I.Інфармацыйная характарыстыка праекта
• Назва: ілюстраванае выданне “Асмалоўка: Дамы і мары”
• Iніцыятары, аўтары праекта:
• Аўтар ідэі, каардынатар праекта -- Андрэй Эзерын
• аўтар тэкста -- Сяргей Харэўскі
• фота і дызайн -- Віталь Раковіч
ІІ. Сутнасць ідэі
• Асмалоўка – першы пасляваены квартал у цэнтры Мінска, лёс якога
зараз у небяспецы. Гарадскія ўлады разглядаюць раён як чарговую
пляцоўку для інвестараў, не звяртаючы ўвагі на яго ўнікальную
атмасферу і гісторыю. Зараз вакол квартала ствараецца нефармальная
грамадзянская суполка, яго жыхары і мінчукі бароняць Асмалоўку.
Выданне стане моцным камунікацыйным інструментам уплыву на
самыя розныя мэтавыя аўдыторыі i дапаможа ратаванню
архітэктурнай спадчыны.
• Выданне «Дамы і мары» складаецца з дакументальнага эсэ Сяргея
Харэўскага, аздобленага візульнай канцэпцыяй Віталя Раковіча. На 40
старонках чытач даведаецца пра найбольш значныя моманты 70-
гадовай гісторыі квартала. Адметная рыса выдання -- шматлікія
фотаздымкі як сучасных аўтараў, так і архіўныя.
ІІІ. Мэта і мэтавыя аўдыторыі
• Выданне створана для шырокага кола чытачоў. Таксама фокус выдання
накіраваны на прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і бізнес-структур,
якія актыўна ўдзельнічаюць у працэсах КСА. Кніга ёсць cвоеасаблівае
запрашенне ладзіць разам з жыхарамі сацыяльныя акцыі ў
Асмалоўцы. Зараз тут жыве амаль 1000 чалавек, навокал расце амаль
1500 дрэваў, жывуць самыя розныя віды птушак. Такім чынам, кніга
дапаможа стварыць у Асмалоўцы ўнікальны зялены квартал. Гэты
прыклад у далейшым можна мульціпліцыраваць на іншыя рэгіёны
Мінска і краіны.
• Выданне стане добрым прыкладам для гарадскіх актывістаў у
стварэнні гісторыі дома, квартала, раёна, горада. Такой інфармацыі
зараз вельмі не хапае, улічваючы цікавасць да тэмы гарадскіх
супольнасцяў.
IV. Чаму ідэя ўнікальная?
• Бадай што ўпершыню ў новай гісторыі Беларусі створана кніга пра
гарадскі квартал. Пры тым яе аўтары даволі вядомыя
адмыслоўцы ў сваёй справе. Чарговае выданне Сяргея Харэўскага
– заўседы падзея, таксама і з фотаальбомамі Віталя Раковіча.
Варта дадаць, што ў кнізе шмат унікальнай інфармацыі, якая ёсць
у пэўным сенсе сенсацыяй. Гэта датычыцца інфармацыі, звязанай
перш за ўсё з аўтарамі праекта, а таксама асобнымі жыхарамі
квартала.