Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Tsmoki_PR+Event_adnak

4,339 views

Published on

I. PR-, ПРОМА-, EVENT- І DM-ПРАЕКТЫ
I-1. PR-кампанія з выкарыстаннем любых камунікацыйных сродкаў
I-4. Event-праект

Published in: Marketing
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Tsmoki_PR+Event_adnak

  1. 1. САКАВІК 2016 ЦМОКI НА НОВЫ ЛАД БУЛЬБАШЪ®
  2. 2. Маркетынгавая сітуацыя • Настойкі, адноўленыя па нацыянальных рэцэптах, складаюць значную частку партфеля ТАА «Завод Бульбашъ». Сярод бармэнаў дамашнія настойкі і лакальныя напоі становяцца ўсё больш папулярнымі. Тым не менш маладая аўдыторыя рэдка звяртае ўвагу на занадта «традыцыйны» прадукт, таму што асацыіруе яго з чымсьці старым, незразумелым. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ • Трансфармацыя ўспрымання настоек «Бульбашъ» з «састарэлых і нямодных» да «аўтэнтычных і трэндавых» • Фарміраванне культуры ўжывання моцных алкагольных напояў БРЫФ
  3. 3. ЯК РАСКРЫЦЬ ВОЧЫ МОЛАДЗІ НА «НУДНУЮ» СПАДЧЫНУ?
  4. 4. З ДАПАМОГАЙ НЯНУДНАЙ СПАДЧЫНЫ!
  5. 5. КРЭАТЫЎНАЯ ІДЭЯ Выкарыстанне сімвала Беларусі, які набірае папулярнасць: 
 стварэнне серыі кактэйляў, натхненнем для якіх стануць персанажы беларускага фальклору – Цмокі. Цмокаў не раз апісвалі класікі беларускай літаратуры ў сваіх творах, этнографы ведаюць нямала гісторый і легенд, звязаных з гэтымі фантастычнымі персанажамі. Гэта выдатны вобраз, які дапаможа звязаць традыцыі мінулага з сучаснай барнай культурай: Цмок настолькі харызматычны, што без сумнення зможа прэтэндаваць на ролю нацыянальнага беларускага кактэйлю!
  6. 6. РАСПРАЦОЎКА КАКТЭЙЛЯЎ
  7. 7. БАРМЭНЫ Да распрацоўкі кактэйляў былі прыцягнуты тры вядучыя бармэны Беларусі, заснавальнікі і выкладчыкі школы бартэндынгу Splash&Dash: • Васіль Сапункоў, Smokes & Mirrors • Міхась Канаваленка, Maraschino • Яўген Рогаў, ID BAR
  8. 8. ТВОРЧАЯ ЛОГІКА Былі створаны 9 кактэйляў (па 3 на бармэна) на аснове настоек Бульбашъ «Ліпа з мёдам», «Зубровая», «Журавінавая», «Мядовая з перцам», «На бярозавых пупышках». Рэцэпты ствараліся з умовай магчымасці іх наступнай адаптацыі для хатняга прыгатавання. Кактэйлі падзяляліся на 3 стыхіі: агонь, вада, паветра. Натхненнем для стварэння кактэйляў з'явілася тэма «Цмокаў»: іх апісанне, візуальнае ўяўленне.
  9. 9. КАКТЭЙЛI. ВАДА Калючы Цмок не хаваецца і не тоіцца, а прапануе выклік для самых трывалых! Спрабуем рашучасць на смак! У астуджаную высокую шклянку кладзем 1/2 лыжачкі васабі, 40 мл Бульбашъ «На бярозавых пупышках», 20 г мядовага сіропу, 20 мл соку лімона. Змешваем з лёдам, дадаем 7 мл содавай і ўпрыгожваем мядовым лістом норы з кунжутнай стружкай. Дрыгвяны Цмок заўсёды адрозніваўся мудрасцю і не пускаў туды, куды хадзіць было не варта. І, каб ён быў побач у вандроўках па прыгоды, усхвалім яго адмысловым кактэйлем. Размінаем у шэйкеры 2-3 кавалкі жоўтага перца, 2 кавалкі агурка, дадаем 40 мл настойкі «Журавінавая», 15 мл соку лімона, 15 мл цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны кактэйльны келiх. Упрыгожваем журавінамі. Туманны Цмок рыхтуе нас да летніх прыгодаў. Мроім разам з ім за келіхам кактэйлю! Для гэтага падпальваем лісцік лаўровага ліста і накрываем шклянкай. Наліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з перцам», 120 мл таматнага соку, 15 мл соку лімону, 3 кроплi табаска, дадаем 10 мл мёду, 5 мл вустэрскага соуса. Узбіваем 10 секунд, працэджваем у «туманную» шклянку і падаем кактэйль, упрыгожаны лаўровым лістом.
  10. 10. КАКТЭЙЛI. ПАВЕТРА Паветраны Цмок даносіць да нас подых бярозавых гаёў, каб нам дыхалася лягчэй. Усхвалім яго ўлюбёным кактэйлем! У шэйкер кладзем 7 лісцікаў мяты, 50 мл настойкі “На бярозавых пупышках”, 25 мл соку лімона і 20 мл цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам. Зверху дадаем бярозавы сок і 5 г сіропу “Кюрасао блю”. Упрыгожваем суквеццем мяты і... аблокам цукровай ваты. Змрочны Цмок набірае сілу. Паспрабуйце кактэйль, які ён прапануе, каб потым шчыра павесяліцца ў цемры. Каб пачаставацца, разамніце дольку апельсіна ў астуджаным шэйкеры, дадайце 20 мл вішнёвага сіропу (варэння) і 40 мл настойкі “Ліпа з мёдам”. Узбейце 10 секунд, працадзіце ў астуджаны высокі келіх з лёдам, дадайце 120 мл цёмнага квасу і ўпрыгожце размарынам і апельсінам. ЧАТЫРОХГАЛОВЫ ЦМОК - ПІЛЬНЫ, УСЕМАГУТНЫ ЦМОК КІРУЕ ЗМЕНАМІ ПАРЫ ГОДА, А ТАКСАМА СОЧЫЦЬ, КАБ НІХТО НЕ ЗАСЕДЖВАЎСЯ НА МЕСЦЫ. Зiма: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”, шакалад, маліны, мята Восень: Настойка Бульбашъ® “Журавінавая”, імбірна- мядовы сіроп, мандарын, грэцкі арэх Лета: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”, груша, прашутта, сіроп бузіна Вясна: Настойка Бульбашъ® “На бярозавых пупышках”, лаймавы сарбет
  11. 11. КАКТЭЙЛI. АГОНЬ Чакайце Цмока Шыпахвоста! Гэты па- добраму хітры Цмок любіць затаіцца, каб потым нечакана здзівіць. А каб ён хутчэй прыйшоў – гатуйце яго кактэйль! Размінаем у шэйкеры 1/4 сцябла салеры і 3 кавалкі агурка. Уліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з перцам», 2 кроплі зялёнага табаска, бялок 1 яйка, 20 мл цукровага сіропу і дадаем лёд. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам. Упрыгожваем хвастом салеры з гваздзікай, чакаем прыгодаў. Скарбны Цмок напамінае нам пра сапраўдныя каштоўнасці: завіце сяброў і частуйце іх кактэйлем Скарбнага Цмока. Каб зрабіць кактэйль, у астуджаны нізкі келiх пакладзіце 2 лыжкі абрыкосавага джэму, дадайце 50 мл настойкі «Зубровая», 15 мл соку лімона, 10 мл цукровага сіропу, 50 мл маркоўнага соку. Дадайце дробку лёду і моцна размяшайце лыжкай, потым дасыпце яшчэ лёду. Упрыгожыванне – цэдра апельсіна. І па жаданні залатыя кандытарскія шарыкі для шыку. Снежны Цмок ужо сабраўся зноўку спаць – хутка лета, трэба набрацца сіл, каб узімку абуджаць нас прахалодай свайго кактэйлю. Пакуль не позна, паспрабуйце яго! Уліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Ліпа з мёдам», 25 мл моцнай кавы, 20 мл не вельмі гарачага цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і працэджваем у келіх з лёдам. Зверху на напой кладзем шарык марожанага і пасыпаем какосавай стружкай.
  12. 12. АНЛАЙН-
 ПРАЕКТ
  13. 13. АНЛАЙН-ПРАЕКТ Галоўная драма будавалася на ідэі таго, што Цмок «жыве», пакуль пра яго памятаюць
 (як i традыцыi). Тыя кактэйлі, за якія прагаласуе большасць удзельнікаў, будуць жыць у барах Мінска, а тыя, якія прайграюць, «памруць» у забыцці. Акрамя магчымасці выратаваць Цмока, кожны жадаючы мог прыняць удзел у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю, каб правесці вырашальны адбор. Галасаваць! Шэр кактэйля, увод тэлефона і ўдзел у розыгрышы Падпіска на сацыяльныя сеткі Знаёмства з праектам
  14. 14. АНЛАЙН-ПРАЕКТ
  15. 15. СТАРОНКА КАКТЭЙЛЮ
  16. 16. ЦМОКI
  17. 17. ЦМОКI
  18. 18. МЕХАНІКА Кожны наведвальнік сайта мог аддаць голас толькі за адзін кактэйль. Пасля гэтага пры жаданні і магчымасці ўдзельнік дзяліўся ў сацыяльнай сетцы сваім Цмокам і пакідаў свой нумар тэлефона, каб удзельнічаць у розыгрышы запрашэння на дэгустацыю. Па выніках галасавання кожны з 9 кактэйляў атрымліваў некаторую колькасць галасоў, якія былi ўлічаны ў фінальным галасаванні на мерапрыемстве.
  19. 19. МЕРАПРЫЕМСТВА
  20. 20. ЗАПРАШЭННЕ Запрашэнне на мерапрыемства быў дастаўлены кур'ерскай дастаўкай за 5 дзён да мерапрыемства. Ён уяўляў сабой каробку-кніжку з фанеры з журавінавай настойкай і запрашэннем. Каб даведацца пра месца і час правядзення мерапрыемства, было неабходна нагрэць яго і праявіць нябачныя чарнілы.
  21. 21. МЕРАПРЫЕМСТВА на мерапрыемстве можна было акунуцца ў свет Цмокаў: зрабіць фатаграфію з яркім вобразам, паспрабаваць стварыць уласнага кішэннага Цмока, выпаліць Цмока на нататніку і прайсці тэст на веданне легендаў. Краязнаўца Мікалай Півавар зрабіў экскурс у паходжанне легендаў пра Цмокаў. Усе госці прынялі ўдзел у выбары лепшых кактэйляў і маглі прадэгуставаць напоі. Дэгустацыя праходзіла праз раздзяленне гасцей на тры стыхіі. Актывацыі Уступная гаворка - данясенне ідэі Дэгустацыя Падвядзенне вынікаў Галасаванне Экскурсія ў свет Цмокаў
  22. 22. ГОСЦІ У якасці гасцей мерапрыемства выступілі журналісты анлайн- выданняў і часопісаў: Ірына Міхно (Нoliday.by), Мікалай Янкойць (Kyky.org), Антон Трафімовіч (Svaboda.org), Алена Васільева (Sputnik.by), Яся Каралевіч-Картэль (СityDog.by) і інш. Таксама блогеры і лідары меркаванняў: Слава Радзівонаў, Дзіма Валотка, Антон Матолька, Андрэй Астахновіч, Марына Кандрацьева, Улад Луневич і інш. Агульная колькасць запрошаных склала 30 чалавек, гасцей мерапрыемства – каля 50.
  23. 23. АКТЫВАЦЫІ Фотазона Вобраз Цмока знайшоў адлюстраванне ў моднай тэхналогіі стварэння драўлянага падвеснага трафея. Кішэнны Цмок У стылістыцы арыгамі госці маглі стварыць уласнага Цмока розных колераў. Вогненны Цмок Агнём і металам госці выпальвалі стыхіі і выявы Цмока. Мабільная актывацыя Самых уважлівых слухачоў Мікалая Півавара ўзнагародзілі фірмовымі шэйкерамі. Прайсці тэст на веданне Цмокаў аказалася не так і лёгка.
  24. 24. АКТЫВАЦЫІ
  25. 25. ДЭКОР І АФАРМЛЕННЕ У афармленні выкарыстоўваліся: • драўляныя вогнішчы, • манеты і боксы для галасавання, • падвесныя драконы (унікальныя ілюстрацыі), • жывыя фларыстычныя кампазіцыі на аснове інгрэдыентаў настоек, • элементы брэндынгу з дрэва, • абклейванне ліфтаў і люстэрка.
  26. 26. ПРОМАПЕРСАНАЛ Тры дзяўчыны-прамоўтэры, супервайзер і майстар па выпальванні ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Форма персаналу была пашыта спецыяльна для праекта. Таксама для бармэнаў былі створаны фартухі з брэндынгам праекта.
  27. 27. ВЯДУЧЫ Вядучым мерапрыемства выступіў вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў. Бармэны прэзентавалі свае кактэйлі.
  28. 28. ПРОМАРОЛІК Для мерапрыемства быў зняты промаролік на аснове самых папулярных на сайце рэцэптаў кактэйляў.
  29. 29. ПЕРАМОЖЦЫ Госці мерапрыемства выбіралі па адным кактэйлі ў кожнай стыхіі. Пераможцамі сталі: Паветраны Цмок, Шыпахвост, Скарбны Цмок. Важна, што вынікі галасавання на сайце цалкам супалі з меркаваннем журы, што сведчыць пра спалучэнне цікавай падачы напояў і іх густ.
  30. 30. ПАДАРУНКІ Напрыканцы мерапрыемства ўсе госці атрымалі ўнікальную падстаўку пад настойку ў выглядзе цмока і Бульбашъ «Зубровую». Тры лепшых матэрыялы пра мерапрыемства на беларускай мове атрымалі сертыфікаты на 300 000 у краму беларускага адзення LSTR.
  31. 31. PR-ПАДТРЫМКА
  32. 32. СХЕМА ПАДТРЫМКІ Папярэдняе PR- анансаванне Кактэйлі на нацыянальную тэматыку ад мінскіх бармэнаў 9 публікацый Падбор гасцей на мерапрыемства і іх запрашэнне 30 пастоў у сацсетках POST-PR Вынікі конкурсу 12 публікацый CITYDOG.by Інтэрв’ю з гісторыкам у падтрымку тэмы Цмокаў
  33. 33. ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ Колькасць бясплатных публікацый Колькасць згадванняў праекта «Цмокi на новы лад» у СМІ Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ» ТМ «Бульбашъ» у складзе назваў настоек у СМІ 21 41 16 ВЫНІКІ
  34. 34. СТОИМОСТЬ УСЛУГ КЛІПІНГ PR-ПУБЛІКАЦЫЙ
  35. 35. ПРЭ-PR
  36. 36. ПОСТ-PR
  37. 37. ПОСТ-PR
  38. 38. ПОСТ-PR
  39. 39. СТОИМОСТЬ УСЛУГ КЛІПІНГ ПАСТОЎ У САЦСЕТКАХ
  40. 40. ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ Патэнцыяльны ахоп (OTS) Колькасць пастоў гасцей у сацсетках Колькасць адзнак «Падабаецца» да пастоў гасцей Колькасць згадванняў праекта «Цмокі на новы лад» у пастах Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ» ТМ «Бульбашъ» у пастах 102 773 3 723 15 15 30
  41. 41. Водгукі гасцей пра мерапрыемства
 Кася Сырамалот «Цмокi на новы лад» – з лепшымi i самымi любiмымi бармэнамi краiны i «Бульбашом». Я нi разу б не падумала, што пiць гарэлку можна так. Але бармэны Splash&Dash пастаралiся i прыдумалi цудоўныя i сапраўды смачныя кактэйлi. Асаблiвая падзяка за беларускую мову. Усё было вельмi стылёва i нечакана. Беларуская культура можа быць такой, а мерапрыемствы абысцiся без вышыванак, затое з вытанчанымi кактэйлямi. Well done! Вольга Герасенка «Цмокi на новы лад» или тренд национального колорита уже и в создании коктейлей и в честь белорусских драконов! Мне вот очень понравился свежей и легкий коктейль #шыпахвост Антаніна Яцук Казалось бы, при чем здесь драконы вообще, при чем здесь «Цмокi на новы лад». Ан нет, придумали идею, взяли и сделали. И сделали сильно и хорошо. Дзмітрый Валотка «Бульбашъ», а ты молодец! Марына Кандрацьева Бармэны выдатна працавалi. Яны ўмела эксперыментавалі са смакамі, стваралі добрыя букеты, якія ярка гучалі падчас ужытку і пакідалі прыемны прысмак у канцы. Больш за ўсё мне спадабаўся падыход да інгрэдыентаў: многія кактэйлі былі адаптаваны пад Беларусь.
  42. 42. ВЫНІКІ
  43. 43. ВЫНІКІ Папярэдняе і пост-анансаванне: была атрымана добрая колькасць бясплатных публікацый у пазітыўным ключы. Журналісты ў падачы матэрыялаў выдзелілі такія ключавыя моманты, як выкарыстанне вобразаў цмокаў у стварэнні кактэйляў, удзел вядомых мінскіх бармэнаў і распрацоўку кактэйляў з нацыянальным характарам. Некаторыя журналісты развілі тэму праекта як стварэнне беларускіх аналагаў сусветных кактэйляў «Піна калада», «Махіта». У артыкулах больш за 40 разоў згадваецца ТМ або завод «Бульбашъ». Агульная падача пастоў і матэрыялаў замацоўвае імідж ТАА «Бульбашъ» як ініцыятара праекта ў нацыянальным стылі, вытворцы, які звяртаецца за натхненнем да традыцый і гісторыі. Сацыяльныя сеткі: госці мерапрыемства падзяліліся ў сацсетках уражаннямі і згенеравалі каля 30 пастоў, у якіх станоўча адазваліся пра ТМ «Бульбашъ», праект «Цмокi на новы лад» і прыгатаваныя кактэйлі.
  44. 44. Са старту анлайн-праекта выкарыстанне выявы цмока для стварэння нацыянальных кактэйляў выклікала пазітыўнае стаўленне аўдыторыі. Фэнтэзійны персанаж з дапамогай выступу гісторыка быў абгрунтаваны як аўтэнтычны вобраз для кактэйляў і падмацаваў нацыянальны складнік камунікацыі брэнда. Сапраўды якасная рэалізацыя блока кактэйляў і аўтарытэтнае ўспрыманне за кошт прыцягнення бармэнаў са школы Splash&Dash дазволіла замацаваць ва ўспрыманні не толькі цікавую ідэю, але і канкурэнтаздольную прапанова для HORECA. Мерапрыемства было пазітыўна ацэнена гасцямі і журналістамі. Госці з ліку лідараў меркаванняў падкрэслілі ў пастах і водгуках высокі ўзровень арганізацыі і высокую якасць прыгатаваных кактэйляў. Атрыманыя водгукі і матэрыялы могуць стаць сур'ёзнай асновай для далейшага прасоўвання кактэйляў у кафэ і рэстаранах і іх папулярызацыі, а разам з імі і папулярызацыі нацыянальных напояў – настоек «Бульбашъ». ВЫНІКІ
  45. 45. ЦМОКНЕМ!

×