Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

EdCamp Belarus

213 views

Published on

Hosted by Global Shapers Minsk Hub and Belarus School Community this event will become the first step in joining the worldwide educational movement.

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

EdCamp Belarus

  1. 1. EdCamp Belarus
  2. 2. Што такое EdCamp? Дэмакратычнае месца сустрэчы Выкладчыкі збіраюцца разам, каб абгаварыць пытанні, якія іх турбуюць больш за ўсё Унікальная платформа прафесійнага росту Адкрыты абмен педагагічным вопытам, супрацоўніцтва і вырашэнне агульных задач па прынцыпе «Give-Get» (Дай, калi можаш – Трымай, калi хочаш) Суполка лепшых агентаў змен Эфектыўная мадэль для генеравання змяненняў у адукацыі на ўзроўні асобна ўзятай школы, рэгіёну і краіны ў цэлым - разам мы сіла!
  3. 3. Аператыунае планаванне Праграма (НЕ)канференцыi загадзя не рыхтуецца. Раніцай першага дня графік і тэмы вызначаюцца усімі разам. Праз гэту спантаннасць план падзей максімальна адпавядае патрэбам удзельнікаў Кожны можа стаць спiкерам Калі вы наведваеце EdCamp, то маеце права выступiць. Усе неабыякавыя да развіцця адукацыi ў Беларусі, маюць магчымасць палепшыць сваю дасведчанасць ў атмасферы, якая аб'ядноўвае Закон «аб двух нагах» Удзельнікі самі вырашаюць, якія сесіі наведаць. Гэта спрыяе "адсеву" тых выступленняў, якія неактуальны для педагогаў або прэзентуюцца ў нецікавай форме Бясплатнасць Удзельнікі не плацяць за ўваход на EdCamp. Гэта гарантуе, што розныя педагогі - як са сталіцы, так і з рэгіёнаў - змогуць прыняць удзел Незалежнасць EdCamp праводзіцца для навучання адзін аднаго ў дэмакратычным асяроддзі. Педагогі маюць магчымасць свабодна выказваць свае думкі, не трапляючы пад чый- небудзь уплыў Свабода iнiцыятывы Кожны можа арганізаваць у сябе EdCamp – ад раённага ўпраўлення адукацыі, школы да грамадская арганізацыi альбо нефармальнай настаўніцкай суполкi
  4. 4. EdCamp ўпершыню быў праведзены ў 2010 годзе натхнёнымі Эдукатор з ЗША. На сённяшні дзень больш за 950 мерапрыемстваў у 26-ці краінах свету аб'ядналі 70000 настаўнікаў і розных стэйкхолдэраў навучальнага працэсу для супрацоўніцтва. Па даследаваннях The World’s Top 10 Most Innovative Companies of 2015 in Education, фармат EdCamp займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу інавацыйных адукацыйных арганізацый
  5. 5. Ужо двойчы- у 2015 і 2016 гадах- нашы украінскія суседзі праводзілі у Харкаве EdCamp Ukraine. За 2 гады там сустрэлася больш за 700 удзельнікаў - ад настаўнікаў да вядомых спікераў. Аналіз анкет абратнай сувязі паказаў вялікую зацікаўленасць у наступных мерапрыемствах, а таксама у рэгулярным правядзенні усеукраінскага EdCamp Ukraine і міні-EdCamp па усей краіне і нават за яе межамі, напрыклад, у Грузіі. Менавіта таму было заснавана афіцыйнае украінскае аб’яднанне “EdCamp Ukraine”, над актыўнасцю якога зараз працуе вялікая арганізатарская каманда.
  6. 6. 1) Global Shapers Minsk Hub 2) Таварыства Беларускай школы Мы жадаем аднавіць прэстыжнасць прафесіі настаўніка, мы клапацімся аб адукаванасці нашых дзяцей, і мы верым у Беларусь, якая працуе на сваю лепшую будучыню, - усе гэта тыя сілы, што рухаюць намі у рэалізацыі даннага праекта.
  7. 7. Наша мэта -
  8. 8. Мэтавая група Вучнi i студэнты Настаунiкi школ Выкладчыкi ВНУ СМI Прыватныя адукацыйныя цэнтры Грамадскія адукацыйныя арганізацыі Дзяржауныя улады
  9. 9. У Беларусі сістэма адукацыі амаль не рэфармавалася з савецкіх часоў. У грамадстве з дапамогай СМІ падтрымліваюцца стэрэатыпы пра якасць савецкай мадэлі адукацыі і перавагі Беларусі, якая не дала разбурыць гэтую сістэму Рынак працы патрабуе ад выпускнікоў навучальных установаў іншых якасцей і ведаў, якіх не можа даць састарэлая сістэма адукацыі. Настаўнікі вымушаны адпавядаць выклiкам часу, яны маюць патрэбу у развіцці і прафесійнай самарэалізацыі Таму у Беларусі склалася унікальная сітуацыя, калі РЭФОРМА АДУКАЦЫІ ІДЗЕ ЗНІЗУ – яе ініцыятары самі настаўнікі, якім дапамагаюць бацькі, грамадскія арганізацыі і, часам, бізнэс-структуры Абгрунтаванне
  10. 10. • Адначасовае правядзенне мерапрыемстваў на чатырох паралельных пляцоўках клубу IMAGURU • Формы мерапрыемстваў: майстар-класы, дыскусіi, лекцыі, кінапаказы, мiнітрэнінгі, прэзентацыі • Форма арганізацыі – Open Space. Настаўнікі маюць самастойна вызначыцца з мерапрыемствам, якое яны могуць наведаць. За 2 дні плануецца правесці 16 адукацыйных мерапрыемстваў
  11. 11. Гэтая падзея дапаможа настаўнікам далучыцца да сусветнага руху такога роду адукацыйных мерапрыемстваў, усвядоміць, што Беларусь – паўнавартасная частка Еўрапейскай адукацыйнай прасторы павысіцца самаацэнка настаўнікаў і іх абазнанасць з сучаснымі адукацыйнымі тэндэнцыямі Настаўнікі зразумеюць у поўнай меры сваю адказнасць за будучыню, наколькі важна дзейнічаць ужо тут і цяпер, не чакаючы больш спрыяльных умоваў Калі рух EdCamp у Беларусі будзе развівацца, то школа нашай краіны будзе папаўняцца кваліфікаванымі, самадастатковыміпрафесіяналамі, здольнымі браць на сябе адказнасць і ствараць атмасферу, каб навучанне для дзяцей было карысным і прыносіла задавальненне.
  12. 12. I, магчыма, аднойчы на увесь свет праславiцца новы Iсаак Ньютан з Беларусi, i вiной таму будзе ужо зусiм iншы яблык. Але гэта ужо зусiм другая гiсторыя…
  13. 13. Дзякуй за увагу!

×