Першы праект прадстаўляла спадарыня Аляксандра Шор з Жодзіна. Яна працуе ў моладзевым цэнтры, дзе даўно мараць пра івэнт-пляц. Для яго ўжо нават назву прыдумалі — “Свае”. Звычайная дзяржаўная ўстанова, якая ёсць, бадай, у кожным горадзе, хоча стварыць утульны для гараджан дворык. Цяпер тэрыторыя, прылеглая да моладзевага цэнтра, фактычна транзітная. Аляксандра Шор з аднадумцамі хацелі бы паставіць тут лавачкі, зрабіць вертыкальнае азеляненне і фотазону.