SlideShare a Scribd company logo
1 of 37
ГІМН
Наша школа
1. В вальсе осеннем кружится природа,
Вот и учебный год вновь наступил,
Снова встречают нас школьные своды,
Каждый здесь нужен и каждый здесь мил.
Припев:
Мы знаем, что есть школы больше и краше,
И, может, есть классы светлей, чем у нас.
Но нет и не будет роднее, чем наша,
Здесь все сердцу мило и любо для нас.
2.Быстро закончится первая четверть,
Следом вторая растает, как снег,
Третья оценки капелью начертит,
Сколько таких нами пройдено вех.
3. Книжки читаем, решаем задачи,
Праздники дружно встречаем семьей,
Школа желает нам в жизни удачи.
Мы с благодарностью помним ее.
4. Идет, идет за годом год,
Но школа родная стоит и живет.
Идут года, но не беда,
Ведь школа, как юность всегда молода.
будуць жыць прыгожыя і добрыя традыцыі.
Школа будзе жыць тады, калі ў яе сценах
Традыцыі нашай школы – праца, спорт
і музыка, з’яўляюцца тым
звяном, якое аб’ядноўвае
педагогаў, выхаванцаў і выпускнікоў.
ны перадаюцца ад старшакласнікаў,
імкнуцца падхапіць першакласнікі,
ак складаецца той маленькі свет, у
кім кожны з выхаванцаў знаходзіць сабе справу па душы і
эалізуе сябе як асобу.
Умовы адкрыцця Ашмянскай школы-інтэрната
Адкрыта вясной 1957 г. (першая у былой Маладзечанскай
вобласцi). У некаторых будынках, якія зараз займае школа-
iнтэрнат, у свой час размяшчалiся турма (пачатак XX ст.),
польская гiмназiя (1918—1939), педагагiчнае вучылiшча 1945—
1957). У жнiўнi 1958 г. быў праведзены першы набор вучняў у 1 -6-ы
класы (160 чалавек), калектыў настаўнiкаў i выхавальнiкаў
складаўся з 20 чалавек.
Памяшканняў не хапала, першапачаткова дзецi займалiся ў
цяперашнiм будынку гімназіі. Першы дырэктар школы-iнтэрната
В.Р.Навумаў (стаў заслужаным настаўнiкам БССР).
У 1958-1961 гг. пабудаваны жылы корпус (на 210 месцаў). 3 майстэрнi,
сталовая, пазней бiблiятэка i чытальная зала. У школе налiчвалася 8
кабiнетаў, вучэбна-доследны ўчастак. У 1965г.- у лік дзеючых уступіў
будынак на 520 месцаў.
Арганізацыя навучальнага года
Для школы- інтэрната былі распрацаваны правілы ўнутраннага распарадку.
Навучальны год у школе інтэрнаце пачынаўся з 1 верасня. У верасні адзін тыдзень
цалкам адводзіўся на ўдзел выхаванцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту (12-18 год) у
зборы ўраджаю. З 30.12 па 12.01 праводзіліся зімовыя канікулы (2 тыдні). У сакавіку-
красавіку праводзіліся вясновыя канікулы (таксама 2 тыдні). У маі два тыдні
адводзіліся на веснавыя сельскагаспадарчыя работы. У жніўні 1 тыдзень на ўдзел у
зборы ўраджаю.
Летнія канікулы ўстанаўліваліся на 10 тыдняў для вучняў 1-4 класаў і 8 тыдняў для
навучэнцаў 5-7 класаў у перыяд паміж 20 мая і 1 вераснем. Колькасць вучэбных
тыдняў усталёўвалася: для 1-4 класаў- 38, для астатніх класаў -36. У канікулярны час
выхаванцы па жаданню бацькоў маглі атрымоўваць водпуск дадому. Зімовыя і
веснавыя канікулы могуць для гэтага выкарыстоўвацца цалкам. У час летніх канікул
вучні 1-4 класаў адпускаліся на 6 тыдняў, а вучні 7-11 класаў на 4 тыдні. У астатнюю
частку канікул вучні жывуць у інтэрнаце і ўдзельнічаюць у работах, неабходных у
гаспадарцы школы, а таксама ў грамадска-карыснай працы па сельскай гаспадарцы ў
калгасах ці саўгасах. У летнія адпачынкі выхаванцы ідуць групамі ў розны час, па
загаду адміністрацыі і дамоўленасці з бацькамі з тым, каб у школе на працягу ўсяго
лета было бы забяспечана абслугоўванне гаспадаркі школы сіламі выхаванцаў.
Распарадак дня школьнікаў
Распарадак дня школьнікаў устанаўліваўся дырэктарам школы ў залежнасці ад
агульных умоў жыцця ў школе-інтэрнаце, узросту вучняў з улікам патрабаванняў
школьнай гігіены.
У распарадку дня павінны быць прадугледжаны:
* Ранішняя фізічная зарадка працягласцю ў 15-20 хвілін.(у залежнасці ад узросту
вучняў);
* Заняткі па вучэбным плане з працягласцю ўрокаў у 1 класе па 30 хвілін і ў астатніх
класах па 45 хвілін; працягласць перапынкаў: першага, другога, чацвёртага і пятага-
10 хвілін, трэцяга- 30 хвілін.
* Удзел у грамадска-карыснай працы і бытавой працы (акрамя працоўных заняткаў
прадугледжаных вучэбным планам)- для вучняў 1-2 класаў- па 30 хвілін, 3-4 класаў- па
1 гадзіне, 5-7- па 1,5 гадзін, 8-9 па 2 гадзіны, 10-12 па 3 гадзіны;
* Час для прыняцця ежы навучэнцамі- 1-е снеданне, другое снеданне, абед, вячэра;
* Час для падрыхтоўкі зададзеных настаўнікамі ўрокаў: для вучняў 1-2 класаў па 1
гадзіне, для вучняў 3-4 класаў па 1,5 гадзіны, для вучняў 5-8 класаў па 2 гадзіны, для
вучняў 9-12 класаў- па 2,5 гадзіны;
* 10 гадзін 30 хвілін начнога сну для вучняў 1-4 класаў, 10-9 гадзін 30 хвілін для
вучняў 5-8 класаў, 9 гадзін 30 хвілін для вучняў 9-12 класаў;
* 5 гадзін вольнага часу пасля абеду для вучняў 1-3 класаў, 4 гадзіны- для вучняў 4-8
класаў, з іх для знаходжання на паветры адпаведна- 3 гадзіны, 2 гадзіны, 1 гадзіна 30
хвілін.
Час адведзены для знаходжання навучэнцаў на паветры, выкарыстоўваецца імі для
разнастайных гульняў, забаў, прагулак.
У астатні вольны час вучні па свайму выбару займаюцца ў кружках, вывучаюць
музыку, танцы, спевы, удзельнічаюць у грамадскай рабоце, здзяйсняюць
пазаўрочныя экскурсіі, чытаюць часопісы, кнігі, гуляюць у настольныя гульні і г.д.
Выкананне распарадку дня
Раніцай па сігналу горна навучэнцы ўстаюць пад наглядам сваіх выхавацеляў
строяцца для ранішняй гімнастыкі, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам дзяжурнага
вучня (у малодшай групе пад кіраўніцтвам старэйшага вучня); пасля гімнастыкі
запраўляюць ложкі, мыюцца і рыхтуюцца да ранішняга агляду. Агляд праводзяць
выхавацелі. Яны правяраюць наяўнасць вучняў, выкананне імі правіл асабістай
гігіены, стан адзення і абутку. Выяўленыя недахопы прапануюць выдаліць
неадкладна. Акрамя таго, выхавацелі выяўляюць маючых патрэбу ў медыцынскай
дапамозе і напраўляюць іх у медыцынскі пункт.
Пасля ранішняга агляду выхаванцы ідуць у сталовую на снеданне. У сталовай яны
займаюць пастаянна замацаванае за імі месца. Выхавацель снедае разам з групай. У
такім жа парадку выхаванцы ідуць на другое снеданне, абед і вячэру. Да абслугоўвання
ў час прыёму ежы прыцягваюцца самі выхаванцы ў парадку дзяжурства.
Пасля снедання выхаванцы накіроўваюцца ў класы на заняткі і рыхтуюць усё
неабходнае для ўрокаў. Вучні рыхтуюць урокі самастойна пад агульным наглядам
выхавацеля ў сваім класе. У гэты час у вучэбных кабінетах па меры неабходнасці
ўстанаўліваецца дзяжурства педагогаў, якія даюць кансультацыі вучням і аказваюць
ім неабходную дапамогу. Праз кожныя 45 хвілін адбываецца перапынак ў занятках.
Для выхаванцаў, якія прапусцілі ўрокі па хваробе і адстаючых у вучобе, настаўнікі па
ўзгадненню з намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы, могуць праводзіць
дадатковыя заняткі, як правіла ў індывідуальным парадку.
На пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы выхаванцы адпраўляюцца
самастойна з ведама выхавацеля. Працоўны дзень заканчваецца вячэрняй праверкай,
якую праводзяць педагогі-выхавацелі па спальнях у адпаведнасці з інструкцыяй
дырэктара школы-інтэрната.
У суботу і напярэдадні святочных дзён, у выхадныя і святочныя дні выхаванцы
могуць атрымоўваць водпуск да бацькоў або родных. Жадаючыя атрымаць водпуск
звяртаюцца з просьбай да свайго педагога-выхавацеля.
Выходзячыя ў адпачынак з’яўляюцца да старэйшага дзяжурнага па школе
інтэрнату, які адпускае выхаванца ўпэўніўшыся ў тым, што выхаванец адзеты
акуратна і па сезону. Пасля вяртання з водпуска выхаванец дакладвае аб прыбыцці
старэйшаму дзяжурнаму па школе-інтэрнату, пасля чаго вяртаецца ў сваю групу.
Бацькі і родныя маюць свабодны доступ для наведвання выхаванцаў. Парадак
наведвання выхаванцаў устанаўліваецца дырэктарам школы-інтэрната.
Правілы паводзін выхаванцаў
Выхаванец павінен:
* Настойліва авалодваць ведамі, набываць неабходныя для працоўнага жыцця ўменні і
навыкі, каб стаць адукаваным і культурным членам грамадства і прынесці як мага
больш карысці Радзіме;
* Старанна вучыцца, з’яўляцца на заняткі без спазненняў, на ўроках сядзець прама,
уважліва слухаць тлумачэнні настаўнікаў і адказы сваіх сяброў; своечасова, акуратна і
без падказак і спісывання, самастойна выконваць усе вучэбныя заданні выкладчыкаў як
на ўроках, так і на занятках па самастойнай падрыхтоўцы ўрокаў.
* Дакладна і строга выконваць устаноўленыя для вучняў правілы і расклад жыцця і
працы.
* Быць паважлівым з дырэктарам школы, настаўнікамі, педагогамі-выхавацелямі і
старэйшымі, і з усім абслугоўваючым персаналам, аказваць ім павагу, строга і
дакладна выконваць іх распараджэнні і патрабаванні.
* Быць уважлівым да старэйшых па ўзросту, да малодшых дзяцей, да слабых і хворых, уступаць ім
дарогу і месца, і аказваць усялякую дапамогу.
* Заўсёды быць чэсным і праўдзівым.
* Паводзіць сябе сціпла, культурна і з дастойнасцю як у школе, так і за яе межамі (на вуліцы, у
грамадскіх месцах, у сям’і, з сябрамі і г.д.).
* Не выкарыстоўваць ніколі грубых і непрыстойных выразаў; не курыць і не ўжываць спіртныя
напоі; не гуляць у карты.
* Берагчы народную маёмасць, адказна і па гаспадарску клапаціцца аб яе захаванасці, беражліва
адносіцца да рэчаў, якія знаходзяцца як у асабістым карыстанні, так і ў карыстанні сяброў.
Захоўваць і беражліва абыходзіцца з кнігамі, вучэбнымі дапаможнікамі, інструментамі,
станкамі і машынамі. Утрымліваць у парадку сваё адзенне, абутак і пасцель; падтрымліваць
чысціню і парадак у спальні, у класе і другіх памяшканнях школы.
* Быць добрым таварышам у калектыве, дапамагаць сябрам, утрымліваць іх ад дрэнных
учынкаў; не пакрываць сяброў, якія зрабілі дрэнны ўчынак, быць заўсёды патрабавальным да
сябе, паважаць правілы калектыўнага жыцця, садзейнічаць сваім прыкладным навучаннем,
працай і паводзінамі згуртаванню калектыва класа і ўсёй школы; даражыць дастойнасцю і
гонарам калектыва як сваёй асабістай.
* Строга выконваць правілы асабістай гігіены: кожны дзень у вызначаны час мыць твар, ушы,
шыю і цела да поясу, мыць рукі перад ядой і пасля работы, мыць ногі на ноч прахладнай вадой;
чысціць зубы вечарам перад адыходам да сну, паласкаць рот і зубы пасля сну і пасля кожнага
прыёма ежы, своечасова састрыгаць пазногці на пальцах рук і ног, стрыгчы валасы, выконваць
гігіену сну.
Нарадзіўсяся 25 мая 1955 года ў в. Солы, Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці. Бацька:
Бізюк Аляксандр Пятровіч, 1922 года нараджэння, родам з вёскі Лепені Мінскага раёна.
Працаваў дзяжурным па станцыі Солы. Маці: Бізюк (Ціво) Галіна Дзям’янаўна, 1929 года
нараджэння. Нарадзілася ў вёсцы Смаляны, Аршанскага раёна. Пенсіянерка, працавала
настаўнікам.
У 1962 годзе пайшоў у Сольскую сярэднюю школу. У 1969 годзе ўступіў у члены ВЛКСМ. 1972
годзе скончыў школу і паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У
1977 годзе скончыў універсітэт.
Са жніўня 1977 года па верасень 1981 года працаваў настаўнікам фізікі Далгоўскай сярэдняй
школы ў Салігорскім раёне. З верасня 1981 года па верасень 1982 года працаваў інжынерам на
кафедры фізікі полуправаднікоў Беларуского дзяржаўнага ўніверсітэта. З верасня 1982 года был
прызваны ў рады Савецскай Арміі, дзе служыў у пасадзе камандзіра ўзвода ў вайсковай частцы
№28212 Чырвоназнамённай Беларускай ваеннай акругі па 1984 год. У сакавіку 1984 года ўступіў
у рады КПСС. Са снежня 1984 года па жнівень 1985 года працаваў ваенным кіраўніком
Прахладненскай сярэдняй школы, Слаўскага раёна. З верасня 1985 года па верасень 1986 года
працаваў інжынерам – канструктарам на Ашмянскім заводзе пластмас, точнага ліцця і
інструментальнай вытворчасці. З кастрычніка 1986 года па жнівень 1990 года працаваў
інструктарам аргаддзела Ашмянскага райкома КПБ.
З 1990 года працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Ашмянскай школе-
інтэрнаце. З 1996 года стаў дырэктарам школы-інтэрната.
З дзяцінства Бізюк Уладзімір
Аляксандравіч любаваўся краявідамі
родных мясцін. Па-гэтаму на пачатку
своей кар’еры мастака – аматара ён
маляваў партрэты і нацюрморты. А як
толькі адчуў здольнасць перадаваць
фарбамі прыгажосць прыроды, перашоў
на пейзажы. З той пары ён не здраджвае
сваім прыхільнасцям.
За ўсю гісторыю ў школе працавалі 5 дырэктароў. Кожны з
іх працаваў, заражаючы дзяцей сваім энтузіязмам,
самаадданасцю і бязмежным цярпеннем. Якое вялікае
сэрца неабходна мець, каб са дня ў дзень, з году ў год
раздаваць яго па кавалачках дзецям! І якой павінна быць
добрай, церпялівай і нестарэючай душа!
"Что такое счастье? Мне скажи,
Я давно хочу узнать про это.
Я спросил у колосистой ржи,
Я спросил у мудрого поэта.
Рожь ответа сразу не дала,
Для начала ветром пошумела.
А поэт мне подарил слова,
На вопрос ответил очень смело:
Счастье – это мир, а не война,
Это моря теплая волна,
Это мир волшебный, полный грез,
Это аромат родных берез,
Счастья – это след оставить на земле,
Повторив себя в ученике".
Кожны з дырэктароў падарыў часцінку свайго сэрца дзецям,
бацькам, настаўнікам, кожны пакінуў свой след на зямлі.
Жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце
У 2011 годзе ў школе-інтэрнаце выхоўваўся 121 вучань. І ў кожным з іх педагогі і
выхавальнікі імкнуцца разглядзець і развіць творчыя здольнасці, зрабіць усё неабходнае,
каб дзіця не адчувала сябе самотным. У кагосьці ёсць вакальныя дадзеныя - калі ласка,
займайся ў хоры, жаданне нешта майстраваць падтрымаюць у гуртку тэхнічнай
творчасці. Дапамогуць педагогі развіць артыстычныя дадзеныя і здольнасці да
выяўленчага мастацтва. Каму цяжка даецца школьная праграма, той можа быць
першым у працы - у прышкольнай гаспадарцы праца знойдзецца ўсім жадаючым.
Дапаможная гаспадарка
Славіцца сваёй дапаможнай гаспадаркай школа-інтэрнат. Штогод засекі навучальнай
установы папаўняюцца свежымі і якаснымі, а галоўнае - сваімі прадуктамі. Тут
гадуюць свіней і бычкоў. Акрамя наяўнай сваёй зямлі, арандуецца 11 гектараў ў СПК
"Кракоўка". Дзякуючы працавітым рукам працаўнікоў і выхаванцаў навучальнай
установы кожны год збіраецца значная колькасць рознай гародніны: агуркоў,
памідораў, капусты, цыбулі, радыскі, фасолі. Значная ўвага надаецца вырошчванню
збожжа.
Шчодра адорвае яблыкамі школьны сад. Частка садавіны выкарыстоўваецца для
падрыхтоўкі сокаў для дзіцячага сілкавання.
У летнюю пару ва ўсе пагодлівыя дзянькі нарыхтоўваецца сена. Пойдзе яно на корм
бычкам і каням. Увосень выхаванцы інтэрната дапамагаюць у зборы ўраджая
сельскагаспадарчым кааператывам раёна. У СПК "Прыгранічны" дзеці капалі бульбу,
"Мур-Ашмянскім", "Кракоўцы" падымалі лён. У школе-інтэрнаце вельмі шырокая сетка
паслуг, аказваемых насельніцтву. Сюды ўваходзіць продаж расады, збожжа, парасят,
гародніны, перапрацоўка яблыкаў на сок. Для вытворчых арганізацый раёна вядзецца
пашыў рукавіц.
Адной з складнікаў пазабюджэтнай дзейнасці навучальнай установы з'яўляецца збор
металалому і макулатуры, якім дзеці займаюцца з вялікім задавальненнем. У цэлым
працоўнаму навучанню адводзіцца тут вельмі вялікая ўвага.
Ва установе адукацыі “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, якія
засталіся без апекі бацькоў” існуе “школа-фабрыка”. Фінансавую дапамогу ў яе
стварэнні аказаў італьянскі дабратворны Фонд «Поможем им жить» (FONDAZIONE
AIUTIAMOLI A VIVERE). Супрацоўніцтва школы-інтэрната з фондам
ажыццяўляецца з 1997 года. Праект «школа-фабрыка» пачаў свою рэалізацыю з 2008
года. Цяпер вытворчая структура выходзіць на праектную магутнасць. Неабходнасць
стварэння ў інтэрнатнай установе «дзіцячай вытворчасці» прадыктавана задачамі
ўдасканалення працэса сацыялізацыі вучняў, паляпшэння падрыхтоўкі дзяцей да
самастойнага жыцця. Са стварэннем «школы-фабрыкі» магчымасцей у дзяцей
з’явілася значна больш. Сучаснае абсталяванне дазваляе вырабляць мэблю і ўсе тое,
што можна зрабіць з дрэва. Пашырыліся магчымасці слясарнай майстэрні.
Цяпер у кожнага дзіцяці ёсть выбар, ёсць магчымасць шукаць сябе, раскрыцца,
праявіць свае здольнасці. А гэта дапамагае потым знайсці свой шлях у жыцці.
Сёння у вольны час можна праектаваць або майстраваць, займацца дызайнам,
непасрэдна ўдзельнічаць у вытворчасці патрэбных і важных рэчаў. Ёсць месца творчасці.
Можна працаваць індывідуальна або ў калектыве. Кожны можа адчуць сябе асобай.
Фарміруецца характар, пачуццё ўласнай годнасці.
Уяўленне аб акружаючым свеце значна пашыраецца.Пытанні тэхналогіі,
элементарнай эканомікі, інфарматызацыі – усё мае месца. Выхоўваецца мастацкі густ.
Ва ўсіх разам і ў кожнага па асобку фарміруецца пачуццё гаспадара. Гэта вельмі
спатрэбіцца ў сучасным жыцці. А ўсё разам таксама дапаможа ў навучанні.
Вялікая ўвага надаецца ў нашай школе наладжванню сувязей з аднадумцамі з суседніх
краін. Гэта дае магчымасць пашырыць свой светапогляд, пазнаёміцца з цікавымі
людзьмі, даведацца аб нечым новым. 15 мая 2011 года у нашым горадзе адбылася
незвычайная падзея. Па цэнтральнай вуліцы горада адбылося шэсце калоны маленькіх
своеасаблівых машынак без матора (box-car), зробленых рукамі дзяцей-выхаванцаў і іх
таленавітых кіраўнікоў тэхнічнай творчасці.
Што ж уяўляюць сабой бокс-кары (box-car)? Гэта маленькія аўтамабільчыкі без
матора якія кіруюцца пілотам. Пры стварэнні бокс-кара тэхнік –канструктар нічым не
абмяжоўвае сваю фантазію. Мода на бокс-кары зарадзілася ў Швецыі, пазней пранікла і ў
іншыя краіны. Першапраходцам стаў Ротары клуб “Каунас”.
У Беларусі пра бокс-кары даведаліся пасля таго, як быў падпісаны Дагавор аб пабрацімстве
паміж Ротары клубам “Мінск” і Ротары клубам “Каунас”. На гэту сустрэчу і спаборніцтва на
бокс-карах бала запрошана першая каманда з Беларусі, каманда вучняў нашай школы. Па
ініцыятыве дырэктара школы-інтэрната В.А.Бізюка і пры падтрымцы Ротары клуба “Мінск” у
Ашмянах упершыню было арганізавана спаборніцтва на бокс-карах сярод дзіцячых дамоў-
інтэрнатаў Беларусі і Літвы.
Ідэя праекта “Бокс-кар Ашмяны-2011” заключаецца ў тым, каб арганізовываць кожны год
міжнародныя спаборніцтвы ў нашым горадзе, і перадаць у дар нашай школе некалькі самаробных
машынак для далейшай рэалізацыі праекта і далучэння да тэхнічнай справы не толькі
выхаванцаў школы-інтэрната, але і ўсіх, зацікаўленых падлеткаў Ашмяншчыны.
І сама школа-інтэрнат таксама абнаўляецца і становіцца прыгажэйшай. Колькі
патрэбных і добрых рэчаў ужо зроблена з актыўным удзелам дзяцей. Гэта і мэбля ў
школьнай сталовай, ложкі ў жылых пакоях, музей, убудаваныя шафы ў класных
памяшканнях, стэнды, рамкі для карцін, столікі, малыя архітэктурныя формы,
посцельную бялізну, абрусы, салфеткі, святочныя ўборы для выступаючых. Колькі
прастору для добрых спраў…
Вельмі многа рэчаў робіцца для продажу. Па папярэдніх разліках фінансавыя
затраты на праект «школа-фабрыка» акупяцца праз тры гады з улікам, што школа-
інтэрнат плаціць налогі з даходаў і ўсе зыходныя матэрыялы купляе.
У 2011 годзе стартуе яшчэ адзін важны і патрэбны праект у рамках «школы-
фабрыкі», звязаны з выкарыстаннем альтэрнатыўных крыніц энергіі.
Можна скраіць і сшыць любы выраб з тканіны. З’явіліся вялікія магчымасці ў
выкарыстанні вязальных машын па вырабу трыкатажа.
Ёсць магчымасць займацца ў класе-цырульня.
Добрае дапаўненне да ўсяго –рэдакцыя газеты «Родник». Улічваючы, што ў школе-
інтэрнаце ужо маюцца дзве фермы, стацыянарныя цяпліцы, сад, агарод,
сельскагаспадарчая тэхніка, мельніца і ўсялякае іншае абсталяванне, гаспадарчая
дзейнасць установы паднялася на больш высокі ўзровень. І гэта, калі ва ўстанове маюцца
структуры мастацка-эстэтычнага, спартыўнага і другіх накірункаў.
Карэнныя змены ў быце
У інтэрнаце працягваецца рэканструкцыя. У 2006 годзе завяршылася будаўніцтва
спальнага корпуса.
Закончыўся рамонт даху над спартыўнай залай. Заўсёды нешта робіцца ў старым
спальным і навучальным карпусах. Заменены старыя драўляныя вокны на
пластыкавыя, пераабсталяваныя і абсталяваныя новай сантэхнікай бытавыя
памяшканні.
З кожным годам утульней і прыгажэй становяцца класы.
Непазнавальна змяніліся калідоры, стаўшы падобнымі на маляўнічыя галерэі.
Адмысловай увагі заслугоўвае кабінет інфарматыкі, дзе ўся мэбля зробленая
навучэнцамі сумесна з выкладчыкам Уладзіславам Cтаніслававічам Вішнеўскім.
Шмат кахання і працы ўкладзена выкладчыкамі, тэхнічнымі працаўнікамі і
вучнямі ў добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. Для шматлікіх дзяцей інтэрнат,
як родная хата, таму яны і імкнуцца, каб у ім было ўтульна і хораша.
Узорны акадэмічны хор “Пралескі”
Хор “Пралескі” створаны ў Ашмянскай школе-інтэрнаце ў 1960 годзе першапачаткова як
школьны хор. Кiраўнiк — настаўнiк музыкi i спеваў Вольга Пятроўна Емяльянава.
Нарадзілася 20.05.1940 г. у саўгасе “Сосны”
Любанскага раёна Мінскай вобласці. Дзяцінства
прайшло ў цяжкі ваенны і пасляваенны час. З 4 да 15
гадоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах і школах-
інтэрнатах. Парэчча, Беняконі, Ражанка- не проста
назвы вёсак, гэта частка яе жыцця, незабыўныя гады
бязрадаснага дзяцінства. Бацька Вольгі Пятроўны
мінуў фінскую вайну, быў удзельнікам Вялікай
Айчыннай. Ён загінуў падчас пераправы праз Бярэзіну.
На руках у маці засталося шасцёра дзяцей.
Прыходзілася хавацца ў лесе, таму што сям'ю камуніста маглі ў любую гадзіну расстраляць.
Выхоўваючыся ў дзіцячых дамах, Вольга Пятроўна з 12 гадоў магла выконваць любую дарослую
працу, яна папросту давала адпачынкі дзетдомаўскім прачкам і кухарам. Затым была вучоба на
тынкоўшчыка ў далёкім Ашхабадзе.
Па шчаслівай выпадковасці там яе адшукалі брат з сястрой, і Вольга вярнулася ў
Беларусь.
Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча стала пачаткам творчага шляху. Затым
яшчэ было завочнае аддзяленне Ленінградскага інстытута культуры, якое яна
паспяхова скончыла, здаўшы на "выдатна" дзяржаўныя экзамены. У 1960 годзе
прыехала па накіраванні ў Ашмянскую школу-інтэрнат, арганізавала тут дзіцячы хор.
А праз пяць гадоў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянавой паспяхова выступіў на
рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці, і старшыня журы Рыгор Шырма
асабіста ўручыў ёй дыплом першай ступені.
Акрамя выкладання ў школе-інтэрнаце, Вольга Пятроўна працавала ў раённым Доме
культуры і яе па праве можна назваць адным са стваральнікаў спачатку хору, а потым
ансамбля песні і танца "Крыніцы", які і па цяперашні дзень цешыць гледачоў сваёй
творчасцю.
За добрасумленную працу настаўніца ўзнагароджана ўрадавымі ўзнагародамі,
з'яўляецца выдатнікам народнай асветы БССР, ёй прысвоена высокае званне
настаўніка-метадыста. Яна асцярожна захоўвае Ганаровыя граматы ЦК КПСС, Рады
Міністраў СССР і Кампартыі Беларусі, Міністэрства адукацыі Беларускай ССР. У іх
частка яе жыцця, аддадзеная яе вялікасці Музыцы і інтэрнацкім дзецям, для якіх урокі
любімай настаўніцы - лекі ад стомленасці і нервовасці, здольнасць адпачыць і зразумець
вялікае мастацтва, падараванае людзям ад Бога.
Хор з'яўляецца прапагандыстам высокай харавой
культуры, выступаў ў школе, на гарадской сцэне, у
арганiзацыях-шэфах на раённых, занальных, абласных i
рэспублiканскiх аглядах i фестывалях. Лаўрэат 1-га
рэспублiканскага агляду мастацкай самадзейнасцi
выхаванцаў школ-iнтэрнатаў i дзiцячых дамоў (1965),
лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасцi
(1987), прыняў удзел у стварэннi мастацкага фiльма
«Санта-Лючыя» (1998).
Выхаванцы хора В.Цяцерына, Г.Цяцерына, Ю.Пятроўскi закончылi сярэднiя i вышэйшыя
музычныя навучальныя ўстановы. Канцэртмайстры — У.В.Карасёў, В.П.Емяльянава (выдатнiк
народнай асветы БССР). Званне ўзорнага прысвоена ў 1992 г.
Узорны акадэмічны хор "Пралескі" школы-інтэрната, якім кіруе Вольга Пятроўна
Емяльянова, добра вядомы за межамі раёна і вобласці. На працягу шэрагу гадоў ён нязменны
лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу творчасці выхаванцаў школ-інтэрнатаў "Вяселкавы
карагод". Ведаюць аб дзіцячым калектыве з Ашмян не толькі ў Італіі, дзе часта гасцююць
школьнікі, але і ў іншых краінах: двойчы хор выступаў у Доме сяброўства народаў у Мінску. Першы
раз па запрашэнні амбасадара Швецыі ў нашай рэспубліцы, другі - на 100-годдзі міжнароднай
дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымалі ўдзел
прадстаўнікі нашага ўрада і амбасадары шматлікіх краін свету ў Беларусі.
У рэпертуары "Пралесак" шмат песень, на нотах да якіх пакінулі аўтографы самі
аўтары - вядомыя кампазітары і паэты. Не так даўно сваю песню падарыў хору Васіль
Раінчык.
Кахае гэты калектыў і ашмянская публіка. Заўсёды прымаюць гледачы інтэрнацкіх
дзетак цёпла і сардэчна. А калі ў якой-небудзь конкурснай праграме ўдзельнічаюць
выхаванцы Вольгі Пятроўны, то можна з упэўненасцю гаварыць калі не аб перамозе, так
аб прызавым месцы ўжо сапраўды. З Гран-пры вярнуліся выхаванцы пазалетась з
абласнога конкурсу патрыятычнай песні. У якасці ганаровых гасцей ездзілі яны на
конкурс і летась.
Калектыў хору ніколі не сядзіць у чаканні запрашэння. "Пралескі" стала абнаўляюць
рэпертуар, наладжваюць сувязі з арганізатарамі розных конкурсаў і фэстаў. Выступы
такога ўзроўню, у першую чаргу, спрыяюць павышэнню прафесіяналізму выканаўцаў,
даюць магчымасць мець зносіны з цікавымі людзьмі, забяспечваюць рост папулярнасці
як у сябе на Радзіме, так і за межамі рэспублікі.
Удзельнічаў хор і ў абанементным канцэрце ў рамках Міжнароднага фэсту імя
Георгія Струве, які праходзіў у Мінску. У ім, нараўне з ашмянскімі “Пралескамі”,
выступалі калектывы музычных школ і вучэльняў сталіцы, а таксама госці з Расіі,
Украіны, Польшчы і інш. краін.
Педагогі школы
Плённа і самааддана працуюць у школе інтэрнаце педагогі. Сказаць, што працаваць у школе-
інтэрнаце складана, значыць не сказаць нічога. Колькі сіл, цярпення, кахання неабходна, каб
растапіць діцячае сэрца, даць яму веру ў тое што ён патрэбны, што яго любяць. У Ашмянскай
школе –інтэрнаце працуюць на сённяшні дзень 32 педагогаў, з іх 22 выхавацелі. Сярод іх з вышэйшай
адукацыяй 31 чалавек, з незакончанай вышэйшай-3, з сярэдне-спецыяльнай- 16. Больш 15 год
прапрацавалі ў гэтай навучальнай установе 24 педагогі, ад 10-да 15 год-11, ад 5 да 10 год-8, да 5 год-
7. Нельга не адзначыць людзей якія аддалі працы ў школе-інтэрнаце амаль усё сваё жыццё, гэта:
Ніна Уладзіміраўна Тапаркова, Маіса Мікалаеўна Мiскеловiч, М.А.Капеня, Зоя Мікалаеўна Кiзiк,
Леанід Міхайлавіч Каркотка, Аляксандр Аляксандравіч Шаўцоў, Вольга Васільеўна Нiзаўцова,
Э.Ф.Панцырны, П.К.Бажко, М.А.Рудзь, Рэгіна Антонаўна Субач. М.А.Жыраў i iнш.
Н.У.Тапаркова Э.Ф.Панцырны Л.М. Каркотка М.Дз.Кавалёва
В.В.Нізаўцова Я.В.Магер
Працавалі ў нашай школе педагогі, якія за сваю плённую працу атрымалі ганаровае званне
заслужаны настаўнік БССР, гэта: Міхаіл Аляксандравіч Кілачыцкі, Юндзель Навумавіч
Борд, В.Р.Навумаў, В.А.Саковіч.
М.А.Кілачыцкі В.Р.Навумаў
Ю.Н.Борд В.А.Саковіч
Знак «Выдатнік адукацыі» атрымалі: Міскеловіч М.Н., Захаркевіч А.М., Субач Р.А.,
Емяльянава В.П., Вінаградава А.І., дырэктар школы В.А.Бізюк.
Былі сярод нашых педагогаў і вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, гэта:
М.А.Кілачыцкі, К.Я. Раманенка.
К.Я.Раманенка М.А.Кілачыцкі
Выпускнікі школы
Сярод яе выпускнiкоў -мастак кiнастудыi “Беларусьфiльм”-I.А.Рогацень, публiцыст
М.М.Малiноўскi, ёсць урачы, настаўнiкi i iнш.
Ні адзін чалавек не можа забыцца пра сваё дзяцінства, гады юнацтва і маладосці.
Для многіх школа-інтэрнат стала родным домам, надзеяй на лепшую будучыню і верным
сябрам. Па-гэтаму і падтрымліваюцца з выпускнікамі добрыя, цёплыя ўзаемааносіны. А
яны ў наш час ужо не толькі шукаюць дапамогі ў роднай школы, але і самі дапамагаюць.

More Related Content

Viewers also liked

світова транспортна система
світова транспортна системасвітова транспортна система
світова транспортна системаoshnek
 
транспорт світу
транспорт світутранспорт світу
транспорт світуoshnek
 
раціональне природокористування
раціональне природокористуванняраціональне природокористування
раціональне природокористуванняmashacoolll
 
Южная америка
Южная америкаЮжная америка
Южная америкаpoloeschool
 
географічне положення євразії
географічне положення євразіїгеографічне положення євразії
географічне положення євразіїoshnek
 
Уклон та конусність 2-2
Уклон та конусність 2-2Уклон та конусність 2-2
Уклон та конусність 2-2antonuk
 
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон Яна Іванова
 
основи(перероблено)
основи(перероблено)основи(перероблено)
основи(перероблено)Svetlana Motchana
 
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...Светлана Токарева
 
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. Гапон
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. ГапонПрезентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. Гапон
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. ГапонЯна Іванова
 
населення євразії
населення євразіїнаселення євразії
населення євразіїoshnek
 
географічне положення північної америки
географічне положення північної америкигеографічне положення північної америки
географічне положення північної америкиoshnek
 
Олівець
ОлівецьОлівець
Олівецьantonuk
 
Історія виникнення креслення
Історія виникнення кресленняІсторія виникнення креслення
Історія виникнення кресленняantonuk
 
Кількість, розміщення та густота населення України
Кількість, розміщення та густота населення УкраїниКількість, розміщення та густота населення України
Кількість, розміщення та густота населення Україниprofessor140
 

Viewers also liked (20)

колчанова светлана 7б
колчанова светлана 7бколчанова светлана 7б
колчанова светлана 7б
 
світова транспортна система
світова транспортна системасвітова транспортна система
світова транспортна система
 
транспорт світу
транспорт світутранспорт світу
транспорт світу
 
раціональне природокористування
раціональне природокористуванняраціональне природокористування
раціональне природокористування
 
Мартынова Юлия "Лошади"
Мартынова Юлия  "Лошади"Мартынова Юлия  "Лошади"
Мартынова Юлия "Лошади"
 
Южная америка
Южная америкаЮжная америка
Южная америка
 
Катков Александр "река Исса"
Катков Александр "река Исса"Катков Александр "река Исса"
Катков Александр "река Исса"
 
географічне положення євразії
географічне положення євразіїгеографічне положення євразії
географічне положення євразії
 
погода
погодапогода
погода
 
Уклон та конусність 2-2
Уклон та конусність 2-2Уклон та конусність 2-2
Уклон та конусність 2-2
 
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон
Тема уроку: Клімат та кліматотвірні чинники / А.К. Гапон
 
основи(перероблено)
основи(перероблено)основи(перероблено)
основи(перероблено)
 
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...
кількість, розміщення та густота та його вікова і статева структура населення...
 
Н.В.Яковенко. Довготривалі проекти. З досвіду роботи педагога-організатора
Н.В.Яковенко. Довготривалі проекти. З досвіду роботи педагога-організатораН.В.Яковенко. Довготривалі проекти. З досвіду роботи педагога-організатора
Н.В.Яковенко. Довготривалі проекти. З досвіду роботи педагога-організатора
 
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. Гапон
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. ГапонПрезентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. Гапон
Презентація "Клімат та кліматотвірні чинники" до уроку / А.К. Гапон
 
населення євразії
населення євразіїнаселення євразії
населення євразії
 
географічне положення північної америки
географічне положення північної америкигеографічне положення північної америки
географічне положення північної америки
 
Олівець
ОлівецьОлівець
Олівець
 
Історія виникнення креслення
Історія виникнення кресленняІсторія виникнення креслення
Історія виникнення креслення
 
Кількість, розміщення та густота населення України
Кількість, розміщення та густота населення УкраїниКількість, розміщення та густота населення України
Кількість, розміщення та густота населення України
 

More from Marta Butkevic

здоровое питание
здоровое питаниездоровое питание
здоровое питаниеMarta Butkevic
 
информация на стендах
информация на стендахинформация на стендах
информация на стендахMarta Butkevic
 
здоровое питание
здоровое питаниездоровое питание
здоровое питаниеMarta Butkevic
 
диетическое питание при заболеваниях органов пищеварения
диетическое питание при заболеваниях органов пищеварениядиетическое питание при заболеваниях органов пищеварения
диетическое питание при заболеваниях органов пищеваренияMarta Butkevic
 

More from Marta Butkevic (7)

сш№3
сш№3сш№3
сш№3
 
здоровое питание
здоровое питаниездоровое питание
здоровое питание
 
питание23
питание23питание23
питание23
 
информация на стендах
информация на стендахинформация на стендах
информация на стендах
 
здоровое питание
здоровое питаниездоровое питание
здоровое питание
 
диетическое питание при заболеваниях органов пищеварения
диетическое питание при заболеваниях органов пищеварениядиетическое питание при заболеваниях органов пищеварения
диетическое питание при заболеваниях органов пищеварения
 
питание
питаниепитание
питание
 

Летапіс ДУА "Ашмянская школа інтэрнат для дзяцей- сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"

  • 1.
  • 2.
  • 3.
  • 4. ГІМН Наша школа 1. В вальсе осеннем кружится природа, Вот и учебный год вновь наступил, Снова встречают нас школьные своды, Каждый здесь нужен и каждый здесь мил. Припев: Мы знаем, что есть школы больше и краше, И, может, есть классы светлей, чем у нас. Но нет и не будет роднее, чем наша, Здесь все сердцу мило и любо для нас. 2.Быстро закончится первая четверть, Следом вторая растает, как снег, Третья оценки капелью начертит, Сколько таких нами пройдено вех. 3. Книжки читаем, решаем задачи, Праздники дружно встречаем семьей, Школа желает нам в жизни удачи. Мы с благодарностью помним ее. 4. Идет, идет за годом год, Но школа родная стоит и живет. Идут года, но не беда, Ведь школа, как юность всегда молода.
  • 5. будуць жыць прыгожыя і добрыя традыцыі. Школа будзе жыць тады, калі ў яе сценах
  • 6. Традыцыі нашай школы – праца, спорт і музыка, з’яўляюцца тым звяном, якое аб’ядноўвае педагогаў, выхаванцаў і выпускнікоў. ны перадаюцца ад старшакласнікаў, імкнуцца падхапіць першакласнікі, ак складаецца той маленькі свет, у кім кожны з выхаванцаў знаходзіць сабе справу па душы і эалізуе сябе як асобу.
  • 7. Умовы адкрыцця Ашмянскай школы-інтэрната Адкрыта вясной 1957 г. (першая у былой Маладзечанскай вобласцi). У некаторых будынках, якія зараз займае школа- iнтэрнат, у свой час размяшчалiся турма (пачатак XX ст.), польская гiмназiя (1918—1939), педагагiчнае вучылiшча 1945— 1957). У жнiўнi 1958 г. быў праведзены першы набор вучняў у 1 -6-ы класы (160 чалавек), калектыў настаўнiкаў i выхавальнiкаў складаўся з 20 чалавек. Памяшканняў не хапала, першапачаткова дзецi займалiся ў цяперашнiм будынку гімназіі. Першы дырэктар школы-iнтэрната В.Р.Навумаў (стаў заслужаным настаўнiкам БССР).
  • 8. У 1958-1961 гг. пабудаваны жылы корпус (на 210 месцаў). 3 майстэрнi, сталовая, пазней бiблiятэка i чытальная зала. У школе налiчвалася 8 кабiнетаў, вучэбна-доследны ўчастак. У 1965г.- у лік дзеючых уступіў будынак на 520 месцаў.
  • 9. Арганізацыя навучальнага года Для школы- інтэрната былі распрацаваны правілы ўнутраннага распарадку. Навучальны год у школе інтэрнаце пачынаўся з 1 верасня. У верасні адзін тыдзень цалкам адводзіўся на ўдзел выхаванцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту (12-18 год) у зборы ўраджаю. З 30.12 па 12.01 праводзіліся зімовыя канікулы (2 тыдні). У сакавіку- красавіку праводзіліся вясновыя канікулы (таксама 2 тыдні). У маі два тыдні адводзіліся на веснавыя сельскагаспадарчыя работы. У жніўні 1 тыдзень на ўдзел у зборы ўраджаю.
  • 10. Летнія канікулы ўстанаўліваліся на 10 тыдняў для вучняў 1-4 класаў і 8 тыдняў для навучэнцаў 5-7 класаў у перыяд паміж 20 мая і 1 вераснем. Колькасць вучэбных тыдняў усталёўвалася: для 1-4 класаў- 38, для астатніх класаў -36. У канікулярны час выхаванцы па жаданню бацькоў маглі атрымоўваць водпуск дадому. Зімовыя і веснавыя канікулы могуць для гэтага выкарыстоўвацца цалкам. У час летніх канікул вучні 1-4 класаў адпускаліся на 6 тыдняў, а вучні 7-11 класаў на 4 тыдні. У астатнюю частку канікул вучні жывуць у інтэрнаце і ўдзельнічаюць у работах, неабходных у гаспадарцы школы, а таксама ў грамадска-карыснай працы па сельскай гаспадарцы ў калгасах ці саўгасах. У летнія адпачынкі выхаванцы ідуць групамі ў розны час, па загаду адміністрацыі і дамоўленасці з бацькамі з тым, каб у школе на працягу ўсяго лета было бы забяспечана абслугоўванне гаспадаркі школы сіламі выхаванцаў.
  • 11. Распарадак дня школьнікаў Распарадак дня школьнікаў устанаўліваўся дырэктарам школы ў залежнасці ад агульных умоў жыцця ў школе-інтэрнаце, узросту вучняў з улікам патрабаванняў школьнай гігіены. У распарадку дня павінны быць прадугледжаны: * Ранішняя фізічная зарадка працягласцю ў 15-20 хвілін.(у залежнасці ад узросту вучняў); * Заняткі па вучэбным плане з працягласцю ўрокаў у 1 класе па 30 хвілін і ў астатніх класах па 45 хвілін; працягласць перапынкаў: першага, другога, чацвёртага і пятага- 10 хвілін, трэцяга- 30 хвілін. * Удзел у грамадска-карыснай працы і бытавой працы (акрамя працоўных заняткаў прадугледжаных вучэбным планам)- для вучняў 1-2 класаў- па 30 хвілін, 3-4 класаў- па 1 гадзіне, 5-7- па 1,5 гадзін, 8-9 па 2 гадзіны, 10-12 па 3 гадзіны; * Час для прыняцця ежы навучэнцамі- 1-е снеданне, другое снеданне, абед, вячэра; * Час для падрыхтоўкі зададзеных настаўнікамі ўрокаў: для вучняў 1-2 класаў па 1 гадзіне, для вучняў 3-4 класаў па 1,5 гадзіны, для вучняў 5-8 класаў па 2 гадзіны, для вучняў 9-12 класаў- па 2,5 гадзіны;
  • 12. * 10 гадзін 30 хвілін начнога сну для вучняў 1-4 класаў, 10-9 гадзін 30 хвілін для вучняў 5-8 класаў, 9 гадзін 30 хвілін для вучняў 9-12 класаў; * 5 гадзін вольнага часу пасля абеду для вучняў 1-3 класаў, 4 гадзіны- для вучняў 4-8 класаў, з іх для знаходжання на паветры адпаведна- 3 гадзіны, 2 гадзіны, 1 гадзіна 30 хвілін. Час адведзены для знаходжання навучэнцаў на паветры, выкарыстоўваецца імі для разнастайных гульняў, забаў, прагулак. У астатні вольны час вучні па свайму выбару займаюцца ў кружках, вывучаюць музыку, танцы, спевы, удзельнічаюць у грамадскай рабоце, здзяйсняюць пазаўрочныя экскурсіі, чытаюць часопісы, кнігі, гуляюць у настольныя гульні і г.д. Выкананне распарадку дня Раніцай па сігналу горна навучэнцы ўстаюць пад наглядам сваіх выхавацеляў строяцца для ранішняй гімнастыкі, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам дзяжурнага вучня (у малодшай групе пад кіраўніцтвам старэйшага вучня); пасля гімнастыкі запраўляюць ложкі, мыюцца і рыхтуюцца да ранішняга агляду. Агляд праводзяць выхавацелі. Яны правяраюць наяўнасць вучняў, выкананне імі правіл асабістай гігіены, стан адзення і абутку. Выяўленыя недахопы прапануюць выдаліць неадкладна. Акрамя таго, выхавацелі выяўляюць маючых патрэбу ў медыцынскай дапамозе і напраўляюць іх у медыцынскі пункт.
  • 13. Пасля ранішняга агляду выхаванцы ідуць у сталовую на снеданне. У сталовай яны займаюць пастаянна замацаванае за імі месца. Выхавацель снедае разам з групай. У такім жа парадку выхаванцы ідуць на другое снеданне, абед і вячэру. Да абслугоўвання ў час прыёму ежы прыцягваюцца самі выхаванцы ў парадку дзяжурства. Пасля снедання выхаванцы накіроўваюцца ў класы на заняткі і рыхтуюць усё неабходнае для ўрокаў. Вучні рыхтуюць урокі самастойна пад агульным наглядам выхавацеля ў сваім класе. У гэты час у вучэбных кабінетах па меры неабходнасці ўстанаўліваецца дзяжурства педагогаў, якія даюць кансультацыі вучням і аказваюць ім неабходную дапамогу. Праз кожныя 45 хвілін адбываецца перапынак ў занятках. Для выхаванцаў, якія прапусцілі ўрокі па хваробе і адстаючых у вучобе, настаўнікі па ўзгадненню з намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы, могуць праводзіць дадатковыя заняткі, як правіла ў індывідуальным парадку. На пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы выхаванцы адпраўляюцца самастойна з ведама выхавацеля. Працоўны дзень заканчваецца вячэрняй праверкай, якую праводзяць педагогі-выхавацелі па спальнях у адпаведнасці з інструкцыяй дырэктара школы-інтэрната. У суботу і напярэдадні святочных дзён, у выхадныя і святочныя дні выхаванцы могуць атрымоўваць водпуск да бацькоў або родных. Жадаючыя атрымаць водпуск звяртаюцца з просьбай да свайго педагога-выхавацеля.
  • 14. Выходзячыя ў адпачынак з’яўляюцца да старэйшага дзяжурнага па школе інтэрнату, які адпускае выхаванца ўпэўніўшыся ў тым, што выхаванец адзеты акуратна і па сезону. Пасля вяртання з водпуска выхаванец дакладвае аб прыбыцці старэйшаму дзяжурнаму па школе-інтэрнату, пасля чаго вяртаецца ў сваю групу. Бацькі і родныя маюць свабодны доступ для наведвання выхаванцаў. Парадак наведвання выхаванцаў устанаўліваецца дырэктарам школы-інтэрната. Правілы паводзін выхаванцаў Выхаванец павінен: * Настойліва авалодваць ведамі, набываць неабходныя для працоўнага жыцця ўменні і навыкі, каб стаць адукаваным і культурным членам грамадства і прынесці як мага больш карысці Радзіме; * Старанна вучыцца, з’яўляцца на заняткі без спазненняў, на ўроках сядзець прама, уважліва слухаць тлумачэнні настаўнікаў і адказы сваіх сяброў; своечасова, акуратна і без падказак і спісывання, самастойна выконваць усе вучэбныя заданні выкладчыкаў як на ўроках, так і на занятках па самастойнай падрыхтоўцы ўрокаў. * Дакладна і строга выконваць устаноўленыя для вучняў правілы і расклад жыцця і працы. * Быць паважлівым з дырэктарам школы, настаўнікамі, педагогамі-выхавацелямі і старэйшымі, і з усім абслугоўваючым персаналам, аказваць ім павагу, строга і дакладна выконваць іх распараджэнні і патрабаванні.
  • 15. * Быць уважлівым да старэйшых па ўзросту, да малодшых дзяцей, да слабых і хворых, уступаць ім дарогу і месца, і аказваць усялякую дапамогу. * Заўсёды быць чэсным і праўдзівым. * Паводзіць сябе сціпла, культурна і з дастойнасцю як у школе, так і за яе межамі (на вуліцы, у грамадскіх месцах, у сям’і, з сябрамі і г.д.). * Не выкарыстоўваць ніколі грубых і непрыстойных выразаў; не курыць і не ўжываць спіртныя напоі; не гуляць у карты. * Берагчы народную маёмасць, адказна і па гаспадарску клапаціцца аб яе захаванасці, беражліва адносіцца да рэчаў, якія знаходзяцца як у асабістым карыстанні, так і ў карыстанні сяброў. Захоўваць і беражліва абыходзіцца з кнігамі, вучэбнымі дапаможнікамі, інструментамі, станкамі і машынамі. Утрымліваць у парадку сваё адзенне, абутак і пасцель; падтрымліваць чысціню і парадак у спальні, у класе і другіх памяшканнях школы. * Быць добрым таварышам у калектыве, дапамагаць сябрам, утрымліваць іх ад дрэнных учынкаў; не пакрываць сяброў, якія зрабілі дрэнны ўчынак, быць заўсёды патрабавальным да сябе, паважаць правілы калектыўнага жыцця, садзейнічаць сваім прыкладным навучаннем, працай і паводзінамі згуртаванню калектыва класа і ўсёй школы; даражыць дастойнасцю і гонарам калектыва як сваёй асабістай. * Строга выконваць правілы асабістай гігіены: кожны дзень у вызначаны час мыць твар, ушы, шыю і цела да поясу, мыць рукі перад ядой і пасля работы, мыць ногі на ноч прахладнай вадой; чысціць зубы вечарам перад адыходам да сну, паласкаць рот і зубы пасля сну і пасля кожнага прыёма ежы, своечасова састрыгаць пазногці на пальцах рук і ног, стрыгчы валасы, выконваць гігіену сну.
  • 16.
  • 17. Нарадзіўсяся 25 мая 1955 года ў в. Солы, Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці. Бацька: Бізюк Аляксандр Пятровіч, 1922 года нараджэння, родам з вёскі Лепені Мінскага раёна. Працаваў дзяжурным па станцыі Солы. Маці: Бізюк (Ціво) Галіна Дзям’янаўна, 1929 года нараджэння. Нарадзілася ў вёсцы Смаляны, Аршанскага раёна. Пенсіянерка, працавала настаўнікам. У 1962 годзе пайшоў у Сольскую сярэднюю школу. У 1969 годзе ўступіў у члены ВЛКСМ. 1972 годзе скончыў школу і паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1977 годзе скончыў універсітэт. Са жніўня 1977 года па верасень 1981 года працаваў настаўнікам фізікі Далгоўскай сярэдняй школы ў Салігорскім раёне. З верасня 1981 года па верасень 1982 года працаваў інжынерам на кафедры фізікі полуправаднікоў Беларуского дзяржаўнага ўніверсітэта. З верасня 1982 года был прызваны ў рады Савецскай Арміі, дзе служыў у пасадзе камандзіра ўзвода ў вайсковай частцы №28212 Чырвоназнамённай Беларускай ваеннай акругі па 1984 год. У сакавіку 1984 года ўступіў у рады КПСС. Са снежня 1984 года па жнівень 1985 года працаваў ваенным кіраўніком Прахладненскай сярэдняй школы, Слаўскага раёна. З верасня 1985 года па верасень 1986 года працаваў інжынерам – канструктарам на Ашмянскім заводзе пластмас, точнага ліцця і інструментальнай вытворчасці. З кастрычніка 1986 года па жнівень 1990 года працаваў інструктарам аргаддзела Ашмянскага райкома КПБ. З 1990 года працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Ашмянскай школе- інтэрнаце. З 1996 года стаў дырэктарам школы-інтэрната.
  • 18. З дзяцінства Бізюк Уладзімір Аляксандравіч любаваўся краявідамі родных мясцін. Па-гэтаму на пачатку своей кар’еры мастака – аматара ён маляваў партрэты і нацюрморты. А як толькі адчуў здольнасць перадаваць фарбамі прыгажосць прыроды, перашоў на пейзажы. З той пары ён не здраджвае сваім прыхільнасцям.
  • 19. За ўсю гісторыю ў школе працавалі 5 дырэктароў. Кожны з іх працаваў, заражаючы дзяцей сваім энтузіязмам, самаадданасцю і бязмежным цярпеннем. Якое вялікае сэрца неабходна мець, каб са дня ў дзень, з году ў год раздаваць яго па кавалачках дзецям! І якой павінна быць добрай, церпялівай і нестарэючай душа! "Что такое счастье? Мне скажи, Я давно хочу узнать про это. Я спросил у колосистой ржи, Я спросил у мудрого поэта. Рожь ответа сразу не дала, Для начала ветром пошумела. А поэт мне подарил слова, На вопрос ответил очень смело: Счастье – это мир, а не война, Это моря теплая волна, Это мир волшебный, полный грез, Это аромат родных берез, Счастья – это след оставить на земле, Повторив себя в ученике". Кожны з дырэктароў падарыў часцінку свайго сэрца дзецям, бацькам, настаўнікам, кожны пакінуў свой след на зямлі.
  • 20. Жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце У 2011 годзе ў школе-інтэрнаце выхоўваўся 121 вучань. І ў кожным з іх педагогі і выхавальнікі імкнуцца разглядзець і развіць творчыя здольнасці, зрабіць усё неабходнае, каб дзіця не адчувала сябе самотным. У кагосьці ёсць вакальныя дадзеныя - калі ласка, займайся ў хоры, жаданне нешта майстраваць падтрымаюць у гуртку тэхнічнай творчасці. Дапамогуць педагогі развіць артыстычныя дадзеныя і здольнасці да выяўленчага мастацтва. Каму цяжка даецца школьная праграма, той можа быць першым у працы - у прышкольнай гаспадарцы праца знойдзецца ўсім жадаючым. Дапаможная гаспадарка Славіцца сваёй дапаможнай гаспадаркай школа-інтэрнат. Штогод засекі навучальнай установы папаўняюцца свежымі і якаснымі, а галоўнае - сваімі прадуктамі. Тут гадуюць свіней і бычкоў. Акрамя наяўнай сваёй зямлі, арандуецца 11 гектараў ў СПК "Кракоўка". Дзякуючы працавітым рукам працаўнікоў і выхаванцаў навучальнай установы кожны год збіраецца значная колькасць рознай гародніны: агуркоў, памідораў, капусты, цыбулі, радыскі, фасолі. Значная ўвага надаецца вырошчванню збожжа. Шчодра адорвае яблыкамі школьны сад. Частка садавіны выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі сокаў для дзіцячага сілкавання.
  • 21. У летнюю пару ва ўсе пагодлівыя дзянькі нарыхтоўваецца сена. Пойдзе яно на корм бычкам і каням. Увосень выхаванцы інтэрната дапамагаюць у зборы ўраджая сельскагаспадарчым кааператывам раёна. У СПК "Прыгранічны" дзеці капалі бульбу, "Мур-Ашмянскім", "Кракоўцы" падымалі лён. У школе-інтэрнаце вельмі шырокая сетка паслуг, аказваемых насельніцтву. Сюды ўваходзіць продаж расады, збожжа, парасят, гародніны, перапрацоўка яблыкаў на сок. Для вытворчых арганізацый раёна вядзецца пашыў рукавіц. Адной з складнікаў пазабюджэтнай дзейнасці навучальнай установы з'яўляецца збор металалому і макулатуры, якім дзеці займаюцца з вялікім задавальненнем. У цэлым працоўнаму навучанню адводзіцца тут вельмі вялікая ўвага. Ва установе адукацыі “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” існуе “школа-фабрыка”. Фінансавую дапамогу ў яе стварэнні аказаў італьянскі дабратворны Фонд «Поможем им жить» (FONDAZIONE AIUTIAMOLI A VIVERE). Супрацоўніцтва школы-інтэрната з фондам ажыццяўляецца з 1997 года. Праект «школа-фабрыка» пачаў свою рэалізацыю з 2008 года. Цяпер вытворчая структура выходзіць на праектную магутнасць. Неабходнасць стварэння ў інтэрнатнай установе «дзіцячай вытворчасці» прадыктавана задачамі ўдасканалення працэса сацыялізацыі вучняў, паляпшэння падрыхтоўкі дзяцей да самастойнага жыцця. Са стварэннем «школы-фабрыкі» магчымасцей у дзяцей з’явілася значна больш. Сучаснае абсталяванне дазваляе вырабляць мэблю і ўсе тое, што можна зрабіць з дрэва. Пашырыліся магчымасці слясарнай майстэрні.
  • 22. Цяпер у кожнага дзіцяці ёсть выбар, ёсць магчымасць шукаць сябе, раскрыцца, праявіць свае здольнасці. А гэта дапамагае потым знайсці свой шлях у жыцці. Сёння у вольны час можна праектаваць або майстраваць, займацца дызайнам, непасрэдна ўдзельнічаць у вытворчасці патрэбных і важных рэчаў. Ёсць месца творчасці. Можна працаваць індывідуальна або ў калектыве. Кожны можа адчуць сябе асобай. Фарміруецца характар, пачуццё ўласнай годнасці. Уяўленне аб акружаючым свеце значна пашыраецца.Пытанні тэхналогіі, элементарнай эканомікі, інфарматызацыі – усё мае месца. Выхоўваецца мастацкі густ. Ва ўсіх разам і ў кожнага па асобку фарміруецца пачуццё гаспадара. Гэта вельмі спатрэбіцца ў сучасным жыцці. А ўсё разам таксама дапаможа ў навучанні. Вялікая ўвага надаецца ў нашай школе наладжванню сувязей з аднадумцамі з суседніх краін. Гэта дае магчымасць пашырыць свой светапогляд, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца аб нечым новым. 15 мая 2011 года у нашым горадзе адбылася незвычайная падзея. Па цэнтральнай вуліцы горада адбылося шэсце калоны маленькіх своеасаблівых машынак без матора (box-car), зробленых рукамі дзяцей-выхаванцаў і іх таленавітых кіраўнікоў тэхнічнай творчасці. Што ж уяўляюць сабой бокс-кары (box-car)? Гэта маленькія аўтамабільчыкі без матора якія кіруюцца пілотам. Пры стварэнні бокс-кара тэхнік –канструктар нічым не абмяжоўвае сваю фантазію. Мода на бокс-кары зарадзілася ў Швецыі, пазней пранікла і ў іншыя краіны. Першапраходцам стаў Ротары клуб “Каунас”.
  • 23. У Беларусі пра бокс-кары даведаліся пасля таго, як быў падпісаны Дагавор аб пабрацімстве паміж Ротары клубам “Мінск” і Ротары клубам “Каунас”. На гэту сустрэчу і спаборніцтва на бокс-карах бала запрошана першая каманда з Беларусі, каманда вучняў нашай школы. Па ініцыятыве дырэктара школы-інтэрната В.А.Бізюка і пры падтрымцы Ротары клуба “Мінск” у Ашмянах упершыню было арганізавана спаборніцтва на бокс-карах сярод дзіцячых дамоў- інтэрнатаў Беларусі і Літвы. Ідэя праекта “Бокс-кар Ашмяны-2011” заключаецца ў тым, каб арганізовываць кожны год міжнародныя спаборніцтвы ў нашым горадзе, і перадаць у дар нашай школе некалькі самаробных машынак для далейшай рэалізацыі праекта і далучэння да тэхнічнай справы не толькі выхаванцаў школы-інтэрната, але і ўсіх, зацікаўленых падлеткаў Ашмяншчыны.
  • 24. І сама школа-інтэрнат таксама абнаўляецца і становіцца прыгажэйшай. Колькі патрэбных і добрых рэчаў ужо зроблена з актыўным удзелам дзяцей. Гэта і мэбля ў школьнай сталовай, ложкі ў жылых пакоях, музей, убудаваныя шафы ў класных памяшканнях, стэнды, рамкі для карцін, столікі, малыя архітэктурныя формы, посцельную бялізну, абрусы, салфеткі, святочныя ўборы для выступаючых. Колькі прастору для добрых спраў… Вельмі многа рэчаў робіцца для продажу. Па папярэдніх разліках фінансавыя затраты на праект «школа-фабрыка» акупяцца праз тры гады з улікам, што школа- інтэрнат плаціць налогі з даходаў і ўсе зыходныя матэрыялы купляе. У 2011 годзе стартуе яшчэ адзін важны і патрэбны праект у рамках «школы- фабрыкі», звязаны з выкарыстаннем альтэрнатыўных крыніц энергіі.
  • 25. Можна скраіць і сшыць любы выраб з тканіны. З’явіліся вялікія магчымасці ў выкарыстанні вязальных машын па вырабу трыкатажа. Ёсць магчымасць займацца ў класе-цырульня.
  • 26. Добрае дапаўненне да ўсяго –рэдакцыя газеты «Родник». Улічваючы, што ў школе- інтэрнаце ужо маюцца дзве фермы, стацыянарныя цяпліцы, сад, агарод, сельскагаспадарчая тэхніка, мельніца і ўсялякае іншае абсталяванне, гаспадарчая дзейнасць установы паднялася на больш высокі ўзровень. І гэта, калі ва ўстанове маюцца структуры мастацка-эстэтычнага, спартыўнага і другіх накірункаў. Карэнныя змены ў быце У інтэрнаце працягваецца рэканструкцыя. У 2006 годзе завяршылася будаўніцтва спальнага корпуса.
  • 27. Закончыўся рамонт даху над спартыўнай залай. Заўсёды нешта робіцца ў старым спальным і навучальным карпусах. Заменены старыя драўляныя вокны на пластыкавыя, пераабсталяваныя і абсталяваныя новай сантэхнікай бытавыя памяшканні. З кожным годам утульней і прыгажэй становяцца класы.
  • 28. Непазнавальна змяніліся калідоры, стаўшы падобнымі на маляўнічыя галерэі. Адмысловай увагі заслугоўвае кабінет інфарматыкі, дзе ўся мэбля зробленая навучэнцамі сумесна з выкладчыкам Уладзіславам Cтаніслававічам Вішнеўскім.
  • 29. Шмат кахання і працы ўкладзена выкладчыкамі, тэхнічнымі працаўнікамі і вучнямі ў добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. Для шматлікіх дзяцей інтэрнат, як родная хата, таму яны і імкнуцца, каб у ім было ўтульна і хораша.
  • 30. Узорны акадэмічны хор “Пралескі” Хор “Пралескі” створаны ў Ашмянскай школе-інтэрнаце ў 1960 годзе першапачаткова як школьны хор. Кiраўнiк — настаўнiк музыкi i спеваў Вольга Пятроўна Емяльянава. Нарадзілася 20.05.1940 г. у саўгасе “Сосны” Любанскага раёна Мінскай вобласці. Дзяцінства прайшло ў цяжкі ваенны і пасляваенны час. З 4 да 15 гадоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах і школах- інтэрнатах. Парэчча, Беняконі, Ражанка- не проста назвы вёсак, гэта частка яе жыцця, незабыўныя гады бязрадаснага дзяцінства. Бацька Вольгі Пятроўны мінуў фінскую вайну, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай. Ён загінуў падчас пераправы праз Бярэзіну. На руках у маці засталося шасцёра дзяцей. Прыходзілася хавацца ў лесе, таму што сям'ю камуніста маглі ў любую гадзіну расстраляць. Выхоўваючыся ў дзіцячых дамах, Вольга Пятроўна з 12 гадоў магла выконваць любую дарослую працу, яна папросту давала адпачынкі дзетдомаўскім прачкам і кухарам. Затым была вучоба на тынкоўшчыка ў далёкім Ашхабадзе.
  • 31. Па шчаслівай выпадковасці там яе адшукалі брат з сястрой, і Вольга вярнулася ў Беларусь. Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча стала пачаткам творчага шляху. Затым яшчэ было завочнае аддзяленне Ленінградскага інстытута культуры, якое яна паспяхова скончыла, здаўшы на "выдатна" дзяржаўныя экзамены. У 1960 годзе прыехала па накіраванні ў Ашмянскую школу-інтэрнат, арганізавала тут дзіцячы хор. А праз пяць гадоў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянавой паспяхова выступіў на рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці, і старшыня журы Рыгор Шырма асабіста ўручыў ёй дыплом першай ступені. Акрамя выкладання ў школе-інтэрнаце, Вольга Пятроўна працавала ў раённым Доме культуры і яе па праве можна назваць адным са стваральнікаў спачатку хору, а потым ансамбля песні і танца "Крыніцы", які і па цяперашні дзень цешыць гледачоў сваёй творчасцю. За добрасумленную працу настаўніца ўзнагароджана ўрадавымі ўзнагародамі, з'яўляецца выдатнікам народнай асветы БССР, ёй прысвоена высокае званне настаўніка-метадыста. Яна асцярожна захоўвае Ганаровыя граматы ЦК КПСС, Рады Міністраў СССР і Кампартыі Беларусі, Міністэрства адукацыі Беларускай ССР. У іх частка яе жыцця, аддадзеная яе вялікасці Музыцы і інтэрнацкім дзецям, для якіх урокі любімай настаўніцы - лекі ад стомленасці і нервовасці, здольнасць адпачыць і зразумець вялікае мастацтва, падараванае людзям ад Бога.
  • 32. Хор з'яўляецца прапагандыстам высокай харавой культуры, выступаў ў школе, на гарадской сцэне, у арганiзацыях-шэфах на раённых, занальных, абласных i рэспублiканскiх аглядах i фестывалях. Лаўрэат 1-га рэспублiканскага агляду мастацкай самадзейнасцi выхаванцаў школ-iнтэрнатаў i дзiцячых дамоў (1965), лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасцi (1987), прыняў удзел у стварэннi мастацкага фiльма «Санта-Лючыя» (1998). Выхаванцы хора В.Цяцерына, Г.Цяцерына, Ю.Пятроўскi закончылi сярэднiя i вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы. Канцэртмайстры — У.В.Карасёў, В.П.Емяльянава (выдатнiк народнай асветы БССР). Званне ўзорнага прысвоена ў 1992 г. Узорны акадэмічны хор "Пралескі" школы-інтэрната, якім кіруе Вольга Пятроўна Емяльянова, добра вядомы за межамі раёна і вобласці. На працягу шэрагу гадоў ён нязменны лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу творчасці выхаванцаў школ-інтэрнатаў "Вяселкавы карагод". Ведаюць аб дзіцячым калектыве з Ашмян не толькі ў Італіі, дзе часта гасцююць школьнікі, але і ў іншых краінах: двойчы хор выступаў у Доме сяброўства народаў у Мінску. Першы раз па запрашэнні амбасадара Швецыі ў нашай рэспубліцы, другі - на 100-годдзі міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымалі ўдзел прадстаўнікі нашага ўрада і амбасадары шматлікіх краін свету ў Беларусі.
  • 33. У рэпертуары "Пралесак" шмат песень, на нотах да якіх пакінулі аўтографы самі аўтары - вядомыя кампазітары і паэты. Не так даўно сваю песню падарыў хору Васіль Раінчык. Кахае гэты калектыў і ашмянская публіка. Заўсёды прымаюць гледачы інтэрнацкіх дзетак цёпла і сардэчна. А калі ў якой-небудзь конкурснай праграме ўдзельнічаюць выхаванцы Вольгі Пятроўны, то можна з упэўненасцю гаварыць калі не аб перамозе, так аб прызавым месцы ўжо сапраўды. З Гран-пры вярнуліся выхаванцы пазалетась з абласнога конкурсу патрыятычнай песні. У якасці ганаровых гасцей ездзілі яны на конкурс і летась. Калектыў хору ніколі не сядзіць у чаканні запрашэння. "Пралескі" стала абнаўляюць рэпертуар, наладжваюць сувязі з арганізатарамі розных конкурсаў і фэстаў. Выступы такога ўзроўню, у першую чаргу, спрыяюць павышэнню прафесіяналізму выканаўцаў, даюць магчымасць мець зносіны з цікавымі людзьмі, забяспечваюць рост папулярнасці як у сябе на Радзіме, так і за межамі рэспублікі. Удзельнічаў хор і ў абанементным канцэрце ў рамках Міжнароднага фэсту імя Георгія Струве, які праходзіў у Мінску. У ім, нараўне з ашмянскімі “Пралескамі”, выступалі калектывы музычных школ і вучэльняў сталіцы, а таксама госці з Расіі, Украіны, Польшчы і інш. краін.
  • 34. Педагогі школы Плённа і самааддана працуюць у школе інтэрнаце педагогі. Сказаць, што працаваць у школе- інтэрнаце складана, значыць не сказаць нічога. Колькі сіл, цярпення, кахання неабходна, каб растапіць діцячае сэрца, даць яму веру ў тое што ён патрэбны, што яго любяць. У Ашмянскай школе –інтэрнаце працуюць на сённяшні дзень 32 педагогаў, з іх 22 выхавацелі. Сярод іх з вышэйшай адукацыяй 31 чалавек, з незакончанай вышэйшай-3, з сярэдне-спецыяльнай- 16. Больш 15 год прапрацавалі ў гэтай навучальнай установе 24 педагогі, ад 10-да 15 год-11, ад 5 да 10 год-8, да 5 год- 7. Нельга не адзначыць людзей якія аддалі працы ў школе-інтэрнаце амаль усё сваё жыццё, гэта: Ніна Уладзіміраўна Тапаркова, Маіса Мікалаеўна Мiскеловiч, М.А.Капеня, Зоя Мікалаеўна Кiзiк, Леанід Міхайлавіч Каркотка, Аляксандр Аляксандравіч Шаўцоў, Вольга Васільеўна Нiзаўцова, Э.Ф.Панцырны, П.К.Бажко, М.А.Рудзь, Рэгіна Антонаўна Субач. М.А.Жыраў i iнш. Н.У.Тапаркова Э.Ф.Панцырны Л.М. Каркотка М.Дз.Кавалёва
  • 35. В.В.Нізаўцова Я.В.Магер Працавалі ў нашай школе педагогі, якія за сваю плённую працу атрымалі ганаровае званне заслужаны настаўнік БССР, гэта: Міхаіл Аляксандравіч Кілачыцкі, Юндзель Навумавіч Борд, В.Р.Навумаў, В.А.Саковіч. М.А.Кілачыцкі В.Р.Навумаў
  • 36. Ю.Н.Борд В.А.Саковіч Знак «Выдатнік адукацыі» атрымалі: Міскеловіч М.Н., Захаркевіч А.М., Субач Р.А., Емяльянава В.П., Вінаградава А.І., дырэктар школы В.А.Бізюк. Былі сярод нашых педагогаў і вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, гэта: М.А.Кілачыцкі, К.Я. Раманенка.
  • 37. К.Я.Раманенка М.А.Кілачыцкі Выпускнікі школы Сярод яе выпускнiкоў -мастак кiнастудыi “Беларусьфiльм”-I.А.Рогацень, публiцыст М.М.Малiноўскi, ёсць урачы, настаўнiкi i iнш. Ні адзін чалавек не можа забыцца пра сваё дзяцінства, гады юнацтва і маладосці. Для многіх школа-інтэрнат стала родным домам, надзеяй на лепшую будучыню і верным сябрам. Па-гэтаму і падтрымліваюцца з выпускнікамі добрыя, цёплыя ўзаемааносіны. А яны ў наш час ужо не толькі шукаюць дапамогі ў роднай школы, але і самі дапамагаюць.