Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Правінцыя. 34mag

3,622 views

Published on

aDNaK!

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Правінцыя. 34mag

  1. 1. «Правінцыя» Медыяпраект
  2. 2. У 2014 годзе на сайце моладзевага часопіса 34mag.net з’явілася рубрыка «Правінцыя» пра недаследаваныя нетры Беларусі. Мы адразу пачалі атрымоўваць лісты з прапановамі тэм і герояў і фідбэк ад чытачоў. Так хутка стала зразумела, што зараз існуе вялікі попыт на інфармацыю па Беларусі. Таму мы вырашалі пераўтварыць паспяховую рубрыку ў асобны спецпраект. 5 траўня 2015 года мы перазапусцілі «Правінцыю».
  3. 3. Гэта спецпраект пра ўсё дзіўнае, незвычайнае, міфічнае і натхняльнае, што хаваецца ў нетрах нашах прыгожай, але дрэнна даследаванай Радзімы. Нас цікавяць неардынарныя людзі, фантастычныя мясціны, крутыя вопыты і проста прыгожыя рэчы з несталічнай прапіскай. За год свайго існавання для «Правінцыі» мы знайшлі 100 гісторый такога кшталту, якія пераўтварыліся ў 100 артыкулаў.
  4. 4. Ідэі праекта • Пераадкрыць Беларусь для саміх беларусаў у прывабным медыяфармаце • Даследваць сапраўднае жыццё рэгіёнаў праз гісторыі герояў і з’яваў • Стварыць пазітыўны імідж грамадскіх актывістаў • Сістэматызаваць турыстычныя цікавосткі ў грунтоўныя гайды • Стварыць наяўную мапу жыццёвых артэфактаў Беларусі
  5. 5. Структура Актывісты Прафайлы актывістаў з розных мясцін і сфераў дзейнасці, якія змяняюць жыццё вакол сабе. Гайды Грунтоўныя гайды па гарадах Беларусі і па тэматычных маршрутах Гісторыі Рэпартажы з самых нетраў краіны пра людзей і з’явы, якія фарміруюць аблічча новай Беларусі Мапа Інтэрактыўная мапа з пазначаннымі на ёй матэрыяламі з «Правінцыі»
  6. 6. Актывісты Наша мэта - стварыць пазітыўны імідж маладых актывістаў, якія працуюць у сферы грамадскай адукацыі, экалогіі, права, мастацтва, праз інтэрв’ю і фота. Персанальны аповед ад першага ліца дазваляе дазнацца пра задачы і цяжкасці працы актывістаў, а таксама дае прастор для асабістых гісторый, якія набліжаюць героя да чытача. На дадзены момант мы стварылі 47 прафайлаў актывістаў, 23 з іх працуюць у рэгіёнах, 24 – у Менску. Прыемна адзначыць, што мы пагутарылі з 24 дзяўчынамі і з 23 хлопцамі.
  7. 7. Некаторыя актывісты • Алена Агарэлышава з Менску, стваральніца форум-тэатру для анкалагічных пацыентаў • Лена Куляшова, прадпрымальніца з Ліды, стваральніцы сэканд-хэнда Flea shop і праекта дапамогі бяздомны жывотным Zoo help • Дзяніс Васількоў з Магілёва, журналіст, адміністратар незалежнай пляцоўкі Цэнтр «Кола» • Алесь Крот з Менску, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Студэнцкая Рада»
  8. 8. Гайды Гайды – гэта спроба сістэматызаваць вялікую колькасць інфармацыі па Беларусі ў якасным і зразумелым для моладзі фармаце З дапамогай мясцовых журналістаў і фатографаў мы стварылі 15 гайдаў па самым буйных рэгіянальных гарадах Беларусі А таксама 11 тэматычных гайдаў: па могілках, арт-пляцоўках,закінутых цікавосткахі г.д.
  9. 9. Гісторыі Гэта рэпартажы пра людзей і з’явы, якія ствараюць воблік сучаснай Беларусі. Мы шукаем тых, хто ззяе ярка, і натуем характэрныя з’явы, па каторых потым будуць успамінаць Беларусь у сярэдзіне 2010-х. Напрыклад, гісторыя травесці-шоў з Бабруйску, альбо фільм пра стрыптызёра-пачаткоўца з невялікага гарадка, які сабраў больш за 17 тыс. праглядаў на Youtube, альбо гісторыя хасіда з Пінску, які стварае рэггі. Мы з’ездзілі да панкаў у Горадню ды на аўтадэрбі ў Пінск, і зрабілі шмат чаго іншага цягам мінулага году – усяго назбіралася на 27 вялікіх рэпартажаў.
  10. 10. Мапа Гэта інтэрактыўная мапа Беларусі на базе сервісу google maps. На ёй пазначаны ўсе месцы дзеянняў нашых матэрыялаў. Гэта – візуальны доказ таго, что казаць «У Беларусі нічога не адбываецца» ужо немагчыма.
  11. 11. Праект працягваецца.

×