Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Складаныя сказы
1.
2. складаныя сказы з дзвюма
сэнсава-граматычнымі часткамі
складаныя сказы з некалькімі
сэнсава-граматычнымі часткамі
Сказ, які можна падзяліць на дзве ці больш сэнсава-граматычныя часткі, падобныя на простыя сказы, называецца
складаным:
Замаразкі ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі
кіламетраў па ўсім наваколлі. (М. Лынькоў)
3. Асноўныя віды складаных сказаў
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
з адным відам сінтаксічнай сувязі
частак
з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі
частак
злучнікавыя бяззлучнікавыя
складаназлучаныя складаназалежныя
з адной даданай часткай з некалькімі даданымі часткамі
4. злучнікавыя сказы –
складаныя сказы,
часткі якіх
спалучаюцца пры
дапамозе злучнікаў
і злучальных слоў
У залежнасці ад відаў і сродкаў сувязі сэнсава-граматычных частак
складаныя сказы падзяляюцца на наступныя тыпы і падтыпы:
бяззлучнікавыя сказы
–
складаныя сказы, часткі
якіх спалучаюцца без удзелу
злучнікаў, па сэнсе і
інтанацыі
з рознымі відамі
сувязі частак –
складаныя сказы,
часткі якіх
спалучаюцца пры
дапамозе злучнікавай і
бяззлучнікавай сувязі
адначасова
складаныя сказы са
злучальнымі злучнікамі
на мяжы частак
(складаназлучаныя
сказы)
складаныя сказы
з падпарадкавальнымі
злучнікамі і злучальнымі
словамі
(складаназалежныя
сказы)
5. У адпаведнасці з відамі і сродкамі сувязі частак
складаныя сказы падзяляюцца на:
складаныя сказы са
злучнікавай сувяззю
частак;
сродкі сувязі – злучальныя
і падпарадкавальныя
злучнікі ці злучальныя
словы
складаныя сказы з
бяззлучнікавай сувяззю
частак;
сродкі сувязі –
сэнс, інтанацыя
складаныя сказы з
рознымі відамі сувязі
частак;
сродкі сувязі –
адначасова злучнікі
(злучальныя і
падпарадкавальныя) ці
злучальныя словы, сэнс,
інтанацыя
Яшчэ не развіднела як след, а ўжо грыміць
трамвай на скрыжаванні.
Артыстаў адпусцілі раней, каб паснедалі і
сабраліся ў клубе.
Я думаю пра першых касманаўтаў, што
павядуць да зораў караблі.
На цёмным небе высыпалі буйныя
зоры, мяцеліца пацішэла.
На ўсходзе чырвань грае, цень радзее,
нікне мрок, і зямелька ўжо вітае новы
радасны дзянёк.
6. злучнікі адносяцца да службовых часцін мовы і не з’яўляюцца членамі сказа
злучальныя словы захоўваюць значэнне самастойнай часціны мовы – адноснага
займенніка ці прыслоўя – і выконваюць ролю членаў сказа:
Вучні падышлі да гістарычнага помніка, які хораша выглядаў сярод новых будынкаў
(А. Кулакоўскі).
злучнікі можна апусціць, перабудаваўшы складаны злучнікавы сказ у бяззлучнікавы,
злучальныя словы апусціць нельга:
Хлопцы спадзяваліся, што лясная сцяжынка прывядзе іх да якога-небудзь паселішча
(Я. Маўр).
Хлопцы спадзяваліся: лясная сцяжынка прывядзе іх да якога-небудзь паселішча.
з’яўляючыся службовымі часцінамі мовы, злучнікі не могуць мець лагічны націск, яго
звычайна маюць злучальныя словы (як самастойныя часціны мовы):
Мірон памятае толькі, што ў яго галаве, нібы маланка, мільганула думка аб учарашняй
сустрэчы (Я. Маўр).
Пазней Мірон не мог прыпомніць, што з ім здарылася (Я. Маўр).
Каб адрозніць злучнік ад злучальнага слова, неабходна мець на
ўвазе наступнае:
7. На схемах складаныя сказы абазначаюцца так:
Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай
злучальных злучнікаў, –
складаназлучаныя сказы
[ ], ( бо … ).
Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай
падпарадкавальных злучнікаў, -
складаназалежныя сказы
Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца з дапамогай
злучальных слоў, –
складаназалежныя сказы
Складаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца па сэнсе і
інтанацыі без дапамогі злучнікаў і злучальных слоў, –
бяззлучнікавыя сказы
[ ], і [ ].
[ ], ( які … ).
[ ], [ ].
[ ] – [ ].
[ ] : [ ].