Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Спеўны сход

4,093 views

Published on

Праект дапамагае захоўваць нематэрыяльную спеўную спадчыну Беларусі, спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей.

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Спеўны сход

  1. 1. Місія “Спеўнага схода” Праект дапамагае захоўваць нематэрыяльную спеўную спадчыну Беларусі, спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей. “Спеўны сход” не проста адраджае абрады, а працуе з цэлай традыцыяй. Асаблівасць праекта ў тым, што песні пераходзяць з этнаграфічных сховаў і ажываюць тут і цяпер, у асяроддзі сучаснікаў, у горадзе XXI ст. Песні пяюцца людзьмі, якія раней ніколі не спявалі.
  2. 2. “Спеўны сход” задуманы для таго, каб традыцыйная песня Беларусі жыла ў людзях, каб беларусы зноў захацелі спяваць на святах, у важныя моманты жыцця. Таксама праект ініцыюе ідэю, што песня з’яўляецца добрым сродкам прэзентацыі краіны ў замежжы.
  3. 3. Арганізатары праекта лічаць, што супольныя спевы – адзін з мацнейшых фактараў аб’яднання людзей. Агульнае пяянне робіць чалавека прыналежным да ўсёй грамады, павышае самаацэнку. Менавіта з такім адчуваннем перамагаюць у спартыўных спаборніцтвах, музычных конкурсах і падчас пітча.
  4. 4. За паўтара года праведзена 10 «Спеўных сходаў»: 1)“Барадулінскі “Спеўны сход”. Развучвалі і спявалі народныя песні з Вушаччыны, якія збіраў Рыгор Барадулін. Сход быў прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння Дзядзькі Рыгора. 2) “Веснавы “Спеўны сход”. Развучвалі і спявалі веснавыя песні. 3) “Застольны “Спеўны сход”. Развучылі найбольш цікавыя ўзоры бяседных песень. 4) “Выпускны “Спеўны сход”. На адкрытай пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея ўдзельнікі пелі найбольш улюбёныя песні, а таксама этна-класіку з рэпертуара гурта “Палац”. 5) “Спеўны сход на Дні горада ў Віцебску (чэрвень)”. 6) “Спеўны схода” з Ірэнай Катвіцкай і Аляксеем Варсобам. 7) “Агінскі “Спеўны сход”. 8) Спеўны сход. Беларускія песні 1-й паловы XX ст. 9) Спеўны сходы. Песні ваеннага часу.
  5. 5. Распавядзем пра тры «Спеўных схода» ў фотаздымках і відэа. Першы – «Агінскі «Спеўны сход»:
  6. 6. Відэа «Агінскі «Спеўны сход»
  7. 7. Песні, якія ўдзельнікі спявалі на «Агінскім «Спеўным сходзе» Аддаюся я каханню Музыка М.Кл.Агінскага Словы невядомага аўтара Пераклад Васіля Сёмухі Аддаюся я каханню Ад цямна і да відна, Хай не кіне нас яднанне I на поўным схіле дня. О, любоўнасці крыніца, Ці магла б ты так умець Зноў паслаць мяне на смерць, А самой адной знябыцца? А самой адной знябыцца? Ты кахаеш! Слова — дзіва, Полымя душы дае, Божая рука шчасліва Слёзы выцерла мае. Слёз тваіх больш не стрываю Музыка М.Кл.Агінскага Cловы А.Гарэцкага Слёз тваіх больш не стрываю, Ідзі на абарону краю. Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю, Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю. Тых пяшчотных слоў нямала Панна любаму казала. Ўзяў ён продкаў меч іржавы І шляхам славы іх пайшоў, І шляхам славы іх пайшоў. Слёз тваіх больш не стрываю, Ідзі на абарону краю. Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю, Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю. А калі мне лёс варожы Ўдзеліць спадчыны такой, Гордай я каханцы свой Лёс не кіну на падножжа. Лёс не кіну на падножжа. Што мне ўдары грознай Паркі*, Што мне помслівы праклён, Як з пяшчотаю каханкі Сыдзе рэшта маіх дзён, Як анёл мой дух абудзіць, Да нябёс яго памкне, Хай твая рука ўва мне Полымя душы астудзіць. Полымя душы астудзіць.
  8. 8. «Спеўны сход. Беларускія песні 1-й паловы XX ст.»
  9. 9. Відэа «Спеўны сход. Беларускія песні 1-й паловы XX ст.»
  10. 10. Песні, якія ўдзельнікі спявалі на «Спеўны сход. Беларускія песні 1-й паловы XX ст.» Малітва (Магутны Божа) словы Н.Арсенневай, музыка М.Равенскага Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхай і ветлай, рассып праменне Свае хвалы. Дай спор у працы будзённай, шэрай, на хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры у нашу праўду, у прышласць - дай! Дай урадлівасць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай краіну нашу і наш народ! Пагоня словы М.Багдановіча Як толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. У белай пені праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць, Старадаўняй Літоўскай Пагоні Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць! У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі - гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Ні давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці – Краіна! Ні ўсьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прыймі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць...
  11. 11. Выпускны «Спеўны сход» з Алегам Хаменкам
  12. 12. Песні, якія ўдзельнікі спявалі на Выпускны «Спеўны сход» з Алегам Хаменкам Канюшня Як пайду я ў новую канюшню (па 2р. – усе радкі) Засядлаю ко(а)ня варанога Як паеду я ў чыстае поле Прывяжу я коня я к тычыне Сам пайду я да красно(а)й дзяўчыны Добры вечар красная дзяўчына А дзе тво(а)я ні(е)шчасная доля? - Мая доля вячэрае дома Павячэраў – спацячкі лажыцца Бя(е)лым ліцом к сцяне вараціцца А ка мне ж ён ло(а)жыцца плячамі А к сцяне ж ён ло(а)жыцца вачамі. На турэцкіх палях На турэцкіх палях Там нішто ні расьце Во в то(а)ку там расьце Толькі траўка кустова(я) А пад тым жа кустом Салдат убітый ляжаў А ў яго галаве Конь вароны стаяў Ой ляці ты мой конь К айцу-мацеры радной Ой скажы ты мой конь Што(й) жанаты хажу А жаніла ж мяне Шабля вострэнькая А зьвенчала мяне Пуля быстрэнькая. Ой Божа Ой Божа, ты мой Божа Дзе(я)ўчыну люблю Сам я добра знаю Яе ж не вазьму О дай ты м(я)не Божа Вечо(а)ра дождать(ся) По(а)йду да дзяўчыны Я ў пасьледні раз Пры(й)шоў да дзяўчыны Дзе(я)ўчына стоіць Даў ёй – “Добры вечар” А яна маўчыць – “Ці маці набіла?” – (Не) – Яна не ве(я)ліць (А я) Мары не по(а)кідаю (бо) Сэрдэнько бо(а)ліць
  13. 13. Кожны тэматычны «Спеўны сход» абываецца па такім сцэнару: 1)Размінка – дыхацельныя і цялесныя практыкаванні 2)Настройка на агульны гук 3)Спяванне кароценькіх папевак 4)Удзельнікам раздаюцца тэксты і ўсе вучацца, а потым спяваць песні. Спаваюць акапела і пад акампанемент 5) Перад удзельнікамі выстпае лектар з міні-лекцыяй па тэме (калі Праходзіў «Веснавы «Спеўны сход» – распавядаў пра беларускія Веснавыя песні 6) Перад удзельнікамі выступае гурт, які працуе ў тэматыцы «Спеўнана схода» (калі быў Сход па кантах часоў ВКЛ – выступаў гурт «Кантабіле» 7) Запрошаны гурт выконвае песню, якую вывучылі ўдзельнікі, а ўсе яе спяваюць
  14. 14. Размінка
  15. 15. Госці «Спеўнага схода»
  16. 16. У траўні-чэрвені мы зладзілі двухмесячныя бесплатныя курсы са «Спеўным сходам» Курс разлічаны на 40 чалавек Выкладчыкі – вакалісты гуртоў Vuraj і Shuma
  17. 17. У якасьці флэшмобнай падтрымкі выступілі на канцэртах гуртоў Harmonic Style Project і Shuma (папярэдне праводзілі рэпетыцыі) На відэа – «Спеўны сход» на канцэртце Harmonic Style Project (глядзець з 1.30 хв)
  18. 18. Правялі вандроўку са «Спеўным сходам» на сядзібу М. Кл. Агінскага Удзельнікі спявалі рамансы прама на яго сядзібе
  19. 19. Планы на бліжэйшыя 7 месяцаў: 1)Правесці «Спеўныя вандроўкі» -Купальскую -Філаматы і філарэты -Песні на словы М. Багдановіча -Гастранамічна-спеўную 2) Правесці пяць буйных «Спеўных сходаў» (Мужчынскія песні; Сход по творах Манюшкі і інш.) 3) Арганізаваць восенню яшчэ адныя бесплатныя курсы па спевах для іншай крупы 4) Арганізаваць другія курсы па прынцыпе сацыяльнага прадпрымальніцтва 5) Паспяваць з 1000 чалавек на Вольным паветры 16 ліпеня 2016 г.
  20. 20. “Спеўны сход” заснавалі і робяць Аляксей Чубат, паэт, журналіст; адказвае за менеджмент, файндрайзінг, брэндынг і PR «Спеўнага схода» Сяргей Доўгушаў, музыка, спявак, мультыінструменталіст; адказвае за творчую рэалізацыю «Спеўнага схода», Асноўны вядучы большасці мерапрыемстваў
  21. 21. А гэта – будучы «Спеўны сход»!
  22. 22. І гэта!
  23. 23. Будзьце разам з намі! https://vk.com/speunyshod https://www.facebook.com/speunyshod https://www.youtube.com/user/speunyshod https://speunyshod.wordpress.com/
  24. 24. Кантакты: тэлефон: +375 29 755 68 85 e-mail: speunyshod@gmail.com

×