Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ў 2014 годзе запусціла першыя ў краіне курсы бізнес-беларускай. Мэтавая аўдыторыя – уласнікі, кіраўнікі і спецыялісты кампаній. Праграма курса ўключае 12 заняткаў і складаецца з 5 тэматычных блокаў: арганізацыя, кадры, рынак, перамовы, этыка.