Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Камунікацыйны праект "Культура паляпшае жыццё!"

8,156 views

Published on

Замоўца: ГКК "Будзьма беларусамі!"

Published in: Marketing
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Камунікацыйны праект "Культура паляпшае жыццё!"

  1. 1. Ідэя праекту Кампанія «Будзьма беларусамі!» разбурае стэрэатып пра культуру як выключна сферу мастацтваў. Навошта? Таму што культура – гэта больш, чым захапленне музыкай і кіно. Пад гэта вызначэнне трапляе ўся чалавечая дзейнасць у самых розных яе праявах. Гэта тая якасць жыцця, якую мы сабе дазваляем і да якой імкнемся.
  2. 2. Праект «Культура паляпшае жыццё!» - гэта: 1) вялікая серыя (40 тэмаў!) інтэрв’ю Ганны Трубачовай з выбітнымі беларусамі. 2) Серыя адмысловых відэаролікаў, зробленых Зміцерам Вайноўскім 3) Арганізацыя і правядзенне шэрагу ток-шоў кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў рэгіёнах і сталіцы Беларусі пад агульнай ідэяй.
  3. 3. 1. Серыя інтэрвью Ганны Трубачовай Герой кожнай размовы праз прызму ўласнай дзейнасці распавядае пра асаблівасці і праблемы беларускай культуры ў сваёй сферы дзейнасці. • У якім стане сучасная беларуская культура? • Як мы паводзім сябе на дарогах, як камунікуем паміж сабой, як святкуем, шануем сталых і выхоўваем дзяцей, як, у рэшце, дамаўляемся пра сэкс? • Як мы арганізуем сваё жыццё? • Ці ўмеем мы культурна піць і есці, клапаціцца пра сваё здароўе і адстойваць свае правы? • Што мы ведаем пра культуру спажывання і атрымання грошай? Чым напоўненыя нашы сэрцы, галовы, душы і… кватэры? Адукацыя, духоўнасць, адносіны, як і побыт, характарызуюць узровень культуры чалавека.
  4. 4. http://budzma.by/category/kultura- palyapshae-zhyccyo
  5. 5. Віктар Марціновіч: “Беларусы — цалкам нецярпімы, але баязлівы народ”
  6. 6. Зміцер Вайноўскі: “Спагнанне ў канцы з кожнага будзе індывідуальнае”
  7. 7. Уладзімір Шаблінскі: “Паўмеры ў падтрымцы сяла не выратуюць беларусаў як нацыю”
  8. 8. Таццяна Ігнатоўская: «Культура мець рацыю заснаваная ў першую чаргу на павазе да сябе»
  9. 9. Сяргей Скараход: “Рэклама сёння павінна ствараць цікавы кантэнт, а не “ўцюхваць” прадукт”
  10. 10. Вынікі • Амаль год (2013-2014) кожны тыдзень выходзілі інтэрв’ю праекта «Культура паляпшае жыццё!», і кожная гутарка была спробай прааналізаваць стан культуры ў той ці іншай сферы дзейнасці беларусаў. • У інтэрв’ю заўсёды пазначаліся канкрэтныя рэкамендацыі, з чаго пачаць, каб павысіць узровень культуры і якасці свайго жыцця. • Кожны сам робіць выбар, але і ад кожнага з нас залежыць, ці вырасце наш «маленькі», наш беларус, культурны.
  11. 11. 2. Серыя відэаролікаў
  12. 12. • Чатырма крэатыўныя відэа-ролікі па чарзе прадстаўлялі шырокаму гледачу канцэпт камунікацыйнай кампаніі «Культура паляпшае жыццё!». Першым у прадстаўленні канцэпту “трымаў ўдар” і выводзіў ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў. Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явілася аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст Сяргей Скараход. Закрыў відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім гледачоў чакала сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.
  13. 13. «Культура? А навошта яна нам? Відэазварот людзей да людзей»
  14. 14. • Віталь Гуркоў, дзесяціразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. • Сяргей Скараход, бізнесовец, marketing.by • Юлія Рудзіцкая, мастак, мультыплікатар
  15. 15. 3. Серыя ток-шоў: Цыкл веснавых высвятленняў стасункаў з культурай “Культура паляпшае жыццё!”, г. Мінск, 2014 год.

×