1. Школьныя навіны
Мова беларуская мая
Беларуская мова прыгожая і незвычайная. Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Ёю нельга не
захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны
свет чалавека. Задача будучага пакалення захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць,бо калі знікне мова, то
неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская.
Але ці многія з нас свабодна валодаюць беларускай мовай? Вучні нашай школы яшчэ раз даказалі, што
яны з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі роднай мовы. У суботу 18 кастрычніка адбылася першы этап
Рэспублiканскай алімпіяды па беларускай мове . У ёй прянялі ўдзел вучні дзявятых-адзінаццатых класаў.
Раманюк Аляксей, Халопік Вольга, Булак Марыя, Самахвал Павел, Харытончык Наталля, Сыцько Крысціна ,
Радковіч Аляксандра, Лапацей Вольга, Герасімчык Алена, Роткавіч Вікторыя, Жылінская Кацярына мелі
жаданне быць удзельнікамі алімпіяды.
2. На працягу некалькіх гадзін у вучняў былі іспыты.
Неабходна было выканаць лінгвістычнае заданне і
падрыхтаваць вуснае выказванне.
Усе ўдзельнікі паказалі добрыя
вынікі.
А пераможцамі сталі сярод вучняў
дзявятых класаў: Раманюк Аляксей
(1 месца) ,Халопік Вольга (2
месца),Сыцько Крысціна (3
месца).Першае месца сярод
дзясяцікласнікаў заняла Лапацей
Вольга, а Радковіч Аляксандра была
на другім месцы.Сярод
адзінаццацікласнікаў месцы
размеркаваліся наступным чынам:
Герасімык Алена (1 месца), Роткавіч
Вікторыя ( 2 месца), Жылінская
Кацярына (3 месца)
Віншуем пераможцаў і жадаем
далейшых поспехаў. Дзякуй усім за
ўдзел.