SlideShare a Scribd company logo
1 of 26
Download to read offline
ГатэрыяВуж
Паўзуны або Рэптыліі або
Гады
Лускаватыя Чарапахі Кракадзілы Дзюбагаловыя
Чарапаха
балотная Алігатар
Сучасныя рэптыліі – наземныя пазваночныя. Яны не
маюць лічынкавай стадыі, дыхаюць толькі лёгкімі,
маюць нізкі ўзровень абмену рэчываў і не пастаянную,
залежную ад навакольнага асяроддзя, тэмпературу цела.
У адрозненні ад амфібій, яны маюць шыю, шкілет іх
больш дасканалы, ёсць рэбры. Ногі мацнейшыя, цела
вышэй паднята над зямлёй. Многія яшчаркі і кракадзілы
могуць бегаць з хуткасцю да 12 км/г. Значна большую
хуткасць развіваюць некаторыя пустынныя яшчаркі, якія
бегаюць на дзвюх канечнасцях і выкарыстоўваюць хвост
як балансір. А яшчарка шаломаносны васіліск, акрамя
таго, цудоўна бегае на задніх канечнасцях па паверхні
вады.
Адметнасці рэптылій
Яшчаркі – шматлікая, шырока распаўсюджаная група
сучасных гадаў. Вядома каля 4 000 відаў яшчарак.
Большасць з іх чацвераногія (але ёсць і бязногія віды).
Многія здольныя пры небяспецы адкідваць хвост, які
затым адрастае нанова.
Яшчаркі
Знешняя будова яшчаркі
Хвост
Ногі
Галава
Тулава
Будова галавы яшчаркі
Рот з падвойным
языком
Ноздры
Вочы маюць
рухомыя павекі
Вушныя
адтуліны
У змяі павекі
зрошчаныя,
таму погляд
застыўшы
Вока змяіВока яшчаркі
У яшчаркі
павекі
маргаюць
Вушныя адтуліны, прыкрытыя барабаннай
перапонкай і скурай.
Рух яшчаркі
Дзякуючы вертыкальнаму размяшчэнню ног
перамяшчаецца яшчарка даволі хутка. А кіпцікі ног
чапляюцца за няроўнасці.
Хвост яшчаркі
Цікава, што для многіх яшчарак хвост з'яўляецца
"органам выратавання". Ім уласцівая так званая
аўтатамія – адкідванне хваста. Гэта абумоўлена
будовай хваставых пазванкоў, якія могуць
разломвацца пасярэдзіне.
Скура рэптылій
Скура большасці рэптылій пазбаўлена залоз і
пакрыта рагавымі лускавінкамі або шчыткамі. Яна
страціла дыхальную функцыю, але ахоўвае арганізм
ад высыхання, механічных пашкоджанняў і
пранікнення хваробатворных арганізмаў.
Вялікія яшчаркі
Варан – гэта вялікая, моцная істота, здольная забіць аленя,
свінню, малпу, выкарыстоўваючы кіпцюры і моцныя ногі.
Яго зубы дазваляюць адрываць кавалкі ад здабычы. Ён
часта аб'ядаецца да такой ступені, што толькі праз некалькі
дзён можа адпаўзці ад месца палявання.
Змеі
Усяго на зямным шары вядома каля 2500 відаў змей.
Адметныя змеі тым, што вочы іх пазбаўлены павекаў і
пакрыты суцэльнай празрыстай абалонкай. Косці пярэдняй
часткі чэрапа рухома злучаны паміж сабой. Акрамя таго,
эластычная звязка злучае правую і левую паловы ніжняй
сківіцы. А мозг як бы ізаляваны – схаваны ў касцяную
капсулу. Да заглытвання буйнай здабычы прыстасаваны
добра развітыя зубы, якія служаць для захопу і
прасоўвання яе ў стрававод. Таму яны тонкія, вострыя і
загнутыя назад. У атрутных відаў маюцца адмысловыя
трубчастыя зубы для ўводу яду ў цела ахвяры. Змеі ног не
маюць і перасоўваюцца, выгінаючы доўгае гнуткае цела,
а таксама з дапамогай брушных рагавых шчыткоў.
Прыёмы палявання
Паляўнічыя прыёмы змей
не маюць роўных у
прыродзе.
Адмысловая прылада сківіц
дазваляе змеям глытаць
здабычу таўсцей за сябе, бо
костка, якая злучае ніжнюю
сківіцу з чэрапам, рухомая,
і таму ніжняя сківіца можа
шырока расхінацца
і рухацца наперад і назад.
Наперадзе сківіцы ёсць
расцяжная звязка.
Яечная змяя заглынае яйкі ў 2,5 разы таўсцейшыя за
ўласную галаву.
Найважнейшым органам
пачуццяў змей
з'яўляецца язык, тонкі і
раздвоены. Язык
ўлоўлівае "часцінкі"
пахаў і затым
адмысловым спосабам
перадае інфармацыю ў
мозг. Высоўваючы і
ўцягваючы язык, змеі
ўпэўнена і
беспамылкова
рухаюцца па следзе
здабычы, адшукваюць
ахвяру і крыніцы
вады.
Вялікія змеі
Анаконда дасягае ў даўжыню 9 метраў. Яна захоплівае і
душыць буйных млекакормячых. Яна можа задушыць і
праглынуць аленя, нават ёсць прыклады пажырання людзей
гіганцкімі анакондамі Паўднёвай Амерыкі.
Хамелеоны
Адметнай рысай хамелеонаў з'яўляецца доўгі язык,
закручаны ў спіраль хвост, вочы, здольныя рухацца
незалежна адзін ад аднаго і здольнасць змяняць колер.
Чарапахі
Налічваюць каля 230 відаў чарапах. Яны
распаўсюджаны, галоўным чынам, у трапічных і
экватарыяльных абласцях. Месцы пасялення
чарапах разнастайныя: гарачыя пустыні, трапічныя
лясы, горныя схілы, азёры, рэкі і балоты,
узбярэжжы мораў і бязмежныя абшары акіяна.
Сківіцы чарапах пазбаўлены зубоў і маюць вострыя
рагавыя рэжучыя краі, неабходныя для сілкавання
расліннасцю. Галава размяшчаецца на вельмі
доўгай і рухомай шыі. У некаторых відаў даўжыня
шыі больш за даўжыню цела. Звычайна шыя можа
ўцягвацца пад панцыр.
Форма панцыра чарапах залежыць ад
месца пражывання віду. У марскіх
чарапах панцыр танчэй, таму яны
самыя хуткаходныя з рэптылій. Іх
ногі пераўтвораны ў ласты.
У наземных чарапах
панцыр лёгкі і тоўсты, ён
добра абараняе ад ворагаў і
страты вільгаці. Канечнасці
прыстасаваныя для
перамяшчэння па сушы.
Скурыстая чарапаха – самая буйная з
усіх марскіх чарапах. Яе панцыр
пакрыты скурыстай абалонкай, а не
рагавымі пласцінкамі.
Самая вялікая чарапаха
Слановыя чарапахі жывуць
на выспах Галапагоскага
архіпелага. Вядома 12
падвідаў. Самцы звычайна
буйнейшыя за самак.
Галава галапагоскіх
чарапах адносна
маленькая, а шыя -
доўгая.
Маса гэтых чарапах можа
дасягаць 200 кг. Даўжыня
панцыра да 122 см.
Гіганцкія сухапутныя
чарапахі жывуць да 200
гадоў.
Кракадзілы
Кракадзілы маюць вялікія памеры і з'яўляюцца самымі
развітымі рэптыліямі. Цела іх пакрыта рагавымі шчыткамі,
пад якімі знаходзяцца касцяныя пласціны. Асноўны час
свайго жыцця праводзяць у вадзе. Ноздры і вочы
размешчаныя на верхняй частцы галавы, што дае
магчымасць хавацца пад вадой, выстаўляючы на паветра
толькі вочы і ноздры. Слыхавыя адтуліны закрытыя
рухомымі клапанамі, якія абараняюць барабанныя
перапонкі ад пашкоджанняў. Палююць часцей уначы,
харчуюцца рыбай. Нярэдка хапаюць млекакормячых, не
прапускаюць таксама водных птушак. Кракадзілы
рухаюцца ў вадзе з дапамогай доўгага хваста. На сушы
звычайна марудлівыя, але могуць рабіць рэзкія рухі і
пераадольваць адлегласці ў некалькі кіламетраў.
Кракадзіл гавіал жыве ў рэках
Індастана і Індакітая. Яго даўжыня
каля 6 м. Есць гавіал рыбу,
схопліваючы яе з дапамогай рэзкага
бакавога руху галавы. Часам ловіць
птушак, дробных млекакормячых.
Алігатары маюць шырокую
пысу і ямкі, у якіх
знаходзяцца чацвёртыя зубы
ніжняй сківіцы.
Кайман распаўсюджаны ў
Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
Маладыя кайманы сілкуюцца,
галоўным чынам, воднымі казуркамі,
а дарослыя нападаюць на любую
здабычу, з якой могуць справіцца.
Усе кракадзілы растуць
усё жыццё, таму старыя
жывёлы з'яўляюцца
волатамі. Кракадзілы –
клапатлівыя бацькі. Яны
самааддана могуць
абараняць дзетак, самі
доўга нічога не ядучы.
Легенда пра тое, што
кракадзілаў можна
прыручаць – праўда! Калі
адлучыць маленькага
кракадзільчыка ад маці да
чалавека, то ў будучым
ён будзе адклікацца і
прымаць ежу з рук.
Дзюбагаловыя
Гатэрыя – сваячка яшчарак і
змей, але мае асаблівасці. На
ілбе, пад скурай у яе знаходзіцца
цемянная пляма - трэцяе вока,
якім яна адчувае цяпло і святло.
Часта селіцца ў адной нары з
птушкай буравеснікам: адзін
аднаму яны не замінаюць.
Адкладзеныя яйкі закопвае ў
нары. Маляняты растуць вельмі
доўга і становяцца сталымі
толькі ў 20 год! А ўсяго гатэрыі
жывуць 50 гадоў. Ядуць яны
казурак, чарвякоў, малюскаў,
птушаняткаў. Палююць уначы.
Хто гэта?
1. Жывуць, як на зямлі, так і ў вадзе.
2. Скура голая, вільготная.
3. Дыхаюць пры дапамозе лёгкіх і скуры.
4. Скура сухая, пакрытая рагавой луской.
5. Дыхаюць толькі пры дапамозе лёгкіх.
6. У роце знаходзіцца доўгі
раздвоены язык.
7. З адкладзеных яйкаў
з'яўляюцца апалонікі.
МА
ЛАЙ
ЦЫ!

More Related Content

More from volha_S

More from volha_S (20)

Хлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкіХлопчыкі і дзяўчынкі
Хлопчыкі і дзяўчынкі
 
Нервная система человека
Нервная система человекаНервная система человека
Нервная система человека
 
Нервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавекаНервовая сістэма чалавека
Нервовая сістэма чалавека
 
Опорно-двигательная система
Опорно-двигательная системаОпорно-двигательная система
Опорно-двигательная система
 
Апорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавекаАпорна-рухальная сістэма чалавека
Апорна-рухальная сістэма чалавека
 
Хищные птицы
Хищные птицыХищные птицы
Хищные птицы
 
Рептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиесяРептилии или пресмыкающиеся
Рептилии или пресмыкающиеся
 
Звери Беларуси
Звери БеларусиЗвери Беларуси
Звери Беларуси
 
Тело человека
Тело человекаТело человека
Тело человека
 
Цела чалавека
Цела чалавекаЦела чалавека
Цела чалавека
 
Морские обитатели
Морские обитателиМорские обитатели
Морские обитатели
 
Марскія жыхары
Марскія жыхарыМарскія жыхары
Марскія жыхары
 
Млекопитающие. Классификация
Млекопитающие. КлассификацияМлекопитающие. Классификация
Млекопитающие. Классификация
 
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыяСвет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
Свет раслінаў - дзіцячая міні-энцыклапедыя
 
Птицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых странПтицы возвращаются домой из теплых стран
Птицы возвращаются домой из теплых стран
 
Оседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицыОседлые и перелетные птицы
Оседлые и перелетные птицы
 
Птицы
ПтицыПтицы
Птицы
 
Виды рыб
Виды рыбВиды рыб
Виды рыб
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 
Рыбы
РыбыРыбы
Рыбы
 

Паўзуны або рэптыліі

  • 1.
  • 2. ГатэрыяВуж Паўзуны або Рэптыліі або Гады Лускаватыя Чарапахі Кракадзілы Дзюбагаловыя Чарапаха балотная Алігатар
  • 3. Сучасныя рэптыліі – наземныя пазваночныя. Яны не маюць лічынкавай стадыі, дыхаюць толькі лёгкімі, маюць нізкі ўзровень абмену рэчываў і не пастаянную, залежную ад навакольнага асяроддзя, тэмпературу цела. У адрозненні ад амфібій, яны маюць шыю, шкілет іх больш дасканалы, ёсць рэбры. Ногі мацнейшыя, цела вышэй паднята над зямлёй. Многія яшчаркі і кракадзілы могуць бегаць з хуткасцю да 12 км/г. Значна большую хуткасць развіваюць некаторыя пустынныя яшчаркі, якія бегаюць на дзвюх канечнасцях і выкарыстоўваюць хвост як балансір. А яшчарка шаломаносны васіліск, акрамя таго, цудоўна бегае на задніх канечнасцях па паверхні вады. Адметнасці рэптылій
  • 4. Яшчаркі – шматлікая, шырока распаўсюджаная група сучасных гадаў. Вядома каля 4 000 відаў яшчарак. Большасць з іх чацвераногія (але ёсць і бязногія віды). Многія здольныя пры небяспецы адкідваць хвост, які затым адрастае нанова. Яшчаркі
  • 6. Будова галавы яшчаркі Рот з падвойным языком Ноздры Вочы маюць рухомыя павекі Вушныя адтуліны
  • 7. У змяі павекі зрошчаныя, таму погляд застыўшы Вока змяіВока яшчаркі У яшчаркі павекі маргаюць Вушныя адтуліны, прыкрытыя барабаннай перапонкай і скурай.
  • 8. Рух яшчаркі Дзякуючы вертыкальнаму размяшчэнню ног перамяшчаецца яшчарка даволі хутка. А кіпцікі ног чапляюцца за няроўнасці.
  • 9. Хвост яшчаркі Цікава, што для многіх яшчарак хвост з'яўляецца "органам выратавання". Ім уласцівая так званая аўтатамія – адкідванне хваста. Гэта абумоўлена будовай хваставых пазванкоў, якія могуць разломвацца пасярэдзіне.
  • 10. Скура рэптылій Скура большасці рэптылій пазбаўлена залоз і пакрыта рагавымі лускавінкамі або шчыткамі. Яна страціла дыхальную функцыю, але ахоўвае арганізм ад высыхання, механічных пашкоджанняў і пранікнення хваробатворных арганізмаў.
  • 11. Вялікія яшчаркі Варан – гэта вялікая, моцная істота, здольная забіць аленя, свінню, малпу, выкарыстоўваючы кіпцюры і моцныя ногі. Яго зубы дазваляюць адрываць кавалкі ад здабычы. Ён часта аб'ядаецца да такой ступені, што толькі праз некалькі дзён можа адпаўзці ад месца палявання.
  • 12. Змеі Усяго на зямным шары вядома каля 2500 відаў змей. Адметныя змеі тым, што вочы іх пазбаўлены павекаў і пакрыты суцэльнай празрыстай абалонкай. Косці пярэдняй часткі чэрапа рухома злучаны паміж сабой. Акрамя таго, эластычная звязка злучае правую і левую паловы ніжняй сківіцы. А мозг як бы ізаляваны – схаваны ў касцяную капсулу. Да заглытвання буйнай здабычы прыстасаваны добра развітыя зубы, якія служаць для захопу і прасоўвання яе ў стрававод. Таму яны тонкія, вострыя і загнутыя назад. У атрутных відаў маюцца адмысловыя трубчастыя зубы для ўводу яду ў цела ахвяры. Змеі ног не маюць і перасоўваюцца, выгінаючы доўгае гнуткае цела, а таксама з дапамогай брушных рагавых шчыткоў.
  • 13. Прыёмы палявання Паляўнічыя прыёмы змей не маюць роўных у прыродзе. Адмысловая прылада сківіц дазваляе змеям глытаць здабычу таўсцей за сябе, бо костка, якая злучае ніжнюю сківіцу з чэрапам, рухомая, і таму ніжняя сківіца можа шырока расхінацца і рухацца наперад і назад. Наперадзе сківіцы ёсць расцяжная звязка.
  • 14. Яечная змяя заглынае яйкі ў 2,5 разы таўсцейшыя за ўласную галаву.
  • 15. Найважнейшым органам пачуццяў змей з'яўляецца язык, тонкі і раздвоены. Язык ўлоўлівае "часцінкі" пахаў і затым адмысловым спосабам перадае інфармацыю ў мозг. Высоўваючы і ўцягваючы язык, змеі ўпэўнена і беспамылкова рухаюцца па следзе здабычы, адшукваюць ахвяру і крыніцы вады.
  • 16. Вялікія змеі Анаконда дасягае ў даўжыню 9 метраў. Яна захоплівае і душыць буйных млекакормячых. Яна можа задушыць і праглынуць аленя, нават ёсць прыклады пажырання людзей гіганцкімі анакондамі Паўднёвай Амерыкі.
  • 17. Хамелеоны Адметнай рысай хамелеонаў з'яўляецца доўгі язык, закручаны ў спіраль хвост, вочы, здольныя рухацца незалежна адзін ад аднаго і здольнасць змяняць колер.
  • 18. Чарапахі Налічваюць каля 230 відаў чарапах. Яны распаўсюджаны, галоўным чынам, у трапічных і экватарыяльных абласцях. Месцы пасялення чарапах разнастайныя: гарачыя пустыні, трапічныя лясы, горныя схілы, азёры, рэкі і балоты, узбярэжжы мораў і бязмежныя абшары акіяна. Сківіцы чарапах пазбаўлены зубоў і маюць вострыя рагавыя рэжучыя краі, неабходныя для сілкавання расліннасцю. Галава размяшчаецца на вельмі доўгай і рухомай шыі. У некаторых відаў даўжыня шыі больш за даўжыню цела. Звычайна шыя можа ўцягвацца пад панцыр.
  • 19. Форма панцыра чарапах залежыць ад месца пражывання віду. У марскіх чарапах панцыр танчэй, таму яны самыя хуткаходныя з рэптылій. Іх ногі пераўтвораны ў ласты. У наземных чарапах панцыр лёгкі і тоўсты, ён добра абараняе ад ворагаў і страты вільгаці. Канечнасці прыстасаваныя для перамяшчэння па сушы. Скурыстая чарапаха – самая буйная з усіх марскіх чарапах. Яе панцыр пакрыты скурыстай абалонкай, а не рагавымі пласцінкамі.
  • 20. Самая вялікая чарапаха Слановыя чарапахі жывуць на выспах Галапагоскага архіпелага. Вядома 12 падвідаў. Самцы звычайна буйнейшыя за самак. Галава галапагоскіх чарапах адносна маленькая, а шыя - доўгая. Маса гэтых чарапах можа дасягаць 200 кг. Даўжыня панцыра да 122 см. Гіганцкія сухапутныя чарапахі жывуць да 200 гадоў.
  • 21. Кракадзілы Кракадзілы маюць вялікія памеры і з'яўляюцца самымі развітымі рэптыліямі. Цела іх пакрыта рагавымі шчыткамі, пад якімі знаходзяцца касцяныя пласціны. Асноўны час свайго жыцця праводзяць у вадзе. Ноздры і вочы размешчаныя на верхняй частцы галавы, што дае магчымасць хавацца пад вадой, выстаўляючы на паветра толькі вочы і ноздры. Слыхавыя адтуліны закрытыя рухомымі клапанамі, якія абараняюць барабанныя перапонкі ад пашкоджанняў. Палююць часцей уначы, харчуюцца рыбай. Нярэдка хапаюць млекакормячых, не прапускаюць таксама водных птушак. Кракадзілы рухаюцца ў вадзе з дапамогай доўгага хваста. На сушы звычайна марудлівыя, але могуць рабіць рэзкія рухі і пераадольваць адлегласці ў некалькі кіламетраў.
  • 22. Кракадзіл гавіал жыве ў рэках Індастана і Індакітая. Яго даўжыня каля 6 м. Есць гавіал рыбу, схопліваючы яе з дапамогай рэзкага бакавога руху галавы. Часам ловіць птушак, дробных млекакормячых. Алігатары маюць шырокую пысу і ямкі, у якіх знаходзяцца чацвёртыя зубы ніжняй сківіцы. Кайман распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Маладыя кайманы сілкуюцца, галоўным чынам, воднымі казуркамі, а дарослыя нападаюць на любую здабычу, з якой могуць справіцца.
  • 23. Усе кракадзілы растуць усё жыццё, таму старыя жывёлы з'яўляюцца волатамі. Кракадзілы – клапатлівыя бацькі. Яны самааддана могуць абараняць дзетак, самі доўга нічога не ядучы. Легенда пра тое, што кракадзілаў можна прыручаць – праўда! Калі адлучыць маленькага кракадзільчыка ад маці да чалавека, то ў будучым ён будзе адклікацца і прымаць ежу з рук.
  • 24. Дзюбагаловыя Гатэрыя – сваячка яшчарак і змей, але мае асаблівасці. На ілбе, пад скурай у яе знаходзіцца цемянная пляма - трэцяе вока, якім яна адчувае цяпло і святло. Часта селіцца ў адной нары з птушкай буравеснікам: адзін аднаму яны не замінаюць. Адкладзеныя яйкі закопвае ў нары. Маляняты растуць вельмі доўга і становяцца сталымі толькі ў 20 год! А ўсяго гатэрыі жывуць 50 гадоў. Ядуць яны казурак, чарвякоў, малюскаў, птушаняткаў. Палююць уначы.
  • 25. Хто гэта? 1. Жывуць, як на зямлі, так і ў вадзе. 2. Скура голая, вільготная. 3. Дыхаюць пры дапамозе лёгкіх і скуры. 4. Скура сухая, пакрытая рагавой луской. 5. Дыхаюць толькі пры дапамозе лёгкіх. 6. У роце знаходзіцца доўгі раздвоены язык. 7. З адкладзеных яйкаў з'яўляюцца апалонікі.