SlideShare a Scribd company logo
1 of 21
Клетка і яе будова
У канцы 20 стагоддзя
навукоўцы вырашылі, што
многія мікраскапічныя
арганізмы нельга аднесці ні
да жывёл, ні да раслін.
Так з'явілася новае царства
жывой прыроды –
пратысты. Пратысты – гэта
мікраскапічныя
аднаклеткавыя арганізмы.
Традыцыйна іх падзяляюць
на прасцейшыя, водарасці і
грыбападобныя арганізмы.
ПРАТЫСТЫ
РЭЧЫВА
МАЛЕКУЛЫ
АТАМЫ
ЦЕЛА
Цела кожнага нежывога арганізма складаецца з
рэчыва, рэчыва – з малекул, малекулы – з атамаў.
А аснова будовы ўсіх жывых арганізмаў –
клетка.
300 гадоў назад ангельскі
навуковец Роберт Гук,
разглядаючы бутэлькавы корак з
дубовай кары пад мікраскопам,
заўважыў у ім вялікую колькасць
паражнін і камер, якія назваў
КЛЕТКАМІ.
цытаплазма
ядрышка
ядро
мітахондрыі
знешняя абалонка
хларапласты
вакуоль
Будова расліннай клеткі
Ядро – найважнейшая частка
клеткі. Гэта сховішча
спадчыннай інфармацыі. Тут
змяшчаюцца малекулы ДНК,
якія захоўваюць інфармацыю,
як кампутарныя дыскі.
Тонкая мембрана сартуе
рэчывы, якія ўваходзяць у
клетку. Яны як турнікеты ў
метро – пускаюць не ўсіх.
Мембрана звычайна пакрыта
моцнай клеткавай сценкай,
якая трымае форму расліннай
клеткі.
Цытаплазма — вязкае жывое
змесціва клеткі. Яна мае вельмі
складаную будову і знаходзіцца
ў пастаянным руху. Многа тонкіх
мембранаў у цытаплазме
ўтвараюць эндаплазматычную
сетку. Гэта як сасуды – яны
пераносяць карысныя рэчывы
да ўсіх арганэл (органаў).
Хларапласт улоўлівае энергію
сонечнага святла і
выкарыстоўвае яе для стварэння
складаных рэчываў з вады і
вуглякіслага газа. Менавіта з-за
наяўнасці гэтых арганэл расліны
маюць зялёны колер.
Вакуолі – бурбалкі з клеткавым
сокам, акружаныя мембранай.
Часта ў іх знаходзяцца запасы
вады. Сок, які цячэ з паламанай
сцяблінкі, гэта сок з вакуоляў.
Чым больш соку – тым буйней
вакуолі.
Мітахондрыя "спальвае"
арганічныя рэчывы і вырабляе
энергію для жыццядзейнасці
клеткі. Гэты працэс называецца
клеткавым дыханнем.
Мітахондрыя – гэта клеткавая
"электрастанцыя".
Жывёльная клетка мае больш тонкую абалонку. У яе няма
хларапластаў, а вакуолі маленькія. Але затое яна мае шэраг
іншых "органаў".
Будова жывёльнай клеткі
Некаторым істотам для
жыцця хапае толькі адной
клеткі. Гэта клетка
харчуецца, размнажаецца і
рухаецца.
Жывуць такія клеткі-істоты
толькі ў вадзе. З вады яны
атрымліваюць і ежу, і
кісларод. Без вады
паверхня іх цела высахне і
яны загінуць.
Аднаклеткавыя істоты
Аднаклеткавыя істоты
• Спаравікі – аднаклеткавыя
арганізмы, якія вядуць
паразітычны лад жыцця. Яны
жывуць у органах стрававання,
размнажэння і ў крыві жывёл і
чалавека.
• Спаравікі прыносяць вялікую
шкоду: губяць
сельскагаспадарчых жывёл. Для
чалавека яны таксама
небяспечныя: узбуджаюць
сур'ёзнае захворванне – малярыю.
СПАРАВІКІ
• У водных экасістэмах пратысты – гэта ежа для
многіх больш буйных істотаў.
• Рэшткі водных арганізмаў становяцца ежай для
пратыстаў, якія жывуць на дне.
• Расліннаядныя жывёлы самі пераварваць траву
не могуць. Ім дапамагаюць пратысты, якія жывуць
у страўніку і кішачніку.
• Многія пратысты вядуць паразітычны лад жыцця
і выклікаюць цяжкія небяспечныя захворванні.
Роля пратыстаў
Гэта самыя шырока распаўсюджаныя арганізмы без
ядра. У свеце вельмі мала месцаў, дзе бактэрыі не
могуць жыць. Яны ёсць у вадзе, у глебе, у паветры,
на раслінах і жывёлах.
Яны жывуць таксама ў холадзе і ў гарачых кіслотных
крыніцах з тэмпературай вышэй 90 о
С.
Некаторыя бактэрыі жывуць там, дзе больш не можа
жыць ніхто – гэта адзіныя арганізмы, выяўленыя ў
Мёртвым моры.
БАКТЭРЫІ
Клеткі бактэрыяў пры
спрыяльных умовах вельмі
хутка размнажаюцца. Яны
дзеляцца напалам.
Калі клетка падвойваецца
кожныя паўгадзіны, то за
суткі яна здольная даць
281 474 976 710 656
нашчадкаў. А некаторыя
бактэрыі здольныя
размнажацца яшчэ хутчэй.
Размнажэнне бактэрыяў
Хуткае размнажэнне
малочнакіслых бактэрый
прыводзіць да таго, што
яно скісае за лічаныя
гадзіны.
Хуткае размнажэнне
паразітычных бактэрый
у арганізме чалавека
прыводзіць да таго, што,
напрыклад, прастуднае
захворванне развіваецца
менш чым за дзень.
Размнажэнне бактэрыяў
Карысныя бактэрыі выкарыстоўваюцца для
атрымання малочнакіслых прадуктаў, для
квашання капусты, у выпрацоўцы арганічных
кіслот, спіртоў, ацэтону.
З дапамогай бактэрый робяць антыбіётыкі,
вітаміны і некаторыя іншыя медыкаменты.
Карысныя бактэрыі
Гэта яшчэ больш дробныя істоты, яны
складаюцца нават не з клеткі, а ўяўляюць
сабой малекулы ДНК у абалонцы. Вірусы не
здольны размнажацца самі, таму замест гэтага
яны пранікаюць у ядро жывой клеткі,
змяняюць яе спадчынную інфармацыю, пасля
чаго хворая клетка сама “нараджае” новы
вірус.
ВІРУСЫ
Вельмі важна мыць рукі!
МАЛАЙЦЫ!

More Related Content

More from volha_S

More from volha_S (20)

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
 
Драпежныя птушкі
Драпежныя птушкіДрапежныя птушкі
Драпежныя птушкі
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Паўзуны або рэптыліі
Паўзуны або рэптылііПаўзуны або рэптыліі
Паўзуны або рэптыліі
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Млекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя БеларусіМлекакормячыя Беларусі
Млекакормячыя Беларусі
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Птушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраюПтушкі вяртаюцца з выраю
Птушкі вяртаюцца з выраю
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 

Пратысты

  • 1. Клетка і яе будова
  • 2. У канцы 20 стагоддзя навукоўцы вырашылі, што многія мікраскапічныя арганізмы нельга аднесці ні да жывёл, ні да раслін. Так з'явілася новае царства жывой прыроды – пратысты. Пратысты – гэта мікраскапічныя аднаклеткавыя арганізмы. Традыцыйна іх падзяляюць на прасцейшыя, водарасці і грыбападобныя арганізмы. ПРАТЫСТЫ
  • 3. РЭЧЫВА МАЛЕКУЛЫ АТАМЫ ЦЕЛА Цела кожнага нежывога арганізма складаецца з рэчыва, рэчыва – з малекул, малекулы – з атамаў. А аснова будовы ўсіх жывых арганізмаў – клетка.
  • 4. 300 гадоў назад ангельскі навуковец Роберт Гук, разглядаючы бутэлькавы корак з дубовай кары пад мікраскопам, заўважыў у ім вялікую колькасць паражнін і камер, якія назваў КЛЕТКАМІ.
  • 6. Ядро – найважнейшая частка клеткі. Гэта сховішча спадчыннай інфармацыі. Тут змяшчаюцца малекулы ДНК, якія захоўваюць інфармацыю, як кампутарныя дыскі. Тонкая мембрана сартуе рэчывы, якія ўваходзяць у клетку. Яны як турнікеты ў метро – пускаюць не ўсіх. Мембрана звычайна пакрыта моцнай клеткавай сценкай, якая трымае форму расліннай клеткі.
  • 7. Цытаплазма — вязкае жывое змесціва клеткі. Яна мае вельмі складаную будову і знаходзіцца ў пастаянным руху. Многа тонкіх мембранаў у цытаплазме ўтвараюць эндаплазматычную сетку. Гэта як сасуды – яны пераносяць карысныя рэчывы да ўсіх арганэл (органаў). Хларапласт улоўлівае энергію сонечнага святла і выкарыстоўвае яе для стварэння складаных рэчываў з вады і вуглякіслага газа. Менавіта з-за наяўнасці гэтых арганэл расліны маюць зялёны колер.
  • 8. Вакуолі – бурбалкі з клеткавым сокам, акружаныя мембранай. Часта ў іх знаходзяцца запасы вады. Сок, які цячэ з паламанай сцяблінкі, гэта сок з вакуоляў. Чым больш соку – тым буйней вакуолі. Мітахондрыя "спальвае" арганічныя рэчывы і вырабляе энергію для жыццядзейнасці клеткі. Гэты працэс называецца клеткавым дыханнем. Мітахондрыя – гэта клеткавая "электрастанцыя".
  • 9. Жывёльная клетка мае больш тонкую абалонку. У яе няма хларапластаў, а вакуолі маленькія. Але затое яна мае шэраг іншых "органаў". Будова жывёльнай клеткі
  • 10. Некаторым істотам для жыцця хапае толькі адной клеткі. Гэта клетка харчуецца, размнажаецца і рухаецца. Жывуць такія клеткі-істоты толькі ў вадзе. З вады яны атрымліваюць і ежу, і кісларод. Без вады паверхня іх цела высахне і яны загінуць. Аднаклеткавыя істоты
  • 12. • Спаравікі – аднаклеткавыя арганізмы, якія вядуць паразітычны лад жыцця. Яны жывуць у органах стрававання, размнажэння і ў крыві жывёл і чалавека. • Спаравікі прыносяць вялікую шкоду: губяць сельскагаспадарчых жывёл. Для чалавека яны таксама небяспечныя: узбуджаюць сур'ёзнае захворванне – малярыю. СПАРАВІКІ
  • 13. • У водных экасістэмах пратысты – гэта ежа для многіх больш буйных істотаў. • Рэшткі водных арганізмаў становяцца ежай для пратыстаў, якія жывуць на дне. • Расліннаядныя жывёлы самі пераварваць траву не могуць. Ім дапамагаюць пратысты, якія жывуць у страўніку і кішачніку. • Многія пратысты вядуць паразітычны лад жыцця і выклікаюць цяжкія небяспечныя захворванні. Роля пратыстаў
  • 14. Гэта самыя шырока распаўсюджаныя арганізмы без ядра. У свеце вельмі мала месцаў, дзе бактэрыі не могуць жыць. Яны ёсць у вадзе, у глебе, у паветры, на раслінах і жывёлах. Яны жывуць таксама ў холадзе і ў гарачых кіслотных крыніцах з тэмпературай вышэй 90 о С. Некаторыя бактэрыі жывуць там, дзе больш не можа жыць ніхто – гэта адзіныя арганізмы, выяўленыя ў Мёртвым моры. БАКТЭРЫІ
  • 15.
  • 16. Клеткі бактэрыяў пры спрыяльных умовах вельмі хутка размнажаюцца. Яны дзеляцца напалам. Калі клетка падвойваецца кожныя паўгадзіны, то за суткі яна здольная даць 281 474 976 710 656 нашчадкаў. А некаторыя бактэрыі здольныя размнажацца яшчэ хутчэй. Размнажэнне бактэрыяў
  • 17. Хуткае размнажэнне малочнакіслых бактэрый прыводзіць да таго, што яно скісае за лічаныя гадзіны. Хуткае размнажэнне паразітычных бактэрый у арганізме чалавека прыводзіць да таго, што, напрыклад, прастуднае захворванне развіваецца менш чым за дзень. Размнажэнне бактэрыяў
  • 18. Карысныя бактэрыі выкарыстоўваюцца для атрымання малочнакіслых прадуктаў, для квашання капусты, у выпрацоўцы арганічных кіслот, спіртоў, ацэтону. З дапамогай бактэрый робяць антыбіётыкі, вітаміны і некаторыя іншыя медыкаменты. Карысныя бактэрыі
  • 19. Гэта яшчэ больш дробныя істоты, яны складаюцца нават не з клеткі, а ўяўляюць сабой малекулы ДНК у абалонцы. Вірусы не здольны размнажацца самі, таму замест гэтага яны пранікаюць у ядро жывой клеткі, змяняюць яе спадчынную інфармацыю, пасля чаго хворая клетка сама “нараджае” новы вірус. ВІРУСЫ