У сэрыі тэлевізійных інтэрвію «Расея і я» дванаццаць былых кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаваў распавядаюць пра сваё стаўленьне да Расеі і яе палітыцы. Інтэрвію, якія на працягу паўгода зьбірала карэспандэнтка беларускай службы Радыё Свабода Ганна Соўсь, дэманструюць увесь спэктар эмоцый у адносінах да Масквы — ад гневу і цьвярозага прагматызму да шчырай любові і прыхільнасьці.