SlideShare a Scribd company logo
Як вызначыць млекакормячае?
Нягледзячы на разнастайнасць відаў, іх памераў і асяроддзя
пасялення ўсе млекакормячыя маюць 5 агульных прыкметаў:
1. Цеплакроўныя. Маюць пастаянную тэмпературу цела, якая не
залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя. Каб
падтрымліваць тэмпературу жывёлы павінны рэгулярна есці.
2. Поўсць. Адныя маюць шыкоўную доўгую поўсць, іншыя толькі
рэдкія валаскі. У некаторых жывёлаў гэтыя валаскі выконваюць
функцыю органаў дотыку.
3. Дыханне з дапамогай лёгкіх.
4. Нараджаюць дзіцянятаў.
Выключэнне толькі яхідна і
качканос.
5. Выкормліваюць дзетак
малаком. Гэта прыкмета
з'яўляецца галоўнай. Малако
выпрацоўваецца спецыяльнымі
малочнымі залозамі.
ЛАСТАНОГІЯ
Усё ластаногія створаныя
для жыцця ў вадзе: у іх
падоўжанае абцякальнае
цела, а ўсе чатыры
канечнасці пераўтвораныя
ў ласты. Гэтыя жывёлы
хутка і грацыёзна плаваюць
у вадзе, а на сушы
нязграбна перасоўваюцца,
поўзаючы на пузе.
Харчуюцца рыбай, марскімі
птушкамі, ракападобнымі і
малюскамі. Морж
Марскі коцік
Цюлень
КІТАПАДОБНЫЯМенавіта водным млекакормячым
належыць рэкорд па велічыні. Самы
вялікі жыхар Зямлі – сіні кіт. Яго
даўжыня дасягае 33 метраў, а важыць
ён каля 150 тон.
Бог стварыў гэтых млекакормячых для
жыцця ў вадзе. На галаве яны маюць
спецыяльную адтуліну – дыхала, якім
набіраюць паветра ў лёгкія, калі
ўсплываюць. У марскіх звяроў гладкае
цела і моцны хвост, які рухаецца
ўверх-уніз. Кіты маюць зубы, як
дэльфін, касатка, кашалот, і
харчуюцца рыбай. Таксама ёсць група
вусатых кітоў, якія харчуюцца
планктонам і маленькімі рачкамі. Яны
працэджваюць іх з вады праз свае
зубы-вусы, якія падобныя на грэбень.
У дзень сіні кіт з’ядае 3600 кг
маленькіх рачкоў – крыля.
Дэльфін
Гарбаты кіт
Касатка
НЕПАЎНАЗУБЫЯГэты атрад на першы погляд
аб’ядноўвае зусім непадобных
адзін на аднога звяроў –
мураўедаў, браняносцаў і ляніўцаў.
Ляніўцы харчуюцца лісцем,
мураўеды толькі мурашкамі і
тэрмітамі. Мураўеды і ляніўцы
пакрытыя поўсцю, а браняносцы –
тоўстымі рагавымі пласцінамі. Але
ёсць адна прыкмета, якая
дазволіла навукоўцам аб’яднаць
гэтых дзіўных жывёл у адну групу –
гэта няпоўны набор зубоў, а ў
мураўеда іх увогуле няма. Ляніўцы,
да рэчы, самыя павольныя
млекакормячыя і спяць яны 18
гадзін на суткі. А браняносцы
могуць скручвацца ў клубок, як
вожыкі.
Браняносец
Лянівец
Мураўед
АДНАПРАХОДНЫЯГэты атрад аб'ядноўвае ўсяго два
сямействы – качканосавых і яхіднавых.
Яны адзіныя млекакормячыя, якія
размнажаюцца, адкладаючы яйкі. Яны
выкормліваюць сваіх дзетак малаком і
таму іх адносяць да класа
млекакормячых. У самак яхіднаў і
качканосаў няма саскоў, і дзіцяняты
злізваюць малако, якое
выпрацоўваецца малочнымі залозамі,
проста з поўсці на пузе маці. Качканосы і
яхідны – небяспечныя звяры. На задніх
лапах у іх ёсць касцяная шпора з
атрутнай вадкасцю. Цуда-звер качканос
быццам сабраны з частак розных
жывёл: нос у яго ад качкі, плоскі хвост
ад бабра, лапы як ласты, але з
кіпцюрамі. Яхідна, як і качканос,
выдатна плавае, але робіць гэта толькі
для задавальнення: ныраць і здабываць
ежу пад вадой яна не ўмее.
Яхідна
Качканос
СУМЧАТЫЯАтрад сумчатых аб'ядноўвае
больш 250 відаў жывёлаў.
Яны часта зусім не падобныя
адзін на аднаго. У гэты атрад
уваходзяць і мірныя
траваядныя, такія як кенгуру
ці каала, і насякомаядныя,
напрыклад, сумчатыя краты
ці намбаты, і драпежнікі,
такія як тасманскі д'ябал.
Аб'ядноўвае гэтых жывёл
тое, што ў іх нараджаюцца
недаразвітыя дзіцяняты, якіх
маці працяглы час даношвае
ў сумцы на сваім пузе.
Кенгуру
ХОБАТНЫЯЁсць толькі два віды сланоў:
афрыканскі і азіяцкі або індыйскі
слон. Сланы – самыя буйныя з
сучасных наземных насельнікаў.
Яны мірныя вегетарыянцы, але
дзякуючы сваім вялікім памерам
могуць пастаяць за сябе. У
дарослага слана практычна няма
ворагаў у прыродзе. Сланы
незвычайна разумныя жывёлы і з
даўніх пор служаць чалавеку.
Галоўнае, што адрознівае сланоў ад
астатніх звяроў – гэта хобат. Але, на
самай справе, хобат – гэта не
ўнікальная асаблівасць слана.
Падоўжаныя рухомыя хабаткі ёсць у
многіх жывёл, але ні для каго хобат
не мае такога важнага значэння, як
для слана.
Афрыканскія сланы
Індыйскія сланы
РУКАКРЫЛЫЯНазва атрада гаворыць сама за сябе.
Пярэднія канечнасці ў гэтых
млекакормячых ператварыліся ў
крылы. Рукакрылыя – адзіныя з
жывёл, якія ўмеюць лётаць. Яны
дзеляцца на два падатрады: крыланы і
кажаны. Менавіта гэтым жывёлам
чалавек абавязаны адкрыццём
эхалакацыі. Кажаны арыентуюцца ў
прасторы, выпускаючы гукі і ловячы іх
адбітак. З дапамогай эхалакацыі
вымяраюць глыбіні акіяна.
Рукакрылыя вядуць начны лад жыцця,
а днём адпачываюць, схаваўшыся ў
кронах дрэў ці ў нежылых пабудовах.
Усе рукакрылыя адпачываюць ўніз
галавой, трымаючыся заднімі лапкамі
за галінку ці які-небудзь выступ.
Кажан
НАСЯКОМАЯДНЫЯГэта звяркі сярэдняй і маленькай
велічыні з выцягнутай пыскай,
якая заканчваецца хабатком. Гэта
вожыкі, краты, хахулі,
землярыйкі, буразубкі. Хахуля –
самы буйны прадстаўнік –
даўжынёй да 22 см. Ва ўсіх
насякомаядных, акрамя
вожыкаў, кароткая поўсць. Сэрца
гэтых малюхаў б’ецца 700 разоў у
хвіліну, а пакуль чалавек зробіць
1 удых – яны паспеюць зрабіць
10! Каб падтрымліваць такое
актыўнае жыццё, землярыйка
з’ядае за дзень ежы ў 4 разы
больш за сваю вагу.
Крот
Хахуля
Землярыйка
ДРАПЕЖНЫЯДрапежнікі – гэта жывёлы, якія
палююць на іншых жывёл.
Драпежныя звяры – гэта тыгры,
ільвы, гіены, ваўкі, а таксама
ўсяедных жывёлы – мядзведзі,
яноты.
Драпежныя могуць быць не
падобнымі адзін на аднаго. І ўсё ж
наяўнасць агульных прыкметаў
дазволіла навукоўцам аб'яднаць
усіх іх у адзін атрад. Галоўная
прыкмета – наяўнасць драпежніцкіх
зубоў на верхняй і ніжняй сківіцах. У
гэтых зубоў вострыя разцы, якімі
зручна раздзіраць мяса. Разцы ў
драпежных дробныя, але затое іклы
вялікія і вострыя, як кінжалы. Такімі
ікламі можна моцна ўчапіцца ў
ахвяру і забіць яе. Воўк
Леў
Леапард
НЯПАРНАКАПЫТНЫЯЖывёлы, якія маюць капыты,
ходзяць на кончыках пальцаў,
бо капыты – гэта рагавыя
ўшчыльненні на пальцах.
У атрад няпарнакапытных
ўваходзяць такія непадобныя
адзін на аднаго жывёлы, як
грацыёзныя коні, нязграбныя
тапіры і цяжкія насарогі.
Аб'ядноўвае ўсіх гэтых жывёл
будова ног. У іх няцотная ці
няпарная колькасць пальцаў на
нагах. У каня на кожнай назе
ўсяго па адным капыту –
пальцу, у насарога – па тры,
столькі ж і на задніх нагах
тапіра.
Насарог
Зебра
Кабаны
ПАРНАКАПЫТНЫЯАтрад парнакапытных
аб'ядноўвае 8 сямействаў
жывёлаў, сярод якіх стройныя і
хуткія алені і антылопы,
магутныя быкі і кабаны,
нязграбныя бегемоты і
жырафы. Атрад
парнакапытных адзін з самых
багатых па ліку відаў і
падзяляецца на два
падатрады: жвачных і
няжвачных. Усіх
парнакапытных аб'ядноўвае
падобная будова канечнасцяў:
у іх парны лік пальцаў. Кожны
палец заканчваецца капытом.
Кабан
Бегемот
МАЗОЛЯНОГІЯНа нашай планеце жывуць 6 відаў
жывёл, якім неабходныя мазалі
на нагах. Калі б не было гэтых
мазалёў, яны не змаглі б хадзіць.
Да такіх жывёл адносяцца
аднагорбыя і двухгорбыя
вярблюды і 2 віды лам.
Мазоляногія вельмі блізкія да
жуйных парнакапытных: яны
маюць такі ж складаны страўнік.
Галоўнае адрозненне ад
парнакапытных – адсутнасць
капытоў. Вярблюды і ламы
абапіраюцца на сярэднія пальцы,
якія заканчваюцца пазногцямі.
Пальцы ног абароненыя не
капытамі, а мазольнымі
падушкамі.
Двухгорбы вярблюд
Альпака
ГРЫЗУНЫАтрад грызуноў адзін з самых
шматлікіх. Да грызуноў адносяць
больш за 1700 відаў жывёл.
Грызуны асвоілі амаль усю
планету. Падарожнічаючы па
свеце за чалавекам, яны
прыжыліся нават у Аўстраліі, дзе
раней не сустракаліся. Многія
грызуны сталі ворагамі чалавека,
бо яны знішчаюць ураджай на
палях, аднак большасць з іх
цалкам бяскрыўдныя, а нейкія
нават карысныя. У любым
выпадку: і карысныя, і шкодныя
жывёлы маюць права на жыццё,
бо створаныя Богам.
Шыншыла
Вавёрка
Бабёр
ЗАЙЦАПАДОБНЫЯАтрад уключае каля 65 відаў, сярод
якіх зайцы, трусы, пішчухі, якія
жывуць на ўсіх мацерыках, акрамя
Антарктыкі і Аўстраліі. Для
зайцападобных характэрна
наяўнасць дзвюх пар разцоў на
верхняй сківіцы, размешчаных у два
шэрагі. Даўжыня іх цела – ад 30 да
75 см. Перасоўваюцца скачкамі.
Заднія канечнасці крыху даўжэй за
пярэднія, вушы доўгія, хвост
кароткі. Усе зайцападобныя
адрозніваюцца незвычайным
спрытам і здольнасцю хутка бегаць.
Зайцы навучыліся заблытваць
сляды, віхляць, збіваючы з ладу
пераследніка. Некаторыя зайцы
змяняюць колер скуркі ў залежнасці
ад сезону.
Заяц
Пішчуха
ПРЫМАТЫУ гэты атрад уваходзяць лемуры,
руканожкі і малпы. Усіх гэтых жывёл,
гэтак непадобных адзін на аднаго,
аб'ядноўвае цэлы шэраг агульных
прыкметаў. Ва ўсіх прыматаў
пяціпальцавыя канечнасці, кісць рукі
свабодна згінаецца і разгінаецца,
вялікі палец, як правіла,
супрацьпастаўлены астатнім,
перасоўваючыся, прыматы
абапіраюцца на ўсю ступню. Амаль ва
ўсіх прыматаў добра развіты мозг.
Нюх даволі слабы, але добры слых, а
зрок не толькі аб'ёмны, але і
каляровы. Прыматы вельмі
адрозніваюцца па памерах. Самыя
буйныя прыматы – гарылы: іх рост
дасягае 180 см, а вага 300 кг.
Карлікавыя і мышыныя лемуры –
самыя маленькія: даўжыня цела ад 10
Насач
Гарыла
УВАГА!
У большасці кніг, якія ты пабачыш у бібліятэцы, будзе напісана, што
малпа – гэта бліжэйшы родзіч чалавека, бо яны пайшлі з аднаго продка.
Але Біблія кажа нам зусім іншае: Бог стварыў чалавека з пылу зямнога па
Свайму вобразу і падабенству, і удыхнуў ў яго Дух. Шмат часу навукоўцы
спрабуюць знайсці доказы таго, што чалавек з’явіўся з малпы, але да
гэтага часу няма дакладных сведчанняў. Госпад стварыў усіх жывёл
такімі, якія яны ёсць і цяпер, праўда, многія віды ўжо вымерлі, або былі
знішчаныя чалавекам, што працягваецца і зараз.
ХАТНЯЕ ЗАДАНЕ
Выберы млекакормячае, якое б ты хацеў вывучыць падрабязней. У
кнігах або ў Інтэрнэце знайдзі адказы на пытанні:
1. У якім асяроддзі жыве гэта жывёла і ў якой мясцовасці? 2. Які яе
памер? 3. Чым харчуецца? 4. Якіх ворагаў мае? 5. Што цікавага ты
ведаеш пра гэту жывёлу?
МАЛАЙЦЫ!

More Related Content

Viewers also liked

Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 
Лекавыя расліны
Лекавыя расліныЛекавыя расліны
Лекавыя расліны
volha_S
 
Атрутныя расліны
Атрутныя расліныАтрутныя расліны
Атрутныя расліны
volha_S
 
Грыбы
ГрыбыГрыбы
Грыбы
volha_S
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
volha_S
 
Расліны
РасліныРасліны
Расліны
volha_S
 
Органы пачуццяў насякомых
Органы пачуццяў насякомыхОрганы пачуццяў насякомых
Органы пачуццяў насякомых
volha_S
 
Дрэвы
ДрэвыДрэвы
Дрэвы
volha_S
 
Насенне
НасеннеНасенне
Насенне
volha_S
 
Матылі
МатыліМатылі
Матылі
volha_S
 
Біялагічная сістэматыка
Біялагічная сістэматыкаБіялагічная сістэматыка
Біялагічная сістэматыка
volha_S
 
Кветкі
КветкіКветкі
Кветкі
volha_S
 
Драпежныя птушкі
Драпежныя птушкіДрапежныя птушкі
Драпежныя птушкі
volha_S
 

Viewers also liked (14)

Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 
Лекавыя расліны
Лекавыя расліныЛекавыя расліны
Лекавыя расліны
 
Атрутныя расліны
Атрутныя расліныАтрутныя расліны
Атрутныя расліны
 
Грыбы
ГрыбыГрыбы
Грыбы
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Расліны
РасліныРасліны
Расліны
 
Органы пачуццяў насякомых
Органы пачуццяў насякомыхОрганы пачуццяў насякомых
Органы пачуццяў насякомых
 
Дрэвы
ДрэвыДрэвы
Дрэвы
 
Насенне
НасеннеНасенне
Насенне
 
Матылі
МатыліМатылі
Матылі
 
Біялагічная сістэматыка
Біялагічная сістэматыкаБіялагічная сістэматыка
Біялагічная сістэматыка
 
Кветкі
КветкіКветкі
Кветкі
 
Драпежныя птушкі
Драпежныя птушкіДрапежныя птушкі
Драпежныя птушкі
 

More from volha_S

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
volha_S
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
volha_S
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
volha_S
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
volha_S
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
volha_S
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
volha_S
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
volha_S
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
volha_S
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
volha_S
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
volha_S
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
volha_S
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
volha_S
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
volha_S
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
volha_S
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
volha_S
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
volha_S
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 
Земноводные
ЗемноводныеЗемноводные
Земноводные
volha_S
 
Социальные насекомые
Социальные насекомыеСоциальные насекомые
Социальные насекомые
volha_S
 

More from volha_S (20)

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 
Земноводные
ЗемноводныеЗемноводные
Земноводные
 
Социальные насекомые
Социальные насекомыеСоциальные насекомые
Социальные насекомые
 

Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя

  • 1.
  • 2. Як вызначыць млекакормячае? Нягледзячы на разнастайнасць відаў, іх памераў і асяроддзя пасялення ўсе млекакормячыя маюць 5 агульных прыкметаў: 1. Цеплакроўныя. Маюць пастаянную тэмпературу цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя. Каб падтрымліваць тэмпературу жывёлы павінны рэгулярна есці. 2. Поўсць. Адныя маюць шыкоўную доўгую поўсць, іншыя толькі рэдкія валаскі. У некаторых жывёлаў гэтыя валаскі выконваюць функцыю органаў дотыку. 3. Дыханне з дапамогай лёгкіх. 4. Нараджаюць дзіцянятаў. Выключэнне толькі яхідна і качканос. 5. Выкормліваюць дзетак малаком. Гэта прыкмета з'яўляецца галоўнай. Малако выпрацоўваецца спецыяльнымі малочнымі залозамі.
  • 3. ЛАСТАНОГІЯ Усё ластаногія створаныя для жыцця ў вадзе: у іх падоўжанае абцякальнае цела, а ўсе чатыры канечнасці пераўтвораныя ў ласты. Гэтыя жывёлы хутка і грацыёзна плаваюць у вадзе, а на сушы нязграбна перасоўваюцца, поўзаючы на пузе. Харчуюцца рыбай, марскімі птушкамі, ракападобнымі і малюскамі. Морж Марскі коцік Цюлень
  • 4. КІТАПАДОБНЫЯМенавіта водным млекакормячым належыць рэкорд па велічыні. Самы вялікі жыхар Зямлі – сіні кіт. Яго даўжыня дасягае 33 метраў, а важыць ён каля 150 тон. Бог стварыў гэтых млекакормячых для жыцця ў вадзе. На галаве яны маюць спецыяльную адтуліну – дыхала, якім набіраюць паветра ў лёгкія, калі ўсплываюць. У марскіх звяроў гладкае цела і моцны хвост, які рухаецца ўверх-уніз. Кіты маюць зубы, як дэльфін, касатка, кашалот, і харчуюцца рыбай. Таксама ёсць група вусатых кітоў, якія харчуюцца планктонам і маленькімі рачкамі. Яны працэджваюць іх з вады праз свае зубы-вусы, якія падобныя на грэбень. У дзень сіні кіт з’ядае 3600 кг маленькіх рачкоў – крыля. Дэльфін Гарбаты кіт Касатка
  • 5.
  • 6. НЕПАЎНАЗУБЫЯГэты атрад на першы погляд аб’ядноўвае зусім непадобных адзін на аднога звяроў – мураўедаў, браняносцаў і ляніўцаў. Ляніўцы харчуюцца лісцем, мураўеды толькі мурашкамі і тэрмітамі. Мураўеды і ляніўцы пакрытыя поўсцю, а браняносцы – тоўстымі рагавымі пласцінамі. Але ёсць адна прыкмета, якая дазволіла навукоўцам аб’яднаць гэтых дзіўных жывёл у адну групу – гэта няпоўны набор зубоў, а ў мураўеда іх увогуле няма. Ляніўцы, да рэчы, самыя павольныя млекакормячыя і спяць яны 18 гадзін на суткі. А браняносцы могуць скручвацца ў клубок, як вожыкі. Браняносец Лянівец Мураўед
  • 7. АДНАПРАХОДНЫЯГэты атрад аб'ядноўвае ўсяго два сямействы – качканосавых і яхіднавых. Яны адзіныя млекакормячыя, якія размнажаюцца, адкладаючы яйкі. Яны выкормліваюць сваіх дзетак малаком і таму іх адносяць да класа млекакормячых. У самак яхіднаў і качканосаў няма саскоў, і дзіцяняты злізваюць малако, якое выпрацоўваецца малочнымі залозамі, проста з поўсці на пузе маці. Качканосы і яхідны – небяспечныя звяры. На задніх лапах у іх ёсць касцяная шпора з атрутнай вадкасцю. Цуда-звер качканос быццам сабраны з частак розных жывёл: нос у яго ад качкі, плоскі хвост ад бабра, лапы як ласты, але з кіпцюрамі. Яхідна, як і качканос, выдатна плавае, але робіць гэта толькі для задавальнення: ныраць і здабываць ежу пад вадой яна не ўмее. Яхідна Качканос
  • 8. СУМЧАТЫЯАтрад сумчатых аб'ядноўвае больш 250 відаў жывёлаў. Яны часта зусім не падобныя адзін на аднаго. У гэты атрад уваходзяць і мірныя траваядныя, такія як кенгуру ці каала, і насякомаядныя, напрыклад, сумчатыя краты ці намбаты, і драпежнікі, такія як тасманскі д'ябал. Аб'ядноўвае гэтых жывёл тое, што ў іх нараджаюцца недаразвітыя дзіцяняты, якіх маці працяглы час даношвае ў сумцы на сваім пузе. Кенгуру
  • 9. ХОБАТНЫЯЁсць толькі два віды сланоў: афрыканскі і азіяцкі або індыйскі слон. Сланы – самыя буйныя з сучасных наземных насельнікаў. Яны мірныя вегетарыянцы, але дзякуючы сваім вялікім памерам могуць пастаяць за сябе. У дарослага слана практычна няма ворагаў у прыродзе. Сланы незвычайна разумныя жывёлы і з даўніх пор служаць чалавеку. Галоўнае, што адрознівае сланоў ад астатніх звяроў – гэта хобат. Але, на самай справе, хобат – гэта не ўнікальная асаблівасць слана. Падоўжаныя рухомыя хабаткі ёсць у многіх жывёл, але ні для каго хобат не мае такога важнага значэння, як для слана. Афрыканскія сланы Індыйскія сланы
  • 10. РУКАКРЫЛЫЯНазва атрада гаворыць сама за сябе. Пярэднія канечнасці ў гэтых млекакормячых ператварыліся ў крылы. Рукакрылыя – адзіныя з жывёл, якія ўмеюць лётаць. Яны дзеляцца на два падатрады: крыланы і кажаны. Менавіта гэтым жывёлам чалавек абавязаны адкрыццём эхалакацыі. Кажаны арыентуюцца ў прасторы, выпускаючы гукі і ловячы іх адбітак. З дапамогай эхалакацыі вымяраюць глыбіні акіяна. Рукакрылыя вядуць начны лад жыцця, а днём адпачываюць, схаваўшыся ў кронах дрэў ці ў нежылых пабудовах. Усе рукакрылыя адпачываюць ўніз галавой, трымаючыся заднімі лапкамі за галінку ці які-небудзь выступ. Кажан
  • 11. НАСЯКОМАЯДНЫЯГэта звяркі сярэдняй і маленькай велічыні з выцягнутай пыскай, якая заканчваецца хабатком. Гэта вожыкі, краты, хахулі, землярыйкі, буразубкі. Хахуля – самы буйны прадстаўнік – даўжынёй да 22 см. Ва ўсіх насякомаядных, акрамя вожыкаў, кароткая поўсць. Сэрца гэтых малюхаў б’ецца 700 разоў у хвіліну, а пакуль чалавек зробіць 1 удых – яны паспеюць зрабіць 10! Каб падтрымліваць такое актыўнае жыццё, землярыйка з’ядае за дзень ежы ў 4 разы больш за сваю вагу. Крот Хахуля Землярыйка
  • 12. ДРАПЕЖНЫЯДрапежнікі – гэта жывёлы, якія палююць на іншых жывёл. Драпежныя звяры – гэта тыгры, ільвы, гіены, ваўкі, а таксама ўсяедных жывёлы – мядзведзі, яноты. Драпежныя могуць быць не падобнымі адзін на аднаго. І ўсё ж наяўнасць агульных прыкметаў дазволіла навукоўцам аб'яднаць усіх іх у адзін атрад. Галоўная прыкмета – наяўнасць драпежніцкіх зубоў на верхняй і ніжняй сківіцах. У гэтых зубоў вострыя разцы, якімі зручна раздзіраць мяса. Разцы ў драпежных дробныя, але затое іклы вялікія і вострыя, як кінжалы. Такімі ікламі можна моцна ўчапіцца ў ахвяру і забіць яе. Воўк Леў Леапард
  • 13. НЯПАРНАКАПЫТНЫЯЖывёлы, якія маюць капыты, ходзяць на кончыках пальцаў, бо капыты – гэта рагавыя ўшчыльненні на пальцах. У атрад няпарнакапытных ўваходзяць такія непадобныя адзін на аднаго жывёлы, як грацыёзныя коні, нязграбныя тапіры і цяжкія насарогі. Аб'ядноўвае ўсіх гэтых жывёл будова ног. У іх няцотная ці няпарная колькасць пальцаў на нагах. У каня на кожнай назе ўсяго па адным капыту – пальцу, у насарога – па тры, столькі ж і на задніх нагах тапіра. Насарог Зебра
  • 14. Кабаны ПАРНАКАПЫТНЫЯАтрад парнакапытных аб'ядноўвае 8 сямействаў жывёлаў, сярод якіх стройныя і хуткія алені і антылопы, магутныя быкі і кабаны, нязграбныя бегемоты і жырафы. Атрад парнакапытных адзін з самых багатых па ліку відаў і падзяляецца на два падатрады: жвачных і няжвачных. Усіх парнакапытных аб'ядноўвае падобная будова канечнасцяў: у іх парны лік пальцаў. Кожны палец заканчваецца капытом. Кабан Бегемот
  • 15. МАЗОЛЯНОГІЯНа нашай планеце жывуць 6 відаў жывёл, якім неабходныя мазалі на нагах. Калі б не было гэтых мазалёў, яны не змаглі б хадзіць. Да такіх жывёл адносяцца аднагорбыя і двухгорбыя вярблюды і 2 віды лам. Мазоляногія вельмі блізкія да жуйных парнакапытных: яны маюць такі ж складаны страўнік. Галоўнае адрозненне ад парнакапытных – адсутнасць капытоў. Вярблюды і ламы абапіраюцца на сярэднія пальцы, якія заканчваюцца пазногцямі. Пальцы ног абароненыя не капытамі, а мазольнымі падушкамі. Двухгорбы вярблюд Альпака
  • 16. ГРЫЗУНЫАтрад грызуноў адзін з самых шматлікіх. Да грызуноў адносяць больш за 1700 відаў жывёл. Грызуны асвоілі амаль усю планету. Падарожнічаючы па свеце за чалавекам, яны прыжыліся нават у Аўстраліі, дзе раней не сустракаліся. Многія грызуны сталі ворагамі чалавека, бо яны знішчаюць ураджай на палях, аднак большасць з іх цалкам бяскрыўдныя, а нейкія нават карысныя. У любым выпадку: і карысныя, і шкодныя жывёлы маюць права на жыццё, бо створаныя Богам. Шыншыла Вавёрка Бабёр
  • 17. ЗАЙЦАПАДОБНЫЯАтрад уключае каля 65 відаў, сярод якіх зайцы, трусы, пішчухі, якія жывуць на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыкі і Аўстраліі. Для зайцападобных характэрна наяўнасць дзвюх пар разцоў на верхняй сківіцы, размешчаных у два шэрагі. Даўжыня іх цела – ад 30 да 75 см. Перасоўваюцца скачкамі. Заднія канечнасці крыху даўжэй за пярэднія, вушы доўгія, хвост кароткі. Усе зайцападобныя адрозніваюцца незвычайным спрытам і здольнасцю хутка бегаць. Зайцы навучыліся заблытваць сляды, віхляць, збіваючы з ладу пераследніка. Некаторыя зайцы змяняюць колер скуркі ў залежнасці ад сезону. Заяц Пішчуха
  • 18. ПРЫМАТЫУ гэты атрад уваходзяць лемуры, руканожкі і малпы. Усіх гэтых жывёл, гэтак непадобных адзін на аднаго, аб'ядноўвае цэлы шэраг агульных прыкметаў. Ва ўсіх прыматаў пяціпальцавыя канечнасці, кісць рукі свабодна згінаецца і разгінаецца, вялікі палец, як правіла, супрацьпастаўлены астатнім, перасоўваючыся, прыматы абапіраюцца на ўсю ступню. Амаль ва ўсіх прыматаў добра развіты мозг. Нюх даволі слабы, але добры слых, а зрок не толькі аб'ёмны, але і каляровы. Прыматы вельмі адрозніваюцца па памерах. Самыя буйныя прыматы – гарылы: іх рост дасягае 180 см, а вага 300 кг. Карлікавыя і мышыныя лемуры – самыя маленькія: даўжыня цела ад 10 Насач Гарыла
  • 19. УВАГА! У большасці кніг, якія ты пабачыш у бібліятэцы, будзе напісана, што малпа – гэта бліжэйшы родзіч чалавека, бо яны пайшлі з аднаго продка. Але Біблія кажа нам зусім іншае: Бог стварыў чалавека з пылу зямнога па Свайму вобразу і падабенству, і удыхнуў ў яго Дух. Шмат часу навукоўцы спрабуюць знайсці доказы таго, што чалавек з’явіўся з малпы, але да гэтага часу няма дакладных сведчанняў. Госпад стварыў усіх жывёл такімі, якія яны ёсць і цяпер, праўда, многія віды ўжо вымерлі, або былі знішчаныя чалавекам, што працягваецца і зараз.
  • 20. ХАТНЯЕ ЗАДАНЕ Выберы млекакормячае, якое б ты хацеў вывучыць падрабязней. У кнігах або ў Інтэрнэце знайдзі адказы на пытанні: 1. У якім асяроддзі жыве гэта жывёла і ў якой мясцовасці? 2. Які яе памер? 3. Чым харчуецца? 4. Якіх ворагаў мае? 5. Што цікавага ты ведаеш пра гэту жывёлу?