексу (тыпу або віду) гістарычных крыніц; 3. дысцыпліны, якія вывучаюць толькі адзін тып гістарычных крыніц, але рознымі метадамі і з рознымі мэтамі.
  • 15. Класіфікацыя дапаможных гістарычных дысцыплін Першы тып Другі тып Трэці тып аб’ект прадмет аб’ект прадмет аб’ект прадмет розны розны розны адзіны адзіны розны Генеалогія Баністыка Археаграфія Метралогія Геральдыка Архівазнаўства Палеаграфія Дыпламатыка Кадыкалогія Храналогія Нумізматыка Кнігазнаўства Эпіграфіка Сфрагістыка Тэксталогія
  • 16. Генеалогія • Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем роднасных узаемасувязей паміж людзьмі, гісторыяй родаў, паходжаннем асоб, складаннем генеалагічных дрэваў.
  • 17. Метралогія • Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем мер - даўжыні, плошчы, аб’ёму, вагі - у іх гістарычным развіцці.
  • 18. Палеаграфія • Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем знешніх прыкмет рукапісных крыніц у іх гістарычным развіцці.
  • 19. Храналогія • Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сістэмы летазлічэння і календароў розных народаў і дзяржаў, дапамагае ўстанаўліваць даты гістарычных падзей і час стварэння гістарычных крыніц.
  • 20. Эпіграфіка • Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем зместу і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камені, кераміцы, метале і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часавым і культурным кантэкстам.