SlideShare a Scribd company logo
1 of 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com

                                                             Выпуск 7 (475)

                                                         ( 24 лютага 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:
Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман...........................................2
Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў..........................................2
Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года....................................................3
Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней............................................3
У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў......................................................................4
.......................................................................................................................................4
Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый......................................4
Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ.......................................5
Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.......................................6
Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый............................................6
.......................................................................................................................................7
.......................................................................................................................................7
Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў..............................................................7
Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” ................................................................8
Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі...................................................8
Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў..........................................................8
Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў...............................................................8
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................9
.......................................................................................................................................9
 Падзеі:
                                 Шаноўныя чытачы!
        “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/
                                                                             уверх



      Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман
      Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура
Клінава «Шалом».
      Гродзенская прэзентацыя – першая ў вялікім туры «Шалом у кожны дом!», які арганізуе
кампанія «Будзьма беларусамі!».
      Яна пачнецца ў 17.00 у галерэі «Крыга» на вул. Савецкай 3 (уваход з двара).
      Сам аўтар - канцэптуальны мастак Артур Клінаў – называе кнігу «ваенным раманам». У
цэнтры падзей – альтэр-эга Клінава - беларускі мастак, які аднойчы надзявае на галаву прускі
шалом часоў першай сусветнай і адмаўляецца яго зняць.
      Клінаў вядомы як аўтар «Малой падарожнай кніжкі па горадзе Сонца» і фотаальбома
«Горад Сонца», рэдактар часопіса pARTisan, у якім друкаваліся фрагменты «Шалома», а таксама
мастак стужкі «Масакра» і сцэнарыст меркаванай новай версіі «Шляхціча Завальні».
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх


      Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў
        Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры,
прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў.
        Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, пра
творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх
арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры
– вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі
“Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф
Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня”
Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі.
        Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска “Постаці”, прысвечанага людзям, якія зрабілі
вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.
        Прэзентацыя выдання адбудзецца 24 лютага ў час адкрытага занятку для слухачоў
“Універсітэту Залатога Веку”, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з
вясны 2010 г.
        Месца правядзення прэзентацыі – вул. Будзёнага 48а, пакой 69. Пачатак – у 19.00.
        Брашура падрыхтаваная ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-
Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.


                                                                                               2
Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (029) 2847799,
(0-152) 75-71-72.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх


       Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года
       21 лютага ў сталічнай галерэі "Ў" былі ўзнагароджаныя "чэмпіёны грамадзянскай
супольнасці'2010". Лепшай рэгіянальнай падзеяй года быў названы Фестываль моладзевай
журналістыкі "Твой стыль", які ладзіўся ў Гродне ў траўні мінулага года.
       Цырымонія ўшанавання лепшых грамадскіх арганізацыі і грамадскіх актывістаў 2010-га
года была арганізавана Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі.
       Перамогу гарадзенскаму Фестывалю, які ладзіўся грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці
сектар" і "Беларускай асацыяцыяй журналістаў", прынесла вялікая колькасць удзельнікаў, цікавая
фестывальная праграма і шырокі рэзананс у СМІ.
       Мінулагодні Фестываль моладзевай журналістыкі быў ужо другім па ліку. Першы быў
арганізаваны ў 2007 г. Трэці Фестываль запланаваны на 2012-ты год.
       Сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Лепшая рэгіянальная падзея года"
прэтэндаваў таксама іншы праект гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар" -
"Універсітэт Залатога Веку".
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                       уверх



       Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней
       Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага.
       На свята ў гонар апекуна майстроў і рамеснікаў св. Казіміра запрашае непрызнаваны
ўладамі Саюз Палякаў на Беларусі разам з Генеральным Консульствам РП у Гродне.
        - Для майстроў такія кірмашы вельмі важныя, - каментуе падзею Рэната Дзем'янчук,
намесніца страшыні СПБ па справах культуры, - яны пакажуць свае вырабы: кераміку,
бісерапляценне, бондарскія вырабы, абрусы, сурвэткі і шмат што іншае, так бы мовіць, і сябе
пакажуць і на другіх паглядзяць.
       Спадарыня Рэната таксама распавяла, што на “Казюках” адбудзецца канцэрт з удзелам
капэлы “Хабры”, фальклорных калектываў “Матчына песня” і “Струбнічанка”.
       Гасцей кірмашу будуць частаваць гарачай кавай, гарбатай ды хрустамі.
       Імпрэза адбудзецца ў дворыку перад Консульствам РП па вул. Будзёнага 48-а.
       У выпадку моцных маразоў кірмаш перанясецца ў памяшканне Консульства, дзе выдаюць
Карты Паляка.
       Пачатак свята ў 12 гадзін.
        “Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія
на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18ст.
       Пачынаючы з 1690г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у
дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы
перыяд.
       Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                             3
 уверх


       У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў
      16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага
дня помнікаў і памятных мясцін.
      У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па
Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці.
      Гродзенскія арганізатары Фэсту экскурсаводаў
      Гродзенскія экскурсаводы ў трэці раз далучацца да ініцыятывы сваіх мінскіх калег.
      У мінулым годзе ў Гродне з нагоды Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін
адбыліся 3 экскурсіі: аглядная па горадзе, па Новым Свеце і па Гародні яўрэйскай.
       Сёлета разынкай Фэсту стане спроба далучыць да правядзення экскурсій непрафесіяналаў.
      Калі вы ведаеце нешта цікавае пра Гродна і хочаце гэтым падзяліцца з яго жыхарамі і
гасцямі – калі ласка, прапаноўвайце, можна абіраць нестандартныя маршруты, проста асобныя
будынкі, сучасныя мікрараёны – усё што вам цікава і падабаецца!
       Арганізатары бяруцца нават дапамагчы непрафесійным экскурсаводам парадамі і
метадычным матэрыялам.
      А ўсіх астатніх запрашаюць стаць удзельнікамі экскурсій.
      Патрабуецца таксама дапамога ў рэкламе і арганізацыі Фэста, паслугі фатографа.
      Усіх зацікаўленых просім звяртацца на адрас hrodna.fest@gmail.com
       Суполка Укантакце http://vkontakte.ru/club16187016
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                      уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                      уверх



      Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый
       Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» у партнёрстве з Асацыяцыяй
некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу «БелСеткаантыСНІД»
абвяшчае набор удзельнікаў на доўгатэрміновы навучальны курс для прадстаўнікоў ВІЧ-
сэрвісных арганізацый.
       Мэта курса – умацаванне патэнцыяла ВІЧ-сэрвісных арганізацый у сферы якаснага аказання
паслуг і ўмення прадаваць гэтыя паслугі замоўнікам.
       Курс складаецца з 5 трэнінгаў працягам 1-2 дні (звычайна пятніца-субота), у прамежку
паміж якімі ўдзельнікі будуць спрабаваць прымяніць атрыманыя веды ў сваіх арганізацыях.
                                                                                            4
Тэмы складаюцца з наступных буйных блокаў:
        -Маркетынг партнёрскіх адносінаў на рынку паслугаў
        -Апісанне і складанне калькуляцыі ВІЧ-сэрвісных паслугаў
        -Ацэнка патрэбаў замоўнікаў і атрымальнікаў паслугаў
        -Маніторынг якасці і ацэнка эфектыўнасці
        -Прасоўванне паслуг.
        Першы трэнінг плануецца правесці 11-12 сакавіка, астатнія – цягам года.
        Колькасць удзельнікаў –не больш за 15 ВІЧ-сэрвісных арганізацый (25 удзельнікаў
трэнінгаў).
        Крытэры адбору ўдзельнікаў:
        -Магчымасць і гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах курса
        -баланс рэгіянальнага прадстаўніцтва
        -наяўнасць рэкамендацыі кіраўніка ВІЧ-сэрвіснай арганізацыі.
        Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па эл.пошце
act.trainings@gmail.com альбо факсе (017) 222 71 29.
        Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 4 сакавіка.
        За інфармацыяй звяртайцеся: Надзея Лявішчава - тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29
e-mail: act.trainings@gmail.com.

                                                                                          уверх


      Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ
       Шведская нацыянальная моладзевая рада запрашае прадстаўнікоў моладзевых
арганізацый з Беларусі, Зімбабвэ і Швецыі да ўдзелу ў штогадовай Глабальнай Канферэнцыі,
якая адбудзецца непадалёк ад Стакгольму 13-15 траўня.
       Да ўдзелу запрашаецца моладзь да 35 гадоў, актыўныя сябры моладзевых арганізацый і
ініцыятываў Беларусі.
       Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі мусяць мець магчымасць прымаць актыўны ўдзел у
працы па падрыхтоўцы да канферэнцыі цягам сакавіка-траўня 2011 года.
       Анкету-заяўку (у дадатку) дасылайце на адрас info.rada@gmail.com.
       Апошні тэрмін – да 7 сакавіка.
       Канферэнцыя будзе прысвечана моладзі і моладзевым арганізацыям у аўтарытарных
краінах, у якіх грамадзянская супольнасць прыціскаецца дзяржавай, гэта магчымасць узаемнага
навучання і абмену досведам паміж моладзевымі арагнізацыямі краін з дэмакратычным і
рэпрэсіўным рэжымам.
       Да абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:
       -Рызыкі і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца смелыя лідары
       -Метады падаўлення грамадзянскай актыўнасці ў аўтарытарных краінах
       -Як забяспечыць сваю бяспеку, працуючы ў аўтарытарных краінах?
       -Супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі Швецыі і Беларусі, Швецыі і Зімбабве
       -Моладзь як галоўная сіла для пабудовы дэмакратычнай супольнасці.
       Канферэнцыя збярэ каля 150 дэлегатаў, якія пазнаёмяцца, сустрэнуцца са шведскімі і
еўрапейскімі палітыкамі, атрымаюць неабходныя веды для эфектыўнай працы, створаць
платформу, дзе кожны ўдзельнік зможа падзяліцца сваімі думкамі, ведамі і досведам.




                                                                                                 5
 уверх


      Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”
       Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” з удзелам студыі дызайну
“Адліга” прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”, які дапаможа ўсім карыстальнікам
кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову.
       Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну "Адліга":
       - Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам
выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба
літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці,
што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская?
       Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця
б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa
софту і далейшую падтрымку праекту “Будзьма з мовай!”.
       Праект “Будзьма з мовай!” цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны
камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую,
англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую.
       Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў
беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі.
       Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі
такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’»
побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» – рэальны ўзор таго, як прынцып “аднаго акна” павінен быць
рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў!
       Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску.
       Разам з распаўсюдам клавіятуры пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org.
       Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні
беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць
прыемныя бонусы.
       Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт.
       Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі
стваральнікамі на валанцёрскай аснове.
       Праект “Будзьма з мовай!” запрашае ўсіх беларусаў заставацца з беларускай мовай
назаўжды!
      Паводле http://budzma.org

                                                                                        уверх



      Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый
      Зразумелыя, простыя дыстанцыйныя псіхалагічныя і бізнес-трэнінгі бясплатна прапануе
вэб-пляцоўка http://www.mental-skills.ru/training/.
      У любы час можна зарэгістравацца і пачаць навучанне па наступных тэмах:
      Тэма: "Сітуацыйнае лідарства"
      Вы даведаецеся, які стыль лідарства прымяняць у залежнасці ўзроўня развіцця
падначаленых.
      Тэма: "Пастаноўка мэтаў па схеме SMART".
                                                                                              6
Анлайн-трэнінг навучыць эфектыўнаму вызначэнню мэтаў мэнэджэраў люьога ўзроўню,
студэнтаў і навучэнцаў.
      Тэма: "Стварэнне прэзентацый. Як зрабіць прэзентацыю эфектыўнай?"
      Як зрабіць прэзентацыю стылёвай, цікавай і эфектыўнай?
      Як пабудаваць стратэгію і логіку прэзентацыі, структураваць матэрыял, пісаць тэксты для
эфектыўнай прэзентацыі?
      Тэма: "Тыпы асобы (Тыпалогія асобы MBTI)".
      Вы навучыцеся вызначаць тыпы асобаў людзей і ўплываць на суразмоўцу,
выкарыстоўваючы яго індывідуальныя рысы.
      Тэма: "Кіраванне часам (Тайм мэнэджмент)".
      Тэхналогія арганізацыі часу і павышэння эфектыўнасці яго выкарыстання.

                                                                                         уверх



                                                                                         уверх



                                                                                         уверх




                                                                Не спазьніся!
                                                                                         уверх


       Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў
       9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае
спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу
на праблему спажывання.
       Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа
стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.
       Апошні тэрмін – 25 сакавіка.
       Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://greenconsumption.org/action.html
      Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў

                                                                                         уверх


                                                                                                7
Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі”
       Доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых
арганізацый запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых НГА і маладых журналістаў.
       Даты семінараў: 8-10 красавіка, 7-9 траўня, 16-18 верасня.
       Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 7 сакавіка.
       Пытанні і заяўкі на ўдзел дасылайце на эл. адрас: beconnected2011@gmail.com


                                                                                      уверх


       Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі
      Тэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і
стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце.
      Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня.
      Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка
      Паводле n-europe.eu

                                                                                      уверх


       Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў
       Абвешчаны набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія
Першых-2011″.
       Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва
арганізацыі/ініцыятывы на адрас liderbelarusi2011@gmail.com .
       Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка.
       Больш падрабязна чытайце тут.
       Паводле http://3sektar.by/

                                                                                      уверх



      Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў
      Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае грамадскае
аб'яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны
кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў,
некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў
навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах
Еўрапейскага Саюза».
      Апошні тэрмін – да 28 лютага.
      Анкету дасылайце на адрас: tatkova@gmail.com
      За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45, tatkova@gmail.com .

                                                                                      уверх


                                                                                            8
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі
      Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць
правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і
іншымі цяжкімі захворваннямі.
      Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.
      Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c
      Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.
+375296162309, Skype: ermkatusha
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                   уверх




                                                                                         9

More Related Content

What's hot

What's hot (11)

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

Viewers also liked

Pegadas luminosas
Pegadas luminosasPegadas luminosas
Pegadas luminosasAldo Cioffi
 
UrbanVoicePDF
UrbanVoicePDFUrbanVoicePDF
UrbanVoicePDFBill Chea
 
Corpos pintados
Corpos pintadosCorpos pintados
Corpos pintadosG. Gomes
 
Las claves de_la_unidad_celia_noguero
Las claves de_la_unidad_celia_nogueroLas claves de_la_unidad_celia_noguero
Las claves de_la_unidad_celia_nogueroceliavolley
 
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mt
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mtElaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mt
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mtelaich
 
Enquanto os ventos sopram
Enquanto os ventos sopramEnquanto os ventos sopram
Enquanto os ventos sopramAldo Cioffi
 
Cum se leaga sireturile
Cum se leaga sireturileCum se leaga sireturile
Cum se leaga sireturileOvidiu Slimac
 
日本企業と国際開発
日本企業と国際開発日本企業と国際開発
日本企業と国際開発k s
 
Professores que são DIFERENÇA!!!
Professores que são DIFERENÇA!!!Professores que são DIFERENÇA!!!
Professores que são DIFERENÇA!!!wanderley nascimento
 
Sviätym b'hase introdução
Sviätym b'hase   introduçãoSviätym b'hase   introdução
Sviätym b'hase introduçãoWillian Donadon
 
10 años de vulneración de los derechos humanos
10 años de vulneración de los derechos humanos10 años de vulneración de los derechos humanos
10 años de vulneración de los derechos humanosFernando900
 
Reforma laboral 2012
Reforma laboral 2012Reforma laboral 2012
Reforma laboral 2012SPE Asesoría
 

Viewers also liked (20)

Pegadas luminosas
Pegadas luminosasPegadas luminosas
Pegadas luminosas
 
UrbanVoicePDF
UrbanVoicePDFUrbanVoicePDF
UrbanVoicePDF
 
Corpos pintados
Corpos pintadosCorpos pintados
Corpos pintados
 
Fotos conte
Fotos conteFotos conte
Fotos conte
 
Las claves de_la_unidad_celia_noguero
Las claves de_la_unidad_celia_nogueroLas claves de_la_unidad_celia_noguero
Las claves de_la_unidad_celia_noguero
 
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mt
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mtElaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mt
Elaich_adopt_a_site_guidelines_in_situ_study_mt
 
Maravilloso padre
Maravilloso padreMaravilloso padre
Maravilloso padre
 
Fusión Mediterránea
Fusión MediterráneaFusión Mediterránea
Fusión Mediterránea
 
Enquanto os ventos sopram
Enquanto os ventos sopramEnquanto os ventos sopram
Enquanto os ventos sopram
 
Cum se leaga sireturile
Cum se leaga sireturileCum se leaga sireturile
Cum se leaga sireturile
 
Barcelona KEY
Barcelona KEYBarcelona KEY
Barcelona KEY
 
日本企業と国際開発
日本企業と国際開発日本企業と国際開発
日本企業と国際開発
 
Professores que são DIFERENÇA!!!
Professores que são DIFERENÇA!!!Professores que são DIFERENÇA!!!
Professores que são DIFERENÇA!!!
 
Proyecto de computacion ii
Proyecto de computacion iiProyecto de computacion ii
Proyecto de computacion ii
 
Sviätym b'hase introdução
Sviätym b'hase   introduçãoSviätym b'hase   introdução
Sviätym b'hase introdução
 
Presentación librojuego 1
Presentación librojuego 1Presentación librojuego 1
Presentación librojuego 1
 
10 años de vulneración de los derechos humanos
10 años de vulneración de los derechos humanos10 años de vulneración de los derechos humanos
10 años de vulneración de los derechos humanos
 
Reforma laboral 2012
Reforma laboral 2012Reforma laboral 2012
Reforma laboral 2012
 
Kanimambo
KanimamboKanimambo
Kanimambo
 
Osfamosos
OsfamososOsfamosos
Osfamosos
 

Similar to Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11

Similar to Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11 (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com Выпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман...........................................2 Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў..........................................2 Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года....................................................3 Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней............................................3 У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў......................................................................4 .......................................................................................................................................4 Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый......................................4 Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ.......................................5 Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.......................................6 Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый............................................6 .......................................................................................................................................7 .......................................................................................................................................7 Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў..............................................................7 Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” ................................................................8 Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі...................................................8 Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў..........................................................8 Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў...............................................................8 Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................9 .......................................................................................................................................9
  • 2.  Падзеі: Шаноўныя чытачы! “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/  уверх Сёння ў «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом». Гродзенская прэзентацыя – першая ў вялікім туры «Шалом у кожны дом!», які арганізуе кампанія «Будзьма беларусамі!». Яна пачнецца ў 17.00 у галерэі «Крыга» на вул. Савецкай 3 (уваход з двара). Сам аўтар - канцэптуальны мастак Артур Клінаў – называе кнігу «ваенным раманам». У цэнтры падзей – альтэр-эга Клінава - беларускі мастак, які аднойчы надзявае на галаву прускі шалом часоў першай сусветнай і адмаўляецца яго зняць. Клінаў вядомы як аўтар «Малой падарожнай кніжкі па горадзе Сонца» і фотаальбома «Горад Сонца», рэдактар часопіса pARTisan, у якім друкаваліся фрагменты «Шалома», а таксама мастак стужкі «Масакра» і сцэнарыст меркаванай новай версіі «Шляхціча Завальні». Паводле http://t-styl.info  уверх Сёння прэзентацыя брашуры з успамінамі гарадзенцаў Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры, прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў. Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, пра творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры – вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня” Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі. Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска “Постаці”, прысвечанага людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Прэзентацыя выдання адбудзецца 24 лютага ў час адкрытага занятку для слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з вясны 2010 г. Месца правядзення прэзентацыі – вул. Будзёнага 48а, пакой 69. Пачатак – у 19.00. Брашура падрыхтаваная ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. 2
  • 3. Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (029) 2847799, (0-152) 75-71-72. Паводле http://t-styl.info  уверх Фестываль "Твой стыль" прызнаны падзеяй года 21 лютага ў сталічнай галерэі "Ў" былі ўзнагароджаныя "чэмпіёны грамадзянскай супольнасці'2010". Лепшай рэгіянальнай падзеяй года быў названы Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль", які ладзіўся ў Гродне ў траўні мінулага года. Цырымонія ўшанавання лепшых грамадскіх арганізацыі і грамадскіх актывістаў 2010-га года была арганізавана Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі. Перамогу гарадзенскаму Фестывалю, які ладзіўся грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар" і "Беларускай асацыяцыяй журналістаў", прынесла вялікая колькасць удзельнікаў, цікавая фестывальная праграма і шырокі рэзананс у СМІ. Мінулагодні Фестываль моладзевай журналістыкі быў ужо другім па ліку. Першы быў арганізаваны ў 2007 г. Трэці Фестываль запланаваны на 2012-ты год. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Лепшая рэгіянальная падзея года" прэтэндаваў таксама іншы праект гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар" - "Універсітэт Залатога Веку". Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенскія “Казюкі” у гэтым годзе на тыдзень раней Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага. На свята ў гонар апекуна майстроў і рамеснікаў св. Казіміра запрашае непрызнаваны ўладамі Саюз Палякаў на Беларусі разам з Генеральным Консульствам РП у Гродне. - Для майстроў такія кірмашы вельмі важныя, - каментуе падзею Рэната Дзем'янчук, намесніца страшыні СПБ па справах культуры, - яны пакажуць свае вырабы: кераміку, бісерапляценне, бондарскія вырабы, абрусы, сурвэткі і шмат што іншае, так бы мовіць, і сябе пакажуць і на другіх паглядзяць. Спадарыня Рэната таксама распавяла, што на “Казюках” адбудзецца канцэрт з удзелам капэлы “Хабры”, фальклорных калектываў “Матчына песня” і “Струбнічанка”. Гасцей кірмашу будуць частаваць гарачай кавай, гарбатай ды хрустамі. Імпрэза адбудзецца ў дворыку перад Консульствам РП па вул. Будзёнага 48-а. У выпадку моцных маразоў кірмаш перанясецца ў памяшканне Консульства, дзе выдаюць Карты Паляка. Пачатак свята ў 12 гадзін. “Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18ст. Пачынаючы з 1690г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы перыяд. Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год. Паводле http://t-styl.info 3
  • 4.  уверх У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў 16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін. У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці. Гродзенскія арганізатары Фэсту экскурсаводаў Гродзенскія экскурсаводы ў трэці раз далучацца да ініцыятывы сваіх мінскіх калег. У мінулым годзе ў Гродне з нагоды Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін адбыліся 3 экскурсіі: аглядная па горадзе, па Новым Свеце і па Гародні яўрэйскай. Сёлета разынкай Фэсту стане спроба далучыць да правядзення экскурсій непрафесіяналаў. Калі вы ведаеце нешта цікавае пра Гродна і хочаце гэтым падзяліцца з яго жыхарамі і гасцямі – калі ласка, прапаноўвайце, можна абіраць нестандартныя маршруты, проста асобныя будынкі, сучасныя мікрараёны – усё што вам цікава і падабаецца! Арганізатары бяруцца нават дапамагчы непрафесійным экскурсаводам парадамі і метадычным матэрыялам. А ўсіх астатніх запрашаюць стаць удзельнікамі экскурсій. Патрабуецца таксама дапамога ў рэкламе і арганізацыі Фэста, паслугі фатографа. Усіх зацікаўленых просім звяртацца на адрас hrodna.fest@gmail.com Суполка Укантакце http://vkontakte.ru/club16187016 Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Навучанне для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» у партнёрстве з Асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/СНІДу «БелСеткаантыСНІД» абвяшчае набор удзельнікаў на доўгатэрміновы навучальны курс для прадстаўнікоў ВІЧ- сэрвісных арганізацый. Мэта курса – умацаванне патэнцыяла ВІЧ-сэрвісных арганізацый у сферы якаснага аказання паслуг і ўмення прадаваць гэтыя паслугі замоўнікам. Курс складаецца з 5 трэнінгаў працягам 1-2 дні (звычайна пятніца-субота), у прамежку паміж якімі ўдзельнікі будуць спрабаваць прымяніць атрыманыя веды ў сваіх арганізацыях. 4
  • 5. Тэмы складаюцца з наступных буйных блокаў: -Маркетынг партнёрскіх адносінаў на рынку паслугаў -Апісанне і складанне калькуляцыі ВІЧ-сэрвісных паслугаў -Ацэнка патрэбаў замоўнікаў і атрымальнікаў паслугаў -Маніторынг якасці і ацэнка эфектыўнасці -Прасоўванне паслуг. Першы трэнінг плануецца правесці 11-12 сакавіка, астатнія – цягам года. Колькасць удзельнікаў –не больш за 15 ВІЧ-сэрвісных арганізацый (25 удзельнікаў трэнінгаў). Крытэры адбору ўдзельнікаў: -Магчымасць і гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах курса -баланс рэгіянальнага прадстаўніцтва -наяўнасць рэкамендацыі кіраўніка ВІЧ-сэрвіснай арганізацыі. Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па эл.пошце act.trainings@gmail.com альбо факсе (017) 222 71 29. Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 4 сакавіка. За інфармацыяй звяртайцеся: Надзея Лявішчава - тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29 e-mail: act.trainings@gmail.com.  уверх Канферэнцыя для моладзі з Швецыі, Беларусі і Зімбабвэ Шведская нацыянальная моладзевая рада запрашае прадстаўнікоў моладзевых арганізацый з Беларусі, Зімбабвэ і Швецыі да ўдзелу ў штогадовай Глабальнай Канферэнцыі, якая адбудзецца непадалёк ад Стакгольму 13-15 траўня. Да ўдзелу запрашаецца моладзь да 35 гадоў, актыўныя сябры моладзевых арганізацый і ініцыятываў Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі мусяць мець магчымасць прымаць актыўны ўдзел у працы па падрыхтоўцы да канферэнцыі цягам сакавіка-траўня 2011 года. Анкету-заяўку (у дадатку) дасылайце на адрас info.rada@gmail.com. Апошні тэрмін – да 7 сакавіка. Канферэнцыя будзе прысвечана моладзі і моладзевым арганізацыям у аўтарытарных краінах, у якіх грамадзянская супольнасць прыціскаецца дзяржавай, гэта магчымасць узаемнага навучання і абмену досведам паміж моладзевымі арагнізацыямі краін з дэмакратычным і рэпрэсіўным рэжымам. Да абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы: -Рызыкі і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца смелыя лідары -Метады падаўлення грамадзянскай актыўнасці ў аўтарытарных краінах -Як забяспечыць сваю бяспеку, працуючы ў аўтарытарных краінах? -Супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі Швецыі і Беларусі, Швецыі і Зімбабве -Моладзь як галоўная сіла для пабудовы дэмакратычнай супольнасці. Канферэнцыя збярэ каля 150 дэлегатаў, якія пазнаёмяцца, сустрэнуцца са шведскімі і еўрапейскімі палітыкамі, атрымаюць неабходныя веды для эфектыўнай працы, створаць платформу, дзе кожны ўдзельнік зможа падзяліцца сваімі думкамі, ведамі і досведам. 5
  • 6.  уверх Новы праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” з удзелам студыі дызайну “Адліга” прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”, які дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну "Адліга": - Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa софту і далейшую падтрымку праекту “Будзьма з мовай!”. Праект “Будзьма з мовай!” цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую. Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’» побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» – рэальны ўзор таго, як прынцып “аднаго акна” павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў! Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з распаўсюдам клавіятуры пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org. Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове. Праект “Будзьма з мовай!” запрашае ўсіх беларусаў заставацца з беларускай мовай назаўжды! Паводле http://budzma.org  уверх Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый Зразумелыя, простыя дыстанцыйныя псіхалагічныя і бізнес-трэнінгі бясплатна прапануе вэб-пляцоўка http://www.mental-skills.ru/training/. У любы час можна зарэгістравацца і пачаць навучанне па наступных тэмах: Тэма: "Сітуацыйнае лідарства" Вы даведаецеся, які стыль лідарства прымяняць у залежнасці ўзроўня развіцця падначаленых. Тэма: "Пастаноўка мэтаў па схеме SMART". 6
  • 7. Анлайн-трэнінг навучыць эфектыўнаму вызначэнню мэтаў мэнэджэраў люьога ўзроўню, студэнтаў і навучэнцаў. Тэма: "Стварэнне прэзентацый. Як зрабіць прэзентацыю эфектыўнай?" Як зрабіць прэзентацыю стылёвай, цікавай і эфектыўнай? Як пабудаваць стратэгію і логіку прэзентацыі, структураваць матэрыял, пісаць тэксты для эфектыўнай прэзентацыі? Тэма: "Тыпы асобы (Тыпалогія асобы MBTI)". Вы навучыцеся вызначаць тыпы асобаў людзей і ўплываць на суразмоўцу, выкарыстоўваючы яго індывідуальныя рысы. Тэма: "Кіраванне часам (Тайм мэнэджмент)". Тэхналогія арганізацыі часу і павышэння эфектыўнасці яго выкарыстання.  уверх  уверх  уверх Не спазьніся!  уверх Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў 9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу на праблему спажывання. Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі. Апошні тэрмін – 25 сакавіка. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://greenconsumption.org/action.html Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў  уверх 7
  • 8. Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” Доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых НГА і маладых журналістаў. Даты семінараў: 8-10 красавіка, 7-9 траўня, 16-18 верасня. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 7 сакавіка. Пытанні і заяўкі на ўдзел дасылайце на эл. адрас: beconnected2011@gmail.com  уверх Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі Тэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце. Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня. Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка Паводле n-europe.eu  уверх Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў Абвешчаны набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія Першых-2011″. Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва арганізацыі/ініцыятывы на адрас liderbelarusi2011@gmail.com . Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка. Больш падрабязна чытайце тут. Паводле http://3sektar.by/  уверх Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага Саюза». Апошні тэрмін – да 28 лютага. Анкету дасылайце на адрас: tatkova@gmail.com За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45, tatkova@gmail.com .  уверх 8
  • 9. Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі. Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл. +375296162309, Skype: ermkatusha Паводле рассылкі БАСР  уверх 9