Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”

308 views

Published on

Цудоўны прыклад таго, як невялікімі сіламі ў маленькім мястэчку можна стварыць самадастатковую культурніцкую атмасферу.

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”

  1. 1. Літаратурна-музычная гасцёўня “Дзевятнадцатага а дзевятнадцатай” З досведу арганізацыі праекту
  2. 2. Мэта: • Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ды аўтарскай музыкі ў малым населеным пункце.
  3. 3. Сутнасць ідэі: • Штомесяц 19-га чысла а 19.00 ў пэўным месцы ладзіцца творчая сустрэча з запрошаным літаратарам ці музыкам. • Праект доўгатэрміновы.
  4. 4. Чаму і каму гэты праект неабходны: • Гэта выдатная магчымасць для жыхароў малога населенага пункту, незбалаваных наведваннем тэатраў, канцэртных залаў ды літаратурных прэзентацый , пазнаёміцца з творцамі-сучаснікамі. • Гэта магчымасць для літаратараў і музыкаў знайсці новых прыхільнікаў сваёй творчасці ды наўпрост пачуць меркаванні тых, для каго яны ствараюць свае творы.
  5. 5. Калі і дзе ідэя можа рэалізавацца: • Праект можа быць рэалізаваны ў невялікім горадзе ці мястэчку пры наяўнасці пэўных умоў. • Тэрмін дзеяння праекту абмежаваны толькі жаданнем ды магчымасцямі арганізатараў.
  6. 6. Неабходныя рэсурсы: • Наяўнасць памяшкання для правядзення сустрэч; • Магчымасць уплываць на культурную палітыку населенага пункту; • Наяўнасць аргтэхнікі для друку рэкламнай прадукцыі; • Наяўнасць партнёраў у сацыяльных сетках ды СМІ; • Наяўнасць сродкаў для аплаты транспартных выдаткаў ды запрашэння госця; • Магчыма – выпуск партыі саколак з пазнавальным лагатыпам.
  7. 7. Дадзены праект паспяхова рэалізоўваўся на працягу 8 гадоў у пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна
  8. 8. у цеснай супрацы Зяленаборскага Дома культуры і кампаніі “Будзьма беларусамі!”
  9. 9. Арганізатарамі быў распрацаваны пазнавальны лагатып праекту.
  10. 10. Сярод наведвальнікаў – прадстанікі розных сацыяльных слаёў ды ўзросту.
  11. 11. За час існавання праекту адбылося звыш 50 сустрэч з моладзевымі гуртамі… “Рэха” ”Рэлікт” “Верасень” “Нагуаль”
  12. 12. з бардамі… Зміцер Вайцюшкевіч Вольга Акуліч, Наталля Нікіціна Зміцер Бартосік Таццяна Беланогая Алесь Камоцкі
  13. 13. з літаратарамі… Уладзімір Арлоў Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна Ганна Янкута, Кірыл Дубоўскі, Кацярына Зыкава Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева Людміла Рублеўская
  14. 14. Вера Буланда Эдуард Акулін Міхась Скобла Віка Трэнас Рамані Яраш, Алесь Плотка Віктар Сямашка
  15. 15. Папулярызуецца творчасць мясцовых літаратараў і музыкаў. Рыгор Чарняк Лёля Багдановіч Кастусь Герашчанка Аляксандр Марозаў
  16. 16. Ладзяцца вечарыны да юбілееў паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў. Да 120-годдзя Максіма Багдановіча Да 80-годдзя Рыгора Барадуліна Да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча Да 75-годдзя Ўладзіміра Мулявіна
  17. 17. З цягам часу творчыя сустрэчы ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Дзевятнадцатага а дзевятнадцатай” зрабіліся чаканымі і жаданымі для жыхароў Зялёнага Бора. Ідэя спадабалася адной з удзельніц праекту - лідару гурта “Верасень” Вользе Акуліч, у выніку чаго з’явіўся яе прадзюсарскі праект “Штовечар трынадцатага”.
  18. 18. Прапанова: Праект паказаў сваю жыццяздольнасць, таму можна прапанаваць кампані «Будзьма беларусамі!» зрабіць «19-га а 19.00» адным са сваіх брэндаў і зладзіць пад гэтым брэндам доўгатэрміновую абласную ці нават агульнанацыянальную кампанію па папулярызацыі творчасці сучасных беларускіх літаратараў і музыкаў у малых населеных пунктах Беларусі.
  19. 19. Дзякую за ўвагу.

×