SlideShare a Scribd company logo
НЕРВОВАЯ СІСТЭМА служыць для
перадачы інфармацыі ад
мозгу да цягліцаў і наадварот.
ГАЛАЎНЫ МОЗГ – гэта
кантрольны цэнтр усяго
арганізму. Ён злучаецца са
спінным мозгам, які
знаходзіцца ўнутры хрыбта.
СПІННЫ МОЗГ разгаліноўваецца
на мноства НЕРВАЎ, ланцужкі
якіх цягнуцца ў кожны
вугалок арганізма. НЕРВОВАЯ
СІСТЭМА – гэта хуткасная
магістраль з двухбаковым
рухам.
ГАЛАЎНЫ МОЗГ складаецца з пяці
аддзелаў: пярэдняга (1), задня-
га (2), прамежкавага (3), ся-
рэдняга (4), прадаўгаватага (5).
Кожную секунду наш мозг
атрымлівае і апрацоўвае МІЛЬ-
ЯРДЫ НЕРВОВЫХ ІМПУЛЬСАЎ.
Мозг падзелены на часткі, кож-
ная з якіх адказвае за нейкую
ФУНКЦЫЮ нашага арганізма: за
рухі, пачуцці, слых, зрок, раў-
навагу, маўленне, смак.
Напрыклад, МАЗЖАЧОК адказ-
вае за раўнавагу цела, а так-
сама за памяць цягліцаў –
катанне на ровары, плаванне,
танцы.
ЛЕВАЕ ПАЎШАР'Е
адказвае за
пісьмо, лічэнне,
запамінанне
словаў,
асэнсаванне
падзей і з'яваў.
ЛЕВАЕ ПАЎШАР’Е
адказвае за
правую частку
цела.
ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е
адказвае за
творчае
мысленне, за
пачуццё гумару,
за цэласнае
ўспрыманне
свету вакол.
ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е
адказвае за
левую частку
цела.
НЕЙРОНЫ – нервовыя
клеткі. Бог уклаў у
арганізм чалавека больш
за сто мільярдаў такіх
клетак. Адны з іх
удзельнічаюць ва
ўспрыманні смаку, паху і
дотыку, іншыя адказваюць
за працэсы руху і працы
арганізма, а ёсць і такія,
якія дапамагаюць думаць:
ацэньваць сітуацыю і
прымаць рашэнні.
Некаторыя дзеянні арганізм робіць
аўтаматычна, без удзела нашага
мыслення. Такія хуткія рэакцыі на знешнія
раздражняльнікі называюць РЭФЛЕКСАМІ.
У такім выпадку працуе спінны мозг – гэта
ён дае сігнал адняць руку, калі мы
дакрануліся да гарачага. Гэта сістэма
аховы арганізма ад магчымай небяспекі.
А сукупнасць клетак, якая прымае ўдзел у
такіх дзеяннях, называецца РЭЦЭПТАР.
Асабліва шмат іх на твары, на падэшвах
ног, на далонях, на языку, у носе. Яны
дазваляюць нам адчуваць наваколле.
Вочы – ОРГАН ЗРОКУ, які ўспрымае
святло. Гэтае святло праз невялікую
адтуліну – ЗРЭНКУ – трапляе на
крышталік – лінзу, якая факусуе
прамень. Пасля прамень трапляе на
СЯТЧАТКУ – заднюю абалонку вока, якая
мае шмат рэцэптараў. Яны па нерву
адпраўляюць атрыманую інфармацыю ў
мозг для апрацоўкі. Любы прадмет мы
вызначаем па форме, памеру, яркасці і
колеру, калі чагосьці не хапае, мозг
можа аўтаматычна ўявіць і дапоўніць
прабелы. Ад гэтага ўзнікаюць ілюзіі.
Гук – гэта хваляванні паветра. Наша ВУШНАЯ РАКАВІНА ловіць хвалі,
як лакатар, адпраўляе іх унутр галавы, дзе хвалі стукаюцца аб
барабанную перапонку. ПЕРАПОНКА пачынае вібраваць і перадае
рухі на тры костачкі: МАЛАТОЧАК, КАВАДЛА, СТРЭМЕЧКА. Гэтыя косткі
паўтараюць вібрацыі паветра і перадаюць зменшаныя хвалі яшчэ
глыбей, на орган, які называецца СЛІМАК. Слімак усеяны
нервовымі канчаткамі, якія перадаюць інфармацыю мозгу для
апрацоўкі. Вельмі гучныя гукі могуць пашкодзіць гэтае
пяшчотнае прыстасаванне. Таму трэба берагчы слых і радзей
карыстацца навушнікамі.
Унутры носа знаходзяцца безліч НЮХАЛЬНЫХ
ВАЛАСКОЎ, вельмі тонкіх і маленькіх, якія
з’яўляюцца працягам нервовых клетак.
Гэтыя валаскі ўлоўліваюць лятучыя
малекулы, якія адрываюцца ад рэчаў, ежы,
кветак і г.д. Вылучаюць некалькі груп пахаў:
духмяныя, свежыя, рэзкія і гнілыя. А агулам
пахаў некалькі тысяч.
Пахі часта могуць нагадваць нам нейкі
момант або чалавека. Мозг вельмі
дасканала звязвае пахі і малюнкі, якія
бачаць вочы. А калі у нас насмарк, валаскі
заблакаваны і пахаў мы амаль не адчуваем.
СМАКІ мы распазнаем нашым
языком, дакладней маленькімі
СМОЧКАМІ, якія пакрываюць амаль
усю плошчу языка, а таксама частку
ПАДНЯБЕННЯ І ГЛЫТКІ.
Звычайна кажуць пра чатыры
асноўныя смакі: салодкі, кіслы, горкі
і салёны, але мы таксама адчуваем
пякучы смак, тлусты, мясны,
металічны, мятны, а таксама сумесі
розных смакаў. Каб адчуць смак,
ежа павінна растварыцца ў сліне.
Таму, калі дасканала жаваць ежу, яе
смак раскрываецца больш поўна.
Калі мы кажам пра ДОТЫК, то часцей за
ўсё ўяўляем пальцы рук. І гэта слушна, бо
хоць мы адчуваем дотык усім целам,
асабліва шмат нервовых канчаткаў
менавіта на ПАДУШКАХ ПАЛЬЦАЎ.
Дотык дапамагае сляпым або глухім
людзям кампенсаваць недахоп
інфармацыі. Сляпыя людзі могуць чытаць
з дапамогай распрацаванага шрыфта, які
ўяўляе сабой набор выпуклых кропак.
Глухія людзі часта улоўліваюць нават
самыя маленькія хваляванні зямлі або
няроўнасці прадметаў, што звычайным
людзям часамі не пад сілу.
У нервовай сістэмы ёсць некалькі ворагаў:
невыкананне рэжыму дня, кепскі сон і
ператамленне. Каб вучоба не выклікала
стомы, трэба выконваць некаторыя
правілы: выконваць РЭЖЫМ ДНЯ, чаргаваць
разумовую і фізічную працу, чаргаваць
навучанне і адпачынак. Лепшы адпачынак
для мозгу – ПРАГУЛКА на свежым паветры
або РУХОМАЯ ГУЛЬНЯ.
Падчас заняткаў тэлевізар, радыё і нават
тэлефон трэба выключаць, каб яны не
адцягвалі ўвагу. Добры адпачынак гэта
таксама ЗДАРОВЫ НАЧНЫ СОН. Каб выспацца
трэба класціся не пазней за 22 гадзіны.
Нашы вочы добра абароненыя: бровы
не дапускаюць трапляння ў іх кропляў
поту або дажджу, вейкі ахоўваюць ад
пылу. Вочы знаходзяцца ў паглыбленні –
вачніцах, гэта абараняе ад траўмаў.
Слёзы абмываюць і ачышчаюць вочы.
Але і мы самі мусім клапаціцца пра вочы.
- Не церці вочы бруднымі рукамі.
- Быць асцярожнымі з вострымі
прадметамі.
- Праводзіць каля кампутара і тэлевізара
не больш за 1,5 гадзіны на дзень.
- Рабіць зрокавую гімнастыку.
- Есці прадукты багатыя вітамінам А.
Каб захаваць добры слых трэба
берагчы вушы. Бруд, інфекцыі і
шум – ворагі нашых вушак, таму
ня трэба доўга знаходзіцца ў
шумных месцах, трэба берагчы
вушы ад рэзкага гуку, не
слухаць гучную музыку ў
навушніках. Даглядаць вушныя
ракавіны – мыць, вычышчаць ад
серы. Не калупацца ў вушах
вострымі прадметамі. Калі
баляць вушы, звяртацца да
лекара.
"Чытаем кнігу прыроды"– гэта цікавыя
прэзентацыі і дапаможныя матэрыялы
па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі,
каб нашыя дзеці ведалі пра магутнасць і
прыгажосць Бога і пра Яго цудоўны план
для нас…
Ідэя і аўтар тэксту – Надзея Гарэцкая
Рэдагаванне і стыль – Вольга Севярынец

More Related Content

More from volha_S

Драпежныя птушкі
Драпежныя птушкіДрапежныя птушкі
Драпежныя птушкі
volha_S
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
volha_S
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
volha_S
 
Млекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя БеларусіМлекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя Беларусі
volha_S
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
volha_S
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
volha_S
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
volha_S
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
volha_S
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
volha_S
 
Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
Млекакормячыя альбо сысуны. КласіфікацыяМлекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
volha_S
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
volha_S
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
volha_S
 
Птушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраюПтушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраю
volha_S
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
volha_S
 
Аселыя і пералётныя птушкі
Аселыя і пералётныя птушкіАселыя і пералётныя птушкі
Аселыя і пералётныя птушкі
volha_S
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
volha_S
 
Птушкі
ПтушкіПтушкі
Птушкі
volha_S
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
volha_S
 
Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 

More from volha_S (20)

Драпежныя птушкі
Драпежныя птушкіДрапежныя птушкі
Драпежныя птушкі
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Млекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя БеларусіМлекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя Беларусі
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
Млекакормячыя альбо сысуны. КласіфікацыяМлекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Птушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраюПтушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраю
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 
Аселыя і пералётныя птушкі
Аселыя і пералётныя птушкіАселыя і пералётныя птушкі
Аселыя і пералётныя птушкі
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
 
Птушкі
ПтушкіПтушкі
Птушкі
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
 
Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 

Нервовая сістэма чалавека

  • 1.
  • 2. НЕРВОВАЯ СІСТЭМА служыць для перадачы інфармацыі ад мозгу да цягліцаў і наадварот. ГАЛАЎНЫ МОЗГ – гэта кантрольны цэнтр усяго арганізму. Ён злучаецца са спінным мозгам, які знаходзіцца ўнутры хрыбта. СПІННЫ МОЗГ разгаліноўваецца на мноства НЕРВАЎ, ланцужкі якіх цягнуцца ў кожны вугалок арганізма. НЕРВОВАЯ СІСТЭМА – гэта хуткасная магістраль з двухбаковым рухам.
  • 3.
  • 4. ГАЛАЎНЫ МОЗГ складаецца з пяці аддзелаў: пярэдняга (1), задня- га (2), прамежкавага (3), ся- рэдняга (4), прадаўгаватага (5).
  • 5. Кожную секунду наш мозг атрымлівае і апрацоўвае МІЛЬ- ЯРДЫ НЕРВОВЫХ ІМПУЛЬСАЎ. Мозг падзелены на часткі, кож- ная з якіх адказвае за нейкую ФУНКЦЫЮ нашага арганізма: за рухі, пачуцці, слых, зрок, раў- навагу, маўленне, смак. Напрыклад, МАЗЖАЧОК адказ- вае за раўнавагу цела, а так- сама за памяць цягліцаў – катанне на ровары, плаванне, танцы.
  • 6. ЛЕВАЕ ПАЎШАР'Е адказвае за пісьмо, лічэнне, запамінанне словаў, асэнсаванне падзей і з'яваў. ЛЕВАЕ ПАЎШАР’Е адказвае за правую частку цела. ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е адказвае за творчае мысленне, за пачуццё гумару, за цэласнае ўспрыманне свету вакол. ПРАВАЕ ПАЎШАР’Е адказвае за левую частку цела.
  • 7. НЕЙРОНЫ – нервовыя клеткі. Бог уклаў у арганізм чалавека больш за сто мільярдаў такіх клетак. Адны з іх удзельнічаюць ва ўспрыманні смаку, паху і дотыку, іншыя адказваюць за працэсы руху і працы арганізма, а ёсць і такія, якія дапамагаюць думаць: ацэньваць сітуацыю і прымаць рашэнні.
  • 8. Некаторыя дзеянні арганізм робіць аўтаматычна, без удзела нашага мыслення. Такія хуткія рэакцыі на знешнія раздражняльнікі называюць РЭФЛЕКСАМІ. У такім выпадку працуе спінны мозг – гэта ён дае сігнал адняць руку, калі мы дакрануліся да гарачага. Гэта сістэма аховы арганізма ад магчымай небяспекі. А сукупнасць клетак, якая прымае ўдзел у такіх дзеяннях, называецца РЭЦЭПТАР. Асабліва шмат іх на твары, на падэшвах ног, на далонях, на языку, у носе. Яны дазваляюць нам адчуваць наваколле.
  • 9. Вочы – ОРГАН ЗРОКУ, які ўспрымае святло. Гэтае святло праз невялікую адтуліну – ЗРЭНКУ – трапляе на крышталік – лінзу, якая факусуе прамень. Пасля прамень трапляе на СЯТЧАТКУ – заднюю абалонку вока, якая мае шмат рэцэптараў. Яны па нерву адпраўляюць атрыманую інфармацыю ў мозг для апрацоўкі. Любы прадмет мы вызначаем па форме, памеру, яркасці і колеру, калі чагосьці не хапае, мозг можа аўтаматычна ўявіць і дапоўніць прабелы. Ад гэтага ўзнікаюць ілюзіі.
  • 10.
  • 11.
  • 12.
  • 13.
  • 14. Гук – гэта хваляванні паветра. Наша ВУШНАЯ РАКАВІНА ловіць хвалі, як лакатар, адпраўляе іх унутр галавы, дзе хвалі стукаюцца аб барабанную перапонку. ПЕРАПОНКА пачынае вібраваць і перадае рухі на тры костачкі: МАЛАТОЧАК, КАВАДЛА, СТРЭМЕЧКА. Гэтыя косткі паўтараюць вібрацыі паветра і перадаюць зменшаныя хвалі яшчэ глыбей, на орган, які называецца СЛІМАК. Слімак усеяны нервовымі канчаткамі, якія перадаюць інфармацыю мозгу для апрацоўкі. Вельмі гучныя гукі могуць пашкодзіць гэтае пяшчотнае прыстасаванне. Таму трэба берагчы слых і радзей карыстацца навушнікамі.
  • 15. Унутры носа знаходзяцца безліч НЮХАЛЬНЫХ ВАЛАСКОЎ, вельмі тонкіх і маленькіх, якія з’яўляюцца працягам нервовых клетак. Гэтыя валаскі ўлоўліваюць лятучыя малекулы, якія адрываюцца ад рэчаў, ежы, кветак і г.д. Вылучаюць некалькі груп пахаў: духмяныя, свежыя, рэзкія і гнілыя. А агулам пахаў некалькі тысяч. Пахі часта могуць нагадваць нам нейкі момант або чалавека. Мозг вельмі дасканала звязвае пахі і малюнкі, якія бачаць вочы. А калі у нас насмарк, валаскі заблакаваны і пахаў мы амаль не адчуваем.
  • 16. СМАКІ мы распазнаем нашым языком, дакладней маленькімі СМОЧКАМІ, якія пакрываюць амаль усю плошчу языка, а таксама частку ПАДНЯБЕННЯ І ГЛЫТКІ. Звычайна кажуць пра чатыры асноўныя смакі: салодкі, кіслы, горкі і салёны, але мы таксама адчуваем пякучы смак, тлусты, мясны, металічны, мятны, а таксама сумесі розных смакаў. Каб адчуць смак, ежа павінна растварыцца ў сліне. Таму, калі дасканала жаваць ежу, яе смак раскрываецца больш поўна.
  • 17. Калі мы кажам пра ДОТЫК, то часцей за ўсё ўяўляем пальцы рук. І гэта слушна, бо хоць мы адчуваем дотык усім целам, асабліва шмат нервовых канчаткаў менавіта на ПАДУШКАХ ПАЛЬЦАЎ. Дотык дапамагае сляпым або глухім людзям кампенсаваць недахоп інфармацыі. Сляпыя людзі могуць чытаць з дапамогай распрацаванага шрыфта, які ўяўляе сабой набор выпуклых кропак. Глухія людзі часта улоўліваюць нават самыя маленькія хваляванні зямлі або няроўнасці прадметаў, што звычайным людзям часамі не пад сілу.
  • 18.
  • 19. У нервовай сістэмы ёсць некалькі ворагаў: невыкананне рэжыму дня, кепскі сон і ператамленне. Каб вучоба не выклікала стомы, трэба выконваць некаторыя правілы: выконваць РЭЖЫМ ДНЯ, чаргаваць разумовую і фізічную працу, чаргаваць навучанне і адпачынак. Лепшы адпачынак для мозгу – ПРАГУЛКА на свежым паветры або РУХОМАЯ ГУЛЬНЯ. Падчас заняткаў тэлевізар, радыё і нават тэлефон трэба выключаць, каб яны не адцягвалі ўвагу. Добры адпачынак гэта таксама ЗДАРОВЫ НАЧНЫ СОН. Каб выспацца трэба класціся не пазней за 22 гадзіны.
  • 20. Нашы вочы добра абароненыя: бровы не дапускаюць трапляння ў іх кропляў поту або дажджу, вейкі ахоўваюць ад пылу. Вочы знаходзяцца ў паглыбленні – вачніцах, гэта абараняе ад траўмаў. Слёзы абмываюць і ачышчаюць вочы. Але і мы самі мусім клапаціцца пра вочы. - Не церці вочы бруднымі рукамі. - Быць асцярожнымі з вострымі прадметамі. - Праводзіць каля кампутара і тэлевізара не больш за 1,5 гадзіны на дзень. - Рабіць зрокавую гімнастыку. - Есці прадукты багатыя вітамінам А.
  • 21.
  • 22. Каб захаваць добры слых трэба берагчы вушы. Бруд, інфекцыі і шум – ворагі нашых вушак, таму ня трэба доўга знаходзіцца ў шумных месцах, трэба берагчы вушы ад рэзкага гуку, не слухаць гучную музыку ў навушніках. Даглядаць вушныя ракавіны – мыць, вычышчаць ад серы. Не калупацца ў вушах вострымі прадметамі. Калі баляць вушы, звяртацца да лекара.
  • 23.
  • 24. "Чытаем кнігу прыроды"– гэта цікавыя прэзентацыі і дапаможныя матэрыялы па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі, каб нашыя дзеці ведалі пра магутнасць і прыгажосць Бога і пра Яго цудоўны план для нас… Ідэя і аўтар тэксту – Надзея Гарэцкая Рэдагаванне і стыль – Вольга Севярынец