SlideShare a Scribd company logo
Праблема:
Вось ужо на працягу амаль ста гадоў
пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў фармі-
руецца культура і традыцыі ўніверсітэта. Імя БДУ
стала вядомым не толькі ў Беларусі, але і далёка
за яе межамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
стаў папулярным брэндам, які прыцягвае
найлепшых студэнтаў, выкладчыкаў і наву-
коўцаў, умацоўваючы свае пазіцыі ў міжнарод-
ных рэйтынгах. І сёння наспела неабходнасць
прывесці ў актуальны стан візуальную частку
карпаратыўнай культуры нашай alma mater ̶
фірмовы стыль БДУ.
Вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт краіны, які
аб'ядноўвае больш за 60 000 чалавек, не меў
адзінага фірмовага стылю. Студэнты, выклад-
чыкі і супрацоўнікі ВНУ маюць патрэбу ў
візуальнай ідэнтыфікацыі сябе як часткі БДУ.
Карпаратыўны стыль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Замоўца:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Аўтары:
Валерыя Няпеўная
Вікторыя Холад
Медыяцэнтр БДУ
Мэта:
Распрацаваць адзіны фірмовы стыль універсітэта, улічваючы шматгадовыя
традыцыі і сучасныя інавацыі і магчымасці.
Ідэя:
Аднавіць і замацаваць існуючую легенду пры дапамозе традыцыйнай бела-
рускай сімволікі.
Ажыццяўленне:
Новы фірмовы стыль БДУ абапіраецца на ўжо існуючую легенду, якая знайшла
ўвасабленне ў гербе ўніверсітэта. Герб быў зацверджаны ў 2000 годзе Саветам БДУ,
цэнтральным знакам стала галінка папараці.
Сімволіка БДУ знаходзіць сваё адлюстраванне і ў лагатыпе
ўніверсітэта ̶ ён таксама транслюе ідэю папараць-кветкі, бо знак
з'яўляецца не толькі непаўторным і ўнікальным элементам
беларускай культуры, але і неад'емнай часткай гісторыі БДУ.
Сіні колер лагатыпа адлюстроўвае характар БДУ: гэта знак навукі,
колер надзейнасці, сталасці і класікі. Неад'емнай часткай лагатыпа
з'яўляецца назва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,
кірылічнае напісанне шрыфта для якой было адмыслова
распрацавана аўтарамі праекта.
Фірмовы знак уяўляе сабой элемент традыцыйнага беларускага
знака «васьмірог» і нясе ў сабе багатую разнастайнасць
асацыяцый: колас, кніга ведаў, лесвіца ўгару, акадэмічная
шапка-канфедэратка.
Фірмовы знак БДУ складае аснову патэрна.
Легенда:
Пошук кветкі папараці ў славянскіх традыцыях адлюстроўвае веру і імкненне
чалавека да шчасця, пазнання навакольнага свету, зямных таямніц. Знайсці
папараць-кветку незвычайна цяжка. Толькі пераадолеўшы найскладанейшыя
перашкоды, чалавек на этапе свайго станаўлення (у маладосці) можа здабыць гэту
цудадзейную кветку. Той, хто знойдзе кветку, стане мудрым, адукаваным, будзе
свяціцца ад любові і дабрадзейнасці, спазнае мінулае, сучаснасць, будучыню. Ліст
папараці на фоне свячэння яго таямнічай кветкі сімвалізуе беларускае паходжанне,
беларускае нацыянальнае прызначэнне і сэнс дзейнасці БДУ. Серабрыстае свячэнне
кветкі папараці ўвасабляе вечную маладосць, імкненне чалавека да шчасця, дабра і
пазнання праўды, паступовы пераход ад блакітнага (знака навукі, вучонасці) да
серабрыстага сімвалізуе, наколькі цярністы і доўгі шлях да ведаў і мудрасці.
Герб
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Вынікі:
Сёння пашыраецца выкарыстанне
новага фірмовага стылю ўніверсітэта.
Карпаратыўны стыль знаходзіць ад-
люстраванне ў афармленні мера-
прыемстваў БДУ, друкаванай і імі-
джавай прадукцыі, аднаўляецца
візуальны стыль праектаў уні-
версітэта, прадпрыемстваў, арга-
нізацый і цэнтраў структурнага
комплексу БДУ. Плануецца адкрыццё
крамы з карпаратыўнай прадукцыяй
універсітэта.
www.bsu.by

More Related Content

Viewers also liked

Libre office
Libre officeLibre office
Libre office
Erick290
 
Mercado romano na antiguidade
Mercado romano na antiguidadeMercado romano na antiguidade
Mercado romano na antiguidade
Carolina Santos
 
Shipping Operations Manager Overview
Shipping Operations Manager OverviewShipping Operations Manager Overview
Shipping Operations Manager Overview
Olivier Lavau-Wira
 
眾包制的想像
眾包制的想像眾包制的想像
眾包制的想像
edious
 
Universidad del cauca (2)
Universidad del cauca (2)Universidad del cauca (2)
Universidad del cauca (2)
dianitaosorio
 
Bienvenidos
BienvenidosBienvenidos
Bienvenidos
estefany hernandez
 
Midwifery
MidwiferyMidwifery
Midwifery
Rachel Walker
 
Disney
DisneyDisney
M.Pandey( New resume)
M.Pandey( New resume)M.Pandey( New resume)
M.Pandey( New resume)
Manojbhai pandey
 
Periodo 2
Periodo 2Periodo 2
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite claddingTF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
威 小
 
Estrategias y Recursos
Estrategias y RecursosEstrategias y Recursos
Estrategias y Recursos
Camila Bovone
 
Sudhakar_Resume
Sudhakar_ResumeSudhakar_Resume
Sudhakar_Resume
sudhakar dhawale
 

Viewers also liked (13)

Libre office
Libre officeLibre office
Libre office
 
Mercado romano na antiguidade
Mercado romano na antiguidadeMercado romano na antiguidade
Mercado romano na antiguidade
 
Shipping Operations Manager Overview
Shipping Operations Manager OverviewShipping Operations Manager Overview
Shipping Operations Manager Overview
 
眾包制的想像
眾包制的想像眾包制的想像
眾包制的想像
 
Universidad del cauca (2)
Universidad del cauca (2)Universidad del cauca (2)
Universidad del cauca (2)
 
Bienvenidos
BienvenidosBienvenidos
Bienvenidos
 
Midwifery
MidwiferyMidwifery
Midwifery
 
Disney
DisneyDisney
Disney
 
M.Pandey( New resume)
M.Pandey( New resume)M.Pandey( New resume)
M.Pandey( New resume)
 
Periodo 2
Periodo 2Periodo 2
Periodo 2
 
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite claddingTF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
TF-04S(150x21mm) outdoor wood plastic composite cladding
 
Estrategias y Recursos
Estrategias y RecursosEstrategias y Recursos
Estrategias y Recursos
 
Sudhakar_Resume
Sudhakar_ResumeSudhakar_Resume
Sudhakar_Resume
 

C3_Карпаратыўны стыль БДУ

  • 1.
  • 2. Праблема: Вось ужо на працягу амаль ста гадоў пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў фармі- руецца культура і традыцыі ўніверсітэта. Імя БДУ стала вядомым не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў папулярным брэндам, які прыцягвае найлепшых студэнтаў, выкладчыкаў і наву- коўцаў, умацоўваючы свае пазіцыі ў міжнарод- ных рэйтынгах. І сёння наспела неабходнасць прывесці ў актуальны стан візуальную частку карпаратыўнай культуры нашай alma mater ̶ фірмовы стыль БДУ. Вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт краіны, які аб'ядноўвае больш за 60 000 чалавек, не меў адзінага фірмовага стылю. Студэнты, выклад- чыкі і супрацоўнікі ВНУ маюць патрэбу ў візуальнай ідэнтыфікацыі сябе як часткі БДУ. Карпаратыўны стыль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • 3. Замоўца: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Аўтары: Валерыя Няпеўная Вікторыя Холад Медыяцэнтр БДУ
  • 4. Мэта: Распрацаваць адзіны фірмовы стыль універсітэта, улічваючы шматгадовыя традыцыі і сучасныя інавацыі і магчымасці. Ідэя: Аднавіць і замацаваць існуючую легенду пры дапамозе традыцыйнай бела- рускай сімволікі. Ажыццяўленне: Новы фірмовы стыль БДУ абапіраецца на ўжо існуючую легенду, якая знайшла ўвасабленне ў гербе ўніверсітэта. Герб быў зацверджаны ў 2000 годзе Саветам БДУ, цэнтральным знакам стала галінка папараці.
  • 5.
  • 6. Сімволіка БДУ знаходзіць сваё адлюстраванне і ў лагатыпе ўніверсітэта ̶ ён таксама транслюе ідэю папараць-кветкі, бо знак з'яўляецца не толькі непаўторным і ўнікальным элементам беларускай культуры, але і неад'емнай часткай гісторыі БДУ. Сіні колер лагатыпа адлюстроўвае характар БДУ: гэта знак навукі, колер надзейнасці, сталасці і класікі. Неад'емнай часткай лагатыпа з'яўляецца назва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кірылічнае напісанне шрыфта для якой было адмыслова распрацавана аўтарамі праекта. Фірмовы знак уяўляе сабой элемент традыцыйнага беларускага знака «васьмірог» і нясе ў сабе багатую разнастайнасць асацыяцый: колас, кніга ведаў, лесвіца ўгару, акадэмічная шапка-канфедэратка. Фірмовы знак БДУ складае аснову патэрна.
  • 7. Легенда: Пошук кветкі папараці ў славянскіх традыцыях адлюстроўвае веру і імкненне чалавека да шчасця, пазнання навакольнага свету, зямных таямніц. Знайсці папараць-кветку незвычайна цяжка. Толькі пераадолеўшы найскладанейшыя перашкоды, чалавек на этапе свайго станаўлення (у маладосці) можа здабыць гэту цудадзейную кветку. Той, хто знойдзе кветку, стане мудрым, адукаваным, будзе свяціцца ад любові і дабрадзейнасці, спазнае мінулае, сучаснасць, будучыню. Ліст папараці на фоне свячэння яго таямнічай кветкі сімвалізуе беларускае паходжанне, беларускае нацыянальнае прызначэнне і сэнс дзейнасці БДУ. Серабрыстае свячэнне кветкі папараці ўвасабляе вечную маладосць, імкненне чалавека да шчасця, дабра і пазнання праўды, паступовы пераход ад блакітнага (знака навукі, вучонасці) да серабрыстага сімвалізуе, наколькі цярністы і доўгі шлях да ведаў і мудрасці. Герб Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • 8. Вынікі: Сёння пашыраецца выкарыстанне новага фірмовага стылю ўніверсітэта. Карпаратыўны стыль знаходзіць ад- люстраванне ў афармленні мера- прыемстваў БДУ, друкаванай і імі- джавай прадукцыі, аднаўляецца візуальны стыль праектаў уні- версітэта, прадпрыемстваў, арга- нізацый і цэнтраў структурнага комплексу БДУ. Плануецца адкрыццё крамы з карпаратыўнай прадукцыяй універсітэта. www.bsu.by