“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
1. Да 420-годдзя даравання гораду магдэбургскага права
Вулічная выстава
«Віцебск: дыялог стагоддзяў»
2. Мэта праекта – пазнаёміць жыхароў і гасцей
Віцебска з архітэктурнымі помнікамі, чыя гісторыя
сыходзіць каранямі ў сярэднявечнае мінулае нашага
горада.
Для праекта адабрана 20 фота-работ, якія
адлюстроўваюць найбольш цікавыя культавыя і
грамадзянскія будынкі старога Віцебска.
3. Умоўны фармат фота-работ – 500 х 700 мм.
Спосаб размяшчэння – вулічныя стэнды.
Месца размяшчэння – пешаходная частка вул.
Суворава.
Час правядзення выставы – чэрвень 2017 г.,
падчас святкавання Дня горада.
Ужо наяўныя рэсурсы – лічбавыя выявы фота-работ.
4. Ратуша
Ратуша - сімвал
даравання Віцебску
магдэбургскага права,
як і сімвал самога
горада. Мураваны
будынак ратушы
пабудаваны ў 1775
годзе замест
ранейшага,
драўлянага.
З цягам часу будынак
некалькі змяніў сваё
вонкавае аблічча.
5. Успенская
царква пры
базыльянскім
кляштары
Мураваны храм у імя
Ўспення
Найсвяцейшай
Багародзіцы на
Ўспенскай горцы
ўзводзіўся ў 1743-1785
гады. У 1804 годзе храм
перабудавалі - былі
пераробленыя
франтоны і
ўсталяваны вялікі
купал. У 1936 годзе
сабор быў узарваны.
Цяпер адноўлены.
7. Фарны касцёл
св. Тройцы і
дамініканскі
касцёл св.
Міхаіла
Драўляны фарны
касцёл у Ніжнім замку
існаваў з XIV стагоддзя.
Будаўніцтва мураванага
касцёлу побач з
Дабравешчанскай
царквой было
распачата ў 1753 годзе.
Выдатны помнік
гісторыі і архітэктуры
быў узарваны ў 1957
годзе.
8. Езуіцкі касцёл
св. Іосіфа
Храм знаходзіўся на
цяперашняй плошчы
Свабоды.
Будынкі касцёла і
калегіюма будаваліся з
1716 па 1731 гады.
У 1840-я гады храм
ператвораны ў
праваслаўны
Мікалаеўскі сабор.
Разбураны ў 1957 годзе.
11. Іллінская
царква
Царква Іллі Прарока
знаходзілася на
сучаснай вуліцы
Рэвалюцыйнай.
Пабудавана ў 1746 годзе
з дрэва на месцы яшчэ
больш старажытнага
храма. На адной
пляцоўцы з храмам ў
1865 годзе збудавана
мураваная Пакроўская
царква. Абедзьве
царквы знесены пасля
вайны.
12. Барысаглебская
царква
Царква ў імя Барыса і
Глеба знаходзілася на
левым беразе Дзвіны ў
тым месцы, дзе цяпер
размешчаны водазабор
"Пескаватык".
Можа быць датавана XII
- ХІІІ стагоддзямі.
Перабудавана ў капліцу
св. Язафата ў ХVII - ХVIII
стагоддзях.
Разбурана ў канцы 1880-
х гадоў.
13. Неабходныя рэсурсы
- друк фотаматэрыялаў, варыянты: друк на пластыку альбо
на самаклейцы з наступным нанясеннем на стэнды
- выраб стэндаў для размяшчэння фотарэканструкцый,
альбо выкарыстанне інсуючых пры наяўнасці
14. Рэалізацыя
- на стэндах могуць быць размешчаны лагатыпы
спонсара(аў), якія дапамогуць рэалізацыі праекта
- праект можа быць рэалізаваны з дапамогай
краўдфандынга – дабраахвотных ахвяраванняў жыхароў
горада