H 6 02-musei

1,854 views
1,743 views

Published on

0 Comments
0 Likes
Statistics
Notes
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

No Downloads
Views
Total views
1,854
On SlideShare
0
From Embeds
0
Number of Embeds
1,505
Actions
Shares
0
Downloads
1
Comments
0
Likes
0
Embeds 0
No embeds

No notes for slide

H 6 02-musei

  1. 1. Праект «Музейныя лабiрынты»20 кастрычнiка – 9 снежня 2012 года
  2. 2. Візітка праектаЗаказчык праекта: Мiнicтэрства культуры Рэспублiкi БеларусьКультурны праект «Музейныя лабірынты» прайшоў у 10-ці музеях горада Мінска з 20 кастрычніка па 9 снежня 2012 года.Музеі, якія ўдзельнічалі ў праекце: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Нацыянальны гістарычны музей. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Літаратурны музей Петруся Броўкі. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржаўны мастацкі музей. Музей гісторыі горада Мінска. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.Праект складаўся з дзвюх частак: непасрэдна вандроўкі па музеях і шэрагу iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх былотэматычна звязана з адным з музеяў.Каманда-пераможца праекта атрымала Суперпрыз — вандроўку ў Вену на некалькі дзён з наведваннем знакамiтага венскагаМузейнага квартала.Партнёрамі праекта сталi: МТС, «Аўстрыйскія авіялініі», турагенцтва «Панда Трэвэл», друкарня «Палікрафт», «Юніверсал Прэс».Інфармацыйныя партнёры: TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юністар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, «Большой».
  3. 3. Мэта i задачы праекта. КанцэптМэта — папулярызацыя музеяў i беларускай культуры.Задачы: зрабiць музеi больш прывабнымi для шырокай грамадскасцi, сямейных наведвальнiкаў i асаблiва — для моладзi; прыцягнуць увагу да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi; павялічыць беларускую аўтэнтыку ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі.Канцэпт:«Музейныя лабiрынты» нарадзiлiся па аналогii з самым вядомым Лабiрынтам — крыцкiм (з мiфаў старажытнай Грэцыi). У нашымвыпадку міфічны лабірынт перажыў трансфармацыю ў квэставую вандроўку па музеях горада Мiнска.Кожны з 10-ці музеяў з 20 кастрычнiка па 9 снежня 2012 года рабiўся лабiрынтам. Удзельнікі гуртаваліся ў каманды па прынцыпе«каманда сяброў» ці «сямейная каманда». Усяго ў камандзе магло быць ад 1 да 4 чалавек. Усе каманды, якiя траплялi ў«Музейныя лабiрынты», атрымлiвалi пуцяводнiкi з пытаннямi па экспазiцыях музеяў. Дайсцi да фiнiшу і прыняць удзел урозыгрышы Суперпрыза праекта — вандроўкi ў Вену з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала — маглi каманды,якiя дакладна адказалi на ўсе пытаннi пуцяводнiкаў i такiм чынам знайшлi выхад з кожнага з 10-цi лабiрынтаў.Акрамя самой вандроўкi праект уключаў у сябе шэраг iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх праходзiла ў адным з музеяўi было тэматычна з iм звязана. Трапіць на інтэрактывы маглі не толькі ўдзельнікі праекта, але і ўсе жадаючыя.
  4. 4. Рэалізацыя канцэпта.Айдэнтыка. Палiграфiя і сувенiрыАфiшы: А2, А3, А4АбанементУваходны квiтокЛiхтарык-сувенiр
  5. 5. Айдэнтыка. Пуцяводнiк
  6. 6. Айдэнтыка. Cайт праекта
  7. 7. Камунiкацыйная кампанiяКамунікацыйная кампанія мела два асноўныя напрамкі: інфармацыйная кампанія; рэкламная кампанія.Iнфармацыйная кампанiяЗ улікам дзвюх асноўных аўдыторый праекта — сямейных удзельнікаў і моладзі — былі абраны афiцыйныя iнфармацыйныяпартнёры : TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юнiстар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, “Большой”.Інфармацыйная кампанія вялася праз: распаўсюджванне інфармацыі пра праект і асобныя мерапрыемствы ў друкаваны[ медыя, на тэлебачаннi, радыё, наспецыялізаваных інтэрнэт-пляцоўках; выкарыстанне сацыяльных медыя — розыгрыш абанементаў сярод удзельнікаў групы TUT.BY «VKontakte» (30 тысяч членаў); рэпартажы з праходжання ўсіх музеяў і ўдзелу ў інтэрактывах каманды афiцыйнага iнфармацыйнага партнёра праекта —HOLIDAY.BY.Інфармацыйная кампанія складалася з трох паслядоўных перыядаў: перадстартавыя анонсы праекта; анонсы і рэпартажы, прысвечаныя інтэрактывам; падвядзенне вынікаў праекта.Рэкламная кампанія: рэклама на радыё (рэкламны аўдыёролік і розыгрыш абанементаў у эфіры «Радыё Юністар»), скіраваная на сямейнуюаўдыторыю; вонкавая рэклама (афішы ў ВУЗах, школах, іншых вучэбных установах), скіраваная на моладзевую аўдыторыю.
  8. 8. Камунiкацыйная кампанiяДрукаваныя медыя: «Аргументы и Факты», «Народная газета»,«Минский курьер», «Народная воля», «Большой», «Ва-Банкъ».Радыё: «Радыё Юністар», «Радыё-Мінск», «Радыё РОКС», «Радыё FM»,«Минская волна».TV: АНТ, СТВ, «Беларусь-1», «Беларусь-2», ТРК «Мір».Анлайн-медыя: як топавыя, так i спецыялiзаваныя.Праект быў шырока прадстаўлены у сацыяльныхмедыя — на старонках Vkontakte, Facebook,Livejournal розных СМІ і ўдзельнікаў праекта:Старонка Белтэлерадыёкампаніі:http://www.facebook.com/Belteleradiocompany/posts/100837466746638Старонка HOLIDAY.BY:http://www.facebook.com/Holiday.byДзённік вандроўкі па «Музейных лабірынтах»капітана адной з каманд Настассі Бучэльнікавай:http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-15608http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-18322Іншых аўтараў:http://minsk-blog.livejournal.com/1108291.html
  9. 9. Iнтэрактывы. 20 кастрычнiка«Ходзiць сон ля вакон» (Музей гiсторыi беларускай лiтаратуры)Сустрэча з героямi тэлеперадачы «Калыханка» розных гадоў, а таксама аўтарамi калыханак — Генадзем Бураўкiным,Уладзiмiрам Карызнам, Раiсай Баравiковай, Вiктарам Шнiпам, Леанiдам Дранько-Майсюком.Тэматычная выстава лiтаграфiй мастачкi Алены Лось, выступленне гурта «Верацёнка», казка дзеткам ад народнайартысткi Беларусi Марыi Захарэвiч.  
  10. 10. Iнтэрактывы. 27 кастрычнiка«Усё пачалося з батлейкi» (Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры)Удзел у батлеечным прадстаўленнi, калi кожны мог адчуць сябе прадстаўнiком славутага магнацкага роду Радзiвiлаў,наведванне студыi па стварэнні лялек для батлейкi i майстар-клас мастачкі Ганны Выгоннай па маляванні пячаткамі.
  11. 11. Iнтэрактывы. 3 лiстапада«У госцi да пана Кабылiнскага» (Музей гісторыі горада Мiнска. Галерэя Мiхаiла Савiцкага)Мастацкая галерэя М. Савiцкага на адзiн дзень ператварылася ў шляхецкi маёнтак, якi адчынiў свае дзверы для гасцей.Iх сустракалi былыя ўладары маёнтка — падканцлер ВКЛ Мiхаiл Пшаздецкi, аптэкар Андрэй Станкевiч, гарадскi галаваЛеапольд Дэльпацэ i мецэнат-калекцыянер Юрый Кабылiнскi. Апошнi прэзентаваў сваю калекцыю старажытных рэчаў.Андрэй Станкевiч распавядаў пра рэцэпты прыгажосцi i здароўя. Панi Пшаздецкая пазнаёмiла з каларытам знакамiтыхсалонаў XIX стагоддзя i навучыла таямнiчай мове веера. Кульмiнацыяй дзеяння быў святочны баль, прыняць удзел уякiм мог кожны.
  12. 12. Iнтэрактывы. 10 лiстапада«Яркiя фарбы стрыт-арта» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва)Майстар-клас па стрыт-арце ад групы «Сiгнал». Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма «Выхад праз сувенірнуюлаўку» аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy. Вiдэаролiкi акцый беларускiх стрыт-арт-мастакоў. Майстар-клас па стварэнні вiнiлавых цацак. Сустрэча з мастаком Валерыем Славуком, аўтарам выставы«Нячысцікі. Намаляваў Славук».
  13. 13. Iнтэрактывы. 17 лiстапада«Подых рыцарскай героікі мінулага» (Нацыянальны гiстарычны музей)Старадаўнія гульнi, танцы і забавы разам з «Майстэрняй уражанняў».Рыцарскi турнiр ды сапраўдная сярэднявечная дыскатэка з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Гiвойт» i«Карона Захаду». Майстар-клас па скрапбукінгу ад Першага беларускага форуму рамеснікаў. Знаёмства з гісторыяйузнікнення пісьма і кнігі, навука пісаць вузялковым пісьмом і клінапісам ды «друкаванне» кніжнай старонкі.
  14. 14. Iнтэрактывы. 24 лiстапада«Дзяцінства незабыўны час… » (Літаратурны музей Петруся Броўкі)Як праходзiў дзень беларускiх юнакоў канца XIX — пачатку XX ст.ст.? Што яны спявалі, у што гулялі, як святкавалі?Адказы на гэтыя пытаннi можна было атрымаць на дэманстрацыi дакументальнай стужкi, якая здымалася на радзімепаэта ў в.Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Фільм — своеасаблівая рэканструкцыя дзяцiнства ПетрусяБроўкі. Госцi пагулялi ў тагачасныя гульнi, пачулi беларускія народныя песні.Таксама адбылася прэзентацыя партрэта з выявай П. Броўкі, падоранага музею паэтам Ганадам Чарказянам, вучнямпiсьменнiка.
  15. 15. Iнтэрактывы. 1 снежня«Фолк-рок i рамесны хэнд-мэйд» (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа)Народныя і прыдворныя танцы Сярэднявечча і Рэнесанса ад гурта «Гістрыён». Выступленне Кацярыны Ваданосавай згуртам «Alta Mente».Выстаўка-кірмаш хэнд-мэйда ад лепшых сталічных майстрыц. У наведвальнікаў была магчымасць самімпаўдзельнічаць у творчым працэсе стварэння рамесных вырабаў i зрабiць запiс у кнізе пажаданняў пяром ЯкубаКоласа.
  16. 16. Iнтэрактывы. 2 снежня«Мiр. Каханне. Прыгажосць. Бясконцасць» (Нацыянальны мастацкi музей)Праект «Музейныя лабiрынты» падарыў мiнчанам i гасцям горада магчымасць прыняць удзел у завяршэннiнезвычайнай карцiны мастака Вiктара Цiханава. Яна стваралася некалькi год, i ў працэсе прынялі ўдзел сотнi людзей зрозных краiн свету i самага рознага сацыяльнага статусу.А сам музей зрабiўся адной вялiзнай Лабараторыяй, у якой кожны адчынiў для сябе таямнiцу нараджэння колеру сасвету.
  17. 17. Iнтэрактывы. 9 снежня«Вітрыны гарадскога жыцця пачатку ХХ стагоддзя» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)Арт-дзея «Гукі ў фарбах», падчас якой мастакi малявалi пачутую iмi музыку фарбамi. А спявалi ды гралi ВіктарСямашка, Сяргей Башлыкевіч, фальклорны гурт «Гуда», фальк-рок-гурт «Alta Мente» і Кацярына Ваданосава, гурт«Нельга забыць» і Міхась Бараноўскі. Працавала фотаатэлье «Дом Адольфа Быкоўскага» (фотаздымкі ў вінтажныхінтэр’ерах музея i старадаўнiм адзеннi). Гасцей чакалi майстар-класы па авалоданні традыцыйнымi беларускiмiрамёствамi i магчымасць размясціць сваю абвестку на «гарадской рэкламнай тумбе».
  18. 18. Падвядзенне вынікаў праектаНепасрэдна ў самiх блуканнях па музеях з пуцяводнiкамi прынялi ўдзел 307 каманд (1 043 чалавека). З iх прайшлi ўсе музеi i прыняліўдзел у розыгрышы Суперпрыза (вандроўкi ў Вену) 128 каманд. Вызначэнне каманды-пераможцы адбылося з дапамогай звычайнагадэмакратычнага лататрона 12 снежня 2012 года ў Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы. Згодна з дадзенымi Мiнiстэрствакультуры, папярэднi гульнявы праект з аналагiчными мэтамi сабраў каля 100 каманд (300-400 ўдзельникаў) i амаль не атрымаў увагiз боку СМI.Сертыфікаты на ваяж у Вену камандзе «Вікторыя» (сям’я Кернажыцкіх: мама, бацька і сын) былі ўручаны 18 снежня падчас анлайн-прэс-канферэнцыі ў студыі TUT.BY. Сваё турнэ ў сталіцу Аўстрыі і наведванне Музейнага квартала пераможцы ажыццявілі 9—11студзеня 2013 года.Iнфармацыйная падтрымка праекта: з кастрычнiка 2012 па студзень 2013 года з`явілася больш за 120 матэрыялаў, прысвечаныхпраекту (TV, радыё, друкаваныя i анлайн-СМI, спецыялiзаваныя iнтэрнэт-рэсурсы).
  19. 19. Дасягненне пастаўленых перад праектам задачПавышэнне прывабнасці музеяў у вачах моладзi пры захаванні сямейнага наведвальнікаКанцэпт праекта рабіў знаёмства з экспазіцыямі музеяў цікавым i інтэрактыўным працэсам, што спрыяла рашэнню пастаўленайзадачы.Аналіз складу каманд дазваляе сцвярджаць, што адносна агульнай колькасці ўдзельнікаў праекта суадносіны «каманд сяброў» і«сямейных каманд» склаліся прыкладна як 65 % да 35 %. Такім чынам, задача прыцягнення да наведвання музеяў моладзі прызахаванні цікавасці з боку сямейнага наведвальніка была дасягнута.Прыцягненне ўвагі да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны БеларусiЦыкл адбыўшыхся ў межах праекта інтэрактываў закцэнтаваў увагу ўдзельнікаў і ўсіх, хто азнаёміўся з адпаведнай інфармацыяй умедыя, на творчасці грамадскiх аб`яднанняў, творчых калектываў і асобных аматараў, чыя дзейнасць скiравана на папулярызацыюбеларускай культуры, гiсторыi, побыту.Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзіПавелічэнне беларускай аўтэнтыкі дасягалася шляхам шырокага анансавання каларытных інтэрактываў, выкарыстання беларускаймовы ў палiграфii, на афіцыйным сайце праекта i ў камунiкацыi.
  20. 20. http://www.agt.bypr@agt.by+375 17 306-38-07+375 44 777-83-61ул. Скрыганава, 6А-13-4220079, г. МінскРэспубліка БеларусьЗАЎСЁДЫ НА СУВЯЗІДзякуй за ўвагу!

×