SlideShare a Scribd company logo
Асноўныя рысы:
1. У большасці чацвераногія.
2. Хрыбетныя жывёлы.
3. Маюць стадыю воднай лічынкі, для жыцця
патрабуюць і вады, і сушы.
4. Лічынка дыхае з дапамогай скуры і жабраў, а
дарослая асобіна – з дапамогай скуры і лёгкіх.
У земнаводных канечнасці ўпіраюцца ў
зямлю па баках цела. У паўзуноў – таксама,
але цела ў іх больш прыпаднятае.
Амфібіі – у перакладзе з грэцкай – тыя, што жывуць двайным
жыццём. Беларуская іх назва – земнаводныя – адлюстроўвае
спосаб жыцця: для існавання гэтым жывёлам неабходная як суша,
так і вада.
Бясхвостыя Бязногія Хвастатыя
Клас Земнаводныя дзеліцца на
тры атрады
Бясхвостыя – гэта жабы, рапухі, квакшы, жарлянкі. Усяго больш
5000 відаў. Тулава ў бясхвостых кароткае. Шыі няма, хваста няма,
лапы моцныя і добра развітыя, прычым заднія ў два-тры разы
больш за пярэднія.
Самае вялікае земнаводнае сярод бясхвостых – жаба-галіяф.
Вядомая ў шэрагу раёнаў Афрыкі, дасягае 35 см у даўжыню і
важыць больш 3 кг. Самыя дробныя маюць даўжыню 15-18 мм.
Усе хвастатыя амфібіі маюць даўгаватае тулава, якое пераходзіць у
добра развіты хвост. Канечнасці хвастатыя выкарыстоўваюць
толькі для перамяшчэння па сушы, а пры плаванні з гэтым выдатна
спраўляецца доўгі, сціснуты з бакоў, як у рыбы, хвост. Многія з іх
хутка бегаюць, лазяць і могуць рабіць невялікія скачкі, іншыя
поўзаюць, змеепадобна выгінаючы цела. Самая буйная з усіх
хвастатых амфібій – гэта гіганцкая саламандра, якая мае даўжыню
цела каля 160 см.
Атрад бязногіх амфібій налічвае
каля 60 відаў распаўсюджаных
толькі ў вільготных тропіках Азіі,
Афрыкі і Амерыкі. Гэта вельмі
своеасаблівыя амфібіі, якія
нагадваюць буйных чарвякоў або
змей і маюць у даўжыню ад 30 да
120 см. Атрад складаецца з
адзінага сямейства – чарвягаў.
Хваста ў чарвягаў няма. Скура з
дробнымі лускавінкамі з залоз,
якія выдзяляюць едкую слізь.
Трапляюцца бязногія ў асноўным у
друзлай глебе.
Асноўная частка амфібій перамяшчаецца па сушы скачкамі. Віды з
кароткімі заднімі лапкамі, напрыклад, рапухі, часцей поўзаюць
або бегаюць. У вадзе бясхвостыя амфібіі добра плаваюць, а заднія
лапкі з міжпальцавымі скуранымі перапонкамі нагадваюць
сапраўдныя ласты. Таксама бясхвостыя амфібій маюць цэлы
арсенал дапаможных сродкаў: дыскі-прысоскі; залозы, якія
выдзяляюць ліпкую слізь для прымацавання да розных паверхняў;
мяккія падушачкі, якія змякчаюць удар пры прызямленні; цвёрдыя
"мазалі" для капання, а таксама плавальныя перапонкі.
Скура бясхвостых амфібій голая: гладкая або грудкаватая. У ёй шмат
залозаў, якія выдзяляюць слізь. Слізь пакрывае цела тонкім слоем і
ахоўвае скуру ад высыхання, а таксама забяспечвае яе ўдзел у дыханні.
Слізь бывае атрутнай. Для многіх відаў афарбоўка служыць маскіроўкай.
Некаторыя віды здольныя нават мяняць афарбоўку скуры. Жывёлы, якія
выдзяляюць атрутную слізь, звычайна маюць яркую афарбоўку. У
некаторых відаў самкі і самцы маюць розную афарбоўку ў перыяд
размнажэння. Напрыклад, самцы вастрамордай жабы вясной набываюць
блакітную афарбоўку ў адрозненне ад бурых самак. Ва ўсіх амфібій ёсць
лінькі. Пры гэтым замяняецца ўся скура цалкам. Жаба трэ лапамі спачатку
вочы. Затым чухае бакі. Праз некаторы час можна ўбачыць, што з яе цела
звісае напаўпразрыстая старая скура, якую яна з'ядае.
Як насельнікі і сушы, і вады, земнаводныя
маюць універсальную дыхальную сістэму.
Яна дазваляе амфібіям браць кісларод не
толькі з паветра, але і з вады.
Пакуль амфібія знаходзіцца ў вадзе, яна
дыхае скурай, але як толькі апыняецца на
сушы падключаецца сістэма дыхання
лёгкімі, пры адначасовай працы скуры.
Аднак гэта магчыма толькі ў тым выпадку,
калі скура вільготная.
Жабрамі валодаюць лічынкі амфібій –
апалонікі і дарослыя хвастатыя амфібіі,
якія ўвесь час жывуць у вадаёмах.
Удых пачынаецца з таго, што жаба, закрывае рот, адкрывае
ноздры і апускае мышцу рота. Паветра засмоктваецца ў ротавую
паражніну. Затым жаба закрывае ноздры і паднімае дно ротавай
паражніны. Паветра праходзіць у лёгкія і раздзімае іх. Выдых
адбываецца пасіўна, так, як выходзіць паветра з шарыка.
Орган зроку – вока
Орган нюху – ноздры
Орган смаку – язык і ротавая
паражніна
Орган слыху – барабанная
перапонка
Орган раўнавагі – унутранае вуха,
размешчаны ў костках чэрапа
Орган дотыку – скура
Асаблівасці зроку жабы
Калі жаба ўзіраецца ў наваколле, яе мозг не прымае сігналы пра
статычныя прадмета, але добра рэагуе на рух. Таму насякомае,
якое рухаецца, жаба бачыць выразней, а нерухомы аб’ект –
слабей. Ад жабы лёгка ўсцерагчыся, калі сядзець нерухома.
У час палявання бясхвостыя земнаводныя арыентуюцца ў асноўным з
дапамогай зроку і нюху. За здабычай яны не гоняцца, а падпільноўваюць
яе і потым хапаюць. Вока пры гэтым рэагуе толькі на тое, што ёсць на
даступнай адлегласці. Напрыклад, калі муха пралятае блізка, то жаба
рэагуе імгненна. Яна маланкава выкідае язык, і муха, якая прыклейваецца
да яго, адпраўляецца ў рот. А здабычу, якая знаходзіцца на недасяжнай
адлегласці, вочы жабы не заўважаюць. З дзвюх мух, якія ляцяць, жаба
бачыць буйнейшую. Язык жабы пры выкідванні павялічвацца ў 4-5 разоў.
Лепш за ўсё жывецца амфібіям у вільготным трапічным клімаце, дзе лета
круглы год. Праўда часам у такіх месцах па некалькі месяцаў не
выпадаюць ападкі – усякае жыццё тады ў іх замірае. І амфібіі сыходзяць у
летнюю спячку – закопваюцца глыбока ў пясок ці глей, хаваюцца ў
земляныя норы.
Ва ўмераных і паўночных шыротах, земнаводныя сыходзяць у зімовую
спячку – ратуюцца ад холаду і голаду. Пры гэтым іх кроў гусцее, а ўсе
жыццёвыя працэсы запавольваюцца. Так, азёрныя і травяныя жабы
праводзяць зіму на дне вадаёмаў пад каранямі раслінаў ці ў зарасніках
багавіння. Сажалкавыя жабы закопваюцца ў глей. Жабы і трытоны
зімуюць на сушы, хаваючыся ў мох, норы, пад каранямі і камянямі.
Яйкі амфібій маюць толькі слізістыя абалонкі і амаль не
абароненыя ад высыхання. На сушы яны хутка гінуць. Таму
земнаводныя, каб даць пачатак новаму жыццю, вымушаныя ісці
да вадаёмаў.
У многіх з іх размнажэнню папярэднічаюць шлюбныя рытуалы.
Пачынаюцца песні. Сэнс знакамітых "канцэртаў" жабак, якія
арганізуюць, як правіла, самцы: прыцягнуць увагу самак.
Ікру адкладаюць часцей за ўсё ў вадаёмы, але бываюць і больш
клапатлівыя бацькі →
Самец
лісталаза
пераносіць
апалонікаў у
ваду.
Самка рыбазмея
ахоўвае ікру ў нары.
Самка афрыканскай
жывароднай рапухі выношвае
апалонікаў у яйцаводзе,
аўстралійская клапатлівая
жаба — ва ўласным страўніку.
Самец рапухі-
павітухі носіць
ікру на сцёгнах.
Квакша
будуе
гняздо з
лісця, дзе
збіраецца
вада.
Сурынамская піпа
выношвае патомства ў
сумцы на спіне.
У Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 атрадаў амфібій: 2 віды
хвастатых і 10 відаў бясхвостых.
Звычайны трытон Грабенчаты трытон Шэрая рапуха
Зялёная рапуха Азёрная жаба Вострамордная жаба
Травяная
жаба
Звычайная
часночніца
Сажалкавая
жаба
Чырванабрухая
жарлянка
Звычайная
квакша
Чаротавая
рапуха
МАЛАЙЦЫ!

More Related Content

Similar to Земнаводныя

Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounik
Mova Nanova
 
Насякомыя
НасякомыяНасякомыя
Насякомыя
volha_S
 
Матылі
МатыліМатылі
Матылі
volha_S
 
Пратысты
ПратыстыПратысты
Пратысты
volha_S
 

Similar to Земнаводныя (6)

Віды рыбаў
Віды рыбаўВіды рыбаў
Віды рыбаў
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounik
 
Насякомыя
НасякомыяНасякомыя
Насякомыя
 
Матылі
МатыліМатылі
Матылі
 
Пратысты
ПратыстыПратысты
Пратысты
 

More from volha_S

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
volha_S
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
volha_S
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
volha_S
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
volha_S
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
volha_S
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
volha_S
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
volha_S
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
volha_S
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
volha_S
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
volha_S
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
volha_S
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
volha_S
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
volha_S
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
volha_S
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
volha_S
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
volha_S
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
volha_S
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
volha_S
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
volha_S
 
Земноводные
ЗемноводныеЗемноводные
Земноводные
volha_S
 

More from volha_S (20)

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 
Земноводные
ЗемноводныеЗемноводные
Земноводные
 

Земнаводныя

  • 1.
  • 2. Асноўныя рысы: 1. У большасці чацвераногія. 2. Хрыбетныя жывёлы. 3. Маюць стадыю воднай лічынкі, для жыцця патрабуюць і вады, і сушы. 4. Лічынка дыхае з дапамогай скуры і жабраў, а дарослая асобіна – з дапамогай скуры і лёгкіх. У земнаводных канечнасці ўпіраюцца ў зямлю па баках цела. У паўзуноў – таксама, але цела ў іх больш прыпаднятае. Амфібіі – у перакладзе з грэцкай – тыя, што жывуць двайным жыццём. Беларуская іх назва – земнаводныя – адлюстроўвае спосаб жыцця: для існавання гэтым жывёлам неабходная як суша, так і вада.
  • 3. Бясхвостыя Бязногія Хвастатыя Клас Земнаводныя дзеліцца на тры атрады
  • 4. Бясхвостыя – гэта жабы, рапухі, квакшы, жарлянкі. Усяго больш 5000 відаў. Тулава ў бясхвостых кароткае. Шыі няма, хваста няма, лапы моцныя і добра развітыя, прычым заднія ў два-тры разы больш за пярэднія. Самае вялікае земнаводнае сярод бясхвостых – жаба-галіяф. Вядомая ў шэрагу раёнаў Афрыкі, дасягае 35 см у даўжыню і важыць больш 3 кг. Самыя дробныя маюць даўжыню 15-18 мм.
  • 5. Усе хвастатыя амфібіі маюць даўгаватае тулава, якое пераходзіць у добра развіты хвост. Канечнасці хвастатыя выкарыстоўваюць толькі для перамяшчэння па сушы, а пры плаванні з гэтым выдатна спраўляецца доўгі, сціснуты з бакоў, як у рыбы, хвост. Многія з іх хутка бегаюць, лазяць і могуць рабіць невялікія скачкі, іншыя поўзаюць, змеепадобна выгінаючы цела. Самая буйная з усіх хвастатых амфібій – гэта гіганцкая саламандра, якая мае даўжыню цела каля 160 см.
  • 6. Атрад бязногіх амфібій налічвае каля 60 відаў распаўсюджаных толькі ў вільготных тропіках Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Гэта вельмі своеасаблівыя амфібіі, якія нагадваюць буйных чарвякоў або змей і маюць у даўжыню ад 30 да 120 см. Атрад складаецца з адзінага сямейства – чарвягаў. Хваста ў чарвягаў няма. Скура з дробнымі лускавінкамі з залоз, якія выдзяляюць едкую слізь. Трапляюцца бязногія ў асноўным у друзлай глебе.
  • 7. Асноўная частка амфібій перамяшчаецца па сушы скачкамі. Віды з кароткімі заднімі лапкамі, напрыклад, рапухі, часцей поўзаюць або бегаюць. У вадзе бясхвостыя амфібіі добра плаваюць, а заднія лапкі з міжпальцавымі скуранымі перапонкамі нагадваюць сапраўдныя ласты. Таксама бясхвостыя амфібій маюць цэлы арсенал дапаможных сродкаў: дыскі-прысоскі; залозы, якія выдзяляюць ліпкую слізь для прымацавання да розных паверхняў; мяккія падушачкі, якія змякчаюць удар пры прызямленні; цвёрдыя "мазалі" для капання, а таксама плавальныя перапонкі.
  • 8. Скура бясхвостых амфібій голая: гладкая або грудкаватая. У ёй шмат залозаў, якія выдзяляюць слізь. Слізь пакрывае цела тонкім слоем і ахоўвае скуру ад высыхання, а таксама забяспечвае яе ўдзел у дыханні. Слізь бывае атрутнай. Для многіх відаў афарбоўка служыць маскіроўкай. Некаторыя віды здольныя нават мяняць афарбоўку скуры. Жывёлы, якія выдзяляюць атрутную слізь, звычайна маюць яркую афарбоўку. У некаторых відаў самкі і самцы маюць розную афарбоўку ў перыяд размнажэння. Напрыклад, самцы вастрамордай жабы вясной набываюць блакітную афарбоўку ў адрозненне ад бурых самак. Ва ўсіх амфібій ёсць лінькі. Пры гэтым замяняецца ўся скура цалкам. Жаба трэ лапамі спачатку вочы. Затым чухае бакі. Праз некаторы час можна ўбачыць, што з яе цела звісае напаўпразрыстая старая скура, якую яна з'ядае.
  • 9. Як насельнікі і сушы, і вады, земнаводныя маюць універсальную дыхальную сістэму. Яна дазваляе амфібіям браць кісларод не толькі з паветра, але і з вады. Пакуль амфібія знаходзіцца ў вадзе, яна дыхае скурай, але як толькі апыняецца на сушы падключаецца сістэма дыхання лёгкімі, пры адначасовай працы скуры. Аднак гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі скура вільготная. Жабрамі валодаюць лічынкі амфібій – апалонікі і дарослыя хвастатыя амфібіі, якія ўвесь час жывуць у вадаёмах.
  • 10. Удых пачынаецца з таго, што жаба, закрывае рот, адкрывае ноздры і апускае мышцу рота. Паветра засмоктваецца ў ротавую паражніну. Затым жаба закрывае ноздры і паднімае дно ротавай паражніны. Паветра праходзіць у лёгкія і раздзімае іх. Выдых адбываецца пасіўна, так, як выходзіць паветра з шарыка.
  • 11. Орган зроку – вока Орган нюху – ноздры Орган смаку – язык і ротавая паражніна Орган слыху – барабанная перапонка Орган раўнавагі – унутранае вуха, размешчаны ў костках чэрапа Орган дотыку – скура Асаблівасці зроку жабы Калі жаба ўзіраецца ў наваколле, яе мозг не прымае сігналы пра статычныя прадмета, але добра рэагуе на рух. Таму насякомае, якое рухаецца, жаба бачыць выразней, а нерухомы аб’ект – слабей. Ад жабы лёгка ўсцерагчыся, калі сядзець нерухома.
  • 12. У час палявання бясхвостыя земнаводныя арыентуюцца ў асноўным з дапамогай зроку і нюху. За здабычай яны не гоняцца, а падпільноўваюць яе і потым хапаюць. Вока пры гэтым рэагуе толькі на тое, што ёсць на даступнай адлегласці. Напрыклад, калі муха пралятае блізка, то жаба рэагуе імгненна. Яна маланкава выкідае язык, і муха, якая прыклейваецца да яго, адпраўляецца ў рот. А здабычу, якая знаходзіцца на недасяжнай адлегласці, вочы жабы не заўважаюць. З дзвюх мух, якія ляцяць, жаба бачыць буйнейшую. Язык жабы пры выкідванні павялічвацца ў 4-5 разоў.
  • 13. Лепш за ўсё жывецца амфібіям у вільготным трапічным клімаце, дзе лета круглы год. Праўда часам у такіх месцах па некалькі месяцаў не выпадаюць ападкі – усякае жыццё тады ў іх замірае. І амфібіі сыходзяць у летнюю спячку – закопваюцца глыбока ў пясок ці глей, хаваюцца ў земляныя норы. Ва ўмераных і паўночных шыротах, земнаводныя сыходзяць у зімовую спячку – ратуюцца ад холаду і голаду. Пры гэтым іх кроў гусцее, а ўсе жыццёвыя працэсы запавольваюцца. Так, азёрныя і травяныя жабы праводзяць зіму на дне вадаёмаў пад каранямі раслінаў ці ў зарасніках багавіння. Сажалкавыя жабы закопваюцца ў глей. Жабы і трытоны зімуюць на сушы, хаваючыся ў мох, норы, пад каранямі і камянямі.
  • 14. Яйкі амфібій маюць толькі слізістыя абалонкі і амаль не абароненыя ад высыхання. На сушы яны хутка гінуць. Таму земнаводныя, каб даць пачатак новаму жыццю, вымушаныя ісці да вадаёмаў. У многіх з іх размнажэнню папярэднічаюць шлюбныя рытуалы. Пачынаюцца песні. Сэнс знакамітых "канцэртаў" жабак, якія арганізуюць, як правіла, самцы: прыцягнуць увагу самак. Ікру адкладаюць часцей за ўсё ў вадаёмы, але бываюць і больш клапатлівыя бацькі →
  • 15. Самец лісталаза пераносіць апалонікаў у ваду. Самка рыбазмея ахоўвае ікру ў нары. Самка афрыканскай жывароднай рапухі выношвае апалонікаў у яйцаводзе, аўстралійская клапатлівая жаба — ва ўласным страўніку. Самец рапухі- павітухі носіць ікру на сцёгнах. Квакша будуе гняздо з лісця, дзе збіраецца вада. Сурынамская піпа выношвае патомства ў сумцы на спіне.
  • 16.
  • 17. У Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 атрадаў амфібій: 2 віды хвастатых і 10 відаў бясхвостых. Звычайны трытон Грабенчаты трытон Шэрая рапуха Зялёная рапуха Азёрная жаба Вострамордная жаба