2. Гульня "Экабатл"
Гульня распрацаваная ў рамках
міжнароднага праекту ШПІРЭ
(Школьны праект выкарыстання
рэсурсаў і энергіі).
Замоўца: Цэнтр экалагічных
рашэнняў (ecoidea.by)
Ідэя і распрацоўка: Вольга
Астаповіч, Павел Бераснеў.
Малюнкі і мастацкае афармленне:
Вольга Бераснева.
3. Гульня "Экабатл"
Гульня разыгрывалася ў рэспубліканскіх
конкурсах сярод школ "Месяц простых і добрых
справаў", "Шкодныя парады", "Экалабараторыі" і
інш.; перадавалася найбольш актыўным
школам, настаўнікам і дзецям з рэгіёнаў па
ўсёй краіне.
На Дзень энергазберажэння 16 лістапада 2015
усе зацікаўленыя маглі пагуляць у гульню ў
нефармальнай сустрэчы ў Доме Фішэра
(Мінск).
Гульня была прадстаўленая на міжнароднай
канферэнцыі ШПІРЭ ў Казахстане летам 2014.
Удзельнікам канферэнцыі яна спадабалася -
замежныя актывісты (з Казахстану і Расіі) нават
пераклалі гульню на рускую мову.
4. Гульня "Падарожжа па краіне
электронікі"
Створаная ў межах
сумеснага праекта Цэнтра
экалагічных рашэнняў
(ecoidea.by) і Прадстаўніцтва
ЕС у Беларусі.
Замоўца: Цэнтр экалагічных
рашэнняў (ecoidea.by)
Ідэя і распрацоўка: Таццяна
Кузняцова, Кацярына
Еўсюкова, Анатоль Калач,
Воля Бераснева.
Малюнкі і мастацкае
афармленне: Воля
Бераснева.
5. Гульня "Падарожжа па краіне
электронікі"
Сумесны праект
накіраваны на стварэнне
сістэмы збору
небяспечных электронных
адыходаў (батарэйкі,
бытавая тэхніка,
электроніка, ртутныя
лямпачкі) ад насельніцтва
трох рэгіёнаў Беларусі —
Браслава і Браслаўскага
раёнаў, Бабруйска і
Жодзіна.
6. Гульня "Падарожжа па краіне
электронікі"
Адна з частак праекту —
асветніцкая (інфармацыйная)
работа з насельніцтвам аб
неабходнасці правільна
ўтылізаваць старую тэхніку і
электроніку, тлумачэнне,
чаму нельга выкідаць гэтыя
тавары з агульным смеццем
(як гэта паўплывае на
здароўе), як правільна
спажываць, каб мінімізаваць
шкодны эфект на здароўе
людзей і прыроду.
7. Гульня "Падарожжа па краіне
электронікі"
Школьнікі былі абраныя мэтавай
аўдыторый бо:
1) У малых гарадах і раёнах Беларусі
амаль што адсутнічаюць грамадскія
актывісты і незалежныя грамадскія
арганізацыі, лідары меркаванняў.
Звычайна школьнікі — гэта самая
актыўная частка насельніцтва, якім
яшчэ не ўсё роўна. Таму адна з
буйных частак інфармацыйнай
кампаніі праекта накіраваная на
школьнікаў, якія ў працэсе таксама
задзейнічаюць сваіх бацькоў.
2) Вельмі важна ў дзіцячым ўзросце
закласці добрыя ідэі, павышаць
свядомасць з ранніх гадоў.
8. Гульня "Падарожжа па краіне
электронікі"
Гульні перададзены ў школы раёнаў
вышэй названых раёнаў (прыкладна па
100 штук на раён).
З выкарыстаннем гульні Цэнтр
экалагічных рашэнняў правёў каля 10
школьных фестываляў, дзе ў тым ліку
праводзіліся спаборніцтвы па гульні
сярод малодшых школьнікаў.
Гульня была прадстаўленая на
Рэспубліканскім фестывалі
экалагічных праектаў у Тураве 1 мая
2015; на творчым фестывалі "Зялёны
ўікенд" 6-7 чэрвеня ў «Галереі Ў».
Спампаваць файлы гульні можна на
сайце Ecoidea.by
(http://ecoidea.by/media/537),
самастойна раздрукаваць поле і
гуляць.