1. Інсайт
Юнэска афіцыйна прызнае беларускую мову
нестабільнай. Па дадзеным Нацыянальнага
статыстычнага камітэту РБ, на ёй размаўляе толькі 23%
насельніцтва, і ў звычайным жыцці мы практычна не
чуем родную мову. Наша мова паступова памірае, а
мы проста гэтага не заўважаем.
2. Задача
Зрабіць сайт, як адзін са складальнікаў рэкламнай
кампаніі, які прыцягне ўвагу да паміраючай беларускай
мовы.
3. Iдэя
Распрацаваць сайт, які як мага глыбей пагрузіць
карыстальніка ў асвечаную праблему. Выкарыстаць усе
перавагі сучасных тэхналогій і ўзаемадзейнічаць з
асноўнымі органамі пачуццяў беларуса: слых, зрок,
гаворка.
4. Рашэнне
Распрацаваны прома-сайт http://admova.by/ які прапануе
людзям сказаць ўсяго адно слова і вылечыць зомбі.
Для поўнага і больш эфектыўнага ўключэння ў праблему,
на сайце мы інтэгравалі відэа ролік
http://www.youtube.com/watch?v=601dr1iX9ng,
у якім раскрываецца праблема знікнення беларускай
мовы.