SlideShare a Scribd company logo
1 of 12
РЭГЛАМЕНТАЦЫІ,
ЗАКОНЫ, ТАБУ…
АДКУЛЬ ЯНЫ БЯРУЦЬ СВОЙ ПАЧАТАК, ЧЫМ ВЫКЛІКАНЫ, ЯК
ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ? І ШТО ЗРАБІЦЬ, КАБ НЕ ДЗЕЙНІЧАЛІ?
АЛЁНА
КАПЛУНОВА
(АЛЁНКА)
РЭГЛАМЕНТАЦЫІ,
ЗАКОНЫ, ТАБУ.
Чытаючы кнігу Я. Крука і А. Катовіч «Залатыя
правілы народнай культуры» і сутыкнуўшыся з
шэрагам рытуальных прадпісанняў, немагчыма
не задацца пытаннем: адкуль бяруць свой
пачатак шматлікія табу, чым яны выкліканы, як
дзейнічаюць і што зрабіць, каб не дзейнічалі?
Для таго, каб адказаць на пастаўленыя пытанні,
варта звярнуцца да кнігі З. Фрэйда «Татэм і
табу». Толькі паяднаўшы цікавыя звесткі на
тэму «табу» славутага псіхааналітыка з
наследдзем славянскай народнай культуры,
сабраным нашым айчынным этнографам,
дадаўшы да таго ж свой уласны вопыт
пражытых год, можна дасягнуць пэўных
вынікаў у рамках правадзімага даследвання.
ПАЧНЕМ РАЗГЛЯДАЦЬ
ПРАБЛЕМУ З ПЫТАННЯ:
ШТО ТАКОЕ ТАБУ?
Адказ знойдзем у Фрэйда: «… табу мае два
супрацьлеглых напрамкі. З аднаго боку, яно абазначае –
святы, з другога боку – жудасны, небяспечны,
забаронены, нячысты. Процілегласць табу па-
палінезійску называецца «noa» – звычайны,
агульнадаступны. Такім чынам, з табу звязана
прадстаўленне чагосьці, патрабуючага асцярожнасці,
табу выяўляецца, па сутнасці, у забаронах і
абмежаваннях. Выкарыстоўваемае намі спалучэнне
«святое трапятанне» часта супадае з сэнсам табу» [З.
Фрейд «Татэм і табу»]. І далей: «…выражэнне табу…
падкрэслівае прыкмету, робячуюся ў рэшце рэшт
агульнай і для святога, і для нячыстага, – боязь
дакранання да яго».
ТАКІМ ЧЫНАМ, ТАБУ МОЖНА
АКРЭСЛІЦЬ АДНЫМ СЛОВАМ –
НЕДАТЫКАЛЬНАЕ.
Чаму? На гэта пытанне зноў жа адказаў
Фрэйд. Адкажам і мы. Што адзінае мае
сэнс забараняць? Тое, чаго больш за ўсё
жадаеш. Накладваць табу на
непажаданае ніхто не стане. Навошта,
калі яно і так нікому непатрэбна? А зараз
накладзем толькі што сказанае на
абрадавую практыку беларусаў [фарзац
кнігі Я. Крука, А. Катовіч «Залатыя
правілы народнай культуры»].
1. «НЕ СЯДАЙ НА ПАРОГ», «НЕ ВІТАЙСЯ
ЦЕРАЗ ПАРОГ», КАБ ТЫМ САМЫМ НЕ
ПАТУРБАВАЦЬ ПРОДКАЎ (ПАРОГ ЗДАЎНА
ЛІЧЫЎСЯ ЗОНАЙ СМЕРЦІ).
Але, памятаем, што забараняць рабіць варта толькі тое,
што зрабіць вельмі хочацца? Вынік? Чалавек падсвядома
жадае тым ці іншым чынам уступіць у сувязь з
памерлымі родзічамі, з тым светам. Больш за тое,
існаванне забароны на судакрананне з парогам (з
люстэркам, калі ў доме ёсць памерлы) даказвае, што
дасягненне такіх стасункаў магчыма: забараняць
нездзяйсняльнае было б глупствам. Што дае чалавеку
здольнасць міжпрасторавага падарожжа, гэта ўжо іншае
пытанне. Відавочна адно: дадзенае табу выклікана
страхам, па-першае, смерці, па-другое, сустрэчы з
невядомым. Пераадоленне боязі дасць нам магчымасць
пазнаць невядомае і пазбавіцца ад забабонаў. Прымхі –
тое, што ідзе аберуч з верай; «суеверие» – сумесна з
верай. Адбярыце ў «суеверия» веру – і яно аўтаматычна
страціць сваю моц. Дык можа, будзем верыць толькі ў
лепшае?!
2. «НЕЛЬГА ВЕЗЦІ ЎПЕРАД НАГАМІ
СПЯЧАЕ ДЗІЦЁ АБО ХВОРАГА», ТАМУ
ШТО ТАК ВЫНОСЯЦЬ З ХАТЫ
ПАМЕРЛЫХ.
Паміж радкоў гэтага табу бязгучна стаіўся адзначаны раней
страх сустрэчы са смерцю. Прычым, гэты страх хутчэй за
ўсё і прыцягне хваробу і смерць у жыццё ваша і вашых
блізкіх. Бо прычынай няшчасця часта з'яўляецца яго
чаканне, а зусім не спосаб перамяшчэння немаўля на
калясцы.
Так што чалавеку, не задумваючамуся аб небяспецы,
нягледзячы на парушэнне табу, хутчэй за ўсё, нічога не
пагражае.
Тым не менш, з апошняй забаронай я б раіла быць
паўважлівей. Невядома яшчэ, што ў вас там запісана
глыбока ў падсвядомасці. Самі можам не ўсведамляць, у
што верым. У любым выпадку, сапраўдная любоў да дзяцей
не дазволіць вам зрабіць нешта, што магло б ім пашкодзіць,
незалежна ад глыбіні ведаў і намаганняў прымяняць іх на
практыцы – рука не падымецца, у літаральным сэнсе гэтага
слова. Або Бог не дапусціць, калі так для вас гучыць лепш.
3. «КАБ НЯВЕСТА ЛЁГКА НАРАДЗІЛА
ПЕРШЫНЦА, ЯНА НЕ ПАВІННА БЫЛА
ДАКРАНАЦЦА ДА ПАРОГА ХАТЫ ЖАНІХА,
ТАМУ ЖАНІХ БРАЎ ЯЕ НА РУКІ І ПЕРАНОСІЎ
ЦЕРАЗ ПАРОГ».
Неабходнасць прытрымлівацца гэтай парады з'яўляецца
маўклівым сведкам негатыўных адносін родзічаў (і продкаў)
мужа да яго жонкі. У адваротным выпадку дзяўчыну не
пераносілі б цераз парог, а насупраць, маладыя б спыніліся
каля парога і папрасілі ў родных падтрымкі і дапамогі. Боязь
таго, што суродзічы табе нашкодзяць, можа быць выклікана
адпаведным пажаданнем ім смерці з твайго боку: я ведаю,
што жадаю роду мужа блага, асцерагаюсь, што мае дрэнныя
думкі выклікаюць адпаведны негатыў з іх боку, утоіць думкі
яшчэ можна паспрабаваць (беспаспяхова, «нутром»
адчуюць негатыў і будуць адносіцца да вас адпаведна!) ад
жывых, але не ад прадстаўнікоў таго свету – адсюль патрэба
быць перанесенай цераз тую зону, праз якую, верагодна,
можа адбыцца кантакт з духамі памерлых.
Дастаткова зразумець адну рэч: чалавек не ўласнасць, сын
не належыць бацькам па праве нараджэння, муж не
належыць жонцы па праве шлюбу, і тады не трэба будзе
гуляць у хованкі ні з чыімі продкамі. Толькі пажаданне блага
можа ператварыцца ў блага для цябе самой. Да добрых
адносін ніхто не будзе ставіцца варожа, незалежна ад таго,
продкі яны твае і твайго названага, нашчадкі або сучаснікі.
4. БОЛЬШАСЦЬ АСТАТНІХ
РЭГЛАМЕНТАЦЫЙ АБУМОЎЛЕНА
ПРЫНЦЫПАМ ПАДАБЕНСТВА.
Магчыма, камусьці падасца, што я пішу гэтыя радкі,
крытыкуючы; спрабую давесці да чытача, што няма патрэбы
ў рытуалах, калі разумееш сэнс – жыцця і смерці.
Зусім не. Наадварот, калі памёр бацька, першым, за што ў
той момант ўхапілася, як тонучы за саломіну, была кніга Я.
Крука. За паўтары гадзіны, што брат ехаў да мяне, каб
забраць і адвезці ў вёску да адышоўшага ў іншы свет бацьку
і не ведаючай, куды падзецца ад роспачы, маці, я вывучыла
старонкі, прысвечаныя пахавальным абрадам, ледзь не на
памяць.
Тады навошта пішу? Ва ўсім вінавата непераадольнае
жаданне зазірнуць: а што там, на недасягальнай глыбіні
чалавечай псіхікі, на самым дне душы.
Разглядаць шматлікія табу далей няма патрэбы пры ўмове,
што вы засвоілі галоўнае: забароне падлягае толькі
жадаемае. Правілы і нормы паводзін з'явіліся як спроба
пераадолення чалавекам сваіх жаданняў.
«НЕ ЗАБІВАЙ» – ЗАПАВЕДЗЬ, АДРАСАВАНАЯ
ПЕРШ-НАПЕРШ ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫМ
ЗАБОЙЦАМ І МЕНШ ЗА ЎСЁ КРАНАЮЧАЯ ЗА
ДУШУ ЯК РАЗ ГЭТУЮ КАТЭГОРЫЮ ЛЮДЗЕЙ.
Такім чынам, казаць «не забівай» таму, хто да
гэтага не імкнецца, няма сэнсу, ён не заб'е, таму
што ў яго адсутнічае жаданне забіваць.
Заклікаць да захавання правапарадку
жорсткага, агрэсіўна настроенага чалавека з
парушанай псіхікай няма сэнсу, таму што ён не
стане вас слухаць. Што рабіць? Лячыць:
дабрынёй, сардэчнасцю, цярпімасцю, ласкай,
пяшчотай – любоўю. Забойцамі не
нараджаюцца, імі становяцца ў выніку недахопу
ўвагі, павагі, разумення, прыняцця.
«НЕ КРАДЗІ» –
ЗАПАВЕДЗЬ ДЛЯ
ЗЛОДЗЕЯ.
«Палячыць» апошніх можна, даходліва растлумачыўшы, што
магчымасць атрымання «лёгкага хлеба» – гэта ілюзія. За
крадзенае ўсё роўна прыйдзецца заплаціць, невядома
толькі, калі і чым. Таму лепш разлічыцца за атрыманыя
даброты загадзя агавораным коштам.
Засцерагчы сябе ад злодзеяў можна, практыкуючы давер'е.
«Не распуснічай» – звяртанне да мужчын і
жанчын, не прымаючых сябе такімі, якія яны
ёсць, і самасцвярджаючыміся,
калекцыяніруючы палавых партнёраў.
Хваліце часцей свайго абранніка, не лянуйцеся штохвілінна
даказваць яму сваімі дзеяннямі, словамі, учынкамі, як вы
яго любіце, шануеце, цэніце, дайце адчуць, што ён лепшы, і
жаданне знайсці падцвярджэнне сваёй значнасці і
ўнікальнасці набаку паступова знікне і запаведзь будзе
выканана.
НАДАКУЧЫЛІ ШМАТЛІКІЯ ТАБУ,
НЕ ХОЧАЦЕ ЧУЦЬ БОЛЬШ НІ
СЛОВА МАРАЛІ, СЭРЦА РВЕЦЦА
НА СВАБОДУ?
Памяняйце жаданне смерці на жаданне
жыць, замяняйце імкненні да разбурэння
творчым натхненнем, прамыйце сабе
мазгі, змяніце накірунак думак у сонечны
бок, перавярніце сазнанне! Усяго адзін
толькі крок у бок, процілеглы нянавісці,
смерці і безадказнасці і насустрач
любові, жыццю і адказнасці – і вас ужо
не спыніць на шляху, дзе няма слова
«не», дзе яно непатрэбна.
ПАДАГУЛЬНІМ.
Нават дасканалае выкананне любых правіл,
прынцыпаў, законаў і рытуалаў – нішто без
вывучэння феномену веры.
Добрае стаўленне да сябе, да навакольнага
свету, да ўсіх людзей наогул – лепшая гарантыя
вашага сямейнага і асабістага шчасця,
стабільнага дабрабыту, прафесійнага росту,
удачлівасці і паспяховасці.
«Узлюбі бліжняга свайго» і «самога сябе» – вось
тая адзіная запаведзь, якой дастаткова
прытрымлівацца, усё астатняе атрымаецца
нібыта само сабой.

More Related Content

More from Алёна Каплунова

Что общего между святым и дураком?!
Что общего между святым и дураком?!Что общего между святым и дураком?!
Что общего между святым и дураком?!Алёна Каплунова
 
Чем чреваты беспорядочные связи?
Чем чреваты беспорядочные связи?Чем чреваты беспорядочные связи?
Чем чреваты беспорядочные связи?Алёна Каплунова
 
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!Алёна Каплунова
 
Алёна Каплунова. Приметы и поверья
Алёна Каплунова. Приметы и поверьяАлёна Каплунова. Приметы и поверья
Алёна Каплунова. Приметы и поверьяАлёна Каплунова
 
Любовь - это... Продолжи предложение
Любовь - это... Продолжи предложениеЛюбовь - это... Продолжи предложение
Любовь - это... Продолжи предложениеАлёна Каплунова
 
Любая вещь является информативной
Любая вещь является информативнойЛюбая вещь является информативной
Любая вещь является информативнойАлёна Каплунова
 
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровье
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровьеАлёна Каплунова. Поговорим о здоровье
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровьеАлёна Каплунова
 
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"Алёна Каплунова
 

More from Алёна Каплунова (20)

Что общего между святым и дураком?!
Что общего между святым и дураком?!Что общего между святым и дураком?!
Что общего между святым и дураком?!
 
Любите жизнь!
Любите жизнь!Любите жизнь!
Любите жизнь!
 
Чем чреваты беспорядочные связи?
Чем чреваты беспорядочные связи?Чем чреваты беспорядочные связи?
Чем чреваты беспорядочные связи?
 
Алёна Каплунова
Алёна КаплуноваАлёна Каплунова
Алёна Каплунова
 
Добро или зло?!
Добро или зло?!Добро или зло?!
Добро или зло?!
 
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!
Чем обеспечивается пребывание вокруг нас именно этих людей, а не каких-то иных?!
 
Алёна Каплунова. Приметы и поверья
Алёна Каплунова. Приметы и поверьяАлёна Каплунова. Приметы и поверья
Алёна Каплунова. Приметы и поверья
 
Любовь - это... Продолжи предложение
Любовь - это... Продолжи предложениеЛюбовь - это... Продолжи предложение
Любовь - это... Продолжи предложение
 
Начни с себя...
Начни с себя...Начни с себя...
Начни с себя...
 
Переход
ПереходПереход
Переход
 
Алёна Каплунова "Исцеление"
Алёна Каплунова "Исцеление"Алёна Каплунова "Исцеление"
Алёна Каплунова "Исцеление"
 
Любая вещь является информативной
Любая вещь является информативнойЛюбая вещь является информативной
Любая вещь является информативной
 
Для вас, родители!
Для вас, родители!Для вас, родители!
Для вас, родители!
 
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровье
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровьеАлёна Каплунова. Поговорим о здоровье
Алёна Каплунова. Поговорим о здоровье
 
Как помогать другим?!
Как помогать другим?!Как помогать другим?!
Как помогать другим?!
 
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"
АлёнКа "Белорусские волшебные сказки. Дешифровка"
 
Наследие предков
Наследие предков Наследие предков
Наследие предков
 
Почему нас любят?..
Почему нас любят?..Почему нас любят?..
Почему нас любят?..
 
Алёна Каплунова. О времени
Алёна Каплунова. О времениАлёна Каплунова. О времени
Алёна Каплунова. О времени
 
Будьте самими собой.
Будьте самими собой.Будьте самими собой.
Будьте самими собой.
 

А. Каплунова. Рэгламентацыі, законы, табу

  • 1. РЭГЛАМЕНТАЦЫІ, ЗАКОНЫ, ТАБУ… АДКУЛЬ ЯНЫ БЯРУЦЬ СВОЙ ПАЧАТАК, ЧЫМ ВЫКЛІКАНЫ, ЯК ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ? І ШТО ЗРАБІЦЬ, КАБ НЕ ДЗЕЙНІЧАЛІ? АЛЁНА КАПЛУНОВА (АЛЁНКА)
  • 2. РЭГЛАМЕНТАЦЫІ, ЗАКОНЫ, ТАБУ. Чытаючы кнігу Я. Крука і А. Катовіч «Залатыя правілы народнай культуры» і сутыкнуўшыся з шэрагам рытуальных прадпісанняў, немагчыма не задацца пытаннем: адкуль бяруць свой пачатак шматлікія табу, чым яны выкліканы, як дзейнічаюць і што зрабіць, каб не дзейнічалі? Для таго, каб адказаць на пастаўленыя пытанні, варта звярнуцца да кнігі З. Фрэйда «Татэм і табу». Толькі паяднаўшы цікавыя звесткі на тэму «табу» славутага псіхааналітыка з наследдзем славянскай народнай культуры, сабраным нашым айчынным этнографам, дадаўшы да таго ж свой уласны вопыт пражытых год, можна дасягнуць пэўных вынікаў у рамках правадзімага даследвання.
  • 3. ПАЧНЕМ РАЗГЛЯДАЦЬ ПРАБЛЕМУ З ПЫТАННЯ: ШТО ТАКОЕ ТАБУ? Адказ знойдзем у Фрэйда: «… табу мае два супрацьлеглых напрамкі. З аднаго боку, яно абазначае – святы, з другога боку – жудасны, небяспечны, забаронены, нячысты. Процілегласць табу па- палінезійску называецца «noa» – звычайны, агульнадаступны. Такім чынам, з табу звязана прадстаўленне чагосьці, патрабуючага асцярожнасці, табу выяўляецца, па сутнасці, у забаронах і абмежаваннях. Выкарыстоўваемае намі спалучэнне «святое трапятанне» часта супадае з сэнсам табу» [З. Фрейд «Татэм і табу»]. І далей: «…выражэнне табу… падкрэслівае прыкмету, робячуюся ў рэшце рэшт агульнай і для святога, і для нячыстага, – боязь дакранання да яго».
  • 4. ТАКІМ ЧЫНАМ, ТАБУ МОЖНА АКРЭСЛІЦЬ АДНЫМ СЛОВАМ – НЕДАТЫКАЛЬНАЕ. Чаму? На гэта пытанне зноў жа адказаў Фрэйд. Адкажам і мы. Што адзінае мае сэнс забараняць? Тое, чаго больш за ўсё жадаеш. Накладваць табу на непажаданае ніхто не стане. Навошта, калі яно і так нікому непатрэбна? А зараз накладзем толькі што сказанае на абрадавую практыку беларусаў [фарзац кнігі Я. Крука, А. Катовіч «Залатыя правілы народнай культуры»].
  • 5. 1. «НЕ СЯДАЙ НА ПАРОГ», «НЕ ВІТАЙСЯ ЦЕРАЗ ПАРОГ», КАБ ТЫМ САМЫМ НЕ ПАТУРБАВАЦЬ ПРОДКАЎ (ПАРОГ ЗДАЎНА ЛІЧЫЎСЯ ЗОНАЙ СМЕРЦІ). Але, памятаем, што забараняць рабіць варта толькі тое, што зрабіць вельмі хочацца? Вынік? Чалавек падсвядома жадае тым ці іншым чынам уступіць у сувязь з памерлымі родзічамі, з тым светам. Больш за тое, існаванне забароны на судакрананне з парогам (з люстэркам, калі ў доме ёсць памерлы) даказвае, што дасягненне такіх стасункаў магчыма: забараняць нездзяйсняльнае было б глупствам. Што дае чалавеку здольнасць міжпрасторавага падарожжа, гэта ўжо іншае пытанне. Відавочна адно: дадзенае табу выклікана страхам, па-першае, смерці, па-другое, сустрэчы з невядомым. Пераадоленне боязі дасць нам магчымасць пазнаць невядомае і пазбавіцца ад забабонаў. Прымхі – тое, што ідзе аберуч з верай; «суеверие» – сумесна з верай. Адбярыце ў «суеверия» веру – і яно аўтаматычна страціць сваю моц. Дык можа, будзем верыць толькі ў лепшае?!
  • 6. 2. «НЕЛЬГА ВЕЗЦІ ЎПЕРАД НАГАМІ СПЯЧАЕ ДЗІЦЁ АБО ХВОРАГА», ТАМУ ШТО ТАК ВЫНОСЯЦЬ З ХАТЫ ПАМЕРЛЫХ. Паміж радкоў гэтага табу бязгучна стаіўся адзначаны раней страх сустрэчы са смерцю. Прычым, гэты страх хутчэй за ўсё і прыцягне хваробу і смерць у жыццё ваша і вашых блізкіх. Бо прычынай няшчасця часта з'яўляецца яго чаканне, а зусім не спосаб перамяшчэння немаўля на калясцы. Так што чалавеку, не задумваючамуся аб небяспецы, нягледзячы на парушэнне табу, хутчэй за ўсё, нічога не пагражае. Тым не менш, з апошняй забаронай я б раіла быць паўважлівей. Невядома яшчэ, што ў вас там запісана глыбока ў падсвядомасці. Самі можам не ўсведамляць, у што верым. У любым выпадку, сапраўдная любоў да дзяцей не дазволіць вам зрабіць нешта, што магло б ім пашкодзіць, незалежна ад глыбіні ведаў і намаганняў прымяняць іх на практыцы – рука не падымецца, у літаральным сэнсе гэтага слова. Або Бог не дапусціць, калі так для вас гучыць лепш.
  • 7. 3. «КАБ НЯВЕСТА ЛЁГКА НАРАДЗІЛА ПЕРШЫНЦА, ЯНА НЕ ПАВІННА БЫЛА ДАКРАНАЦЦА ДА ПАРОГА ХАТЫ ЖАНІХА, ТАМУ ЖАНІХ БРАЎ ЯЕ НА РУКІ І ПЕРАНОСІЎ ЦЕРАЗ ПАРОГ». Неабходнасць прытрымлівацца гэтай парады з'яўляецца маўклівым сведкам негатыўных адносін родзічаў (і продкаў) мужа да яго жонкі. У адваротным выпадку дзяўчыну не пераносілі б цераз парог, а насупраць, маладыя б спыніліся каля парога і папрасілі ў родных падтрымкі і дапамогі. Боязь таго, што суродзічы табе нашкодзяць, можа быць выклікана адпаведным пажаданнем ім смерці з твайго боку: я ведаю, што жадаю роду мужа блага, асцерагаюсь, што мае дрэнныя думкі выклікаюць адпаведны негатыў з іх боку, утоіць думкі яшчэ можна паспрабаваць (беспаспяхова, «нутром» адчуюць негатыў і будуць адносіцца да вас адпаведна!) ад жывых, але не ад прадстаўнікоў таго свету – адсюль патрэба быць перанесенай цераз тую зону, праз якую, верагодна, можа адбыцца кантакт з духамі памерлых. Дастаткова зразумець адну рэч: чалавек не ўласнасць, сын не належыць бацькам па праве нараджэння, муж не належыць жонцы па праве шлюбу, і тады не трэба будзе гуляць у хованкі ні з чыімі продкамі. Толькі пажаданне блага можа ператварыцца ў блага для цябе самой. Да добрых адносін ніхто не будзе ставіцца варожа, незалежна ад таго, продкі яны твае і твайго названага, нашчадкі або сучаснікі.
  • 8. 4. БОЛЬШАСЦЬ АСТАТНІХ РЭГЛАМЕНТАЦЫЙ АБУМОЎЛЕНА ПРЫНЦЫПАМ ПАДАБЕНСТВА. Магчыма, камусьці падасца, што я пішу гэтыя радкі, крытыкуючы; спрабую давесці да чытача, што няма патрэбы ў рытуалах, калі разумееш сэнс – жыцця і смерці. Зусім не. Наадварот, калі памёр бацька, першым, за што ў той момант ўхапілася, як тонучы за саломіну, была кніга Я. Крука. За паўтары гадзіны, што брат ехаў да мяне, каб забраць і адвезці ў вёску да адышоўшага ў іншы свет бацьку і не ведаючай, куды падзецца ад роспачы, маці, я вывучыла старонкі, прысвечаныя пахавальным абрадам, ледзь не на памяць. Тады навошта пішу? Ва ўсім вінавата непераадольнае жаданне зазірнуць: а што там, на недасягальнай глыбіні чалавечай псіхікі, на самым дне душы. Разглядаць шматлікія табу далей няма патрэбы пры ўмове, што вы засвоілі галоўнае: забароне падлягае толькі жадаемае. Правілы і нормы паводзін з'явіліся як спроба пераадолення чалавекам сваіх жаданняў.
  • 9. «НЕ ЗАБІВАЙ» – ЗАПАВЕДЗЬ, АДРАСАВАНАЯ ПЕРШ-НАПЕРШ ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫМ ЗАБОЙЦАМ І МЕНШ ЗА ЎСЁ КРАНАЮЧАЯ ЗА ДУШУ ЯК РАЗ ГЭТУЮ КАТЭГОРЫЮ ЛЮДЗЕЙ. Такім чынам, казаць «не забівай» таму, хто да гэтага не імкнецца, няма сэнсу, ён не заб'е, таму што ў яго адсутнічае жаданне забіваць. Заклікаць да захавання правапарадку жорсткага, агрэсіўна настроенага чалавека з парушанай псіхікай няма сэнсу, таму што ён не стане вас слухаць. Што рабіць? Лячыць: дабрынёй, сардэчнасцю, цярпімасцю, ласкай, пяшчотай – любоўю. Забойцамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку недахопу ўвагі, павагі, разумення, прыняцця.
  • 10. «НЕ КРАДЗІ» – ЗАПАВЕДЗЬ ДЛЯ ЗЛОДЗЕЯ. «Палячыць» апошніх можна, даходліва растлумачыўшы, што магчымасць атрымання «лёгкага хлеба» – гэта ілюзія. За крадзенае ўсё роўна прыйдзецца заплаціць, невядома толькі, калі і чым. Таму лепш разлічыцца за атрыманыя даброты загадзя агавораным коштам. Засцерагчы сябе ад злодзеяў можна, практыкуючы давер'е. «Не распуснічай» – звяртанне да мужчын і жанчын, не прымаючых сябе такімі, якія яны ёсць, і самасцвярджаючыміся, калекцыяніруючы палавых партнёраў. Хваліце часцей свайго абранніка, не лянуйцеся штохвілінна даказваць яму сваімі дзеяннямі, словамі, учынкамі, як вы яго любіце, шануеце, цэніце, дайце адчуць, што ён лепшы, і жаданне знайсці падцвярджэнне сваёй значнасці і ўнікальнасці набаку паступова знікне і запаведзь будзе выканана.
  • 11. НАДАКУЧЫЛІ ШМАТЛІКІЯ ТАБУ, НЕ ХОЧАЦЕ ЧУЦЬ БОЛЬШ НІ СЛОВА МАРАЛІ, СЭРЦА РВЕЦЦА НА СВАБОДУ? Памяняйце жаданне смерці на жаданне жыць, замяняйце імкненні да разбурэння творчым натхненнем, прамыйце сабе мазгі, змяніце накірунак думак у сонечны бок, перавярніце сазнанне! Усяго адзін толькі крок у бок, процілеглы нянавісці, смерці і безадказнасці і насустрач любові, жыццю і адказнасці – і вас ужо не спыніць на шляху, дзе няма слова «не», дзе яно непатрэбна.
  • 12. ПАДАГУЛЬНІМ. Нават дасканалае выкананне любых правіл, прынцыпаў, законаў і рытуалаў – нішто без вывучэння феномену веры. Добрае стаўленне да сябе, да навакольнага свету, да ўсіх людзей наогул – лепшая гарантыя вашага сямейнага і асабістага шчасця, стабільнага дабрабыту, прафесійнага росту, удачлівасці і паспяховасці. «Узлюбі бліжняга свайго» і «самога сябе» – вось тая адзіная запаведзь, якой дастаткова прытрымлівацца, усё астатняе атрымаецца нібыта само сабой.