Старажытнае грамадства ў каменным і бронзавым веку
1. Знаток гісторыі
10-11 класы
СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА Ў ЭПОХУ КАМЕННАГА І БРОНЗАВАГА ВЯКОЎ.
1. На якія эпохі падзяляецца каменны век:
а) палеаліт;
б) неаліт;
в) энеаліт;
г) мезаліт.
Размясціце ў выглядзе лагічнага ланцужка.
2. Назавіце археалагічныя перыяды першабытнаабшчыннага ладу:
а) каменны век;
б) бронзавы век;
в) жалезны век.
Размясціце ў выглядзе лагічнага ланцужка.
3. Назавіце гістарычныя перыяды, праз якія прайшло першабытнае грамадства,
а) родавая абшчына;
б) суседская абшчына;
в) праабшчына.
Размясціце ў выглядзе лагічнага ланцужка.
4. Па якіх прычынах адбывалася перавандроўванне насельніцтва ў старажытныя часы:
а) патрэбнасць у харчах, паляўнічай здабычы;
б) цікаўнасць да новых мясцін;
в) значныя пахаладанні выклікалі змяненне ландшафтаў і збядненне расліннага і
жывёльнага
свету;
г) неспрыяльныя змяненні прыроднага асяроддзя?
5. Найбольш старажытныя прылады працы на тэрыторыі Беларусі знойдзены каля:
а) в. Свяцілавічы;
б) в. Бердыж;
в) в. Абідавічы;
г) в. Падлужжа?
6. Важнейшая рыса неаліту:
а) дзейнасць ледавіка;
б) утварэнне аўтахтоннага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі;
в) з’яўленне керамікі;
7. Важнейшая рыса бронзавага веку:
а) распаўсюджванне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства;
б) з’яўленне керамікі;
в) дзейнасць ледавіка?
8. Асаблівасці бронзавага веку на Беларусі:
а) ахапіў непрацяглы час;
б) адсутнасць медных радовішчаў;
в) ахапіў доўгі час?
Сітнік П.В.
Старонка 1