SlideShare a Scribd company logo
1 of 30
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
(беларуская міфалогія)
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Міфалогія ляжыць у аснове ўсіх нацыянальных
культур. Міфы садзейнічаюць яднанню
грамадства, удзельнічаюць у фарміраванні
менталітэту народа праз захаванне акрэсленных
стэрэатыпаў мышлення і паводзін. Міфалогія – не
проста казкі або фантастычныя прадстаўленні,
гэта – абагульнены вопыт жызнедзейнасці
продкаў, адлюстраваны і захаваны праз сістэму
вобразаў.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Беларуская міфалогія захоўвае некаторыя
агульнаславянскія карані і асобных персанажаў,
такіх як Пярун, Ярыла, Велес. Але міфы беларусаў
значна багацей міфалогіі нашых суседзей-славян –
рускіх, украінцаў, палякаў. У іх больш персанажаў;
шмат такіх, якіх увогуле няма ў міфалогіях
названных народаў: Зюзя, Баламуцень, Зазоўка…
Аб гэтым яшчэ ў XIX стагодзі гаварылі беларускія
вучоныя З.Даленга-Хадакоўскі і А.Кіркор, якія
правялі параўнальны аналіз беларускай міфологіі с
міфалогіямі народаў-суседзяў.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Вобразамі багоў, духаў, герояў беларусы напоўнілі
ўсё навакольнае іх асяродзе: ад зямных недраў да
высокага неба. Міфалагічнымі персанажамі
населены лясы, палі, рэкі, балоты. Ім знаходзіцца
месца ў дамах, банях, сараях і іншых пабудовах.
Адных любілі, іншых ненавідзелі, над трэцімі
насміхаліся. Сонца, зоркі, дрэвы, рэкі, жывёлы,
расліны былі для нашых продкаў адушаўлёнымі
істотамі. Шмат у нашай міфалогіі згублена, але і
тое, што захавалася, – бясцэнны скарб, які
неабходна зберагчы і перадаць патомкам.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Агонь для нашых продкаў – мужчынская аснова
свету. Ён можа быць розным: нябесным,
падземным, жывым, зямным. Вада – жаночая
аснова. Яна таксама бывае некалькіх відаў:
нябеснай, зямной, падземнай, жывой і мёртвай. З
гэтых двух першаэлементаў была створана Зямля.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Стваральнікі свету былі Белбог – старэйшы бог
неба, увасабленне дабра, светлага пачатку,
і Чарнабог – бог цемры, зла. Увесь свет
старажытныя беларусы дзялілі на тры часткі:
верхнюю, сярэднюю, ніжнюю. Верхняя – Неба –
месцазнаходжанне галоўных багоў – багоў
света, дабра. Сярэдняя частка – Зямля, тут
жывуць зямныя багі, шмат добрых і злых духаў,
людзі, жывёлы, растуць чароўныя расліны.
Ніжняя частка – Падземны свет –
месцазнаходжанне падземных багоў і духаў, у
большасці сваім нядобрых, увасабяючых цемру,
зло, холад.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Усе тры свету аб’яднаны
паміж сабой міравым
дрэвам. У беларусаў
гэта Дуб. Карані Дуба
ідуць у Падземны свет,
ствол знаходзіцца ў
сярэднім, а крона дасягае
Неба. Месца, дзе расце
Дуб, з’яўляецца цэнтрам
свету.
Кожная частка сусветнай
прасторы абавязкова мае
свайго гаспадара, ўладара
– галоўнага бога. Яму
падпарадкоўваюцца
менш значные багі, а ім у
сваю чаргу духі,
свяшчэнныя жывёлы.
Верхні свет
Ніжні свет
Сярэдні свет
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Неба
Неба мае сем пластоў
(слаёў). Гэта вялікі купал,
зроблены з шкла. Чалавек
бачыць толькі першае неба,
на якім размешчаны зоркі.
Багі жывуць на сёмым
небе ў вялікім палацы.
Уладар неба – Сварог. Ён
валодае Нябесным агнём,
майстэрствам кавальства,
якому навучыў людзей.
Стрыбог – бог вятроў. Стрыбог, мастак
А.А. Шышкін
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Дажджбог – бог Сонца. Яго ўяўлялі прыгожым,
моцным юнаком. Ён абаронца і настаўнік
земляробаў. Беларусы – Дажджбогавы ўнукі. Ён
дае ім фізічную моц, здароўе, майстэрства.
Дажджбог беражэ зямныя ключы: ён замыкае
зямлю на зіму і атдае ключы птушкам, якія нясуць
іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і
Дажджбог атмыкае зямлю.
Макош – багіня часу і лёсу людзей. Заступніца
жанчын і жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення,
вышывання, якімі і сама багіня валодае
дасканальна.
Ярыла – малады прыгожы юнак, раз’язджае на
белым кані і ў белай кашулі; на галаве ў яго вянок,
у руках калоссе, ногі босыя. Ярыла – бог вясенняй
урадлівасці і кахання.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Пярун – бог неба, сын Белбога.
Статны, прыгожы мужчына, с
доўгай залатой барадой. Яму
падпарадкоўваюцца нябесные
багі і духі дабра. Ён едзе па небу
на грамавых жарнавах.
Пярун – уладар нябеснага агню.
Ён быў справядлівы суддзя для
людзей. Да яго яны звярталіся з
просьбай пакараць крыўдзіцеля:
«Каб цябе Пярун забіў».
Жонка Пяруна – Цёця – багіня
лета, апякунка ўрадлівасці
сялянскіх палёў, увасабляе
дабрабыт и шчодрасць. Цёця –
жанчына сталага ўзросту.
Беларусы маглі яе ўбачыць на
полі, прыбранай спелым
калоссем, са спелымі пладамі ў
руках.
Пярун, бог неба.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Лада – бажаство, якое
падтрымлівае лад, парадак у
сям’і. Багіня любві, прыгажосці і
ўрадлівасці. У яе ёсць
дачка Ляля (Леля) – багіня
вясны, беларусы
прадстаўляюць яе
маладзенькай, прыгожай,
складнай дзяўчынай, апранутай
ў доўгую вопратку.
Зніч – бог свяшчэннага
пахавальнага агню, ператвараў
целы і рэчы памёршага ў
попел.
Ляля (Леля)-
багіня вясны
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Дзявоя – багіня нявіннасці. У беларусаў ёсць звычай
пры замужжы дзяўчыны святкаваць апошні дзень яе
дзявоцства. Са стратай дзявочай залатой вольніцы
кожная дзяўчына траціла апеку Дзявоі. Багіня вядома
практычна па ўсёй Беларусі, толькі пад рознымі
імёнамі (напрыклад, Калая, Гожня, Сева і інш.).
Удзельнікам у бітвах беларусаў знепрыяцелямі
быў Кара – бог вайны і бязлітаснага знішчэння
ворагаў.
Люмбел – бог шлюбу, які з’яўляецца перад маладымі
менавіта ў дзень шлюбу . Гэта прыгожы хлопчык 10-12
гадоў, апрануты ў белую кашулю з чырвоным поясам,
у чырвоных чаравіках, на галаве вянок з чырвоных
кветак.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Каляда – бог дастатку і
ўраджаю, якога беларусы
ўшаноўвалі зімой на яго
свята.
Летнія звычаі знаходзіліся
пад апякунствам Кляскуна –
бога луны. Гэта быў
прыгожы, вясёлы і разумны
хлопец.
А забавам беларусы
аддаваліся з Пераплутам –
богам весялосці, песен,
гульняў, жартаў. Каляда, мастак
А.А. Шышкін
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Ніжні свет знаходзіцца пад зямлёй.
Тут знаходзіцц Наўе – месца, у якім
жывуць самыя злыя, смяротныя
духі, крадзеныя душы памёршых з
мэтай перарваць вечнае жыццё
чалавека.
Багі падземнага свету.
Гаспадаром ніжняга свету
з’яўляецца – Чарнабог – бог цемры,
зла і смерці.
Велес – бог падземнага свету,
абаронца багацця і хатніх жывёл.
Яго прадстаўлялі вялізным волатам
з доўгімі валасамі і барадой.
Чарнабог – бог
цемры, зла і смерці
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Ох – маленькі, барадаты бажок, які жыве пад
зямлёй. Любіць людзей і заўсёды гатовы прыйсці
ім на дапамогу. Калі хтосьці, гаруючы, уздыхне:
«Ох!», ён выйдзе з - пад зямлі і спытае: «Чаго
патрабуеш?» і калі чалавек не спужаецца і скажа,
чаго жадае, Ох выканае яго просьбу.
Кладнік – падземны бог, які аберагае скарбы,
клады. Жыве ў падземных палацах, упрыгожаных
каштоўнымі каменнямі і металамі. Апранаецца ў
срэбныя вопраткі, носіць залатыя боты і залатую
канічную шапку, абапіраецца на посах з чыстага
срэбра. Не любіць тых, хто хоча заўладаць яго
багаццямі, і губіць іх. Ён пер аўтварае палі ў
балоты, каб перашкоджыць людзям шукаць
клады.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Людзям дапамагае бог восені –
Жыцень, якога беларусы
прадстаўляюць заўсёды
незадаволеным. Жыцень –
пажылы, невялікага росту
мужчына, худы, кастлявы, з
раскудлачанымі валасамі, з трыма
вачыма (трэццяе вока на патыліцы);
ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся.
Зюзя – бог зімы. Ад дзеяслова
«зюзіць» – мерзнуць на марозе.
Беларусы прадстаўляюць Зюзю так:
стары, з белымі, як снег, валасамі і
такой жа дліннай барадой, нізенькі,
тоўсты, у белай цёплай кашулі, але
ногі яго босыя і галава нічым не
пакрыта. Зюзя – бог зімы
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Дапаможнік бога зімы – Мароз (Дзед Мароз,
Ледзяны Дзед). Гэта стары з сінім альбо
чырвоным носам. Ён увесь белы, таму што ідзе ў
снег, лёд і шэрань, толькі вусны ў яго чырвоныя.
Трэск і стук у хаце зімой прыпісваюць Марозу, які
мае звычку пасядзець адпачыць на хаце. Каб
задобрыць Дзеда Мароза, на Каляды беларусы
запрашаюць яго на куццю.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Паляндра – багіня смерці.
Марэна – смерць, якая разам з
маразамі гаспадарыць усю зіму на
зямлі. З надыходам багіні вясны
Лялі заканчваецца яе ўладарства.
Трасца – назва чарады духаў, якія
наганяюць на людзей розныя
хваробы. Яны выходзяць з зямлі і
бадзяжнічаюць па свету ўвесну і
ўвосень.
Як і багі неба, багі падземнага
свету актыўна прымаюць ўдзел у
жыцці людзей. Яны могуць
прадстаць перад чалавекам самі,
але часцей дзейнічаюць праз сваіх
памочнікаў - духаў.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Зямля стаіць пасярод свету. За ўладанне Зямлёй і
чалавекам змагаюцца багі як неба, так і ніжняга
свету. Таму Зямля - месца дзеяння большай часткі
багоў і духаў таго і іншага свету. Акрамя іх на зямлі
жывуць і дзейнічаюць багі і духі Зямлі.
На святах у гонар багоў
беларус падымаў чарку і
піў, як за багоў святла, так і
цемры. Чакаючы
падтрымкі ад добрых
багоў, беларус дарма не
гнявіў злых.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Сярод старажытных паданняў
беларусаў захавалася памяць
пра галоўнага, добрага бога
зямлі, якога звалі Бялун. Гэта
стары з доўгай белай барадой,
у белай вопратцы. Ён
міласэрны і творыць адно
дабро. Бялун паказваецца
толькі днём, пры сонечным
святле, і калі сустрэне ў
дрымучым лесе заблукаўшага
чалавека, выведзе яго на
вялікую дарогу.
Бялун, мастак
А.А. Шышкін
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Чур – радавое бажаство, продак, які і пасля
смерці клапоціцца пра свой род, аберагае яго
ад злых духаў. Асноўная яго задача –
абараняць зямельныя ўладанні рода.
Шчадрэц – бог весялосці, гутаркі, апякае святы
і гульні моладзі. Гэта мужны юнак высокага
росту.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Хата, сядзіба старажытнага беларуса былі месцам,
якое абараняла яго ад шматлікіх бед. Усе элементы
хаты – дах, вокны, печ, парог – былі пранізаны
магічнай сімволікай, пры яе дапамозе сям’я беларуса
імкнулася забяспечыць сабе абарону ад злых духаў ,
зберагчы здароўе, назапасіць багацце.
Амаль усе сядзібныя духі
дапамагаюць людзям у
гаспадарчых справах.
Чалавек можа з імі мець
пэўныя адносіны: адных
задобрыць, іншых
запалохаць і адвадзіць ад
сядзібы.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Дзяды - духі продкаў, у якіх ўвасаблялася несмяротная
чалавечая душа. Іх шанавалі, запрашалі на святы, у іх
прасілі падтрымкі ў цяжкія часы.
Галоўным духам сядзібы з'яўляецца Хатнік. Ва ўсходніх
рэгіёнах Беларусі яго завуць Дамавік. Парадак у доме і
дабрабыт залежалі ад Хатніка. Жыў ён звычайна ў
падпечку.
Сваімі справамі Хатнік
займаўся выключна
ўначы. Сцвярджаюць,
што ён падобны на
гаспадара сям'і. Хатнік
любіць гаспадароў
працавітых і
спакойных. Такім
сем'ям ён дапамагае.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Але калі гаспадары сварлівыя, неахайныя, Хатнік з
імі не хоча мець ніякіх спраў і можа нават пакінуць
хату. Калі селянін перасяляецца ў новую хату, ён
абавязкова першым запросіць перабрацца туды
Хатніка.
- маленькіх, гарбатых істот у
вялікіх ботах і шапках, якія
пранікаюць у дом,
займаюць месца Хатніка пад
печкай. Усяму шкодзяць і
даводзяць сям'ю да галечы.
Дом, пакінуты Хатнікам,
становіцца безабаронным
супраць шматлікіх духаў, і ў
першую чаргу Злыдней
Злыдні
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Прадбачыць бяду гаспадарам
хаты дапамагае іншы дух -
Пячурнік, які жыве ў запечку.
Калі да Пячурніка ставяцца
без належнай павагі, ён можа
некалькі начэй запар выць і
крычаць у печкавай трубе,
грымець юшкаю.
Кікімара - чалавекападобны
малады дух жаночага полу.
Жыве ў хаце на печы ці ў
падпечку. Зрэдку прымае
цялесны выгляд. У асобных
раёнах Беларусі яе ведаюць
пад імем Вешчыцы.
Лазнік
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
У гаспадарчых пабудовах жыве шэраг іншых
духаў. Наступным па важнасці пасля Хатніка для
гаспадароў з'яўляецца Хлеўнік. Пры пераездзе
ў новую хату яго, як і Хатніка, запрашаюць з
сабой. Хлеўнік таксама любіць гаспадароў
працавітых і талковых.
У лазні жыве Лазнік. Звычайна яго месца пад
палком. Сярод сядзібных духаў гэта адзін з
самых свавольных. Не трывае тых, хто позна
прыходзіць у лазню, тым самым
перашкаджаючы яго адпачынку.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
Беларуская традыцыйная культура вылучаецца
незвычайнай глыбінёй фальклорнай “памяці”.
Зразумела, што ў беларускай міфалогіі
персананажаў не меньш чым у старажытных
грэкаў і рымлян. Між тым адметная даўніна
беларускага матэрыялу выяўляецца нават пры
параўнанні з іншымі архаічнымі матэрыяламі.
Міфалогія, як, бадай, ні адна іншая сфера
культуры, мае заўсёды даволі высокі рэйтынг
цікавасці з боку самай шырокай публікі.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
За перыяд XIX--XX ст. навукоўцы Беларусі сабралі
надзвычай багаты і разнастайны матэрыял па
беларускай міфалогіі, але ў большасці сваёй ён
фрагментарны, да таго ж падаецца і разглядаецца
навукоўцамі з розных пазіцый, што не дазваляе
радавому чытачу атрымаць цэласнае ўяўленне
непасрэдна аб найбольш старажытнай частцы
культуры беларусаў - міфалогічных персанажаў.
У старажытнасці продкі беларусаў стварылі самую
багатую сярод усіх славянскіх народаў міфалогію.
Гэта наш гонар і наш духоўны скарб.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/
1. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / склад. І.
Клімковіч ; рэд. С. Санько [і інш.]. - 2-е выд., дап. - Мінск :
Беларусь, 2006. - 599 с. : іл.
2. Мифологический словарь / ред. Е. М. Мелетинский. -
Москва : Советская энциклопедия, 1990. - 627 с.
3. Ненадавец А. М. Нарысы беларускай міфалогіі / А. М.
Ненадавец. - Мiнск : Беларуская навука, 2013. - 535 с.
4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы :
больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмiя навук
Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; рэд. М. Р.
Суднік. - 4-е выд. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П.
Броўкi, 2005. - 784 с.
5. Шамак, А. А. Міфалогія Старажытнай Беларусі / Алесь
Шамак. - Мінск : Сэр-Віт, 2004. - 239с. : іл.
Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/

More Related Content

More from vgavm

Ivanova O.A. memory of the scientist
Ivanova O.A. memory of the scientistIvanova O.A. memory of the scientist
Ivanova O.A. memory of the scientistvgavm
 
Ivanova o.a. memory of the scientist
Ivanova o.a. memory of the scientistIvanova o.a. memory of the scientist
Ivanova o.a. memory of the scientistvgavm
 
Walks in old vitebsk
Walks in old vitebskWalks in old vitebsk
Walks in old vitebskvgavm
 
Rare book of the library vsavm
Rare book of the library vsavmRare book of the library vsavm
Rare book of the library vsavmvgavm
 
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'ye
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'yeZhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'ye
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'yevgavm
 
Biblioteke daryat knigi
Biblioteke daryat knigiBiblioteke daryat knigi
Biblioteke daryat knigivgavm
 
Gubarevich y.g.
Gubarevich y.g.Gubarevich y.g.
Gubarevich y.g.vgavm
 
Ecology
EcologyEcology
Ecologyvgavm
 
Maxsimovich Vladimir Vasilyevich
Maxsimovich Vladimir VasilyevichMaxsimovich Vladimir Vasilyevich
Maxsimovich Vladimir Vasilyevichvgavm
 
New Year
New YearNew Year
New Yearvgavm
 
Aids day
Aids dayAids day
Aids dayvgavm
 
Professor veremei e.
Professor veremei e.Professor veremei e.
Professor veremei e.vgavm
 
Sustainable development
Sustainable developmentSustainable development
Sustainable developmentvgavm
 
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.vgavm
 
Books of war
Books of warBooks of war
Books of warvgavm
 
Etudes in vitebsk colors
Etudes in vitebsk colorsEtudes in vitebsk colors
Etudes in vitebsk colorsvgavm
 
New year card
New year cardNew year card
New year cardvgavm
 
Solzhenitsyn
SolzhenitsynSolzhenitsyn
Solzhenitsynvgavm
 
Ivan turgenev
Ivan turgenevIvan turgenev
Ivan turgenevvgavm
 
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 лет
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 летКафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 лет
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 летvgavm
 

More from vgavm (20)

Ivanova O.A. memory of the scientist
Ivanova O.A. memory of the scientistIvanova O.A. memory of the scientist
Ivanova O.A. memory of the scientist
 
Ivanova o.a. memory of the scientist
Ivanova o.a. memory of the scientistIvanova o.a. memory of the scientist
Ivanova o.a. memory of the scientist
 
Walks in old vitebsk
Walks in old vitebskWalks in old vitebsk
Walks in old vitebsk
 
Rare book of the library vsavm
Rare book of the library vsavmRare book of the library vsavm
Rare book of the library vsavm
 
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'ye
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'yeZhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'ye
Zhenskikh ruk prekrasnoye tvoren'ye
 
Biblioteke daryat knigi
Biblioteke daryat knigiBiblioteke daryat knigi
Biblioteke daryat knigi
 
Gubarevich y.g.
Gubarevich y.g.Gubarevich y.g.
Gubarevich y.g.
 
Ecology
EcologyEcology
Ecology
 
Maxsimovich Vladimir Vasilyevich
Maxsimovich Vladimir VasilyevichMaxsimovich Vladimir Vasilyevich
Maxsimovich Vladimir Vasilyevich
 
New Year
New YearNew Year
New Year
 
Aids day
Aids dayAids day
Aids day
 
Professor veremei e.
Professor veremei e.Professor veremei e.
Professor veremei e.
 
Sustainable development
Sustainable developmentSustainable development
Sustainable development
 
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.
Virtual exhibition of publications of Professor Karasev N.
 
Books of war
Books of warBooks of war
Books of war
 
Etudes in vitebsk colors
Etudes in vitebsk colorsEtudes in vitebsk colors
Etudes in vitebsk colors
 
New year card
New year cardNew year card
New year card
 
Solzhenitsyn
SolzhenitsynSolzhenitsyn
Solzhenitsyn
 
Ivan turgenev
Ivan turgenevIvan turgenev
Ivan turgenev
 
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 лет
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 летКафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 лет
Кафедре паразитологии и инвазионных болезней животных 90 лет
 

Iх шанавалі нашы продкі

  • 2. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Міфалогія ляжыць у аснове ўсіх нацыянальных культур. Міфы садзейнічаюць яднанню грамадства, удзельнічаюць у фарміраванні менталітэту народа праз захаванне акрэсленных стэрэатыпаў мышлення і паводзін. Міфалогія – не проста казкі або фантастычныя прадстаўленні, гэта – абагульнены вопыт жызнедзейнасці продкаў, адлюстраваны і захаваны праз сістэму вобразаў.
  • 3. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Беларуская міфалогія захоўвае некаторыя агульнаславянскія карані і асобных персанажаў, такіх як Пярун, Ярыла, Велес. Але міфы беларусаў значна багацей міфалогіі нашых суседзей-славян – рускіх, украінцаў, палякаў. У іх больш персанажаў; шмат такіх, якіх увогуле няма ў міфалогіях названных народаў: Зюзя, Баламуцень, Зазоўка… Аб гэтым яшчэ ў XIX стагодзі гаварылі беларускія вучоныя З.Даленга-Хадакоўскі і А.Кіркор, якія правялі параўнальны аналіз беларускай міфологіі с міфалогіямі народаў-суседзяў.
  • 4. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Вобразамі багоў, духаў, герояў беларусы напоўнілі ўсё навакольнае іх асяродзе: ад зямных недраў да высокага неба. Міфалагічнымі персанажамі населены лясы, палі, рэкі, балоты. Ім знаходзіцца месца ў дамах, банях, сараях і іншых пабудовах. Адных любілі, іншых ненавідзелі, над трэцімі насміхаліся. Сонца, зоркі, дрэвы, рэкі, жывёлы, расліны былі для нашых продкаў адушаўлёнымі істотамі. Шмат у нашай міфалогіі згублена, але і тое, што захавалася, – бясцэнны скарб, які неабходна зберагчы і перадаць патомкам.
  • 5. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Агонь для нашых продкаў – мужчынская аснова свету. Ён можа быць розным: нябесным, падземным, жывым, зямным. Вада – жаночая аснова. Яна таксама бывае некалькіх відаў: нябеснай, зямной, падземнай, жывой і мёртвай. З гэтых двух першаэлементаў была створана Зямля.
  • 6. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Стваральнікі свету былі Белбог – старэйшы бог неба, увасабленне дабра, светлага пачатку, і Чарнабог – бог цемры, зла. Увесь свет старажытныя беларусы дзялілі на тры часткі: верхнюю, сярэднюю, ніжнюю. Верхняя – Неба – месцазнаходжанне галоўных багоў – багоў света, дабра. Сярэдняя частка – Зямля, тут жывуць зямныя багі, шмат добрых і злых духаў, людзі, жывёлы, растуць чароўныя расліны. Ніжняя частка – Падземны свет – месцазнаходжанне падземных багоў і духаў, у большасці сваім нядобрых, увасабяючых цемру, зло, холад.
  • 7. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Усе тры свету аб’яднаны паміж сабой міравым дрэвам. У беларусаў гэта Дуб. Карані Дуба ідуць у Падземны свет, ствол знаходзіцца ў сярэднім, а крона дасягае Неба. Месца, дзе расце Дуб, з’яўляецца цэнтрам свету. Кожная частка сусветнай прасторы абавязкова мае свайго гаспадара, ўладара – галоўнага бога. Яму падпарадкоўваюцца менш значные багі, а ім у сваю чаргу духі, свяшчэнныя жывёлы. Верхні свет Ніжні свет Сярэдні свет
  • 8. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Неба Неба мае сем пластоў (слаёў). Гэта вялікі купал, зроблены з шкла. Чалавек бачыць толькі першае неба, на якім размешчаны зоркі. Багі жывуць на сёмым небе ў вялікім палацы. Уладар неба – Сварог. Ён валодае Нябесным агнём, майстэрствам кавальства, якому навучыў людзей. Стрыбог – бог вятроў. Стрыбог, мастак А.А. Шышкін
  • 9. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Дажджбог – бог Сонца. Яго ўяўлялі прыгожым, моцным юнаком. Ён абаронца і настаўнік земляробаў. Беларусы – Дажджбогавы ўнукі. Ён дае ім фізічную моц, здароўе, майстэрства. Дажджбог беражэ зямныя ключы: ён замыкае зямлю на зіму і атдае ключы птушкам, якія нясуць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажджбог атмыкае зямлю. Макош – багіня часу і лёсу людзей. Заступніца жанчын і жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення, вышывання, якімі і сама багіня валодае дасканальна. Ярыла – малады прыгожы юнак, раз’язджае на белым кані і ў белай кашулі; на галаве ў яго вянок, у руках калоссе, ногі босыя. Ярыла – бог вясенняй урадлівасці і кахання.
  • 10. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Пярун – бог неба, сын Белбога. Статны, прыгожы мужчына, с доўгай залатой барадой. Яму падпарадкоўваюцца нябесные багі і духі дабра. Ён едзе па небу на грамавых жарнавах. Пярун – уладар нябеснага агню. Ён быў справядлівы суддзя для людзей. Да яго яны звярталіся з просьбай пакараць крыўдзіцеля: «Каб цябе Пярун забіў». Жонка Пяруна – Цёця – багіня лета, апякунка ўрадлівасці сялянскіх палёў, увасабляе дабрабыт и шчодрасць. Цёця – жанчына сталага ўзросту. Беларусы маглі яе ўбачыць на полі, прыбранай спелым калоссем, са спелымі пладамі ў руках. Пярун, бог неба.
  • 11. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Лада – бажаство, якое падтрымлівае лад, парадак у сям’і. Багіня любві, прыгажосці і ўрадлівасці. У яе ёсць дачка Ляля (Леля) – багіня вясны, беларусы прадстаўляюць яе маладзенькай, прыгожай, складнай дзяўчынай, апранутай ў доўгую вопратку. Зніч – бог свяшчэннага пахавальнага агню, ператвараў целы і рэчы памёршага ў попел. Ляля (Леля)- багіня вясны
  • 12. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Дзявоя – багіня нявіннасці. У беларусаў ёсць звычай пры замужжы дзяўчыны святкаваць апошні дзень яе дзявоцства. Са стратай дзявочай залатой вольніцы кожная дзяўчына траціла апеку Дзявоі. Багіня вядома практычна па ўсёй Беларусі, толькі пад рознымі імёнамі (напрыклад, Калая, Гожня, Сева і інш.). Удзельнікам у бітвах беларусаў знепрыяцелямі быў Кара – бог вайны і бязлітаснага знішчэння ворагаў. Люмбел – бог шлюбу, які з’яўляецца перад маладымі менавіта ў дзень шлюбу . Гэта прыгожы хлопчык 10-12 гадоў, апрануты ў белую кашулю з чырвоным поясам, у чырвоных чаравіках, на галаве вянок з чырвоных кветак.
  • 13. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Каляда – бог дастатку і ўраджаю, якога беларусы ўшаноўвалі зімой на яго свята. Летнія звычаі знаходзіліся пад апякунствам Кляскуна – бога луны. Гэта быў прыгожы, вясёлы і разумны хлопец. А забавам беларусы аддаваліся з Пераплутам – богам весялосці, песен, гульняў, жартаў. Каляда, мастак А.А. Шышкін
  • 14. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Ніжні свет знаходзіцца пад зямлёй. Тут знаходзіцц Наўе – месца, у якім жывуць самыя злыя, смяротныя духі, крадзеныя душы памёршых з мэтай перарваць вечнае жыццё чалавека. Багі падземнага свету. Гаспадаром ніжняга свету з’яўляецца – Чарнабог – бог цемры, зла і смерці. Велес – бог падземнага свету, абаронца багацця і хатніх жывёл. Яго прадстаўлялі вялізным волатам з доўгімі валасамі і барадой. Чарнабог – бог цемры, зла і смерці
  • 15. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Ох – маленькі, барадаты бажок, які жыве пад зямлёй. Любіць людзей і заўсёды гатовы прыйсці ім на дапамогу. Калі хтосьці, гаруючы, уздыхне: «Ох!», ён выйдзе з - пад зямлі і спытае: «Чаго патрабуеш?» і калі чалавек не спужаецца і скажа, чаго жадае, Ох выканае яго просьбу. Кладнік – падземны бог, які аберагае скарбы, клады. Жыве ў падземных палацах, упрыгожаных каштоўнымі каменнямі і металамі. Апранаецца ў срэбныя вопраткі, носіць залатыя боты і залатую канічную шапку, абапіраецца на посах з чыстага срэбра. Не любіць тых, хто хоча заўладаць яго багаццямі, і губіць іх. Ён пер аўтварае палі ў балоты, каб перашкоджыць людзям шукаць клады.
  • 16. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Людзям дапамагае бог восені – Жыцень, якога беларусы прадстаўляюць заўсёды незадаволеным. Жыцень – пажылы, невялікага росту мужчына, худы, кастлявы, з раскудлачанымі валасамі, з трыма вачыма (трэццяе вока на патыліцы); ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся. Зюзя – бог зімы. Ад дзеяслова «зюзіць» – мерзнуць на марозе. Беларусы прадстаўляюць Зюзю так: стары, з белымі, як снег, валасамі і такой жа дліннай барадой, нізенькі, тоўсты, у белай цёплай кашулі, але ногі яго босыя і галава нічым не пакрыта. Зюзя – бог зімы
  • 17. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Дапаможнік бога зімы – Мароз (Дзед Мароз, Ледзяны Дзед). Гэта стары з сінім альбо чырвоным носам. Ён увесь белы, таму што ідзе ў снег, лёд і шэрань, толькі вусны ў яго чырвоныя. Трэск і стук у хаце зімой прыпісваюць Марозу, які мае звычку пасядзець адпачыць на хаце. Каб задобрыць Дзеда Мароза, на Каляды беларусы запрашаюць яго на куццю.
  • 18. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Паляндра – багіня смерці. Марэна – смерць, якая разам з маразамі гаспадарыць усю зіму на зямлі. З надыходам багіні вясны Лялі заканчваецца яе ўладарства. Трасца – назва чарады духаў, якія наганяюць на людзей розныя хваробы. Яны выходзяць з зямлі і бадзяжнічаюць па свету ўвесну і ўвосень. Як і багі неба, багі падземнага свету актыўна прымаюць ўдзел у жыцці людзей. Яны могуць прадстаць перад чалавекам самі, але часцей дзейнічаюць праз сваіх памочнікаў - духаў.
  • 19. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Зямля стаіць пасярод свету. За ўладанне Зямлёй і чалавекам змагаюцца багі як неба, так і ніжняга свету. Таму Зямля - месца дзеяння большай часткі багоў і духаў таго і іншага свету. Акрамя іх на зямлі жывуць і дзейнічаюць багі і духі Зямлі. На святах у гонар багоў беларус падымаў чарку і піў, як за багоў святла, так і цемры. Чакаючы падтрымкі ад добрых багоў, беларус дарма не гнявіў злых.
  • 20. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Сярод старажытных паданняў беларусаў захавалася памяць пра галоўнага, добрага бога зямлі, якога звалі Бялун. Гэта стары з доўгай белай барадой, у белай вопратцы. Ён міласэрны і творыць адно дабро. Бялун паказваецца толькі днём, пры сонечным святле, і калі сустрэне ў дрымучым лесе заблукаўшага чалавека, выведзе яго на вялікую дарогу. Бялун, мастак А.А. Шышкін
  • 21. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Чур – радавое бажаство, продак, які і пасля смерці клапоціцца пра свой род, аберагае яго ад злых духаў. Асноўная яго задача – абараняць зямельныя ўладанні рода. Шчадрэц – бог весялосці, гутаркі, апякае святы і гульні моладзі. Гэта мужны юнак высокага росту.
  • 22. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Хата, сядзіба старажытнага беларуса былі месцам, якое абараняла яго ад шматлікіх бед. Усе элементы хаты – дах, вокны, печ, парог – былі пранізаны магічнай сімволікай, пры яе дапамозе сям’я беларуса імкнулася забяспечыць сабе абарону ад злых духаў , зберагчы здароўе, назапасіць багацце. Амаль усе сядзібныя духі дапамагаюць людзям у гаспадарчых справах. Чалавек можа з імі мець пэўныя адносіны: адных задобрыць, іншых запалохаць і адвадзіць ад сядзібы.
  • 23. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Дзяды - духі продкаў, у якіх ўвасаблялася несмяротная чалавечая душа. Іх шанавалі, запрашалі на святы, у іх прасілі падтрымкі ў цяжкія часы. Галоўным духам сядзібы з'яўляецца Хатнік. Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі яго завуць Дамавік. Парадак у доме і дабрабыт залежалі ад Хатніка. Жыў ён звычайна ў падпечку. Сваімі справамі Хатнік займаўся выключна ўначы. Сцвярджаюць, што ён падобны на гаспадара сям'і. Хатнік любіць гаспадароў працавітых і спакойных. Такім сем'ям ён дапамагае.
  • 24. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Але калі гаспадары сварлівыя, неахайныя, Хатнік з імі не хоча мець ніякіх спраў і можа нават пакінуць хату. Калі селянін перасяляецца ў новую хату, ён абавязкова першым запросіць перабрацца туды Хатніка. - маленькіх, гарбатых істот у вялікіх ботах і шапках, якія пранікаюць у дом, займаюць месца Хатніка пад печкай. Усяму шкодзяць і даводзяць сям'ю да галечы. Дом, пакінуты Хатнікам, становіцца безабаронным супраць шматлікіх духаў, і ў першую чаргу Злыдней Злыдні
  • 25. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Прадбачыць бяду гаспадарам хаты дапамагае іншы дух - Пячурнік, які жыве ў запечку. Калі да Пячурніка ставяцца без належнай павагі, ён можа некалькі начэй запар выць і крычаць у печкавай трубе, грымець юшкаю. Кікімара - чалавекападобны малады дух жаночага полу. Жыве ў хаце на печы ці ў падпечку. Зрэдку прымае цялесны выгляд. У асобных раёнах Беларусі яе ведаюць пад імем Вешчыцы. Лазнік
  • 26. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ У гаспадарчых пабудовах жыве шэраг іншых духаў. Наступным па важнасці пасля Хатніка для гаспадароў з'яўляецца Хлеўнік. Пры пераездзе ў новую хату яго, як і Хатніка, запрашаюць з сабой. Хлеўнік таксама любіць гаспадароў працавітых і талковых. У лазні жыве Лазнік. Звычайна яго месца пад палком. Сярод сядзібных духаў гэта адзін з самых свавольных. Не трывае тых, хто позна прыходзіць у лазню, тым самым перашкаджаючы яго адпачынку.
  • 27. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ Беларуская традыцыйная культура вылучаецца незвычайнай глыбінёй фальклорнай “памяці”. Зразумела, што ў беларускай міфалогіі персананажаў не меньш чым у старажытных грэкаў і рымлян. Між тым адметная даўніна беларускага матэрыялу выяўляецца нават пры параўнанні з іншымі архаічнымі матэрыяламі. Міфалогія, як, бадай, ні адна іншая сфера культуры, мае заўсёды даволі высокі рэйтынг цікавасці з боку самай шырокай публікі.
  • 28. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ За перыяд XIX--XX ст. навукоўцы Беларусі сабралі надзвычай багаты і разнастайны матэрыял па беларускай міфалогіі, але ў большасці сваёй ён фрагментарны, да таго ж падаецца і разглядаецца навукоўцамі з розных пазіцый, што не дазваляе радавому чытачу атрымаць цэласнае ўяўленне непасрэдна аб найбольш старажытнай частцы культуры беларусаў - міфалогічных персанажаў. У старажытнасці продкі беларусаў стварылі самую багатую сярод усіх славянскіх народаў міфалогію. Гэта наш гонар і наш духоўны скарб.
  • 29. Левитина Л.С. http://00149.ucoz.com/ 1. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч ; рэд. С. Санько [і інш.]. - 2-е выд., дап. - Мінск : Беларусь, 2006. - 599 с. : іл. 2. Мифологический словарь / ред. Е. М. Мелетинский. - Москва : Советская энциклопедия, 1990. - 627 с. 3. Ненадавец А. М. Нарысы беларускай міфалогіі / А. М. Ненадавец. - Мiнск : Беларуская навука, 2013. - 535 с. 4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмiя навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; рэд. М. Р. Суднік. - 4-е выд. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2005. - 784 с. 5. Шамак, А. А. Міфалогія Старажытнай Беларусі / Алесь Шамак. - Мінск : Сэр-Віт, 2004. - 239с. : іл.