Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.
L-5. Сацыяльнаарыентаваныя праекта, кампаніі
#пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка
#бчбмабіль - серыя акцый салідар...
Брыф
Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў
накіраваных на п...
Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю
Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй"
Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў
зборнай Белар...
Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай
стужкі
Напрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная
магілёў...
Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,
Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай
школы-інтэрна...
Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-
белай стужкі
2...
"Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным
беларускім вокліч...
Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі
15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых
акцый па папулярызацы...
Вынік
Мы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, к...
Upcoming SlideShare
Loading in …5
×

L-5. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

5,218 views

Published on

Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Published in: Art & Photos
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

L-5. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

  1. 1. L-5. Сацыяльнаарыентаваныя праекта, кампаніі #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі
  2. 2. Брыф Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў накіраваных на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў Беларусі, якія ўсе разам аб'ядналі некалькі хэштэгаў #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль: - розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй", - выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі, - акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач, - акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона- белай стужкі, - "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі, - новая акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі. У выніку мы аб'ядналі іх у адну прэзентацыю дзейнасці "Арт Сядзібы" за мінулы год з моманту атрымання гран-пры на "Аднак - 2015".
  3. 3. Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю
  4. 4. Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй" Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога ў кастрычніку 2015 затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў). Гэта вызвала вялікі медыйны рэзананс, а “Арт Сядзіба” прапанавала на наступны матч зборнай Беларусі вырабіць і раздаць для заўзятараў бясплатна 100 цішотак з “Пагоняй”.
  5. 5. Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі Напрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі, якую «Арт Сядзіба» замовіла ў прадпрыемства яшчэ летам. Такім чынам мы стварылі прэцэдэнт ды паказалі, што, здаецца, забароненыя сімвалы, могуць легальна і бяспечна выпускацца і распаўсюджвацца ў Беларусі. Да замовы фінансава спрычыніліся некаторыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Стужка цягам года распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі і ў межах разнастайных грамадскіх акцый і кампаній.
  6. 6. Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач, Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай школы-інтэрната пачалася ў кастрычніку 2015 года адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра ціск на іх за фотаздымак у цішотках з «Пагоняй». “Арт Сядзіба” прапанавала з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з прыхаванай «Пагоняй», уласнымі рэчамі з гербам ці распавядаць пра сваё стаўленне да герба! Акцыя вызвала шалёную падтрымку грамадскую і медыйную, а тыксама прымусіла кіраўніцтва школы выбачыцца перад навучэнцамі ды спыніць на іх ціск.
  7. 7. Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона- белай стужкі 25 сакавіна 2016 году на Дзень Волі “Арт Сядзіба” выставіла два стэнды з “Пагоняй” і “Вершніцай” каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску, на месцы збору ўдзельнікаў шэсця. Кожны жадаючы мог сфадаграфавацца ў вобразе вершніка ці вершнікі ды з пазнакаю #пагоняпобач апублікаваць фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Некаторыя апазіцыйныя палітыкі палічылі акцыю правакацыяй, але звычайныя людзі пазітыўна ўспрынялі прапанову і актыўна фатаграфаваліся. Мы паставілі задачу паказаць што нацыянальныя і гістарычныя сімвалы Беларусі жывыя, запатрабаваныя і вартыя творчага і мастацкага выкарыстання і пераўвасаблення.
  8. 8. "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі, 27 траўня стартавала міжнародная акцыя «Дзе Жыве Беларусь?» З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі. Ідэя акцыі: у якой кропцы свету вы б не знаходзіліся, калі лічыце ці адчуваеце сябе беларусамі, то напішыце ножкай на пляжным пясочку падчас адпачынку, выкладзіце галінкамі ў лесе, накрэмзайце на парце ў аўдыторыі ці намалюйце любым іншым спосабам нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!».
  9. 9. Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі 15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў#ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль». Кожнаму адважнаму беларусу мы далі шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль, а тым хто не мае аўто прапанавалі зладзіць фотапаляванне на БЧБмабілі. Задача: паказаць што публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў не страшная справа, а, нават, цікавая.
  10. 10. Вынік Мы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, каб паказаць дзяржаўнай уладзе ды грамадству краіны актуальнасць, папулярнасць і запатрабаванасць “забароненых” сімвалаў. Ствараючы прэцэдэнты ды інфанагоды мы даказваем, што забароны нічога не вырашаюць, а людзі сваёй актыўнай пазіцыяй, лайкам і фотаздымкам у сацсетках паказваюць любоў і павагу да бел-чыровона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Галоўны пазітыўны вынік: апошні год за публічнае выкарыстанне сцяга і герба перасталі затрымліваць ды сажаць на суткі, а спартовых заўзятараў не пускаць ці выганяць з матчаў.

×