SlideShare a Scribd company logo
Звяры Беларусі
У дзікай фауне Беларусі адзначаныя 73 віды звяроў.
Звяры насяляюць лясы, палі, лугі, балоты, трапляюцца каля жылля
чалавека, некаторым з іх уласцівы падземны або паўводны спосаб
жыцця. Рукакрылыя прыстасаваліся да актыўных працяглых палётаў.
Сярод млекакормячых Беларусі шмат каштоўных паляўніча-
прамысловых жывёлаў. 14 відаў звяроў занесеныя ў Чырвоную кнігу
Беларусі.
Самыя маленькія звяры ў Беларусі – мышы-малюткі (каля 5 г), з
найбольшых – зубр (да 1000 кг). Даўжэй за ўсіх жывуць зубр і буры
мядзведзь – 30-50 гадоў. Менш за 2 гады жывуць мышападобныя
грызуны.
Вялікі ўплыў на склад фауны робіць дзейнасць чалавека. У 17-19
стагоддзях у выніку палявання на тэрыторыі Беларусі вынішчаны
еўрапейскі тур, тарпаны, высакародныя алені, собаль, расамаха, дзікі
кот.
Атрад Насякомаедныя
Крот Еўрапейскі
Вядзе падземны лад жыцця. Даўжыня цела 12-16 см.
Маса да 110 г. Цела доўгае, шыя скарочаная, галава
конусападобная, пляскатая, з хабатком на канцы.
Маленькія вушныя адтуліны прыкрытыя скурай.
Вочы маленькія і таксама надзейна схаваныя пад
поўсцю. Крот пры патрэбе можа альбо выпінаць іх,
альбо ўцягваць. Ноздры знаходзяцца на ніжнім баку
мыскі і амаль не забіваюцца зямлёй пры капанні.
Хвост кароткі. Пярэднія лапы большыя за заднія і
вельмі шырокія. Гэта сапраўдныя рыдлёўкі. На іх
вялікія кіпцюры, а кісці вывернутыя, каб зручней
было капаць зямлю перад сабой і кідаць яе назад.
Поўсць роўнага чорнага колеру, густая, кароткая.
Такая поўсць не прапускае вільгаці і не замінае крату
рухацца ў цесных падземных хадах наперад і назад.
Працягласць жыцця крата не менш за 3 гады.
Атрад Насякомаедныя
Звычайны вожык
Гэтыя калючыя звяркі сустракаюцца ў скверах,
садах і парках, на сельскіх вулачках і лясных
дарогах. Не падабаюцца ім забалочаныя месцы і
лясныя масівы. Вожыкі, у адрозненне ад іншых
жывёл, часта селяцца бліжэй да чалавечага жылля
і лёгка прыстасоўваюцца да створаных людзьмі
ландшафтаў. Гняздо вожык робіць на зіму і на
перыяд з'яўлення патомства, збіраючы ў кучу
сухую траву і лісце. З холадам вожыкі ўпадаюць у
спячку, якая працягваецца да цёплых дзён. Ядуць
насякомых і іх лічынак, жабаў, грызуноў, яшчаркаў,
змеяў (у тым ліку атрутных), яйкі і птушанятаў. За
ноч вожык можа з'есці столькі ж, колькі важыць
траціна яго цела. Вожык чапляе дзікія яблыкі на
іголкі, толькі дзеля дэзінфекцыі: кіслы сок пладоў
дапамагае яму пазбавіцца ад кляшчоў і блыхаў.
Сямейства Землярыйкавыя
Гэта дробныя звяркі, знешне
падобныя да мышэй, але з
мыскай, выцягнутай у
хабаток.
Землярыйкі ўсяедныя, але
харчуюцца, галоўным чынам,
казуркамі, іх лічынкамі і
дажджавымі чарвякамі.
Перапынкі на сон у
землярыек вельмі кароткія.
Без ежы землярыйка хутка
гіне: дробныя віды ўсяго за
7-9 гадзін.
У спячку землярыйкі не
ўпадаюць. Яны прыносяць
істотную карысць: нішчаць
глебавых казурак і іх лічынак.
Сямейства Землярыйкавыя
Хахуля
Адносна невялікі, паўводны
звярок са шчыльным
целаскладам. Хахуля селіцца
каля ціхіх, з водна-балотнай
расліннасцю, неглыбокіх
вадаёмаў. Улетку звяркі жывуць
паасобку, парамі ці сем'ямі,
узімку ў адной нары можа жыць
да 12-14 асобаў рознага
ўзросту.
Хахуля – дзённая жывёла.
Асноўным кормам для яе
служаць маларухомыя
насельнікі вадаёмаў і часткова,
асабліва ўвосень і ўзімку,
водныя расліны.
Атрад Рукакрылыя
Кажан
У Беларусі прадстаўлены вельмі шырока – 18 відаў. Гэтых жывёл
можна ўбачыць ноччу і нават у горадзе. Большасць на зіму
ўпадае ў спячку або адлятае на зімоўку ў Заходнюю Еўропу і ў
Карпаты.
Атрад Зайцападобныя
У Беларусі заяц-бяляк
сустракаецца на ўсёй
тэрыторыі, аднак часцей
у цэнтральных і
паўночных раёнах. На
Палессі гэты від
сустракаецца рэдка.
Жывуць белякі ў лясах, на
ўскраінах балот, уздоўж
рэк і азёр. Адкрытых
прастораў белякі
пазбягаюць.
Русакі наадварот
засяляюць палі, сенажаці,
ускраіны лесу, высечкі. У
лясных масівах русак
сустракаецца рэдка.
Атрад Грызуны
Сямейства Вавёркавыя
Вавёрка звычайная сустракаецца ў лясах і
парках. Палятуха знешне падобная да
вавёркі, але ў 2 разы меншая. Галава
невялікая з кароткімі вушамі без кутасікаў.
Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Па баках цела
паміж заднімі і пярэднімі канечнасцямі
знаходзіцца пакрытая поўсцю скураная
складка, пры дапамозе якой звярок плануе з
дрэва на дрэва. І адны і другія мяняюць
афарбоўку футра і робяць запасы ежы на зіму.
Рабы суслік сустракаецца на Захадзе
Беларусі, любіць узвышшы, кукурузныя і
пшанічныя палі. Узімку ўпадае ў спячку. Спіць
суслік у вельмі характэрнай паставе: седзячы
на задніх лапах, прыхіліўшы галаву да пуза і
прыкрыўшыся зверху хвастом.
Атрад Грызуны
Бабёр еўрапейскі або рачны
Паўводная жывёла. Жыве сем'ямі
на рэках, азёрах і каналах з
багатай расліннасцю. Жыве ў
норах або "хатках" вышынёй да 3-
ох м. і дыяметрам да 12-ці м.
Будуе плаціны, часам даўжынёй
да 100-200 м. Афарбоўка светлая
або цёмная. Пальцы задніх
канечнасцяў злучаныя
перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты
цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі.
Зубы ў бабра растуць усё жыццё,
таму ён сточвае іх аб цвёрдыя
пароды дрэў. Корміцца раслінамі.
Робіць падводныя запасы корму
на зіму .
Сямейства Соневыя
Вельмі рухавыя звяркі, хутка перамяшчаюцца
як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць
у дуплах, старых птушыных ці вавёрчыных
гнёздах, сярод каранёў, пад паваленымі
дрэвамі. Кормяцца насеннем, ягадамі,
насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму
ўпадаюць у спячку. Палчок спіць з кастрычніка
да чэрвеня. Лясныя соні прачынаюцца значна
раней – у сакавіку-красавіку. Да такой
працяглай спячкі звяркі рыхтуюцца грунтоўна,
назапашваючы за лета столькі тлушчу, што
становяцца ўдвая цяжэй. Жывуць у цёплую
пару года паасобку, увосень соні ўкладваюцца
спаць кампаніямі да 27 звяркоў –
прыціснуўшыся адзін да аднога, лягчэй
захаваць цяпло. Спіць соня, згарнуўшыся колам
і прыкрыўшы мыску хвастом.
Сямейства Мышыныя
Дробных прадстаўнікоў сямейства
называюць мышамі, буйных – пацукамі.
Мышы і пацукі валодаюць унікальнай
здольнасцю адаптоўвацца да любых
умоў пасялення. Маленькая вёрткая
мышка лёгка знаходзіць сховішча ў
любой шчыліне, і халады ёй не
страшныя, абы быў корм.
У лясах і на палях Беларусі жывуць
маленькія сімпатычныя мышы-малюткі.
Яны такія малыя, што караскаюцца па
каласку, як па ствале дрэва, і сцяблінка
не схіляецца пад іх цяжарам.
Якая жывёла загубіла больш за ўсё
чалавечых жыццяў? Пацукі! Яны неслі
свету згубу, распаўсюджваючы
страшныя інфекцыі, такія, як чума і тыф.
Сямейства Хамяковыя
Сямейства ўключае 134 роды і незлічоную
колькасць відаў. У Беларусі сустракаецца 9
відаў. Палёвак нярэдка блытаюць з мышамі,
але яны больш падобныя да хамяка. Убачыць
іх няпроста: яны вядуць начны лад жыцця.
Лясныя палёўкі – ежа многіх драпежнікаў,
такіх як гарнастаі, куніцы, рысі, лісы, совы,
каршакі. Андатра – самы буйны звер
сямейства. Радзіма андатраў – Паўночная
Амерыка. Каля 100 год назад іх прывезлі ў
Еўропу. Андатры жывуць па берагах
вадаёмаў – яны выдатныя будаўнікі. З сухой
травы, змацаванай глеем, яны выбудоўваюць
сабе цэлыя хаты з дахам. Хамяк вядзе начны
лад жыцця, увесну і ўвосень актыўны і днём.
Зімой спіць. Перыядычна прачынаецца і
корміцца насеннем, назапашаным летам.
Атрад Драпежныя
Буры Мядзведзь
Самы буйны драпежнік у Беларусі. Даўжыня цела
200-238 см, маса каля 150-250 кг (макс 387). Тулава
масіўнае. Галава буйная з невялікімі вушамі. Хвост
кароткі. Лапы магутныя, з доўгімі кіпцюрамі, якія не
ўцягваюцца.
Афарбоўка поўсці зменлівая: ад цёмна-бурай або
амаль чорнай да буравата-палевай. Вядзе адзіночны
спосаб жыцця. Актыўны на змярканні і ўначы. Зіму
праводзіць у бярлозе. Бярлог робіць у глухіх месцах,
куды мала хто наведваецца. Корміцца ягадамі,
маладым разнатраўем, парасткамі асіны, рабіны,
дубу, а таксама палюе на дзікоў, ласёў, аленяў,
казуль. Зрэдку нападае на свойскую жывёлу,
разбурае пчальнікі. Мядзведзіцы – далікатныя маці.
Тры гады яны неразлучныя са сваімі дзіцянятамі:
гадуюць, выхоўваюць і навучаюць іх.
Сямейства Куніцавыя
Нягледзячы на сур'ёзныя адрозненні,
ва ўсіх прадстаўнікоў сямейства ёсць
шмат агульнага: выцягнутае цела і
кароткія лапкі, добра развіты слых і
нюх, і адносна слабы зрок. Адны
куніцавыя, як, напрыклад, лясныя
куніцы, асвоілі дрэвы; іншыя, як,
напрыклад, тхары, аддаюць перавагу
зямлі; трэція вядуць водны і паўводны
лад жыцця, як выдры, а барсукоў
можна назваць падземнымі жыхарамі,
паколькі іх норы нагадваюць цэлыя
падземныя гарады. Сярод іх ёсць
малыя драпежнікі – гарнастаі. Усе
куніцавыя славяцца сваім шыкоўным
футрам, што робіць іх жаданай
здабычай паляўнічых.
Сямейства Сабачыя
Улетку, калі ежы ўдосталь, ваўкі часта жывуць
і палююць паасобку. З надыходам зімы яны
яднаюцца ў зграі. Кожны воўк – гэта асоба са
сваім характарам і "талентамі".
У лясах Беларусі жыве мілы звер. Знешне ён
нагадвае янота: кароткія лапкі, пухнаты
кажушок і хвост, чорная маска на мысцы. Гэта
янотападобны сабака. Ён ўсяедны і сілкуецца
ўсім, што знойдзе на сваім шляху. Гэта адзіны
прадстаўнік сабачых, які ўпадае ў зімовую
спячку.
Лісы жывуць паасобку, але ў перыяд
размнажэння ствараюць пары. Лісіная сям'я
селіцца ў нары са складанымі падземнымі
хадамі. Выйсці з нары звычайна схаваныя пад
каранямі дрэў і вельмі вузкія, каб не завітаў
няпрошаны госць. Сваю хату лісы могуць
вырыць самі ці хітрасцю заняць чужыя.
Сямейства Каціныя
Рысь трымаецца буйных лясных масіваў.
Аддае перавагу глухім участкам з густым
падлескам і бураломам. Рысь вядзе сямейна-
асобны спосаб жыцця. Перамяшчаецца лёгка
і бясшумна, можа лазіць па дрэвах. Здабычу
высочвае або падпільноўвае ў засадзе на
сцежках ці каля вадапою. Корміцца зайцамі,
казулямі, вавёркамі. Рысь не здольная доўга
пераследваць здабычу і, калі не нагоніць яе ў
першыя хвіліны, адмаўляецца ад яе.
Сярэднееўрапейская лясная котка буйней за
хатнюю котку, а таксама мае таўсцейшы мех.
Па знешнім выглядзе вельмі падобная на
хатнюю котку, але адрозніваецца афарбоўкай:
папярочнымі палосамі. Лясныя коткі былі
знішчаныя цалкам, але адноўленыя ад
прыручаных катоў і выпушчаныя на волю.
Янот-паласкун
Радзімай янотаў з'яўляецца Паўночная
Амерыка, але чалавек распаўсюдзіў
гэтых звяроў у лясах Еўропы. Яноты
жывуць недалёка ад вады, дзе
палошчуць усё, што знойдуць ці
зловяць, – адгэтуль і назва: "янот-
паласкун". Чым выкліканыя такія іх
паводзіны застаецца загадкай. Справа
не толькі ў ахайнасці жывёл, бо яны
палошчуць і ідэальна вымытую ежу.
Яноты ўсяедныя: сілкуюцца
насякомымі, малюскамі і рыбай. У іх
меню ўваходзяць ягады, арэхі, ядомыя
карэньчыкі, трава.
Гэтыя звяркі сяброўскія. Займаючы
кожны свой участак, яны вельмі
памяркоўныя да суседзяў.
Атрад Парнакапытныя
Дзікі
Дзік – ўсяеднае парнакапытнае
няжвачнае млекакормячае.
Адрозніваецца ад свойскай свінні
больш кароткім целам, больш
тоўстымі і высокімі нагамі. Галава
ў дзіка доўгая і тонкая, вушы
доўгія, вострыя і стаячыя. Іклы
моцна развітыя і вострыя: у
самца яны большыя, чым у самкі.
Чорна-бурае шчацінне на спіне
ўтварае нешта накшталт грывы.
Падшэрстак буравата-шэры,
морда, хвост, ніжняя частка ног і
капыты – чорныя.
Вельмі люты звер, асабліва самкі,
якія абараняюць сваіх парасятак.
Сямейства Парнакапытныя
Зубр еўрапейскі
Еўрапейскі від з роду бізонаў, рэдкая жывёла,
якая знаходзіцца ў стане аднаўлення
папуляцыі. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў у
Еўропе. Зубр – самае цяжкае і буйное з
наземных млекакормячых у Еўропе. У
вясенні і летні перыяд зубры трымаюцца ў
мясцінах з разнатраўем і сілкуюцца
пераважна травой і карой дрэў. Увосень часта
канцэнтруюцца ў дубровах. Зімой добра
раскопваюць корм з-пад снегу капытамі ці
рагамі, робяць ямкі ў снезе пысай, ядуць
шмат галінак і кары, часам могуць есці нават
ігліцу, у запаведніках трымаюцца паблізу
спецыяльных падкормачных пляцовак.
Акрамя гэтага могуць есці парасткі раслін,
лішайнікі і нават грыбы.
Сямейства Аленевыя
Алені жывуць статкамі, прычым самцы
трымаюцца асобна ад самак. У статку
самцоў не больш за дзясятак жывёл, на чале
якіх стаіць ўладальнік самых раскошных
рагоў.
Лось – самы буйны з усіх аленяў. Гэтыя
гіганты дасягаюць 2-ух м. у вышыню і важаць
да 700 кг. Улетку ў яго няма ворагаў. Узімку
галодныя ваўкі збіваюцца ў зграі. Да таго ж
узімку ласі скідаюць рогі. Праўда, рогі
служаць ласю не гэтулькі сродкам абароны,
колькі турнірнай зброяй у паядынках за
самку. Але і бязрогі лось не такі ужо
безабаронны – магутны ўдар капыта
здольны раскроіць чэрап ваўку.
Казулю назвалі так, бо яна сапраўды
падобна да казы, але больш статная і
прыгожая. Насамрэч – гэта алень.
Атрад Непарнакапытныя
Тарпан
Дзікі конь. Вышыня тарпана
да 137 см. Склад цела дужы,
масць шэрая. Уздоўж спіны
чорная паласа, грыва і хвост
чорныя. Адрозніваюцца ад
хатніх ростам – тарпаны
ніжэйшыя. Былі пашыраныя
ў Еўропе і ў Заходнім
Казахстане. Тарпан стэпавы
вынішчаны ў XVIII—XIX ст.
Тарпан лясны – на пачатку
XIX ст. Папуляцыю аднавілі з
прыручаных тарпанаў. У
1962 і 1968 з Польшчы на
Беларусь завезена 5 асобін у
Белавежскую пушчу.
МАЛАЙЦЫ!

More Related Content

More from volha_S

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
volha_S
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
volha_S
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
volha_S
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
volha_S
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
volha_S
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
volha_S
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
volha_S
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
volha_S
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
volha_S
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
volha_S
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
volha_S
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
volha_S
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
volha_S
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
volha_S
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
volha_S
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
volha_S
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
volha_S
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
volha_S
 
Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 

More from volha_S (20)

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
 
Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 

Млекакормячыя Беларусі

  • 1.
  • 2. Звяры Беларусі У дзікай фауне Беларусі адзначаныя 73 віды звяроў. Звяры насяляюць лясы, палі, лугі, балоты, трапляюцца каля жылля чалавека, некаторым з іх уласцівы падземны або паўводны спосаб жыцця. Рукакрылыя прыстасаваліся да актыўных працяглых палётаў. Сярод млекакормячых Беларусі шмат каштоўных паляўніча- прамысловых жывёлаў. 14 відаў звяроў занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Самыя маленькія звяры ў Беларусі – мышы-малюткі (каля 5 г), з найбольшых – зубр (да 1000 кг). Даўжэй за ўсіх жывуць зубр і буры мядзведзь – 30-50 гадоў. Менш за 2 гады жывуць мышападобныя грызуны. Вялікі ўплыў на склад фауны робіць дзейнасць чалавека. У 17-19 стагоддзях у выніку палявання на тэрыторыі Беларусі вынішчаны еўрапейскі тур, тарпаны, высакародныя алені, собаль, расамаха, дзікі кот.
  • 3. Атрад Насякомаедныя Крот Еўрапейскі Вядзе падземны лад жыцця. Даўжыня цела 12-16 см. Маса да 110 г. Цела доўгае, шыя скарочаная, галава конусападобная, пляскатая, з хабатком на канцы. Маленькія вушныя адтуліны прыкрытыя скурай. Вочы маленькія і таксама надзейна схаваныя пад поўсцю. Крот пры патрэбе можа альбо выпінаць іх, альбо ўцягваць. Ноздры знаходзяцца на ніжнім баку мыскі і амаль не забіваюцца зямлёй пры капанні. Хвост кароткі. Пярэднія лапы большыя за заднія і вельмі шырокія. Гэта сапраўдныя рыдлёўкі. На іх вялікія кіпцюры, а кісці вывернутыя, каб зручней было капаць зямлю перад сабой і кідаць яе назад. Поўсць роўнага чорнага колеру, густая, кароткая. Такая поўсць не прапускае вільгаці і не замінае крату рухацца ў цесных падземных хадах наперад і назад. Працягласць жыцця крата не менш за 3 гады.
  • 4. Атрад Насякомаедныя Звычайны вожык Гэтыя калючыя звяркі сустракаюцца ў скверах, садах і парках, на сельскіх вулачках і лясных дарогах. Не падабаюцца ім забалочаныя месцы і лясныя масівы. Вожыкі, у адрозненне ад іншых жывёл, часта селяцца бліжэй да чалавечага жылля і лёгка прыстасоўваюцца да створаных людзьмі ландшафтаў. Гняздо вожык робіць на зіму і на перыяд з'яўлення патомства, збіраючы ў кучу сухую траву і лісце. З холадам вожыкі ўпадаюць у спячку, якая працягваецца да цёплых дзён. Ядуць насякомых і іх лічынак, жабаў, грызуноў, яшчаркаў, змеяў (у тым ліку атрутных), яйкі і птушанятаў. За ноч вожык можа з'есці столькі ж, колькі важыць траціна яго цела. Вожык чапляе дзікія яблыкі на іголкі, толькі дзеля дэзінфекцыі: кіслы сок пладоў дапамагае яму пазбавіцца ад кляшчоў і блыхаў.
  • 5. Сямейства Землярыйкавыя Гэта дробныя звяркі, знешне падобныя да мышэй, але з мыскай, выцягнутай у хабаток. Землярыйкі ўсяедныя, але харчуюцца, галоўным чынам, казуркамі, іх лічынкамі і дажджавымі чарвякамі. Перапынкі на сон у землярыек вельмі кароткія. Без ежы землярыйка хутка гіне: дробныя віды ўсяго за 7-9 гадзін. У спячку землярыйкі не ўпадаюць. Яны прыносяць істотную карысць: нішчаць глебавых казурак і іх лічынак.
  • 6. Сямейства Землярыйкавыя Хахуля Адносна невялікі, паўводны звярок са шчыльным целаскладам. Хахуля селіцца каля ціхіх, з водна-балотнай расліннасцю, неглыбокіх вадаёмаў. Улетку звяркі жывуць паасобку, парамі ці сем'ямі, узімку ў адной нары можа жыць да 12-14 асобаў рознага ўзросту. Хахуля – дзённая жывёла. Асноўным кормам для яе служаць маларухомыя насельнікі вадаёмаў і часткова, асабліва ўвосень і ўзімку, водныя расліны.
  • 7. Атрад Рукакрылыя Кажан У Беларусі прадстаўлены вельмі шырока – 18 відаў. Гэтых жывёл можна ўбачыць ноччу і нават у горадзе. Большасць на зіму ўпадае ў спячку або адлятае на зімоўку ў Заходнюю Еўропу і ў Карпаты.
  • 8. Атрад Зайцападобныя У Беларусі заяц-бяляк сустракаецца на ўсёй тэрыторыі, аднак часцей у цэнтральных і паўночных раёнах. На Палессі гэты від сустракаецца рэдка. Жывуць белякі ў лясах, на ўскраінах балот, уздоўж рэк і азёр. Адкрытых прастораў белякі пазбягаюць. Русакі наадварот засяляюць палі, сенажаці, ускраіны лесу, высечкі. У лясных масівах русак сустракаецца рэдка.
  • 9. Атрад Грызуны Сямейства Вавёркавыя Вавёрка звычайная сустракаецца ў лясах і парках. Палятуха знешне падобная да вавёркі, але ў 2 разы меншая. Галава невялікая з кароткімі вушамі без кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Па баках цела паміж заднімі і пярэднімі канечнасцямі знаходзіцца пакрытая поўсцю скураная складка, пры дапамозе якой звярок плануе з дрэва на дрэва. І адны і другія мяняюць афарбоўку футра і робяць запасы ежы на зіму. Рабы суслік сустракаецца на Захадзе Беларусі, любіць узвышшы, кукурузныя і пшанічныя палі. Узімку ўпадае ў спячку. Спіць суслік у вельмі характэрнай паставе: седзячы на задніх лапах, прыхіліўшы галаву да пуза і прыкрыўшыся зверху хвастом.
  • 10. Атрад Грызуны Бабёр еўрапейскі або рачны Паўводная жывёла. Жыве сем'ямі на рэках, азёрах і каналах з багатай расліннасцю. Жыве ў норах або "хатках" вышынёй да 3- ох м. і дыяметрам да 12-ці м. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100-200 м. Афарбоўка светлая або цёмная. Пальцы задніх канечнасцяў злучаныя перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць усё жыццё, таму ён сточвае іх аб цвёрдыя пароды дрэў. Корміцца раслінамі. Робіць падводныя запасы корму на зіму .
  • 11. Сямейства Соневыя Вельмі рухавыя звяркі, хутка перамяшчаюцца як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных ці вавёрчыных гнёздах, сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Кормяцца насеннем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадаюць у спячку. Палчок спіць з кастрычніка да чэрвеня. Лясныя соні прачынаюцца значна раней – у сакавіку-красавіку. Да такой працяглай спячкі звяркі рыхтуюцца грунтоўна, назапашваючы за лета столькі тлушчу, што становяцца ўдвая цяжэй. Жывуць у цёплую пару года паасобку, увосень соні ўкладваюцца спаць кампаніямі да 27 звяркоў – прыціснуўшыся адзін да аднога, лягчэй захаваць цяпло. Спіць соня, згарнуўшыся колам і прыкрыўшы мыску хвастом.
  • 12. Сямейства Мышыныя Дробных прадстаўнікоў сямейства называюць мышамі, буйных – пацукамі. Мышы і пацукі валодаюць унікальнай здольнасцю адаптоўвацца да любых умоў пасялення. Маленькая вёрткая мышка лёгка знаходзіць сховішча ў любой шчыліне, і халады ёй не страшныя, абы быў корм. У лясах і на палях Беларусі жывуць маленькія сімпатычныя мышы-малюткі. Яны такія малыя, што караскаюцца па каласку, як па ствале дрэва, і сцяблінка не схіляецца пад іх цяжарам. Якая жывёла загубіла больш за ўсё чалавечых жыццяў? Пацукі! Яны неслі свету згубу, распаўсюджваючы страшныя інфекцыі, такія, як чума і тыф.
  • 13. Сямейства Хамяковыя Сямейства ўключае 134 роды і незлічоную колькасць відаў. У Беларусі сустракаецца 9 відаў. Палёвак нярэдка блытаюць з мышамі, але яны больш падобныя да хамяка. Убачыць іх няпроста: яны вядуць начны лад жыцця. Лясныя палёўкі – ежа многіх драпежнікаў, такіх як гарнастаі, куніцы, рысі, лісы, совы, каршакі. Андатра – самы буйны звер сямейства. Радзіма андатраў – Паўночная Амерыка. Каля 100 год назад іх прывезлі ў Еўропу. Андатры жывуць па берагах вадаёмаў – яны выдатныя будаўнікі. З сухой травы, змацаванай глеем, яны выбудоўваюць сабе цэлыя хаты з дахам. Хамяк вядзе начны лад жыцця, увесну і ўвосень актыўны і днём. Зімой спіць. Перыядычна прачынаецца і корміцца насеннем, назапашаным летам.
  • 14. Атрад Драпежныя Буры Мядзведзь Самы буйны драпежнік у Беларусі. Даўжыня цела 200-238 см, маса каля 150-250 кг (макс 387). Тулава масіўнае. Галава буйная з невялікімі вушамі. Хвост кароткі. Лапы магутныя, з доўгімі кіпцюрамі, якія не ўцягваюцца. Афарбоўка поўсці зменлівая: ад цёмна-бурай або амаль чорнай да буравата-палевай. Вядзе адзіночны спосаб жыцця. Актыўны на змярканні і ўначы. Зіму праводзіць у бярлозе. Бярлог робіць у глухіх месцах, куды мала хто наведваецца. Корміцца ягадамі, маладым разнатраўем, парасткамі асіны, рабіны, дубу, а таксама палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Зрэдку нападае на свойскую жывёлу, разбурае пчальнікі. Мядзведзіцы – далікатныя маці. Тры гады яны неразлучныя са сваімі дзіцянятамі: гадуюць, выхоўваюць і навучаюць іх.
  • 15. Сямейства Куніцавыя Нягледзячы на сур'ёзныя адрозненні, ва ўсіх прадстаўнікоў сямейства ёсць шмат агульнага: выцягнутае цела і кароткія лапкі, добра развіты слых і нюх, і адносна слабы зрок. Адны куніцавыя, як, напрыклад, лясныя куніцы, асвоілі дрэвы; іншыя, як, напрыклад, тхары, аддаюць перавагу зямлі; трэція вядуць водны і паўводны лад жыцця, як выдры, а барсукоў можна назваць падземнымі жыхарамі, паколькі іх норы нагадваюць цэлыя падземныя гарады. Сярод іх ёсць малыя драпежнікі – гарнастаі. Усе куніцавыя славяцца сваім шыкоўным футрам, што робіць іх жаданай здабычай паляўнічых.
  • 16. Сямейства Сабачыя Улетку, калі ежы ўдосталь, ваўкі часта жывуць і палююць паасобку. З надыходам зімы яны яднаюцца ў зграі. Кожны воўк – гэта асоба са сваім характарам і "талентамі". У лясах Беларусі жыве мілы звер. Знешне ён нагадвае янота: кароткія лапкі, пухнаты кажушок і хвост, чорная маска на мысцы. Гэта янотападобны сабака. Ён ўсяедны і сілкуецца ўсім, што знойдзе на сваім шляху. Гэта адзіны прадстаўнік сабачых, які ўпадае ў зімовую спячку. Лісы жывуць паасобку, але ў перыяд размнажэння ствараюць пары. Лісіная сям'я селіцца ў нары са складанымі падземнымі хадамі. Выйсці з нары звычайна схаваныя пад каранямі дрэў і вельмі вузкія, каб не завітаў няпрошаны госць. Сваю хату лісы могуць вырыць самі ці хітрасцю заняць чужыя.
  • 17. Сямейства Каціныя Рысь трымаецца буйных лясных масіваў. Аддае перавагу глухім участкам з густым падлескам і бураломам. Рысь вядзе сямейна- асобны спосаб жыцця. Перамяшчаецца лёгка і бясшумна, можа лазіць па дрэвах. Здабычу высочвае або падпільноўвае ў засадзе на сцежках ці каля вадапою. Корміцца зайцамі, казулямі, вавёркамі. Рысь не здольная доўга пераследваць здабычу і, калі не нагоніць яе ў першыя хвіліны, адмаўляецца ад яе. Сярэднееўрапейская лясная котка буйней за хатнюю котку, а таксама мае таўсцейшы мех. Па знешнім выглядзе вельмі падобная на хатнюю котку, але адрозніваецца афарбоўкай: папярочнымі палосамі. Лясныя коткі былі знішчаныя цалкам, але адноўленыя ад прыручаных катоў і выпушчаныя на волю.
  • 18. Янот-паласкун Радзімай янотаў з'яўляецца Паўночная Амерыка, але чалавек распаўсюдзіў гэтых звяроў у лясах Еўропы. Яноты жывуць недалёка ад вады, дзе палошчуць усё, што знойдуць ці зловяць, – адгэтуль і назва: "янот- паласкун". Чым выкліканыя такія іх паводзіны застаецца загадкай. Справа не толькі ў ахайнасці жывёл, бо яны палошчуць і ідэальна вымытую ежу. Яноты ўсяедныя: сілкуюцца насякомымі, малюскамі і рыбай. У іх меню ўваходзяць ягады, арэхі, ядомыя карэньчыкі, трава. Гэтыя звяркі сяброўскія. Займаючы кожны свой участак, яны вельмі памяркоўныя да суседзяў.
  • 19. Атрад Парнакапытныя Дзікі Дзік – ўсяеднае парнакапытнае няжвачнае млекакормячае. Адрозніваецца ад свойскай свінні больш кароткім целам, больш тоўстымі і высокімі нагамі. Галава ў дзіка доўгая і тонкая, вушы доўгія, вострыя і стаячыя. Іклы моцна развітыя і вострыя: у самца яны большыя, чым у самкі. Чорна-бурае шчацінне на спіне ўтварае нешта накшталт грывы. Падшэрстак буравата-шэры, морда, хвост, ніжняя частка ног і капыты – чорныя. Вельмі люты звер, асабліва самкі, якія абараняюць сваіх парасятак.
  • 20. Сямейства Парнакапытныя Зубр еўрапейскі Еўрапейскі від з роду бізонаў, рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцыі. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў у Еўропе. Зубр – самае цяжкае і буйное з наземных млекакормячых у Еўропе. У вясенні і летні перыяд зубры трымаюцца ў мясцінах з разнатраўем і сілкуюцца пераважна травой і карой дрэў. Увосень часта канцэнтруюцца ў дубровах. Зімой добра раскопваюць корм з-пад снегу капытамі ці рагамі, робяць ямкі ў снезе пысай, ядуць шмат галінак і кары, часам могуць есці нават ігліцу, у запаведніках трымаюцца паблізу спецыяльных падкормачных пляцовак. Акрамя гэтага могуць есці парасткі раслін, лішайнікі і нават грыбы.
  • 21. Сямейства Аленевыя Алені жывуць статкамі, прычым самцы трымаюцца асобна ад самак. У статку самцоў не больш за дзясятак жывёл, на чале якіх стаіць ўладальнік самых раскошных рагоў. Лось – самы буйны з усіх аленяў. Гэтыя гіганты дасягаюць 2-ух м. у вышыню і важаць да 700 кг. Улетку ў яго няма ворагаў. Узімку галодныя ваўкі збіваюцца ў зграі. Да таго ж узімку ласі скідаюць рогі. Праўда, рогі служаць ласю не гэтулькі сродкам абароны, колькі турнірнай зброяй у паядынках за самку. Але і бязрогі лось не такі ужо безабаронны – магутны ўдар капыта здольны раскроіць чэрап ваўку. Казулю назвалі так, бо яна сапраўды падобна да казы, але больш статная і прыгожая. Насамрэч – гэта алень.
  • 22. Атрад Непарнакапытныя Тарпан Дзікі конь. Вышыня тарпана да 137 см. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя. Адрозніваюцца ад хатніх ростам – тарпаны ніжэйшыя. Былі пашыраныя ў Еўропе і ў Заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны – на пачатку XIX ст. Папуляцыю аднавілі з прыручаных тарпанаў. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезена 5 асобін у Белавежскую пушчу.