Агеньчыкі харэаграфічнага таленту
Среда, 11.11.2020, 11:20. Рубрика: Из нашей почты
Сярод мноства формаў
эстэтычнага выхавання
школьнікаў харэаграфія займае
асобае месца. Заняткі танцамі не
толькі вучаць бачыць і разумець
прыгожае, але і развіваюць
крэатыўнае мысленне, фантазію,
забяспечваюць гарманічнае
духоўнае і фізічнае развіццё
навучэнцаў. Нездарма гістарычна
ў кадэцкіхкарпусах і жаночых гімназіяххарэаграфіябыла абавязковым
прадметам і ацэньвалася гэтак жа строга, як і іншыя
агульнаадукацыйныядысцыпліны. Задача ўсебаковагаразвіццяасобы ў
сучаснай школе ўключае ў сябе патрабаванне павышэння эстэтычнай
культуры падрастаючага пакалення і выхаванне мастацкага густу.
Эстэтычнае выхаванне школьнікаў будзе няпоўным, калі яны не
атрымаюць пэўныя навыкі ў вобласці мастацтва танца.
Ансамбль танца “Вясёлая карусель” быў створаны ў 2003 годзе на базе
харэаграфічных класаў, якія ўжо функцыянавалі ў Дзяржаўнай установе
адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Ліды”. Дзякуючы сваёй маладосці,
незвычайнай любові да танца, цікавым харэаграфічным пастаноўкам, энергіі і
насычанаму сцэнічнаму жыццю, ансамбль “Вясёлая карусель” у 2008 годзе
атрымаў ганаровае званне “Узорны”. А ў 2013 і ў 2017 гадах з годнасцю
пацвердзіў гэта высокае званне.
Узорны ансамбль “Вясёлая карусель” – творчы калектыў, які, маючы свой
непаўторны стыль і манеру выканання танцаў, з’яўляецца адным з лепшых
калектываў нашага горада і раёна і, безумоўна, візітнай карткай школы.
Заснавальнікам калектыва стала група педагогаў-харэографаў на чале з
Марынай Аляксееўнай Лесагор. У наш час
ва ўзорным ансамблі танца “Вясёлая
карусель” працуюць тры педагогі-
харэографы: Кандраценка Раіса Мікалаеўна,
Багатка Вольга Мікалаеўна, Карчэўская
Ірына Паўлаўна і канцэртмайстар
Роуба Таццяна Леанідаўна.
Узаемаўплыў мастацтва і педагогікі
дазваляе харэографам ансамбля граматна
кіраваць развіццём калектыва і выстройваць
узаемаадносіны з выхаванцамі. Адным
словам, педагогі нашага ансамбля – людзі
творчыя, актыўныя, здольныя захапіць і павесці за сабой юныя сэрцы,
адкрытыя чароўнаму свету танца. Працуючы з дзецьмі, яны добра
разумеюць, што найбольш магутнай працоўнай прыладай з’яўляецца асоба
самога педагога. Уласным прыкладам педагогі-харэографы натхняюць
дзяцей на новыя поспехі і дасягненні ў танцавальным мастацтве.
Сёння ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель”– гэта больш за сто
пяцьдзясят дзяцей, улюбёных у танец, згуртаваных атмасферай сяброўства,
радасці і ўзаемаразумення паміж педагогамі, танцорамі, адміністрацыяй
школы і бацькамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў
займаюцца ў чатырох рознаўзроставых групах: падрыхтоўчая, малодшая,
сярэдняя і старэйшая. На занятках удзельнікі ансамбля спасцігаюць асновы
харэаграфіі, музычнасці і артыстызму. Рухі танцораў на сцэне заўсёды
выглядаюць лёгка і прыгожа, а за гэтай прыгажосцю заўсёды стаяць
сістэматычныя заняткі ў харэаграфічнай зале: рытміка, партэрная гімнастыка,
асновы класічнага, народнага і эстраднага танца.
За час свайго існавання “Вясёлая карусель” стала не проста калектывам, а
адной згуртаванай сям’ёй са сваімі традыцыямі і пэўнай сістэмай выхавання.
Дзяцей малодшага школьнага ўзросту далучаюць да танца праз гульню: на
занятках яны пераўвасабляюцца ў жывёл, пераймаючы іх звычкі і
імправізуючы пад музыку. У рэпертуарны спіс дадзенай узроставай групы
ўваходзяць гульнявыя, сюжэтныя,
жартоўныя танцы. Дзецям старэйшага
ўзросту паступова ўводзяцца больш
тэхнічна складаныя рухі, што
садзейнічае развіццю фізічнай сілы і
цягавітасці.
Хацелася б сказаць і пра традыцыі,
якія бяруць свой пачатак з часоў
стварэння калектыва. Кожны год
педагогі і ўвесь склад ансамбля
прымаюць у сваю сям’ю тых, хто
толькі пачынае здзяйсняць сваепершыя нясмелыя па ў танцавальным класе –
першакласнікаў. Для іх праходзіць урачыстае свята “Пасвячэнне ў танцоры”,
дзе Фея танца ўводзіць дзетак у свет харэаграфічнага мастацтва, у свет
шчырыхэмоцый і пачуццяў, веры і даверу. Пачынаючыя артысты ўпершыню
дакранаюцца да крыштальнага туфліка Феі танца, з заміраннем у сэрцы
сочаць за казачным прадстаўленнем і з захапленнем сустракаюць
харэаграфічныя нумары
ўдзельнікаў ансамбля “Вясёлая
карусель”.
Калектыў заўсёды з
задавальненнем (актыўна)
удзельнічае ў школьных
мерапрыемствах, канцэртах,
акцыях, у гарадскіх і раённых
святах (вечар сустрэчы выпускнікоў, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень
абароны дзяцей, спартыўныя мерапрыемствы) . Узорны ансамбль танца ”
Вясёлая карусель” вядзе шматгадовае супрацоўніцтва з 116-гвардзейскай
Радомскай штурмавой авіяцыйнай базай і ААТ “Лідскі малочна-кансервавы
камбінат”. За сваю творчую дзейнасць і ўдзел у грамадскім жыцці гарадскіх
прадпрыемстваў і арганізацый калектыў ансамбля “Вясёлая карусель”
неаднаразова быў узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і падзячнымі
лістамі.
Калі ў ансамблі існуюць традыцыі, то можна з упэўненасцю гаварыць пра
спрыяльны псіхалагічны клімат унутры калектыва. Заняткі танцамі вучаць
дзіця быць мэтанакіраваным, рабіць правільны выбар, фарміруюць здаровы
погляд на жыццё, прывучаюць да жыцця ў соцыуме. У ансамблі розная
ўзроставая катэгорыя дзяцей, а таму ўдзельнікі старэйшай групы
дапамагаюць малодшым, наглядаюць за імі,а тыя, у сваю чаргу, вучацца мець
зносіны са старэйшымі.
Аснову рэпертуара ўзорнага ансамбля “Вясёлая карусель” складаюць
народныя танцы. Харэаграфічныя кампазіцыі ” Калінка “, “Боб малацiць”, ”
Закаблука”, “Танцы на лаўцы”, “Пераскокi”, “Лявонiха”, “Купалiнка” і іншыя
ўвайшлі ў залаты фонд ансамбля і заслужылі велізарную лбюоў і сімпатыю
гледачоў . Удзельнікі ансамбля з задавальненнем выконваюць дзіцячыя,
сюжэтныя, эстрадныя танцы. Але чаму ж менавіта народнаму танцу ў
калектыве аддаецца перавага?
Вывучаючы танцы розных народаў, удзельнікі калектыву знаёмяцца з
нацыянальнай культурай і традыцыямі розных краін. Народны танец – гэта
яшчэ і пашырэнне далягляду, гэта духоўная спадчына, да якой трэба
ставіцца паважліва і талерантна. Поспех прыходзіць не толькі да дзяцей,
адораных ад нараджэння, а часцей за ўсё да працавітых, якія, не шкадуючы
сябе, прыкладваюць для гэтага не толькі фізічныя намаганні, але яшчэ і
ўкладваюць душу ў тое, што яны робяць. Акрамя таго, заняткі ў
танцавальным калектыве дысцыплінуюць, таму што абавязваюць удзельнікаў
паспяваць усюды: у школе, у хаце, у грамадскім жыцці, у іншых справах.
Удзельнікі калектыва добра разумеюць важнасць і неабходнасць выканання
правіл паводзін на ўроках, нормаў зносін з аднагодкамі і педагогамі.
І яшчэ адна не меней важная заўвага. Заняткі ў калектыве – гэта магчымасць
заявіць пра сябе. Канцэрты, конкурсы, фестывалі, буйныя раённыя, гарадскія
і абласныя святы, здымкі для тэлебачання – усё гэта стымулюе дзяцей да
працы. Абсалютна ўсе ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Вясёлая
карусель” змагаюцца са страхам сцэны і публічных выступленняў, што,
несумненна, дапамагае ім у дарослым жыцці быць больш упэўненымі,
адказнымі і адважнымі, чым іх аднагодкі.
У ”Вясёлай каруселі” яркі спіс перамог і ўзнагарод за ўдзел у розных
конкурсах, фестывалях. Выніковасць выступленняў гаворыць пра
прафесіяналізм педагогаў-харэографаў і пра згуртаваную працу ўсяго
калектыва ўцэлым.
У 2015 годзе калектыў стаў уладальнікам дыплома I ступені ў раённым
аглядзе-конкурсе “Арт-горад”; дыплома II ступені абласнога этапу агляду
мастацкай самадзейнасці “Добры дзень, свет”; дыплома I ступені і дыплома
II ступені, а таксама ўладальнікамі спецыяльнага прыза ў ХVII рэгіянальным
фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці
“Крыштальны чаравічак”.
У 2016 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” стаў лаўрэатам ІІІ
ступені ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу ” Таленты Прынямоння ” і
дыпламантам Міжнароднага свята харэаграфічнага мастацтва ў рамках XI
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гародні.
У 2017 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў
рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай
творчасці “Крыштальны чаравічак”.
У 2018 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” адзначыць сваё 15-
годдзе. У 2019 годзе лаўрэаты I ступеніт раённага этапу V рэспубліканскага
агляду-конкурсудзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, лаўрэат III ступені
абласнога этапу V Рэспубліканскага смотра-конкурса “Дзень добры, свет!”,
лаўрэат II ступені ХIХ адкрытага рэгіянальнага фестываля-конкурсу дзіцячай
харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”, лаўрэат III ступені
раённага конкурсутанцавальных калектываў “Молодёж Денс/БРСМ” лаўрэат
II ступені раённага конкурсу танцавальных калектываў “Піянерскі челендж”.
Удзельнікі калектыву і педагогі-харэографы ўжо працуюць над стварэннем
новых харэаграфічных пастановак, каб даставіць ні з чым не параўнальнае
задавальненне сваім гледачам. Будзе кіпець праца, будуць праходзіць
рэпетыцыі, будзе адточвацца кожны рух – адным словам, будзе праводзіцца
вялікая работа, прымеркаваная да вялікай падзеі. А потым дзеці надзенуць
новыя гарнітуры, загарацца шчасцем іх твары, запоўніцца гледачамі зала,
прагучыць уступ і… і зноў закруціцца, закруціцца, засвеціцца
рознакаляровымі агнямі танца “Вясёлая карусель”.
Здановіч Таццяна Валянцінаўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры,
Дзяржаўнайустановы адукацыі
“Сярэдняяшкола №9 г.Ліды”.

1f asf asf

  • 1.
    Агеньчыкі харэаграфічнага таленту Среда,11.11.2020, 11:20. Рубрика: Из нашей почты Сярод мноства формаў эстэтычнага выхавання школьнікаў харэаграфія займае асобае месца. Заняткі танцамі не толькі вучаць бачыць і разумець прыгожае, але і развіваюць крэатыўнае мысленне, фантазію, забяспечваюць гарманічнае духоўнае і фізічнае развіццё навучэнцаў. Нездарма гістарычна ў кадэцкіхкарпусах і жаночых гімназіяххарэаграфіябыла абавязковым прадметам і ацэньвалася гэтак жа строга, як і іншыя агульнаадукацыйныядысцыпліны. Задача ўсебаковагаразвіццяасобы ў сучаснай школе ўключае ў сябе патрабаванне павышэння эстэтычнай культуры падрастаючага пакалення і выхаванне мастацкага густу. Эстэтычнае выхаванне школьнікаў будзе няпоўным, калі яны не атрымаюць пэўныя навыкі ў вобласці мастацтва танца. Ансамбль танца “Вясёлая карусель” быў створаны ў 2003 годзе на базе харэаграфічных класаў, якія ўжо функцыянавалі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Ліды”. Дзякуючы сваёй маладосці, незвычайнай любові да танца, цікавым харэаграфічным пастаноўкам, энергіі і насычанаму сцэнічнаму жыццю, ансамбль “Вясёлая карусель” у 2008 годзе атрымаў ганаровае званне “Узорны”. А ў 2013 і ў 2017 гадах з годнасцю пацвердзіў гэта высокае званне. Узорны ансамбль “Вясёлая карусель” – творчы калектыў, які, маючы свой непаўторны стыль і манеру выканання танцаў, з’яўляецца адным з лепшых калектываў нашага горада і раёна і, безумоўна, візітнай карткай школы. Заснавальнікам калектыва стала група педагогаў-харэографаў на чале з Марынай Аляксееўнай Лесагор. У наш час ва ўзорным ансамблі танца “Вясёлая карусель” працуюць тры педагогі- харэографы: Кандраценка Раіса Мікалаеўна, Багатка Вольга Мікалаеўна, Карчэўская Ірына Паўлаўна і канцэртмайстар Роуба Таццяна Леанідаўна. Узаемаўплыў мастацтва і педагогікі дазваляе харэографам ансамбля граматна кіраваць развіццём калектыва і выстройваць узаемаадносіны з выхаванцамі. Адным словам, педагогі нашага ансамбля – людзі
  • 2.
    творчыя, актыўныя, здольныязахапіць і павесці за сабой юныя сэрцы, адкрытыя чароўнаму свету танца. Працуючы з дзецьмі, яны добра разумеюць, што найбольш магутнай працоўнай прыладай з’яўляецца асоба самога педагога. Уласным прыкладам педагогі-харэографы натхняюць дзяцей на новыя поспехі і дасягненні ў танцавальным мастацтве. Сёння ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель”– гэта больш за сто пяцьдзясят дзяцей, улюбёных у танец, згуртаваных атмасферай сяброўства, радасці і ўзаемаразумення паміж педагогамі, танцорамі, адміністрацыяй школы і бацькамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў займаюцца ў чатырох рознаўзроставых групах: падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя і старэйшая. На занятках удзельнікі ансамбля спасцігаюць асновы харэаграфіі, музычнасці і артыстызму. Рухі танцораў на сцэне заўсёды выглядаюць лёгка і прыгожа, а за гэтай прыгажосцю заўсёды стаяць сістэматычныя заняткі ў харэаграфічнай зале: рытміка, партэрная гімнастыка, асновы класічнага, народнага і эстраднага танца. За час свайго існавання “Вясёлая карусель” стала не проста калектывам, а адной згуртаванай сям’ёй са сваімі традыцыямі і пэўнай сістэмай выхавання. Дзяцей малодшага школьнага ўзросту далучаюць да танца праз гульню: на занятках яны пераўвасабляюцца ў жывёл, пераймаючы іх звычкі і імправізуючы пад музыку. У рэпертуарны спіс дадзенай узроставай групы ўваходзяць гульнявыя, сюжэтныя, жартоўныя танцы. Дзецям старэйшага ўзросту паступова ўводзяцца больш тэхнічна складаныя рухі, што садзейнічае развіццю фізічнай сілы і цягавітасці. Хацелася б сказаць і пра традыцыі, якія бяруць свой пачатак з часоў стварэння калектыва. Кожны год педагогі і ўвесь склад ансамбля прымаюць у сваю сям’ю тых, хто толькі пачынае здзяйсняць сваепершыя нясмелыя па ў танцавальным класе – першакласнікаў. Для іх праходзіць урачыстае свята “Пасвячэнне ў танцоры”, дзе Фея танца ўводзіць дзетак у свет харэаграфічнага мастацтва, у свет шчырыхэмоцый і пачуццяў, веры і даверу. Пачынаючыя артысты ўпершыню дакранаюцца да крыштальнага туфліка Феі танца, з заміраннем у сэрцы сочаць за казачным прадстаўленнем і з захапленнем сустракаюць харэаграфічныя нумары ўдзельнікаў ансамбля “Вясёлая карусель”. Калектыў заўсёды з задавальненнем (актыўна) удзельнічае ў школьных мерапрыемствах, канцэртах, акцыях, у гарадскіх і раённых
  • 3.
    святах (вечар сустрэчывыпускнікоў, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень абароны дзяцей, спартыўныя мерапрыемствы) . Узорны ансамбль танца ” Вясёлая карусель” вядзе шматгадовае супрацоўніцтва з 116-гвардзейскай Радомскай штурмавой авіяцыйнай базай і ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. За сваю творчую дзейнасць і ўдзел у грамадскім жыцці гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый калектыў ансамбля “Вясёлая карусель” неаднаразова быў узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і падзячнымі лістамі. Калі ў ансамблі існуюць традыцыі, то можна з упэўненасцю гаварыць пра спрыяльны псіхалагічны клімат унутры калектыва. Заняткі танцамі вучаць дзіця быць мэтанакіраваным, рабіць правільны выбар, фарміруюць здаровы погляд на жыццё, прывучаюць да жыцця ў соцыуме. У ансамблі розная ўзроставая катэгорыя дзяцей, а таму ўдзельнікі старэйшай групы дапамагаюць малодшым, наглядаюць за імі,а тыя, у сваю чаргу, вучацца мець зносіны са старэйшымі. Аснову рэпертуара ўзорнага ансамбля “Вясёлая карусель” складаюць народныя танцы. Харэаграфічныя кампазіцыі ” Калінка “, “Боб малацiць”, ” Закаблука”, “Танцы на лаўцы”, “Пераскокi”, “Лявонiха”, “Купалiнка” і іншыя ўвайшлі ў залаты фонд ансамбля і заслужылі велізарную лбюоў і сімпатыю гледачоў . Удзельнікі ансамбля з задавальненнем выконваюць дзіцячыя, сюжэтныя, эстрадныя танцы. Але чаму ж менавіта народнаму танцу ў калектыве аддаецца перавага? Вывучаючы танцы розных народаў, удзельнікі калектыву знаёмяцца з нацыянальнай культурай і традыцыямі розных краін. Народны танец – гэта яшчэ і пашырэнне далягляду, гэта духоўная спадчына, да якой трэба ставіцца паважліва і талерантна. Поспех прыходзіць не толькі да дзяцей, адораных ад нараджэння, а часцей за ўсё да працавітых, якія, не шкадуючы сябе, прыкладваюць для гэтага не толькі фізічныя намаганні, але яшчэ і ўкладваюць душу ў тое, што яны робяць. Акрамя таго, заняткі ў танцавальным калектыве дысцыплінуюць, таму што абавязваюць удзельнікаў паспяваць усюды: у школе, у хаце, у грамадскім жыцці, у іншых справах. Удзельнікі калектыва добра разумеюць важнасць і неабходнасць выканання правіл паводзін на ўроках, нормаў зносін з аднагодкамі і педагогамі. І яшчэ адна не меней важная заўвага. Заняткі ў калектыве – гэта магчымасць заявіць пра сябе. Канцэрты, конкурсы, фестывалі, буйныя раённыя, гарадскія і абласныя святы, здымкі для тэлебачання – усё гэта стымулюе дзяцей да працы. Абсалютна ўсе ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Вясёлая карусель” змагаюцца са страхам сцэны і публічных выступленняў, што, несумненна, дапамагае ім у дарослым жыцці быць больш упэўненымі, адказнымі і адважнымі, чым іх аднагодкі. У ”Вясёлай каруселі” яркі спіс перамог і ўзнагарод за ўдзел у розных конкурсах, фестывалях. Выніковасць выступленняў гаворыць пра прафесіяналізм педагогаў-харэографаў і пра згуртаваную працу ўсяго калектыва ўцэлым.
  • 4.
    У 2015 годзекалектыў стаў уладальнікам дыплома I ступені ў раённым аглядзе-конкурсе “Арт-горад”; дыплома II ступені абласнога этапу агляду мастацкай самадзейнасці “Добры дзень, свет”; дыплома I ступені і дыплома II ступені, а таксама ўладальнікамі спецыяльнага прыза ў ХVII рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”. У 2016 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” стаў лаўрэатам ІІІ ступені ХХІІ абласнога фестывалю-конкурсу ” Таленты Прынямоння ” і дыпламантам Міжнароднага свята харэаграфічнага мастацтва ў рамках XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гародні. У 2017 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”. У 2018 годзе ўзорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” адзначыць сваё 15- годдзе. У 2019 годзе лаўрэаты I ступеніт раённага этапу V рэспубліканскага агляду-конкурсудзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, лаўрэат III ступені абласнога этапу V Рэспубліканскага смотра-конкурса “Дзень добры, свет!”, лаўрэат II ступені ХIХ адкрытага рэгіянальнага фестываля-конкурсу дзіцячай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”, лаўрэат III ступені раённага конкурсутанцавальных калектываў “Молодёж Денс/БРСМ” лаўрэат II ступені раённага конкурсу танцавальных калектываў “Піянерскі челендж”. Удзельнікі калектыву і педагогі-харэографы ўжо працуюць над стварэннем новых харэаграфічных пастановак, каб даставіць ні з чым не параўнальнае задавальненне сваім гледачам. Будзе кіпець праца, будуць праходзіць рэпетыцыі, будзе адточвацца кожны рух – адным словам, будзе праводзіцца вялікая работа, прымеркаваная да вялікай падзеі. А потым дзеці надзенуць новыя гарнітуры, загарацца шчасцем іх твары, запоўніцца гледачамі зала, прагучыць уступ і… і зноў закруціцца, закруціцца, засвеціцца рознакаляровымі агнямі танца “Вясёлая карусель”. Здановіч Таццяна Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Дзяржаўнайустановы адукацыі “Сярэдняяшкола №9 г.Ліды”.