Зямля мае форму
шара.
Большцёмныя ўчас-
ткі – гэта вада, больш
светлыя – суша. На сі-
нім фоне акіянаў яр-
кімі плямамі высту-
паюць вялікія ўчасткі
зямлі – гэта мацеры-
кі або кантыненты.
МАЦЕРЫКІ або КАНТЫНЕНТЫ
Кантынентаў шэсць: Афрыка, Еўразія, Аўстралія,
Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка,
Антарктыда
3.
ЧАТЫРЫ АКІЯНЫ
Большая часткаЗямлі пакрытая вадой, якая ўтварае Сусветны
акіян. Кантыненты і астравы дзеляць яго на чатыры акіяны.
Ціхі акіян – самы вялікі. Атлантычны – выцягнуты з поўначы
на поўдзень. Паўночны Ледавіты – самы маленькі і халодны. І
яшчэ ёсць Індыйскі акіян.
4.
Вялікія ўчасткі зямліразам з выспамі называюць часткамі
свету. Частак свету шэсць: Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка,
Аўстралія, Антарктыда.
ЧАСТКІ СВЕТУ
Еўропа
Азія
Афрыка
Амерыка
Аўстралія
Антарктыда
5.
Гэта самы вялікікантынент. Еўразія абмываецца чатырма
акіянамі. Свет раслін і жывёл тут вельмі разнастайны.
Еўразія дзеліцца на дзве часткі свету: Еўропу і Азію.
ЕЎРАЗІЯ
6.
На гэтым маленькімкавалачку зямлі
знаходзіцца больш за 40 краін,
народы якіх размаўляюць на
дзясятках моў. Беларусь знаходзіцца
ў цэнтры Еўропы.
ЕЎРОПА
Найбуйнейшая выспа Еўропы – Вялікабрытанія.
Найбуйнейшае возера Еўропы – Ладажскае.
Самая доўгая рака – Волга.
7.
Азія – самаявялікая частка
свету, утварае разам з Еўропай
кантынент Еўразію.
На тэрыторыі Азіі размешчана
54 дзяржавы.
АЗІЯ
У Азіі жывуць
прадстаўнікі трох
галоўных рас
чалавецтва –
мангалоіднай,
еўрапеоіднай і
нягроіднай.
8.
Найвышэйшая гара свету
Джамалунгмаабо Эверэст
Каспійскае мора
найбуйнейшае
возера свету.
Кітай – найбуйнейшая па
колькасці насельніцтва
дзяржава свету.
Возера Байкал – самае
глыбокае возера на Зямлі.
АЗІЯ
9.
Гэта другі павелічыні кантынент пасля Еўразіі.
Насельніцтва Афрыкі складае каля мільярда чалавек.
Гэта самы гарачы кантынент.
Тут ёсць і прыгожыя лясы, і раўніны з баабабамі.
Тут знаходзіцца самая вялікая пустыня – Сахара.
АФРЫКА
10.
Егіпецкія піраміды –уяўляюць
сабой вялізныя каменныя
збудаванні, якія выкарыстоўваліся ў
якасці магіл для фараонаў
Старажытнага Егіпту.
Нідзе ў свеце не засталося столькі
буйных дзікіх жывёл. Тут водзяцца
гарылы і шымпанзэ, а ў рацэ Ніл –
кракадзілы. У саванах жывуць
антылопы, зебры, жырафы, сланы,
ільвы, гепарды, гіены.
Ніл – адна з двух найвялікшых па
працягласці рэк у свеце.
АФРЫКА
11.
Гэта вельмі незвычайныкантынент.
На ім змяшчаецца толькі адна краіна –
Аўстралія. Гэта самы маленькі кантынент, а
таксама самы сухі. Але тут ёсць дрэвы, якія не
сустракаюцца больш нідзе – гэта эўкаліпт і
бутэлькавае дрэва.
Жывёльны свет Аўстраліі вельмі разнастайны.
Гэта царства вавёрак, пацукоў, каалаў, кенгуру. Толькі тут
сустракаюцца качканос і яхідна.
АЎСТРАЛІЯ
12.
Вялікую частку гэтагакантынента
займаюць 2 краіны, якія ўваходзяць у
дзясятку самых развітых на нашай
планеце, – ЗША і Канада.
Толькі ў Паўночнай Амерыцы можна сустрэць бізона і скунса.
Мексіка – радзіма кактусаў.
ПАЎНОЧНАЯ АМЕРІКА
13.
Амерыка славіцца сваіміхмарачосамі.
Секвоя – адно з самых высокіх дрэў на
Зямлі. Яе вышыня можа дасягаць больш
за 110 метраў.
Вялікі Каньён – гэта разнастайнасць скал
і пячораў, створаных ракой Каларада ў
тоўшчы зямлі.
Гара Рашмор. На ёй высечаны гіганцкі
барэльеф з партрэтамі чатырох
прэзідэнтаў ЗША.
ПАЎНОЧНАЯ АМЕРЫКА
14.
Гэта самы дажджлівыкантынент. Тут ёсць
і вільготныя лясы з яркімі птушкамі і
малпамі, і бязмежныя травяністыя
раўніны. Ён падобны да Афрыкі, але тут
значна менш пустынь і значна больш гор.
Паўночная і Паўднёвая Амерыка размешчаныя на
Заходнім паўшар'і па абодва бакі ад экватара і ўтвараюць
адну частку свету – Амерыку.
ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА
15.
Вадаспад Анхель –самы высокі ў
свеце вадаспад, агульная яго вы-
шыня – 979 метраў.
Амазонка – самая доўгая і паўна-
водная рака свету. Яе даўжыня –
7100 км. У ёй жывуць драпежныя
рыбы – піранні.
У Паўднёвай Амерыцы працягнуліся
самыя доўгія горы – Анды.
ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА
16.
Антарктыда – кантынент,размешчаны на
самым поўдні Зямлі. Гэта самы халодны
кантынент: там толькі снежныя раўніны і горы.
Антарктыда не належыць ніводнай дзяржаве.
Там дазволеная толькі навуковая дзейнасць.
З наземных жывёл жывуць цюлені, імператарскія пінгвіны,
марскія леапарды і паморнікі.
АНТАРКТЫДА
Якая частка светускладаецца з двух кантынентаў?
На якім кантыненце знаходзяцца дзве часткі свету?
Праверым веды
Які кантынент самы халодны?
Які кантынент самы гарачы?
Якія вы памятаеце акіяны?
Колькі ўсяго частак свету, а колькі кантынентаў?